cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Еўрарадыё | Еврорадио

Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт. Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk Нашы суполкі ў сацсетках: FB: www.facebook.com/euroradio.fm ВК: vk.com/euroradio ОК: ok.ru/euroradio Instagram: instagram.com/euroradio

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
11 008
Suscriptores
+124 horas
-357 días
-10230 días
Distribuciones de tiempo de publicación

Carga de datos en curso...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Análisis de publicación
MensajesVistas
Acciones
Ver dinámicas
01
Нямецкія балерыны занадта худыя, а ў Кітаі — таксі-беспілотнікі — #ІхНоравы Амаль усе дрэвы ў Германіі хворыя. І гэта не адзіная праблема, якая турбуе сёння немцаў. "Балерыны не павінны худнець на шкоду здароўю!" — заявілі акадэмікі Мюнхена, абвясціўшы вайну выдуманым стандартам зграбнасці танцорак. Ці падтрымаюць гэты парыў у іншых краінах свету? Пакуль незразумела. Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін. Чытаць далей: https://euroradio.fm/nyameckiya-baleryny-zanadta-khudyya-u-kitai-taksi-bespilotniki-ikhnoravy Чытаць без VPN
1 3990Loading...
02
Абраны прэзідэнт Славакіі паразмаўляў у шпіталі з параненым прэм'ерам. Роберт Фіца у свядомасці, але ў цяжкім стане. "Мне дазволілі паразмаўляць з ім усяго некалькі хвілін. Яго стан патрабуе цішыні і пакоя без знешніх адцягваючых фактараў", — зрабіў заяву для СМІ нядаўна абраны прэзідэнт Пітэр Пелегрыні. Ён дадаў, што прэм'ер цудам пазбег смерці. І што той перадаў яму, што ўсе "думаюць пра яго і трымаюць кулачкі".
1 5261Loading...
03
У Мінску абрынуўся фасад шматпавярховіка. Ніхто не пацярпеў. Цэгла ўпала на доме па вуліцы Громава, 28. Чыноўнікі падкрэсліваюць, што дом належыць таварыству ўласнікаў і знаходзіцца на самаабслугоўванні. Для абследавання дома выклікалі спецыялістаў.
1 6007Loading...
04
"Дыктатура Аліева Лукашэнку блізкая і цікавая". Чаму Беларусь вытанцоўвае перад Азербайджанам? Пра гэта разважае гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Цалкам эфір глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=rEo-sTQUnPM
1 6190Loading...
05
У Беларусі распрацуюць тыпавы праект аграгарадкоў для Азербайджана. У Беларусь запрасілі дэлегацыю для вывучэння досведу будаўніцтва аграгарадкоў. А перад гэтым Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Баку з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым выказаў жаданне паўдзельнічаць у аднаўленні Нагорнага Карабаха. "Думаю, будзем праектаваць свой тып аграгарадка, уключаючы ў тым ліку вытворчыя аб'екты — малочна-таварныя комплексы", — сказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ.
1 7045Loading...
06
Як галасаваць на выбарах у КР, і, галоўнае, ці можна абысціся без пашпартных дадзеных? Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць з 25 па 27 траўня. А 20 траўня ў Арр Store і Google Play з'явіцца праграма, з дапамогай якой там можна будзе прагаласаваць. Распрацоўшчыкі заяўляюць, што адзінага рэестра дадзеных не будзе — а значыць, не будзе і магчымасці такую базу ўзламаць і скрасці. Вашыя звесткі застануцца толькі ў вашым тэлефоне. @euroradio склала падрабязны гайд, як галасаваць, як паклапаціцца пра бяспеку і як галасаваць без пашпарта: https://euroradio.fm/yak-galasavac-na-vybarakh-u-kr-padrabyazny-gayd-i-nyuans-z-pashpartami Чытаць без VPN
1 79218Loading...
07
Ці быў Сяргей Ціханоўскі агентам расійскага ўплыву? На гэтае пытанне адказвае лідар выбарчага спісу “Грамадскі рух “Краіна для жыцця” на выбарах у Каардынацыйную раду Віталь Савюк, паліграфолаг. Цалкам эфір з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=VETB84KXNAs
1 7855Loading...
08
На Нямізе хлопец скокнуў з маста. Так было і трэба — відаць, ён займаецца паркурам, экстрэмальнай забавай, якая прадугледжвае пераадоленне перашкодаў ва ўмовах гарадскога асяроддзя. Як вам такое?
1 87519Loading...
09
Палітычнага актывіста Івана Краўцова завочна асудзілі ў Беларусі на 11 гадоў. Яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім”, "Махлярства", "Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і "Распальванне варажнечы".
1 8754Loading...
10
Дзецям "Маляваныча" у Беларусі патэлефанавалі і сказалі "чакаць гасцей". Пра гэта знакаміты актор і вядоўца Аляксандр Ждановіч, што жыве цяпер за мяжой, напісаў на сваёё старонцы ў Фэйсбуку. Ці будуць гэтыя нечаканыя госці ў пагонах, невядома. СК дадаў 104 асобы ў спіс фігурантаў крымінальнай справы "Беларусаў замежжа" і апісвае іх маёмасць у Беларусі.
1 96913Loading...
11
Пункт пропуску Мядзінінкай не працаваў гадзіну, бо кубінцы адмаўляліся вяртацца ў Беларусь. Сямёра грамадзян астраўной краіны, з іх двое дзяцей-падлеткаў, тры тыдні таму прасілі ў Літве прытулку. Ім адмовілі. Іншаземцаў прывезлі на мяжу, каб яны вярталіся тым жа маршрутам, што прыбылі — то бок у Беларусь. Але кубінцы проста селі на праезную частку і заблакавалі рух у пункце пропуску. Праз тры гадзіны разбіральніцтваў іх вярнулі ў цэнтр рэгітрацыі замежнікаў.
1 9807Loading...
12
У беларускіх спартсменаў ёсць 27 алімпійскіх ліцэнзій. У Нацыянальным алімпійскім камітэце кажуць, што "прыкладна так і планавалі", але спадзяюцца на яшчэ некалькі пуцёвак у Парыж. Таму ў будучыню глядзяць "аптымістычна". І вось што яны сабе нафантазіравалі: https://euroradio.fm/u-belaruskikh-spartsmenau-yosc-27-alimpiyskikh-licenziy Чытаць без VPN
1 9750Loading...
13
Вроцлаў абяцае паскорыцца ў выдачы беларусам дакументаў. Павел Латушка абмяркоўваў гэта з ваяводай Ніжнесілезскага ваяводства Мацеем Авіжэнем. На складанасці з легалізацыяй менавіта ва Вроцлаве, а дакладней — зацягванне тэрмінаў разгляду спраў аб выдачы польскага праязнога дакумента, віда на жыхарства і іншых дакументаў, беларусы скардзяцца даўно. Павел Латушка паставіў мэту вырашыць гэтае пытанне да канца 2024 года. У выніку ва Вроцлаве створана працоўная група з прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якая будзе камунікаваць з упаўнаважаным ваяводы, каб паскорыць вырашэнне праблем легалізацыі беларусаў. Ёсць надзея, што, аб'яднаўшыся, беларусы змогуць дабіцца вырашэння назапашаных праблем з легалізацыяй.
2 08522Loading...
14
Улады Гродна паказалі, як упрыгожаць горад да фестывалю нацыянальных культур. Але, відаць, нацыянальнай культуры гаспадароў гэтага мерапрыемства месца не знайшлося — надпісы выкананыя на рускай мове.
2 0782Loading...
15
На Ноч музеяў у Брэсце выставяць арыгінал Радзівілаўскай Бібліі. Звычайна ў Музеі гісторыі горада паказваюць факсімільнае выданне. Унікальны старадрук — адзін са 120 ацалелых — вярнуўся ў Брэст у 2020 годзе пры яшчэ не арыштаваным Аляксандры Рагачуку. Гэты экзэмпляр лічыцца адным з найлепш захаваных ва ўсім свеце.
2 0817Loading...
16
У Беларусі прыватным арганізацыям забаранілі ладзіць летнікі для дзяцей? Пра гэта ішла гаворка падчас сходу з ІП і юрасобамі Савецкага раёна Мінска. Прадпрымальнікам далі зразумець, што такое права маюць толькі дзяржаўныя ўстановы адукацыі. Бо прыватнікі, маўляў, не здольныя забяспечыць бяспеку дзяцей і не развіваюць у іх "патрыятычныя якасці". Першым званочкам забароны стаў леташні разгон лагера каталіцкіх скаўтаў пад Навагрудкам.
2 0519Loading...
17
Ці стане стрэл у славацкага прэм’ера Фіца пачаткам сусветнай вайны — стрым з Аляксандрам Фрыдманам. У нападзе падазраюць паэта і пісьменніка Юрая Цынтулу, якога называюць прыхільнікам адной з апазіцыйных партый — "Прагрэсіўная Славакія". Што не так з гэтым замахам — апроч самога факту? Чым адметныя адстаўкі і чысткі ў генеральскім асяродку ў Расіі і Беларусі? Ці варта звяртаць увагу на тур выходнага дня Лукашэнкі ў Баку і што чакае польскага суддзю-уцекача? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам. https://www.youtube.com/watch?v=rEo-sTQUnPM
2 0504Loading...
18
Прыйшлі з ператрусамі да дэпутата Бундэстагу, які летась употай ад калегаў наведаў Беларусь. Пётр Быстран можа мець дачыненне да прарасійскай прапагандысцкай платформы Voice of Europe, што ўплывае на грамадскую думку і еўрапейскіх палітыкаў. Вядома, што Быстран падчас патаемнага візіту сустракаўся з тагачасным міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і дэпутатам Андрэем Савіных. Дарэчы, нядаўна ў звязаны з РБ скандал трапіў дэпутат ландстагу Саксоніі Ёрге Дарнаў: ён спрабаваў схаваць сваю беларускую "Цыбульку-Бел" ад грамадскасці і аднапартыйцаў.
2 13010Loading...
19
Што там з валютамі? Долар нязначна патаннеў, а еўра дадаў больш за капейку — паглядзіце на свежыя курсы: 1 USD = 3,2163 рубля; 1 EUR = 3,4912 рубля; 100 RUB = 3,5024 рубля.
2 0092Loading...
20
У Ліёзне маладога дырэктара сельскай школы могуць судзіць за распаўсюд парнаграфіі. У раскладзе суда значыцца імя Атрошчанкі Ігара Анатольевіча — яно цалкам супадае з імем кіраўніка Дабрамыслінскай школы. Магчыма, гэта супадзенне, аднак цяпер на сайце ўстановы на старонцы адміністрацыі фота і ініцыялаў дырэктара няма.
2 0445Loading...
21
Што было б, калі ўсіх кандыдатаў у КР праверыць на паліграфе — стрым з Віталём Савюком. Выбары ў КР вывелі на “першы план” людзей, якія раней не бралі ўдзелу ў палітычным жыцці на высокім узроўні. А злітыя Кіберпартызанамі базы КДБ падсвяцілі досыць цікавыя факты і іх сувязі са спецслужбамі. Чаму яны вырашылі паспрабаваць сябе ў “вялікай” палітыцы і чаму менавіта КР абралі ў якасці старта? Што з сябе ўяўляе выбарчы спіс “Грамадскага руху “Краіна для жыцця” і з якой праграмай ідзе на выбары? Ці сапраўды верыць, што праз гэты орган зможа рэалізаваць задуманнае? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае лідар выбарчага спісу “Грамадскі рух “Краіна для жыцця” на выбарах у Каардынацыйную раду Віталь Савюк. https://www.youtube.com/watch?v=VETB84KXNAs
2 0514Loading...
22
Mikropipiska прызнаная ў Беларусі "экстрэмізмам". У абноўленым спісе @euroradio адшукала канал "Коля Мостовенко". Супадзенне ці не, але яго стварылі роўна год таму — такі вось падаруначак ад сілавікоў на гадавіну.
2 24142Loading...
23
У Гродна прыляцеў першы намеснік Памежнай службы ФСБ РФ. Уладзімір Кулішоў плануе паўдзельнічаць у калегіі Памежнага камітэту "Саюзнай Дзяржавы". Сустрэча праходзіць на фоне чыстак у расійскім Мінабароны і звестак ад BYPOL, што ўлады рыхтуюць масавы прарыў мігрантаў на мяжы з Польшчай. Дарэчы, днямі "Белавія" запусціла чартары ў Турцыю з абласных гарадоў — дык вось, Гродна сярод іх няма.
2 1065Loading...
24
Жыхар Бабруйска патануў ва ўласным гаражы. Яго знайшлі мёртвым у агляднай яме. Вядома, што за два дні да трагедыі ў гэтым самым гаражы мужчына выпіваў са знаёмым, а пасля сышоў у невядомым кірунку. У красавіку ў Барысаве захлынуўся вадой з лужыны 56-гадовы мужчына.
2 0364Loading...
25
"Ідэя Х" з Вестай Свендсэн: "Поліэтнічнасць, інклюзіўнасць, нацыяналізм — такая мая ідэя". Сёння беларускаму грамадству трэба вучыцца здароваму нацыяналізму і дэмакратычным працэдурам. І падзеі 2020 года даюць падставы верыць, што мы пройдзем гэты шлях годна і здолеем пабудаваць сваю беларускую і дэмакратычную краіну. Пра тое, чаму так важна захоўваць сваю беларускасць, дзе б ты не знаходзіўся, чаму глабалізацыя не супярэчыць нацыянальнаму будаўніцтву і які нацыяналізм — здаровы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з паліталагіняй, псіхааналітыкам і кандыдаткай у КР Вестай Янусік-Свендсэн. https://www.youtube.com/watch?v=RSwLnwdrq_A
2 1083Loading...
26
У Брэсце нарэшце пачнецца рэканструкцыя маста праз Мухавец, які звязвае цэнтр і зарэчную частку горада. Да гэтай пары пераправа мае толькі дзве паласы для аўтамабіляў. Калі на ім узнікаюць пробкі, берасцейцы вымушаныя аб'язджаць цэнтр або праз мост ля крэпасці, або праз масты ва ўсходняй частцы горада. Цяперашняя канструкцыя родам ажно з сярэдзіны мінулага стагоддзя, і яна сур'ёзна знасілася.
2 1271Loading...
27
У LEIBONIK выйшла песня пад назвай Jaryły Kryž. Кампазіцыю Сяргей Башлыкевіч прысвяціў загінулым патрыётам Беларусі. "Няхай Патрыёты спяць спакойна", — напісаў музыка. На стварэнне сінглу яго натхніў распаўсюджаны ў беларускай культуры крыж з двумя папярэчынамі — яго называюць у тым ліку "крыжам Ярылы", звязваюць з родавым гербам Ягелонаў, ён выўляецца таксама на тарчы вершніка з "Пагоні".
2 13010Loading...
28
СК дадаў 104 асобы ў спіс фігурантаў крымінальнай справы "Беларусаў замежжа". Сілавікі пераследуюць людзей, якія сёлета выйшлі на мітынгі ў Дзень волі ў Варшаве, Вільні, Уроцлаве, Батумі, Празе ды іншых гарадах свету. Абвінавачваюць людзей, па традыцыі, у "экстрэмізме" і "дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь". Ведамства атрымала звесткі пра нерухомасць і іншую маёмасць фігурантаў справы — яе аглядаюць, на некаторыя аб'екты ўжо наклалі арышт.
2 17231Loading...
29
🗣 Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце наш анонс на чацвер, які абяцае быць насычаным (час пазначаны мінскі): 12:00 — паліталагіня, псіхааналітык, кандыдатка ў дэлегаты КР ад выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева-Ягорава” Веста Янусік-Свендсэн у праграме "Ідэя Х"; 13:00 — лідар выбарчага спісу “Грамадскі рух “Краіна для жыцця” на выбарах у КР Віталь Савюк; 14:00 — гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман; 15:00 — кандыдаты ў дэлегаты КР з выбарчага спіса “Моладзевы наступ” Алана Гебрэмарыям і Яўген Каравулаў. Задавайце свае пытанні гасцям!
2 2194Loading...
30
Гэта не вайна — проста дзеці выпадкова падпалілі самалёт-помнік у Бягомлі. Згарэлі пяць ілюмінатараў, агонь пашкодзіў фарбу на самалёце. Іл-14Т пастаўлены ля трасы Мінск-Віцебск як памятка пра колішні партызанскі аэрадром.
2 0538Loading...
31
У Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўнеслі новы Акт аб дэмакратыі ў Беларусі. Змены ўнеслі праз удзел рэжыму ў вайне супраць Украіны, а таксама гандаль украінскімі дзецьмі. У новай версіі Акту дадалі заклік да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. Дакумент таксама замацоўвае намер не прызнаваць любое ўключэнне Беларусі ў так званую "Саюзную дзяржаву", якая знаходзіцца пад кантролем Расіі. Чакаецца, што Кангрэс прыме гэты закон да канца года, — гаворыць прадстаўнік АПК у замежных справах Валер Кавалеўскі.
2 0965Loading...
32
У Сербіі затрымалі чалавека, які мог пагражаць бяспецы прэзідэнта Аляксанда Вучыча. Гэта жыхар Самбора, які апублікаваў пагрозы ў інтэрнэце. У тэксце ён дапускаў, што Вучыч "можа стаць наступным" пасля замаху на славацкага прэм'ера Роберта Фіца. За страляніну ў Славакіі затрымалі пісьменніка Юрая Цынтулу, які можа быць звязаны з мясцовай прарасійскай групоўкаў.
2 0953Loading...
33
Беларусы сталі дасылаць і атрымліваць менш замежных грашовых пераводаў. Сёлета ў першым квартале з краіны даслалі толькі $12 млн, што на 32% менш у параўнанні з першымі трыма месяцамі 2023-га. Скараціўся на 1% і аб'ем пераводаў у Беларусь з-за мяжы — іх налічылі $35,3 млн. Цяпер атрымаць ці адправіць грошы можна толькі праз тры сервісы: расійскія "Юністрым" і "Залатую карону" ці амерканскі Money Gram.
2 1534Loading...
34
Арыштаваны за напад на славацкага прэм'ера Юрай Цынтула можа быць звязаны з прарасійскай ваенізаванай групоўкай. Slovenskí Branci адзначыліся сяброўствам з "Начнымі ваўкамі", неафіцыйнай аховай расійскага ўраду і шэрагам экстрэмісцкіх у Славакіі арганізацый. Цікава, што ў Вікіпедыі артыкул пра Цынтулу з'явіўся праз гадзіну пасля страляніны, прычым на ўкраінскай мове. Знайсці "ўкраінскі след" у чым заўгодна лягчэй, калі стварыць яго самім.
2 2077Loading...
35
Курыя Віцебскай дыяцэзіі апублікавала афіцыйнае паведамленне пра затрыманне айцоў-аблатаў. Яно пацвярджае арышт святароў Анджэя Юхневіча на 15, Паўла Лемеха — на 15 сутак. Заахвочваем шаноўных вернікаў памятаць аб гэтых святарах у малітве, каб Дух Святы даў ім неабходныя сілы і ўзмацніў у гэтым выпрабаванні. Ксяндзоў затрымалі 8 траўня ў Шуміліне — меркавана за "экстрэмізм".
2 2336Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
Нямецкія балерыны занадта худыя, а ў Кітаі — таксі-беспілотнікі — #ІхНоравы Амаль усе дрэвы ў Германіі хворыя. І гэта не адзіная праблема, якая турбуе сёння немцаў. "Балерыны не павінны худнець на шкоду здароўю!" — заявілі акадэмікі Мюнхена, абвясціўшы вайну выдуманым стандартам зграбнасці танцорак. Ці падтрымаюць гэты парыў у іншых краінах свету? Пакуль незразумела. Больш падрабязна пра гэта чытайце ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін. Чытаць далей: https://euroradio.fm/nyameckiya-baleryny-zanadta-khudyya-u-kitai-taksi-bespilotniki-ikhnoravy Чытаць без VPN
Mostrar todo...
👍 7💩 4😁 2
Photo unavailableShow in Telegram
Абраны прэзідэнт Славакіі паразмаўляў у шпіталі з параненым прэм'ерам. Роберт Фіца у свядомасці, але ў цяжкім стане. "Мне дазволілі паразмаўляць з ім усяго некалькі хвілін. Яго стан патрабуе цішыні і пакоя без знешніх адцягваючых фактараў", — зрабіў заяву для СМІ нядаўна абраны прэзідэнт Пітэр Пелегрыні. Ён дадаў, што прэм'ер цудам пазбег смерці. І што той перадаў яму, што ўсе "думаюць пра яго і трымаюць кулачкі".
Mostrar todo...
🤣 9😁 8👍 3 1🙏 1
У Мінску абрынуўся фасад шматпавярховіка. Ніхто не пацярпеў. Цэгла ўпала на доме па вуліцы Громава, 28. Чыноўнікі падкрэсліваюць, што дом належыць таварыству ўласнікаў і знаходзіцца на самаабслугоўванні. Для абследавання дома выклікалі спецыялістаў.
Mostrar todo...
😱 8😁 2💩 2🔥 1🙏 1
01:14
Video unavailableShow in Telegram
"Дыктатура Аліева Лукашэнку блізкая і цікавая". Чаму Беларусь вытанцоўвае перад Азербайджанам? Пра гэта разважае гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Цалкам эфір глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=rEo-sTQUnPM
Mostrar todo...
👍 6🤔 5🤡 2
Photo unavailableShow in Telegram
У Беларусі распрацуюць тыпавы праект аграгарадкоў для Азербайджана. У Беларусь запрасілі дэлегацыю для вывучэння досведу будаўніцтва аграгарадкоў. А перад гэтым Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Баку з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым выказаў жаданне паўдзельнічаць у аднаўленні Нагорнага Карабаха. "Думаю, будзем праектаваць свой тып аграгарадка, уключаючы ў тым ліку вытворчыя аб'екты — малочна-таварныя комплексы", — сказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ.
Mostrar todo...
🤡 47😁 2🤬 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Як галасаваць на выбарах у КР, і, галоўнае, ці можна абысціся без пашпартных дадзеных? Выбары ў Каардынацыйную раду пройдуць з 25 па 27 траўня. А 20 траўня ў Арр Store і Google Play з'явіцца праграма, з дапамогай якой там можна будзе прагаласаваць. Распрацоўшчыкі заяўляюць, што адзінага рэестра дадзеных не будзе — а значыць, не будзе і магчымасці такую базу ўзламаць і скрасці. Вашыя звесткі застануцца толькі ў вашым тэлефоне. @euroradio склала падрабязны гайд, як галасаваць, як паклапаціцца пра бяспеку і як галасаваць без пашпарта: https://euroradio.fm/yak-galasavac-na-vybarakh-u-kr-padrabyazny-gayd-i-nyuans-z-pashpartami Чытаць без VPN
Mostrar todo...
👍 25🔥 6🥱 4 1🤡 1💯 1🖕 1
01:12
Video unavailableShow in Telegram
Ці быў Сяргей Ціханоўскі агентам расійскага ўплыву? На гэтае пытанне адказвае лідар выбарчага спісу “Грамадскі рух “Краіна для жыцця” на выбарах у Каардынацыйную раду Віталь Савюк, паліграфолаг. Цалкам эфір з ім глядзіце тут: https://www.youtube.com/watch?v=VETB84KXNAs
Mostrar todo...
🔥 14👍 6💩 5😁 2 1👏 1💯 1
00:25
Video unavailableShow in Telegram
На Нямізе хлопец скокнуў з маста. Так было і трэба — відаць, ён займаецца паркурам, экстрэмальнай забавай, якая прадугледжвае пераадоленне перашкодаў ва ўмовах гарадскога асяроддзя. Як вам такое?
Mostrar todo...
😱 30👍 13💩 5🤩 2🤷‍♂ 1🥱 1
Photo unavailableShow in Telegram
Палітычнага актывіста Івана Краўцова завочна асудзілі ў Беларусі на 11 гадоў. Яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім”, "Махлярства", "Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады" і "Распальванне варажнечы".
Mostrar todo...
🤬 33🤡 12😁 4👍 1🤮 1
Photo unavailableShow in Telegram
Дзецям "Маляваныча" у Беларусі патэлефанавалі і сказалі "чакаць гасцей". Пра гэта знакаміты актор і вядоўца Аляксандр Ждановіч, што жыве цяпер за мяжой, напісаў на сваёё старонцы ў Фэйсбуку. Ці будуць гэтыя нечаканыя госці ў пагонах, невядома. СК дадаў 104 асобы ў спіс фігурантаў крымінальнай справы "Беларусаў замежжа" і апісвае іх маёмасць у Беларусі.
Mostrar todo...
🤬 64😢 5😱 4👍 1🍌 1