cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Білоруський інформаційний центр

Діємо для інформування українського суспільства про події напередодні та після президентських "виборів" в Білорусі 2020 р.

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
364
Suscriptores
Sin datos24 horas
-17 días
-930 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Выступ лідара Руха Салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка 9 жніўня 2023 г. Варшава.
Mostrar todo...
Як рэжым Лукашэнкі сьцірае памяць пра Кастуся Каліноўскага У Менску закрылі бар «Каліноўскі», у Старых Дарогах у прыватным музэі Анатоля Белага зьнік барэльеф у гонар Каліноўскага, на гістфаку БДУ зьнішчылі керамічнае пано Каліноўскага і яго паўстанцаў, у Горадні загадкава зьнік памятны знак у гонар паўстанцаў. Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што падчас праверкі бібліятэчных фондаў загадана схаваць глыбока ў архівы ўсе кнігі пра паўстаньне 1863 году і асобу Каліноўскага. Расказваем, чаму памяць пра антырасейскае паўстаньне 1863 году і яго лідэра становіцца настолькі нязручнай для беларускага афіцыёзу: 🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/e7aGqfLvHeo
Mostrar todo...
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ! З інтэрв'ю Радыё Ўнэт: "...Сярод прысутных быў і лідар Руху Салідарнасці «Разам», Вячаслаў Сіўчык. Ён таксама спрабаваў узняць пытанне прызнання зняволеных палітычнымі, але ж, як ён сам адзначае, падтрымкі яго прапанова не атрымала. ..." "...нягледзячы на ўсе нашыя высілкі ў дыяспары, пакуль тая сістэма, якая з 9 жніўня 2020 года праводзіць няспынны тэрор і палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў Беларусі яна дастаткова добра працуе інфармацыйна і мы ведаем толькі частку тых палітвязняў, якія сёння ў СІЗА, у турмах, на хіміі, у псіхіятрычных шпіталях. І ў самым лепшым варыянце мы можам назваць лічбу, якая складае толькі траціну рэальнай колькасці палітвязняў на сёння» " © слухай цалкам: https://radiounet.fm/u-adnoj-kalonii-palitvyaznyau-minimum-u-dva-razy-bolsh-chym-u-aficzyjnyh-spisah-vyachaslau-siuchyk-ab-prablemah-padliku-kolkasczi-palitvyaznyau/?fbclid=IwAR1UyES7hqGzA7Fam7j1lDA3Lzv_bXOMyl6wTrCkX1ZuWrSnifV9SyaydcM
Mostrar todo...
«У адной калоніі палітвязняў мінімум у два разы больш, чым у афіцыйных спісах» – Вячаслаў Сіўчык аб праблемах падліку колькасці палітвязняў

На мінулым тыдні ў Варшаве праходзіў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных палітвязням у Беларусі. У нядзелю была праведзеная панэльная дыскусія з удзелам, у тым ліку, і саміх былых палітвязняў. На ёй была агучана праблема падліку палітзняволеных. Падчас мерапрыемства было адзначана, што, фактычна, зара

Repost from N/a
❤️ 21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайцеся да акцыі салідарнасці ў Кіеве! А 15:00 21 траўня збяромся ў беларуска-ўкраінскім хабе «Сустрэча», каб паразмаўляць з былымі беларускімі палітзняволенымі ды напісаць лісты падтрымкі палітвязням, якіх дыктатарскі рэжым утрымлівае за кратамі зараз. 🇺🇦 21 травня в Білорусі відзначають День політв'язнів. Долучайтеся до акції солідарності в Києві! О 15:00 21 травня зберемося в білорусько-українському хабі «Сустрэча», щоб поспілкуватися з колишніми білоруськими політв’язнями та написати листи підтримки політв’язням, які утримуються за ґратами диктаторського режиму зараз. 15:00, 21 травня Київ, Єреванська 30
Mostrar todo...
✊ 21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца ў Адэсе? 🔹21 траўня (нядзеля) • Адэса 🇺🇦 13:00, Саборная плошча (шашачна-шахматная пляцоўка) Сустракаемся, падпісваем паштоўкі для палітвязняў. Прыносьце паштоўкі з сабой, на месцы самастойна размяркуем, каму што падпішам. 🔹22 траўня (панядзелак) • Адэса 🇺🇦 17:00, Італьянскі бульвар, мурал «Жыве Беларусь» Афіцыйная акцыя, узгодненая з адміністрацыяй Прыморскага раёна. Можна браць плакаты ў падтрымку палітвязняў. Да Дня палітвязня валанцёрская служба «Вясны» падрыхтавала ўлётку з варыянтамі дзеянняў салідарнасці. Заклікаем вас раздрукаваць яе і распаўсюджваць на акцыях, а таксама дзяліцца ёю з сябрамі. Тыя, хто атрымаюць улётку, змогуць паўдзельнічаць у розыгрышы кнігі пра Алеся Бяляцкага.
Mostrar todo...
Під Бахмутом Полк Калиновського поніс втрати. Загинуло 5 бійців. https://t.me/belwarriors/2550
Mostrar todo...
Полк Каліноўскага

❗️Тэрмінова - падрабязнасці гібелі ваяроў Палка Каліноўскага ❗️

Repost from N/a
❤️ Пасля прэзентацыі беларуска-ўкраінскага хаба запрашаем усіх жадаючых далучыцца да афіцыйнага адкрыцця хаба а 17:00 па адрасе Ерэванская, 30. 🇺🇦 Після презентації білорусько-українського хабу запрошуємо всіх бажаючих приєднатися до офіційного відкриття хабу о 17:00 за адресою Єреванська, 30.
Mostrar todo...
Repost from N/a
❤️ 11 мая а 14:30 адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму: «Адкрыццё беларуска-ўкраінскага хаба». Удзельнікі раскажуць пра мэты адкрыцця хаба, пра планы і задачы арганізацыі, а таксама пра ідэю фармавання цэнтралізаванай пляцоўкі для дыялогу, узаемадапамогі і валанцёрскага руху беларусаў Украіны. Адрас: м. Київ, вул. Богдана Хмельницького, 8/16 (Зала 2). Трансляцыя мерапрыемства: — на сайце Укрінформ, — на YouTube-канале Ukrinform TV. 🇺🇦 11 травня о 14:30 відбудеться пресконференція на тему: «Відкриття білорусько-українського хабу». Учасники розкажуть про цілі відкриття хабу, про плани та завдання організації, а також про ідею формування централізованої платформи для діалогу, взаємодопомоги та волонтерського руху білорусів в Україні. Адреса Укрінформу: м. Київ, вул. Богдана Хмельницького, 8/16 (Зала 2). Захід транслюватиметься на сайті та YouTube-каналі Укрінформу: https://www.youtube.com/live/jI3W7WRI7AQ
Mostrar todo...
Відкриття українсько-білоруського хабу

— Укрінформ.

BYSOL абвясціў тэрміновы збор на пахаванне Мікалая Клімовіча У віцебскай калоніі памёр цяжка хворы палітвязень Мікалай Клімовіч. Нягледзячы на тое, што «суддзя» і «пракурор» былі ў курсе цяжкіх захворванняў Мікалая, ураджэнца Пінска адправілі за краты. У апошнім слове палітвязень заявіў: «Любы турэмны тэрмін для мяне — смерць, таму што я павінен знаходзіцца пад сталым назіраннем лекара, прымаць шмат моцнадзейных прэпаратаў. Я магу не пратрымацца і месяцы». На жаль, Мікалай меў рацыю. У калоніі ён пражыў толькі некалькі тыдняў. Фонд BYSOL аб'яўляе збор на пахаванне Мікалая і заклікае ўшанаваць памяць ахвяры рэжыму. Зрабіць данат можна тут (карта/paypal) УВАГА! Не карыстайцеся BY/RU плацёжнымі інструментамі для ахвяравання праз BYSOL.
Mostrar todo...