cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Беларусы Одессы

Publicaciones publicitarias
219
Suscriptores
Sin datos24 horas
Sin datos7 días
Sin datos30 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Скончыўся фестываль «1084. На мяжы» Апошняй стужкай кінафэсту быў фільм «Беларускі вальс». Пасля прагляду насалоджваліся канцертам-кватэрнікам гурта Колір — для нас адэскі бэнд заспяваў нават песні на беларускай мове, гэта была вельмі кранальна. Напрыканцы нашым колам прысутных паразмаўлялі пра творчыя крызы, але таксама і «пра святло ў канцы тунэля».
Mostrar todo...
video_2023-11-12_13-22-33.mp47.50 MB
1
Сёння прайшоў другі дзень фестываля «1084. На мяжы». Мы паглядзелі стужкі Андрэя Куцілы «Вадохрышча» і «Новае неба над новай зямлёю» Вольгі Прусак. Таксама пасля прагляду адбыўся круглы стол з удзелам Таццяны Гацуры-Яворскай (ГА «Ланка) і кіраўнікоў грамадскіх аб'яднанняў Адэсы: Марынай Васілюк («Пісочниця Одеса») і Сабінай Нікіценка («Мрія»). Заўтра чакаем вас на прагляд фільма пра Алеся Пушкіна «Беларускі вальс» у 16.00. А таксама ў 18.00 на канцэрт-кватэрнік гурту КОЛІР. Абяцаем атмасферу і глінтвейн.
Mostrar todo...
1
Адбылося адкрыццё фестывалю Нагадваем праграму на сёння і заўтра. Яна прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў. Акрамя галоўнага — паказу фільмаў — будуць круглы стол з фуршэтам (сёння) і канцэрт (заўтра) таксама з фуршэтам. 10 лістапада, 18.00 — фільмы «Вадохрышча», «Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным». Пасля кінапаказу круглы стол валанцёрскіх арганізацый Адэсы і прадстаўнікоў беларускай дыяспары на тэму «Валанцёрскі рух — выклікі сучаснасці». 11 лістапада 16.00 — фільм «Беларускі вальс»; 18.00 — канцэрт гурта КОЛІР Прыходзьце самі, клікайце сяброў, знаёмых.
Mostrar todo...
1
Photo unavailableShow in Telegram
Праграма фестывалю 9 лістапада, 18.00 — фільм «Радзіма» 10 лістапада, 18.00 — фільм «Амерыканка: all included», пасля прагляда дыскусія “Беларускія палітвязні — закладнікі ці барацьбіты, ахвяры ці героі”. 11 лістапада 16.00 — фільм «Беларускі вальс, Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным»; Пасля прагляду будзе круглы стол валанцёрскіх арганізацый Адэсы на тэму «Валанцёрскі рух — выклікі сучаснасці: Супрацоўніцтва мясцовых гуманітарных арганізацый, падтрымка міжнародных арганізацый, рэальныя кейсы. Паразмаўляем, як супрацоўнічаць пасля Новага года» 18.00 — канцэрт гурта КОЛІР Падрабязнасці фестывалю можна паглядзець тут. Прыходзьце самі, клікайце сяброў, знаёмых.
Mostrar todo...
👍 2 2
У Адэсе была заўважана беларуская оперная спявачка і навальніца Азаронка чароўная Марго (Маргарыта Ляўчук).
Mostrar todo...
Ляўчук.mp48.51 MB
9👍 2👏 1
Выйшаў дакументальны фільм пра медыцыну Беларусі У ім вы пабачыце і знаёмыя твары, напрыклад, медыка Станіслава Салаўя, які жыве і працуе зараз у Адэсе.
Mostrar todo...
ГУпоз

13👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
🎞 Сябры, анансуем на гэтым тыдні фестываль дакументальнага кіно «1084. На межі» Фестываль будзе праходзіць з 9 па 11 лістапада па вечарах. Складаецца ён з трох фільмаў і канцэрта адэскага гурта «Колір». Заплануйце наведаць яго, падрабязнасці неўзабаве апублікуем.
Mostrar todo...
👍 2🔥 2 1
Ноч растраляных паэтаў 2023 — адэскія нататкі Паколькі сярод тых, хто прысутнічаў на нашай сустрэчы, былі ня толькі беларусы, але і мясцовыя ўкраінцы, то зразумела, першаснай часткай была ўвесці ўсіх у курс тых страшэнных падзей кастрычніка 1937 года ў Менску. Таму некалькі хвілін арганізатары і вядучыя прысвяцілі аповеду пра растрэлы і ахвяр. Далей прамову трымаў па відэасувязі вядомы ксёндз Вячаслаў Барок, які сам быў прымушаны пакінуць Беларусь з-за пераследу. Былі і чытанні вершаў — як твораў забітых паэтаў, так і сучасных. Некаторыя з удзельнікаў імпрэзы зачытвалі і вершы свайго аўтарства. А далей былі гарачыя дыскусіі — пра тое, як такое магло здарыцца ў Беларусі і чаму праз 80 гадоў такія падзеі паўтараюцца. Цікава была паслухаць і вонкавы погляд — як успрымаюць падзеі пасля 2020 года ў Беларусі ўкраінцы. Дзякуй усім, хто наведаў, хто дапамог у арганізацыі сустрэчы!
Mostrar todo...
9👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
«Сардэчна запрашаем у рабства» — прафсаюзны актывіст, лекар, акушэр-гінеколаг Станіслаў Салавей, які жыве ў Адэсе, лічыць, што беларускія ўлады гатовыя пайсці на любыя самыя «дзікія» рашэнні ў пытанні дэфіцыту медыкаў, паколькі іх задача «выжыць». Ён падзяліўся сваімі разважаннямі з «Белсатам». Праз VPN Без VPN
Mostrar todo...
3😢 2😱 1
Наша аўдыторыя па пачастунках дранікамі пашыраецца, а мы гэтым карыстаемся ... напрыклад, расказвалі пра будучую падзею ўспамінаў памяці забітай савецкай уладай інтэлігенцыі. І запрашалі ўсіх жадаючых прыяднацца да гэтых мемарыяльных урачыстасцяў. Нагадваем, хто хоча дапамагчы данатамі, то можна гэта зрабіць на картку 5375 4115 0644 3782 моно
Mostrar todo...
video_2023-10-28_16-03-41.mp44.34 MB
8👍 1
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.