es
Feedback
Ёсць пытанне

Ёсць пытанне

Ir al canal en Telegram

Мы робім незалежныя сацыялагічныя даследаванні. Сайт: https://narodnae-apytanne.info/ Сувязь: narodny-opros@protonmail.com

Mostrar más
1 324
Suscriptores
Sin datos24 horas
-37 días
-1630 días
Archivo de publicaciones
✅ Адзіны дзень галасавання і выбары ў Каардынацыйную раду. Ці сочаць за гэтымі падзеямі прадэмакратычныя беларусы? На мінулым
Адзіны дзень галасавання і выбары ў Каардынацыйную раду. Ці сочаць за гэтымі падзеямі прадэмакратычныя беларусы? На мінулым тыдні мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак унутры краіны і за мяжой, ці сочаць яны за выбарамі ў Каардынацыйную раду і за "парламенцкімі выбарамі" і што плануюць рабіць у "адзіны дзень галасавання". 🔸 Рэспандэнты ў Беларусі больш сочаць за "парламенцкімі выбарамі" (61%), чым за выбарамі ў Каардынацыйную раду (23%). Пры гэтым 47% штосьці чулі пра выбары ў КР, а 30% увогуле не ведаюць пра гэтую падзею. 🔸 Дыяспара менш сочыць за "парламенцкімі выбарамі" (49%), але крыху больш, чым беларусы ўнутры краіны, цікавіцца выбарамі ў КР (36%). Аднак амаль палова беларусаў за мяжой адказалі, што не асабліва сочаць як за парламенцкімі (44%), так і за выбарамі ў КР (45%). 🔸 79% рэспандэнтаў унутры краіны дакладна ці хутчэй не пойдуць галасаваць на "парламенцкіх выбарах", палова з іх байкаціруе гэтыя выбары, 21% не галасуюць, бо абраныя дэпутаты ні на што не ўплываюць. 🔸 15% плануюць прыйсці на ўчасткі, бо заўжды галасуюць і так выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ці хочуць пазбегчы фальсіфікацыі менавіта з іх бюлетэнем. 🔸 65% беларусаў унутры краіны кажуць, што пазіцыя дэмакратычных сілаў не ўплывае на іх стаўленне да "адзінага дня галасавання". 👉 Падрабязнасці ў графіках

🔥 Што вы думаеце пра выбары? Новае апытанне! Вяртаемся да вас з новым апытаннем! Раскажыце, ці сочыце вы за “парламенцкімі в
🔥 Што вы думаеце пра выбары? Новае апытанне! Вяртаемся да вас з новым апытаннем! Раскажыце, ці сочыце вы за “парламенцкімі выбарамі” у Беларусі і выбарамі ў Каардынацыйную Раду? Да якіх палітычных актараў ёсць давер? Удзельнічайце ў апытанні на любой платформе 👉 Прайсці апытанне ў Telegram 👉 Прайсці апытанне ў Viber 📌 Спасылкі на Народнае апытанне прызналі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Што мы прапануем для вашай бяспекі. 🙌 Сачыце за вынікамі апытанняў на нашых пляцоўках, якія не маюць “экстрэмісцкага” статусу - Instagram і сайт.

Вынікі году ад Народнага апытання 💜 За год адбылося шмат усяго і добрага, і ня вельмі. На жаль, спасылкі на Народнае апытанн
Вынікі году ад Народнага апытання 💜 За год адбылося шмат усяго і добрага, і ня вельмі. На жаль, спасылкі на Народнае апытанне прызналі экстрэмісцкімі, падрабязней пра новы статус і парады па бяспецы тут. ✨ З добрага - мы выпусцілі шмат апытанняў і даследаванняў разам з іншымі арганізацыямі, запусцілі новы сайт, ды і прынамсі добрая частка нашай аўдыторыі працягвае заставацца з намі. Якія даследаванні мы паспелі зрабіць: 🟠Нацыянальная ідэнтычнасць прадэмакратычных беларусаў 🟠Даследаванне медыяспажывання 🟠Як ацэньваюць сістэму адукацыі Беларусі прадэмакратычныя беларусы 📌 Маніторынг настрояў прадэмакратычных беларусаў і давер да палітыкаў, які мы аднаўляем тры гады можна паглядзець на сайце. Даследаванні ў партнёрстве: З Цэнтрам новых ідэй 🟠Трэнды лічбавай трансфармацыі беларускага дэмакратычнага супраціву 🟠Барометр беларускіх гарадоў 2023 З Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA): 🟠Прадпрымальніцкая актыўнасць беларусаў у эміграцыі 🎄Мы віншуем нашых падпісчыкаў і падпісчыц з Калядамі і Новым годам! Спадзяемся, наступны год будзе лепшым, і добрых навінаў будзе больш! 🫶

📱 Лічбавізацыя беларускага супраціву. Глядзіце вынікі даследавання на новым сайце Народнага апытання Цэнтр новых ідэй зрабіў
📱 Лічбавізацыя беларускага супраціву. Глядзіце вынікі даследавання на новым сайце Народнага апытання Цэнтр новых ідэй зрабіў даследаванне пра лічбавізацыю беларускага супраціву. Значная частка даследавання пабудавана на выніках анлайн-апытання прадэмакратычных беларусаў, якое наш праект правёў у чэрвені 2023. Вынікі ў графіках тут. 📌 Самая вядомая лічбавая ініцыятыва — «Кіберпартызаны» (90%). Другое месца заняў ByPol (тады адзіны) з 87%. 📌 Найбольш карыснымі для Беларусі рэспандэнты лічаць працу «Кіберпартызанаў» і «Беларускага Гаюна» (81% і 66% адпаведна). А ў ByPol і плана «Перамога» розніца паміж тымі, хто ведае ініцыятывы і лічыць іх карыснымі, — больш за 30%. Верагодна, праз скандалы вакол праектаў. 📌 Пятая частка рэспандэнтаў удзельнічала ў кампаніях BySol. Столькі ж апытаных не гатовы казаць пра свой унёсак у пералічаныя праекты. Самай папулярнай актыўнасцю стала фінансавая падтрымка (34%), 28% дасылалі інфармацыю пра праекты сябрам. 📌 70% рэспандэнтаў згодны, што анлайн-платформы — добры канал сувязі беларусаў у краіне і эміграцыі. 43% лічаць, што дэмсілам трэба больш думаць пра афлайн-дзеянні ў Беларусі. На пытанне, ці могуць лічбавыя праекты паўплываць на сітуацыю ў РБ, 49% адказалі станоўча, 30% — негатыўна. 🔥 Мы таксама рады паведаміць, што ў нас з’явіўся новы сайт, дзе вы можаце бяспечна сачыць за даследаваннямі Народнага апытання https://narodnae-apytanne.info 👉 Спасылка на вынікі даследавання на сайце

Спасылкі на «Народнае апытанне» прызнаны экстрэмісцкімі, але ў нас ёсць рашэнне Магчыма, вы заўважылі, што мы змянілі спасылкі на нашыя сацыяльныя сеткі і назву. На жаль, у гэтага ёсць нагода 👇 Што здарылася? Спасылкі на сайт, Telegram-канал, Telegram і Viber-боты прызнаны судом Ленінскага раёну г. Мінска «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Што гэта значыць? Гэта значыць, што захоўванне і распаўсюд матэрыялаў з сайта, Telegram-канала, Telegram і Viber-ботаў Народнага апытання можа пагражаць вам у Беларусі адміністратыўнай адказнасцю. Што трэба зрабіць для сваёй бяспекі зараз? Пакрокавыя інструкцыі: 📌 Viber-бот Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і праходзілі нашыя апытанні ў Viber-боце, мы прапануем: 1️⃣ Наладзіць двухфактарную аўтарызацыю. Як гэта зрабіць, чытайце тут 2️⃣ Выдаліць бот. Для гэтага трэба націснуць на карцінку бота ў спісе чатаў, і выбраць “Удаліць чат” сярод прапанованых дзеянняў. 3️⃣ Калі вы памятаеце, з кім дзяліліся спасылкай на бот, знайсці гэтыя паведамленні і выдаліць іх. 4️⃣ Падпісацца на новы бот! Мы стварылі новыя боты, дзе вы можаце бяспечна праходзіць апытанні! Вы можаце абраць, куды далучацца ў Viber ці ў Telegram 📌 Telegram-бот Калі вы наведваеце Беларусь і падпісаны на Telegram-бот, то прапануем: 1️⃣ Выдаліць бот і пачысціць гісторыю, каб не засталося слядоў. Інструкцыя 2️⃣ Калі вы дзяліліся з вашымі кантактамі спасылкай на бот, напішыце narodnae_apytanne_bot у радок пошука і выдаліце ўсе паведамленні 3️⃣ Падпісацца на новы бяспечны бот у Telegram! 📌 Telegram – канал Калі вы чытаеце нас з Беларусі ці наведваеце Беларусь: 1️⃣ Адпішыцеся ад канала, чытайце нас праз пошук 2️⃣ Калі вы дзяліліся з вашымі кантактамі спасылкай на наш канал, напішыце “Народнае апытанне” у радок пошука і выдаліце ўсе паведамленні. Паўтарыце пошук са словамі “Народный опрос” 3️⃣ Абавязкова чысціце кэш Telegram і радок пошуку. Як гэта зрабіць чытайце тут 4️⃣ Падпішыцеся на нас у Instagram. Наш акаўнт у Instagram не набыў «экстрэмісцкі» статус і застаецца бяспечнай крыніцай інфармацыі. 📌 І канешне, нагадваем, што мы не збіраем ніякія асабістыя дадзеныя. Усе ўдзельнікі апытанняў і падпісчыкі застаюцца ананімнымі. Падрабязней пра нашую бяспеку тут 🙌 Чаму вашая падтрымка вельмі важная? Народнае апытанне існуе дзякуючы ўдзельнікам апытанняў у Беларусі і за яе межамі! Для нас важны кожны рэспандэнт і рэспандэнтка, толькі з вамі мы можам працягваць нашыя даследванні! Калі вы таксама лічыце нашую працу карыснай, калі ласка, падтрымайце нас падпіскай на бот у Telegram ці Viber і на наш Instagram-акаунт! 🫶 Дзякуй, што вы з намі! І застаемся на сувязі!

photo content
+5

Краіну пакідае супольнасць Генадзь Коршунаў аналізуе дадзеныя "Народнага апытання" з пункту гледжання сувязі рэпрэсій з мігра
+5
Краіну пакідае супольнасць Генадзь Коршунаў аналізуе дадзеныя "Народнага апытання" з пункту гледжання сувязі рэпрэсій з міграцыйнымі ўстаноўкамі і паводзінамі беларусаў. ▪️ 61% рэспандэнтаў у Беларусі не маюць знаёмых, якія знаходзяцца ў месцах зняволення. У беларусаў за мяжой сітуацыя абсалютна супрацьлеглая – у 64% нехта "сядзіць". ▪️ У паловы апытаных у Беларусі з'ехала дзесьці да 10 знаёмых, у рэспандэнтаў за мяжой зноў адваротная сітуацыя – у ⅔ апытаных з’ехалі дзясяткі знаёмых. ▪️ Рэспандэнты ў Беларусі ўсё менш хочуць зʼязджаць. Калі год таму аб намеры выехаць з краіны казалі амаль 40%, то сёлета – 31%. 👉 Чытаць артыкул

Ці змянілася ў беларусаў стаўленне да пратэстаў 2020 года? Да гадавіны 9 жніўня запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак унутры і за межамі краіны пра іх стаўленне да падзеяў 2020 года. Агулам, беларусы захоўваюць станоўчае стаўленне да пратэсту і надзяляюць 2020 год пазітыўнымі сэнсамі: ▪️ Большасць рэспандэнтаў у 2023, які і ў мінулым годзе, не лічаць, што пратэсны рух прайграў. ▪️ Больш за 80% працягваюць сачыць кожны дзень за пратэсным рухам / сацыяльна-палітычнымі падзеямі ў Беларусі. ▪️ 70% (у мінулым годзе - 66%) лічаць, што менавіта пратэст 2020 года паўплываў на беларусаў як на нацыю. ▪️ Большасць рэспандэнтаў пазітыўна апісваюць 2020 год (“мы ўбачылі, што нас большасць”, “з’явілася надзея і вера ў змены”), аднак разам з гонарам і павагай рэспандэнты адчуваюць злосць, абурэнне, гора і боль. 👉 Вынікі ў графіках па спасылцы

Мы даўно не нагадвалі, што акрамя тэматычных апытанняў мы праводзім замеры па цэламу шэрагу паўтаральных пытанняў, і робім гэта з 2020 года. Тым самым мы захоўваем своеасаблівую храналогію развіцця сучаснага беларускага грамадства. Гэты пост – напамін пра гэтую нашу місію. Па-першае, ёсць манітор настрояў прадэмакратычных беларусаў. У 2020-2021 гадах па ўсім пытанням дынаміка была даволі інтэнсіўная (надзея на лепшае змагалася з песімізмам), але з пачаткам вайны ва Украіне амаль спынілася – з прыкметнай перавагай песімізму 😔 Па-другое, ёсць манітор успрымання дзейнасці апазіцыйных палітыкаў і грамадзянскіх ініцыятыў. Напрыклад, там можна пабачыць, што найбольшага даверу сёння заслугоўваюць С.Ціханоўская, П.Латушка і В.Сахашчык. А найбольшыя страты даверу ў апошнія паўгады здарыліся ў А.Азарава і Каардынацыйнай Рады. Акрамя таго, прадэмакратычныя беларусы высока ацэньваюць карыснасць разнастайных грамадзянскіх ініцыятываў, арганізацый і супольнасцяў. Найбольш заўважныя з іх (пра дзейнасць якіх ведаюць большасць беларусаў) – гэта полк імя Кастуся Каліноўскага, Кіберпартызаны, Праваабарончы цэнтр «Вясна» і ByPol. Унутры краіны, зразумела, толькі невялікая доля рэспандэнтаў працягвае прымаць удзел у гэтых і іншых ініцыятывах (і ў першую чаргу гаворка пра распаўсюджванне інфармацыі сярод знаёмых). У той час як беларусы за мяжой удзельнічаюць вельмі актыўна, а менавіта, тут лідаруе Bysol (42% рэспандэнтаў удзельнічалі). Карыстаючыся выпадкам, дзякуем усіх нашых рэспандэнтаў за тое, што дзяліцеся сваімі меркаваннямі! Гэта неверагодны скарб ❤️

Аб’яднаны Пераходны Кабінет: чаканні і рэальнасць Напярэдадні слуханняў, дзе прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (АПК) агучаць справаздачы перад Каардынацыйнай Радай, мы апыталі прадэмакратычных беларусаў унутры краіны і за яе межамі пра іх стаўленне да АПК. ▪️ Толькі палова рэспандэнтаў унутры Беларусі ведаюць, чым займаецца АПК (49%). Сярод беларусаў замежжа доля дасведчаных крыху вышэй (58%). ▪️ Асноўнымі мэтамі працы АПК рэспандэнты называюць (тут і далей гаворка пра тых, хто ведае аб дзейнасці АПК): - змена бягучага палітычнага рэжыму (45% усіх каментароў), - прадстаўніцтва беларусаў на міжнароднай арэне (37%), - падрыхтоўка да перыяду пасля змены рэжыму (27%), - дапамога палітвязням, іх сем’ям і выехаўшым беларусам (18%), - аб’яднанне і каардынацыя дэмакратычных сіл і беларусаў (10%). ❗️ Але толькі палова рэспандэнтаў лічаць, што бягучая дзейнасць АПК адпавядае гэтым мэтам (50% беларусаў унутры Беларусі і 51% за межамі). 🟢 Найбольш станоўча ацэнена дзейнасць АПК у замежных справах (больш за 70% ацэнак "добра" ці "выдатна") і па нацыянальным адраджэнні (больш за 51% такіх ацэнак). 🟡 Супярэчлівыя ацэнкі атрымалі накірункі "Абарона і нацбяспека" і "Транзіт улады": беларусы ўнутры Беларусі ацэньваюць іх больш станоўча (46% і 46% пазітыўных ацэнак), чым беларусы замежжа (40% і 28%). 🔴 Па накірунку "Аднаўленне правапарадку" частата негатыўных ацэнак перавысіла станоўчыя (сярод беларусаў у Беларусі адказалі "дрэнна" ці "вельмі дрэнна" 32%, сярод беларусаў замежжа – 49%). ⚪️ Накірунак "Сацяльныя пытанні" пакуль застаецца найбольш невядомым для прадэмакратычных беларусаў, бо больш за 25% не змаглі даць ацэнку*. * Пры гэтым 96% адказаў на апытанне былі атрыманы да пачатка анлайн-марафона салідарнасці з палітзняволеннымі беларусамі "Нам не ўсё адно!", адной з арганізатарак якога з’яўляецца Вольга Гарбунова, прадстаўніца АПК па сацыяльным пытанням. 👉 Вынікі ў графіках

Каго можна лічыць беларусам і ці патрэбна палітыка беларусізацыі? Вынікі новага даследавання Мы разам з Цэнтрам новых ідэй у траўні-чэрвені 2023 правялі даследаванне таго, як прадэмакратычныя беларусы ўсведамляюць нацыянальную тоеснасць. У апытанні паўдзельнічалі 4000 чалавек, з якіх 2127 знаходзяцца ў Беларусі. Вось галоўныя высновы: 📌 Паводле апытаных, ў першую чаргу беларусам ці беларускай можна лічыць тых, хто так сябе вызначае самастойна. Таксама важнымі складнікамі беларускай ідэнтычнасці для рэспандэнтаў з’яўляюцца выхаванне на беларускай культуры і любоў да Беларусі. 📌 76% рэспандэнтаў кажуць пра важнасць адчування сваёй ідэнтычнасці. Высокую ступень усведамлення нацыянальнасці выказваюць не толькі прыхільнікі пратэсту, але і праціўнікі (у апытанне трапіла невялікая колькасць такіх рэспандэнтаў). Гэта адпаведна 82% і 77%. 📌 Пераважная большасць згодна: палітыка беларусізацыі мусіць быць. Пры гэтым 2/3 лічаць, што ў розных галінах грамадства яна павінна ісці рознымі тэмпамі. Найбольш папулярны варыянт папулярызацыі беларушчыны: выставы, канцэрты, тэатральныя пастаноўкі і г.д. (54%). 📌 95% рэспандэнтаў выказваюцца супраць саюза з Расіяй. 59% апытаных падтрымліваюць арыентацыю на Еўропу. 35% за тое, каб ажыццяўляць самастойную палітыку і ні на каго не арыентавацца. 👉 Артыкул пра даследаванне можна пачытаць на сайце Zerkalo. 👉 Цалкам вынікі даследавання па спасылцы. 👉 Дадзеныя ў графіках.

Супраць смяротнага пакарання, цэняць свабоду і бяспеку. Што вядома пра каштоўнасці пратэсных беларусаў? Пратэсных беларусаў часта называюць ліберальнымі і талерантнымі. Мы правялі апытанне ў траўні сярод беларусаў у Беларусі, каб даведацца больш пра каштоўнасці гэтай часткі грамадства. Вось некаторыя высновы: 📌 96% назвалі сябе людзьмі дэмакратычных поглядаў. Пры гэтым 73% згодныя, што рашэнні ў дзяржаве павінны прымацца прамой дэмакратыяй, амаль палова — прадстаўнічай дэмакратыяй. 📌 Абсалютная большасць (80%) падтрымлівае дазвол на аборты ва ўсіх ці большасці выпадкаў, 85% выступаюць супраць смяротнага пакарання. 📌 Ёсць пытанні, дзе ўсё не так адназначна. Так, дэкрыміналізацыю лёгкіх наркотыкаў падтрымлівае 49% апытаных (41% супраць), легалізацыю аднаполых шлюбаў — 45% (амаль столькі ж не падтрымліваюць). 21% не хацелі б жыць побач з аднаполымі парамі. 📌 Найбольш важнымі ў жыцці беларусаў у будучыні лічаць эканамічнае развіццё ды свабоду выказвання. Большасць згодна, што дзяржава не павінна абмяжоўваць магчымасці для самарэалізацыі, а ў краіне павінна стаць больш прыватнага бізнесу. 👉 Азнаёміцца з даследаваннем 👉 Вынікі ў графіках #каштоўнасці

❓Хто ты гэткі? Апытанне пра нацыянальную ідэнтычнасць Каго можна лічыць беларусам ці беларускай? Што больш за ўсё звязвае люд
Хто ты гэткі? Апытанне пра нацыянальную ідэнтычнасць Каго можна лічыць беларусам ці беларускай? Што больш за ўсё звязвае людзей адной нацыянальнасці? Ці патрэбна будзе праводзіць беларусізацыю? 🔥 Запрашаем усіх беларусаў (за мяжой і ўнутры краіны) далучыцца да апытання пра нацыянальную ідэнтычнасць. Нам вельмі важна пачуць голас, як мага больш колькасці беларусаў, таму дасылайце спасылку на боты сваякам і сябрам! 📌 Нашыя апытанні цалкам ананімныя. Мы не збіраем ніякія асабістыя дадзеныя. Падрабязней пра бяспеку тут. 👉 Апытанне для беларусаў унутры Беларусі 👉 Апытанне для беларусаў за мяжой #ідэнтычнасць

✨ Апытанне сярод жыхароў беларускіх рэгіёнаў Што вы любіце ў вашым горадзе, а з чым ёсць складанасці і праблемы? Што хацелася
✨ Апытанне сярод жыхароў беларускіх рэгіёнаў Што вы любіце ў вашым горадзе, а з чым ёсць складанасці і праблемы? Што хацелася б палепшыць, і чаго не хапае для камфортнага жыцця? Мы запускаем новае даследаванне аб праблемах гарадоў у Беларусі. Запрашаем усіх, хто жыве ў Беларусі, далучыцца да апытання 🙌 ❗️Нашыя апытанні цалкам ананімныя, мы не збіраем ніякія асабістыя дадзеныя. 👉 Спасылка на апытанне

💸 Прадпрымальніцкая актыўнасць беларусаў у эміграцыі Мы сумесна з ЦНІ і Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) правя
💸 Прадпрымальніцкая актыўнасць беларусаў у эміграцыі Мы сумесна з ЦНІ і Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) правялі даследаванне прадпрымальніцкай актыўнасці беларусаў замежжа. Апытанне праводзілася праз Telegram-бот Народнага апытання, у якім прынялі ўдзел 604 чалавека з 19 па 26 лютага 2023 года. Некаторыя вынікі з даследавання: 🔸 Сярод апытаных 18% з'яўляюцца прадпрымальнікамі (пры гэтым толькі 4% – валодаюць бізнесам з штатам супрацоўнікаў, 14 – гэта самазанятыя, фрылансеры і ІП), 53% – не плануюць адкрыць уласны бізнес; 🔸 У беларускім бізнесу за мяжой, як і ўнутры краіны, назіраецца гендарны дысбаланс: жанчын – прадпрымальніц – 12%, мужчын – 22%; 🔸 Прадпрымальнікі больш схільныя адаптавацца і застацца ў прымаючай краіне, чым астатнія эмігранты: сярод тых, хто з'ехаў у 2020 годзе і пазней, гатовы вярнуцца 35% дзеючых і 36% патэнцыяльных прадпрымальнікаў – пры 47% астатніх апытаных беларусаў замежжа. 👉 Спасылка на даследаванне

Пакуль у нас паўза ў апытаннях, вырашылі распавесці пра нас больш падрабязна і адказаць на ўсе важныя пытанні. Гартайце картк
+9
Пакуль у нас паўза ў апытаннях, вырашылі распавесці пра нас больш падрабязна і адказаць на ўсе важныя пытанні. Гартайце карткі, каб даведацца пра тое, хто мы і як робім нашыя даследаванні, чаму выбралі менавіта Viber і Telegram-боты для распаўсюду апытанняў. 🙌 Вы нам можаце нам дапамагчы падпіскай на бот у Viber (для беларусаў у Беларусі) ці Telegram (для беларусаў за мяжой). І таксама даслаць спасылку на боты сваім сябрам і знаёмым. Мы лічым, што вельмі важна, пачуць меркаванні як мага больш прыхільнікаў дэмакратычнага руху!

🎓 Запрашаем бацькоў абітурыентаў прайсці апытанне пра выбар універсітэта для свайго дзіцяці Нашы калегі праводзяць даследаванне, каб высветліць, якую ролю адыгрываюць бацькі ў выбары ўніверсітэта, якія ўніверсітэты/рэгіёны разглядаюць, якія грантавыя праграмы варта стварыць для студэнтаў. Мэта даследавання – зразумець, як зрабіць адукацыйныя праграмы прывабнымі, актуальнымі і даступнымі. Да апытання запрашаюцца бацькі абітурыентаў, якія разглядаюць для свайго дзіцяці навучанне ў замежным універсітэце (не ў Беларусі). ❗️Апытанне цалкам ананімнае 👉 Прайсці апытанне

🎓 Запрашаем бацькоў абітурыентаў прайсці апытанне пра выбар універсітэта для свайго дзіцяці Нашы калегі праводзяць даследаванне, каб высветліць, якую ролю адыгрываюць бацькі ў выбары ўніверсітэта, якія ўніверсітэты/рэгіёны разглядаюць, якія грантавыя праграмы варта стварыць для студэнтаў. Мэта даследавання – зразумець, як зрабіць адукацыйныя праграмы прывабнымі, актуальнымі і даступнымі. Да апытання запрашаюцца бацькі абітурыентаў, якія разглядаюць для свайго дзіцяці навучанне ў замежным універсітэце (не ў Беларусі). ❗️Апытанне цалкам ананімнае 👉 Прайсці апытанне

Ці трэба пачынаць перамовы з рэжымам пра вызваленне палітвязняў і хто можа гэта зрабіць — меркаванне пратэсных беларусаў У рамках даследавання Народнага Апытання, праведзенага з 14 па 15 сакавіка мы запыталіся ў прыхільнікаў пратэсту ўнутры Беларусі, ці трэба весці перамовы з рэжымам аб вызваленні палітзняволеных, ці робіцца дастаткова для дапамогі ім зараз і не толькі. Вось некаторыя высновы: 📌 43% рэспандэнтаў лічаць, што беларусы робяць недастаткова, каб дапамагчы палітзняволеным. 28% — што яны робяць усё магчымае для гэтага. Гэты паказчык трохі вышэй сярод тых, чые родныя ці сябры зараз знаходзяцца за кратамі (33%). 📌 Толькі 18% прыхільнікаў пратэсту падтрымліваюць прапановы пачаць дыялог з рэжымам пра вызваленне палітвязняў. 68% лічаць, што магчымасці шукаць не трэба ці бескарысна. Меркаванні родных і сяброў палітзняволеных і тых, у каго няма блізкіх за кратамі, тут амаль не адрозніваюцца. 📌 На думку рэспандэнтаў, найбольш эфектыўна перамовы з рэжымам пра вызваленне палітвязняў маглі б весці дыпламаты іншых краін (64%), міжнародныя праваабарончыя арганізацыі (57%), а таксама беларускія праваабарончыя арганізацыі (24%). 📌 Сярод праектаў па падтрымцы палітвязняў лепш за ўсё ведаюць ПЦ Вясна (83%), фонд BySol (67%) і платформу Politzek.me (35%). 85% апытаных цікавяцца навінамі пра палітзняволеных. 👉 Вынікі ў графіках

Святлана Ціханоўская — самая вядомая сярод палітычных актараў, аднак жанчын у Кабінеце ведаюць менш за мужчын Мы запыталі ў прыхільнікаў пратэсту ўнутры Беларусі, каго з палітычных актараў яны ведаюць і каму давяраюць. Вось некаторыя высновы: 📌 Больш за ўсё ведаюць пра дзейнасць Святланы Ціханоўскай (96%) Паўла Латушкі (91%) ды Валерыя Сахашчыка (75%). Сярод арганізацый: полк Каліноўскага (93%), Офіс Ціханоўскай (90%) ды ByPol (89%). 📌 Жанчын у Аб'яднаным Пераходным Кабінеце ведаюць менш за мужчын (за выключэннем Ціханоўскай). Так, пра дзейнасць Аліны Коўшык ды Вольгі Гарбуновай ведаюць толькі 16% і 10% пратэсных беларусаў адпаведна. Давяраюць ім таксама менш, чым астатнім чальцам Кабінета. 📌 82% апытаных давяраюць Святлане Ціханоўскай (у кастрычніку 2022 такіх было трохі больш — 86%). Варта адзначыць, што за некалькі месяцаў значна знізіўся давер да Пераходнага Кабінета: толькі 52% давяраюць яму зараз супраць 82% у кастрычніку. 👉 Дашборд маніторынгу #давердапалітыкаў