cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Цэнтр новых ідэй

ЦНІ — незалежны аналітычны цэнтр. Тут дзелімся апдэйтамі нашай дзейнасці і рэчамі, якія нам падаюцца важнымі. [email protected]

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
664
Suscriptores
+224 horas
+17 días
+530 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
Пра дыпламатычныя вынікі 30-гадовага прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі і мундзір беларускага амбасадара піша Павел Мацукевіч у новым выпуску рассылкі “Пульс Леніна-19”. Узаемасувязь тут такая: калі разважаць пра мінулыя гады як пра эпоху і яе спадчыну, то Беларусь вельмі шмат страціла і мала што набыла. З відавочных дыпламатычных набыткаў, якія можна памацаць, уніформа ў гардэробе нацыянальнай дыпслужбы. "Параўноўваючы міжнароднае становішча Беларусі ў 1994 годзе, калі Лукашэнка прыйшоў да ўлады, і зараз, цяжка пазбегнуць думкі пра фіяска. Канфлікт з усімі суседзямі, за выключэннем Расіі, міны і супрацьтанкавыя загароды і равы з боку Украіны, а таксама плот на мяжы з ЕС. У далёка не ідэальным 1994-м нічога падобнага не было ні з кім з суседзяў". 👉 Чытайце артыкул на сайце 👉 Чытайце без VPN 👉 Падпісацца на рассылку "Пульс Леніна-19" па пошце
Mostrar todo...
2👍 1
00:23
Video unavailableShow in Telegram
video.mp42.90 MB
💘 3👍 1
✨ Аляксандр Івулін запрашае на пікнік з візіянерскімі парадамі! 🕔 Калі: 14 ліпеня, 17:00 📍 Дзе: Warszawa, Park im. Księcia Janusza Бярыце знаёмых і дыванок, рэгіструйцеся і завітвайце на пікнік! 👉 Зарэгістравацца!
Mostrar todo...
👍 1
Расійскія калоніі, вайна ва Украіне і стаўленне да беларусаў у Літве: якім атрымаўся трэці сезон падкаста У гэтым выпуску падкаста "У кантэксце" яго вядучыя Леся Руднік і Аляксандр Мазуркін вырашылі перамыць косткі... самім сабе. І такім чынам падсумаваць, якім атрымаўся трэці сезон падкаста. Вось што абмеркавалі Леся і Аляксандр: 👉 якія выпускі "ўзляцелі" і трапілі ў сардэчкі слухачам; 👉 чаму Лесе спадабалася размаўляць з Сяргеем Гурыевым, а Аляксандру — з Ларысай Свечын і Анастасіяй Махамет; 👉 як выпуск пра ААН мог стаць больш глыбокім і чаму гутарка пра Літву была напружанай; 👉 наколькі беларусам цікава слухаць пра Расію і яе "калоніі"; 👉 каго з гасцей хацелася б запрасіць у новым сезоне. 🎧 Слухайце новы выпуск падкаста "У кантэксце": YouTube Spotify Apple Podcasts P.S. Калі вам ёсць што добрага (або нядобрага) сказаць аўтарам падкаста — не стрымлівайце сябе, напішыце ў каментарах да выпуску на Ютубе або ў прыватныя паведамленні інстаграма ЦНІ.
Mostrar todo...
2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Генадзь Коршунаў паглядзеў, якія грамадскія ініцыятывы і суполкі ведаюць беларусы. 🥇 Полк імя Кастуся Каліноўскага, кіберпартызанаў і праваабарончы цэнтр “Вясна” ведаюць практычна 9 з 10 апытаных. 🥈 “Беларускі Гаюн”, ByPol, BySol і план “Перамога” ведаюць 2 з 3 апытаных. Што тычыцца карыснасці арганізацый і ініцыятыў для Беларусі, то вынікі такія: "Полк імя Кастуся Каліноўскага, кіберпартызаны і ПЦ “Вясна” – застаюцца і лідарамі паводле карыснасці для Беларусі. У другой групе адносна мінулага года мы маем значныя змены. Па-першае, тут застаюцца “Беларускі Гаюн” і BySol, у якіх ацэнкі карыснасці падвысіліся на 9 і 11 п.п. адпаведна. Па-другое, сюды трапляюць ByHelp і BelPol, пра якія не пыталі ў мінулым годзе. Па-трэцяе, з групы выпалі ByPol і план “Перамога”. У ByPol’а ацэнкі карыснасці для Беларусі ўпалі ў 2 разы, у плана “Перамога” – на траціну". 👉 Чытаць і глядзець інфаграфіку! 👉 Чытаць без VPN 👉 Падпісацца на рассылку па пошце
Mostrar todo...
👍 6❤‍🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Былы польскі суддзя Томаш Шміт анансаваў сваё новае месца працы: БелТА. Ён, як і некаторыя іншыя палякі, вырашыў працаваць на беларускія дзяржаўныя медыі. Агулам цягам апошніх некалькіх гадоў у беларускім сектары YouTube накапіўся стос прапаганды па-польску. Узнікае пытанне: ці прыўносяць збеглыя ў Беларусь палякі новыя сэнсы ў афіцыйную прапаганду? Каму і якія сігналы яны дасылаюць? 🤔 Разглядаем спробы рэжымнай прапаганды дастукацца да палякаў: 👉 Чытайце на сайце 👉 Чытайце без VPN
Mostrar todo...
👍 2❤‍🔥 1 1🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
Рыгор Астапеня, абапіраючыся на дадзеные апытання, расказвае пра выразны інтарэс да Чэмпіянату Еўропы па футболе і разнастайнасць прыхільнасцяў беларусаў ⚽️ "Апытанне паказвае, што большай частцы беларусаў тэма чэмпіянату хоць крыху цікавая: 22% гараджан належаць да аўдыторыі матчаў, а 38% праяўляюць пасіўны інтарэс. У выпадку ж выбару таго, за каго заўзець, беларусы маюць вельмі разнастайныя перавагі, але каманды-фаварыты мелі найбольшыя сімпатыі (Германія і Іспанія па 12-13% сярод тых, хто праяўляе інтарэс да Еўра)". 👉 Падрабязнасці і інфаграфіка на сайте Belaruspolls.org
Mostrar todo...
👍 6 1
Photo unavailableShow in Telegram
Як выстаяць у няпростых умовах і знайсці сілы, каб перавынайсці сябе? ✨Запрашаем на пікнік з візіянерскімі парадамі ад Аляксандра Івуліна✨ Пагутарым у нефармальнай абстаноўцы з вядомым беларускім спартыўным журналістам, блогерам і футбалістам Аляксандрам Івуліным⭐️ пра тое, дзе знаходзіць трываласць у няпростых умовах і як перавынайсці сябе, каб рухацца наперад. 🕔 Калі: 14 ліпеня, 17:00 📍Дзе: Warszawa, Park im. Księcia Janusza Бярыце знаёмых і дыванок, рэгіструйцеся і завітвайце на пікнік! 👉 Форма для рэгістрацыі P.S. Пасля пікніка можна будзе далучыцца да прагляду фінала ЕЎРА2024, больш пра гэта шукайце па спасылцы.
Mostrar todo...
🔥 3 1👍 1 1
Што думаюць беларусы пра знешнюю палітыку 🤔 Апублікавалі канспект лекцыі Рыгора Астапені пра тое, на якія тры групы па знешнепалітычнай арыентацыі падзеленыя беларусы, а таксама якія матывацыі ёсць у выбары таго ці іншага геапалітычнага саюза. 📔 Кароткі змест у картках, а поўны канспект чытайце на сайце Акадэміі новай беларускай дыпламатыі.
Mostrar todo...
🔥 4 3👍 2
Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Стас Гарэлік на пляцоўцы DEVBY.IO расказвае пра тое, як веданне праграмавання і статыстыкі дапамагае вывучаць прапаганду, атрымліваць інсайты аб эміграцыі і даследаваць электаральныя перавагі. 👉 Чытаць блог Стаса 👉 Запісацца ў “Лабараторыю даследаванняў” ЦНІ (сёння дэдлайн!)
Mostrar todo...
Пишем парсер, чтобы анализировать выборы. Как ИТ помогает изучать пропаганду и общество

Привет! Я Стас Горелик, политолог. Расскажу, как статистика и языки программирования помогают делать научные исследования проще и эффективнее. Знаю, что социальные науки (те же политология или социология) часто ассоциируются с длинными текстами или монотонными опросами. Но методы, при помощи которых исследователи отвечают на свои вопросы, становятся все более продвинутыми. И всё чаще требуют знаний программирования и статистики. Как эти знания помогают изучать пропаганду, получать инсайты об эмиграции и исследовать электральные предпочтения — разбираю ниже. 

6❤‍🔥 2👍 1🔥 1💘 1
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.