cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры

Афіцыйны тэлеграм-канал Рэсурснага цэнтра Беларускай Рады культуры. Пішам пра #магчымасці для творцаў, рэалізоўваем праекты, гуртуем супольнасці. Для сувязі: instagram.com/resource_byculture Канал пра дзейнасць Беларускай Рады культуры @radakultury

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
2 163
Suscriptores
Sin datos24 horas
-47 días
-4330 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
☀️ Сабралі для вас міні-афішу імпрэзаў, падтрыманых #ArtPowerBelarus, якія пройдуць у розных краінах ужо сёння, на выхадных ці ў пачатку наступнага тыдня. ▫️ Сёння, 12 ліпеня, на Падляшшы стартуе фестываль абуджаных Tutaka. Некалькі сцэнаў, адукацыйная і дыскусійная пляцоўкі, кірмаш, намётавы гарадок, фудкорт і мноства-мноства цікавостак! ✔️Праграма ▫️ У нядзелю, 14 ліпеня, у італьянскім горадзе Прата пройдзе беларуская вечарына. У праграме — прэзентацыя кнігі псіхолага Вольгі Вялічкі “Ад 2 да 15. Мая мама ў турме” і тэрапеўтычны майстар-клас па пляценні саламяных павукоў ад Ірыны Новік. “Тэму пачуццяў дзяцей пасля падзей 2020 года толькі пачынаюць абмяркоўваць, а бацькі пачынаюць звяртаць усё больш увагі на псіхалагічны стан сваіх дзетак. Мой першы досвед сутыкнення з дзіцячым болем ад вымушанага расстання адбыўся тры гады таму. У кабінет заляцеў пяцігадовы хлопчык і з дзіцячай жвавасцю запытаўся: - А ты ведаеш, дзе мая мама? Мая мама ў турме! За два гады працы я занатавала гісторыі больш як 60 дзяцей, гэтыя расповеды можна пачытаць у маёй кнізе”, — кажа Вольга Вялічка. ✔️Падрабязней Імпрэза падтрыманая праграмай мабільнасці #ArtPowerBelarus. ▫️ У аўторак, 16 ліпеня, у Рыме адкрываецца выcтава буцінанак Надзеі Букі. Гэта заключаня імпрэза з серыі італьянскіх творча-выставачных вандровак мастачкі ў межах гранта мабільнасці #ArtPowerBelarus.
Mostrar todo...
👍 8🔥 3
Photo unavailableShow in Telegram
📣 Увага! Новы кол! #ArtPowerBelarus адкрывае дадатковы прыём заявак на падтрыманне мабільнасцяў. Дэдлайн: 06.08.2024. У межах гэтага этапу будуць прафінансаваныя вандроўкі, што паспрыяюць наладжванню міжкультурных адносінаў, адкрыюць доступ для новых магчымасцяў ці дапамогуць творцам развіць прафесійныя навыкі. Усё паводле заведзенага парадку: спачатку заяўкі ацэняць эксперты, а адборачная камісія, якая прыме фінальнае рашэнне аб падтрыманні, збярэцца напрыканцы жніўня 2024. ▪️Сярэдняя даступная сума – € 2000 на чалавека. ▪️Старт мабільнасці: не раней 1 верасня 2024 года. ▪️Максімальны магчымы тэрмін завяршэння мабільнасці: 31 кастрычніка 2024 года. Даведацца больш і падаць заяўку Зычым усім аплікантам натхнення і поспеху! Гэта апошні шанец скарыстацца магчымасцю падтрымання #ArtPowerBelarus. Наведаць галерэю падтрыманых праектаў
Mostrar todo...
8🔥 7👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🖤 Год без мастака Алеся Пушкіна. Піша Андрэй Дурэйка, мастак і куратар, сябар Алеся: …у гэты дзень год таму прагна лапаў паветра, не верыў, дзірка ў страўніку – не веру. дзірка так і засталася. ёсць тыя пустэчы, якія немагчыма запоўніць і не праз год, і не пазней, яны як чорныя дзіры на тле Беларусі, яны як белыя плямы на мапе краіны таго, што ніколі не стане. Ці нешта прынцыпова змянілася за гэты год? Можа, спынілася вайна? Можа, скончылася дыктатура? Можа, выпусцілі невінаватых з турмаў і перасталі забіваць? Можа, перасталі граць і маляваць? Таму няма чаго і казаць пра смерць, а лепей, — адсвяткаваць Дзень нараджэння, што мы і збіраемся зрабіць ў Варшаве 6 жніўня. Ales Pushkin. AFTERLIFE — так называецца выстава, што ў гэты дзень адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі. У мастака ёсць вялікі прывілей доўжыць жыццё сваіх думак і ідэй, насуперак смерці прысутнічаць далей. Акцыя працягваецца! Будзе вам і “Дзень Волі”, і “Падарунак Прэзідэнту”, і “Свята са Святымі”, і “Беларускі рэзістанс насуперак вайне”. Што, думаеце, голас сціхне, не будзе дзёрзкасці сяброў? Маўчаць не будуць словы і дзеі МАСТАКА. Будзьце з намі! ▫️Выстава падтрыманая #ArtPowerBelarus
Mostrar todo...
💔 12 3🙏 3🔥 2😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
🖤 Год без мастака Алеся Пушкіна. Піша Андрэй Дурэйка, мастак і куратар, сябар Алеся: …у гэты дзень год таму прагна лапаў паветра, не верыў, дзірка ў страўніку – не веру. дзірка так і засталася. ёсць тыя пустэчы, якія немагчыма запоўніць і не праз год, і не пазней, яны як чорныя дзіры на тле Беларусі, яны як белыя плямы на мапе краіны таго, што ніколі не стане. Ці нешта прынцыпова змянілася за гэты год? Можа, спынілася вайна? Можа, скончылася дыктатура? Можа, выпусцілі невінаватых з турмаў і перасталі забіваць? Можа, перасталі граць і маляваць? Таму няма чаго і казаць пра смерць, а лепей, — адсвяткаваць Дзень нараджэння, што мы і збіраемся зрабіць ў Варшаве 6 жніўня. Ales Pushkin. AFTERLIFE — так называецца выстава, што ў гэты дзень адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі. У мастака ёсць вялікі прывілей доўжыць жыццё сваіх думак і ідэй, насуперак смерці прысутнічаць далей. Акцыя працягваецца! Будзе вам і “Дзень Волі”, і “Падарунак Прэзідэнту”, і “Свята са Святымі”, і “Беларускі рэзістанс насуперак вайне”. Што, думаеце, голас сціхне, не будзе дзёрзкасці сяброў? Маўчаць не будуць словы і дзеі МАСТАКА. Будзьце з намі! ▫️Выстава падтрыманая #ArtPowerBelarus
Mostrar todo...
💔 10 3
00:50
Video unavailableShow in Telegram
video.mp46.28 MB
😍 6 1
📣 Ужо на наступным тыдні! Фэст — пераемнік легендарнага "Басовішча". Маштабная праграма, некалькі музычных прэм’ераў, куток юрыдычнай дапамогі і нават — адмысловы 🚂цягнік з Беластока! Гаворка пра фестываль абуджаных Tutaka, які сёлета, як і летась, ладзіцца пры падтрымцы #ArtPowerBelarus. 📆 Save the date: 12-14 ліпеня 2024 📍 Барык каля Гарадка на Падляшшы Сачыць за падрыхтоўкай ✔️Уся інфармацыя пра фэст А цяпер — слова Паўлу Станкевічу, кіраўніку @fundacja_Tutaka і галоўнаму арганізатару свята
Mostrar todo...
🔥 8👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
🔥 Сабралі гарачыя адукацыйныя #магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры. Падпішыцеся на @sekktor, тут такія пасты з’яўляюцца штодзень. 🔹ЕГУ запрашае на інфасесію. Гаворка пойдзе пра бакалаўрыят і магістратуру, дзе беларусы могуць навучацца па спецыяльнасцях “Візуальны дызайн”, “Еўрапейская спадчына”, “Гісторыя”, “Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра”, “Развіццё культурнай спадчыны”, “Візуальная пластыка”. ⏰ Калі? 4 ліпеня 17:00 (Вільня) Далучыцца (трэба мець акаўнт у Zoom) 🔹Цэнтр новых ідэй запрашае маладых візіянераў і візіянерак у школу рэфарматараў. Для ўдзелу трэба: быць лідарам ці лідаркай ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, мець ідэі для Беларусі ці беларускага грамадства і смеласць іх выказваць. Дэдлайн для заявак: 7 ліпеня ✔️Даведацца больш 🔹 Супольнасць “Культурны Код” ладзіць 4 ліпеня воркшоп “Notion для каманд: Арганізацыя працы і стварэнне сайтаў”. Спікерка — сертыфікаваная спецыялістка па працы каманд у Notion Марыя Бяганская. ✔️Даведацца больш і зарэгістравацца
Mostrar todo...
12👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
🔆 Каго мы падтрымалі: актывістка Марыя Грыц і Купалле, якое яна зладзіла ў Капенгагене. Арганізацыя беларускага свята ў дацкай сталіцы сталася магчымай дзякуючы праграме мабільнасці #ArtPowerBelarus. Прысутнічалі ўсе абавязковыя купальскія элементы: пляценне вяночкаў, песні і танцы, карагоды, гульні, скокі праз вогнішча, а таксама пачастункі — купальскі сыр, яечня і крупнік. “Для мяне было неймаверна каштоўна, што ў ArtPower Belarus быў варыянт на падтрымку мабільнасці і дзяцей таксама. Гэта не толькі дазваляе бацькам і матулям рэалізоўвацца, але і вучыць дзетак дзвюм істотным рэчам: ▫️іх маці і таты - крутыя; ▫️беларуская культура, навука, грамадская дзейнасць і гд - істотныя справы, якімі варта займацца штодня. Мяркую, што менавіта падтрымка дзейнасці людзей з дзецьмі робіць вельмі істотны ўнёсак у будучыню грамадства, бо такім чынам гадуецца новае пакаленне актывістак і актывістаў”, — зазначае Марыя. Галерэя праектаў #ArtPowerBelarus
Mostrar todo...
25👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
🎧 Каго мы падтрымалі: audiobooks.by. Дзякуючы гранту #ArtPowerBelarus палічка праекта папоўнілася пяццю новымі знакавымі для белліту аўдыякнігамі. Для ўсяго свету аўдыякнігі — гэта найперш зручны спосаб знаёміцца з новымі выданнямі, асабліва калі тэмп жыцця не пакідае шансаў чытаць. Але для беларусаў — гэта магчымасць заставацца сабой у любой кропцы планеты, будзь то Сан-Францыска, Гомель ці Кракаў. Асабліва ў часы, калі папяровыя кнігі атрымаць складана, — кажа заснавальнік audiobooks.by Мікіта Белаглазаў. — Як выдавецтва мы выпусцілі ўжо 40 аўдыякніг. Усяго ж на сайце можна знайсці спасылкі на больш чым 600 аўдыявыданняў на любы густ”. ✔️ Дарэчы, audiobooks.by — першы праект, які пачаў размяшчаць і прадаваць беларускія аўдыякнігі на буйных пляцоўках Kobo, Google Play Books, Apple Books і audiobooks.com. Слухаць беларускую літаратуру ў якаснай сучаснай агучцы на audiobooks.by. Галерэя праектаў #ArtPowerBelarus
Mostrar todo...
15👍 3🔥 3
Photo unavailableShow in Telegram
❤️‍🔥 “Імкнёмся звязаць нітачкамі тое, што рэжым хоча разрэзаць і знішчыць” Намесніца кіраўніка @radarkultury Надзея Гарэцкая ў інтэрв’ю Польскаму Радыё расказала пра тое, чым Беларуская Рада культуры займаецца сёння і як беларускім творцам шукаць падтрымку ў Польшчы: ▪️ Наша задача — аб’яднаць. Каля 40% праектаў, якія былі падтрыманыя праграмай #ArtPowerBelarus, або рэалізуюцца ў Беларусі, або ў партнёрстве, то бок каманда і ўнутры краіны, і на выгнанні. ▫️ Калі праект рэалізуецца звонку, за мяжой, то адна з ключавых задач для заяўніка — распрацаваць камунікацыйны план, каб пра справу даведаліся ў Беларусі, убачылі, атрымалі прадукт. Можна згадаць, напрыклад, оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», трансляцыю якой праз YouTube можна было глядзець у Беларусі. ▪️Мы таксама працуем у сферы лабіявання, каб беларускія дзеячы культуры не перажывалі дыскрымінацыю. Але варта адзначыць, што і само кіраўніцтва Польшчы гатовае прымаць праекты, прапанаваныя беларусамі. 🔗 Чытаць (і слухаць) цалкам
Mostrar todo...
11👍 2
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.