cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Беларуская Рада культуры

Афіцыйны канал, дзе будзем расказваць пра сваю дзейнасць і чым мы можам быць карыснымі культурніцкім актывістам. Наш сайт https://byculture.org/

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
783
Suscriptores
+124 horas
+67 días
+1130 días

Carga de datos en curso...

Tasa de crecimiento de suscriptores

Carga de datos en curso...

Photo unavailableShow in Telegram
🔖 @radakultury далучылася да Адкрытай дэкларацыі беларускіх арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Літве ў адрас дэпутатаў Сейма Літоўскай Рэспублікі. Гэты дакумент быў падпісаны 18-цю арганізацыямі з мэтай садзеяння ўзаемаразуменню паміж беларусамі і літоўцамі. Дэкларацыя падкрэслівае: ▪️Мы ўдзячныя Літве за прытулак і за дапамогу, якая аказвалася і працягвае аказвацца ў цяжкія часы, калі мы былі вымушаныя пакінуць сваю радзіму з-за палітычнага пераследу; за магчымасць беларускай грамадзянскай супольнасці ў выгнанні працягваць сваю дзейнасць. ▪️Гэтая падтрымка дазваляе нам аб’яднаць намаганні ў барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя каштоўнасці, нягледзячы на ўсе цяжкасці і пагрозы. ▪️Мы выказваем сваё катэгарычнае непрыманне любых дзеянняў і выказванняў, якія штучна наносяць разлад у адносіны нашых народаў, мы паважаем нормы і стандарты міжнароднага права, для нас катэгарычна непрымальныя любыя прэтэнзіі на тэрытарыяльную цэласнасць Літвы. ✔️ Падрабязней пра прэс-канфэрэнцыю ў Сейме Літвы, дзе была прадстаўленая і абмеркаваная Дэкларацыя.
Mostrar todo...
👏 9👍 1👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
🖤 Год без мастака Алеся Пушкіна. Піша Андрэй Дурэйка, мастак і куратар, сябар Алеся: …у гэты дзень год таму прагна лапаў паветра, не верыў, дзірка ў страўніку – не веру. дзірка так і засталася. ёсць тыя пустэчы, якія немагчыма запоўніць і не праз год, і не пазней, яны як чорныя дзіры на тле Беларусі, яны як белыя плямы на мапе краіны таго, што ніколі не стане. Ці нешта прынцыпова змянілася за гэты год? Можа, спынілася вайна? Можа, скончылася дыктатура? Можа, выпусцілі невінаватых з турмаў і перасталі забіваць? Можа, перасталі граць і маляваць? Таму няма чаго і казаць пра смерць, а лепей, — адсвяткаваць Дзень нараджэння, што мы і збіраемся зрабіць ў Варшаве 6 жніўня. Ales Pushkin. AFTERLIFE — так называецца выстава, што ў гэты дзень адкрыецца ў Музеі Вольнай Беларусі. У мастака ёсць вялікі прывілей доўжыць жыццё сваіх думак і ідэй, насуперак смерці прысутнічаць далей. Акцыя працягваецца! Будзе вам і “Дзень Волі”, і “Падарунак Прэзідэнту”, і “Свята са Святымі”, і “Беларускі рэзістанс насуперак вайне”. Што, думаеце, голас сціхне, не будзе дзёрзкасці сяброў? Маўчаць не будуць словы і дзеі МАСТАКА. Будзьце з намі! ▫️Выстава падтрыманая #ArtPowerBelarus
Mostrar todo...
💔 14 1😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
❕Незалежная беларуская культура і супрацьстаянне прапагандзе, дэкаланіяльнае мысленне і ўвага да сваіх герояў. Прадстаўніца Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры Эліна Калнібалоцкая ўзяла ўдзел у міжнародных форумах, прысвечаных штучнаму інтэлекту і свабодзе медыя ў постсавецкіх краінах, што прайшлі ў Таліне. "Падчас шэрагу брэйншторм-сесій мы з калегамі з іншых краінаў абмяркоўвалі пытанні змагання з дэзынфармацыяй з дапамогай ШІ, навуковых здабыткаў і крэатыву, — кажа Эліна. — Я распавяла пра праект @radakultury, прысвечаны дэкаланізацыі, і прывяла паспяховыя прыклады супрацьстаяння расейскай павестцы праз незалежную беларускую культуру. Гэта, напрыклад, увага да ўласных лідараў меркаванняў, прасоўванне сваіх зорак, сваіх наратываў у інфаполі. І, вядома, праз паказ Беларусі ў еўрапейскім кантэксце. У гэтым кірунку мы працуем у праграме #ArtPowerBelarus і не толькі". Падчас сустрэч удзельнікі таксама дзяліліся досведам працягу працы пасля рэлакацыі і вяртання да жыцця ў іншых краінах.
Mostrar todo...
12
00:58
Video unavailableShow in Telegram
7.46 MB
8💘 4🔥 2🙏 1
🤍 Сябры, з Сусветным Днём беларускай культуры! ❤️ Усе #людзірады шлюць усім беларусам ва ўсім свеце шчырыя ўсмешкі і промні радасці. Мы шчаслівыя, што свята жыве, а беларусы гуртуюцца вакол сваіх нацыянальных традыцый і слаўных імёнаў, дарагіх нашым сэрцам. 🤍Жыве Беларусь! Жыве беларуская культура! #ByCultureGlobal #Speak_Belarus Намесніца старшыні @radakultury Надзея Гарэцкая запісала для вас кружочак-віншаванне:
Mostrar todo...
🎉 9 3
Photo unavailableShow in Telegram
💔 Беларускія ўлады працягваюць ціск на культурніцкую супольнасць. Паводле інфармацыі Беларускага ПЭН-цэнтра: па стане на 30 чэрвеня 2024 года ў Беларусі за кратамі знаходзілася не менш за 164 дзеячы культуры. 🔸Вынесены завочны вырак паводле крымінальнай справы ўдзельнікаў сатырычнага праекту “Рудабельская паказуха”, аўтара літаратуры нон-фікшн Ігара Карнея ўключылі ў пералік грамадзян, “якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, прызналі “экстрэмісцкімі” кнігі палітзняволенага грамадскага дзеяча і літаратара Паўла Севярынца. Больш — у “Хроніцы парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры”. 🔸 Працуе інфармацыйна-кансультацыйная платформа “Адно акно”, дзе акумулюецца інфармацыя аб магчымай дапамозе для людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій у Беларусі. Гэта праект Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. ❤️ Агульны збор Беларускай Рады культуры на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
Mostrar todo...
💔 6 1🔥 1🤬 1
Photo unavailableShow in Telegram
❤️‍🔥 “Імкнёмся звязаць нітачкамі тое, што рэжым хоча разрэзаць і знішчыць” Намесніца кіраўніка @radarkultury Надзея Гарэцкая ў інтэрв’ю Польскаму Радыё расказала пра тое, чым Беларуская Рада культуры займаецца сёння і як беларускім творцам шукаць падтрымку ў Польшчы: ▪️ Наша задача — аб’яднаць. Каля 40% праектаў, якія былі падтрыманыя праграмай ArtPower Belarus, або рэалізуюцца ў Беларусі, або ў партнёрстве, то бок каманда і ўнутры краіны, і на выгнанні. ▫️ Калі праект рэалізуецца звонку, за мяжой, то адна з ключавых задач для заяўніка — распрацаваць камунікацыйны план, каб пра справу даведаліся ў Беларусі, убачылі, атрымалі прадукт. Можна згадаць, напрыклад, оперу «Дзікае паляванне караля Стаха», трансляцыю якой праз YouTube можна было глядзець у Беларусі. ▪️Мы таксама працуем у сферы лабіявання, каб беларускія дзеячы культуры не перажывалі дыскрымінацыю. Але варта адзначыць, што і само кіраўніцтва Польшчы гатовае прымаць праекты, прапанаваныя беларусамі. 🔗 Чытаць (і слухаць) цалкам
Mostrar todo...
13👍 3
00:24
Video unavailableShow in Telegram
☀️ Разам з @kyky_org працягваем прасоўваць базу пра культуру і месца кожнага з нас у культруніцкім космасе Беларусі. Серыя анімаваных ролікаў “12 тэзісаў пра культуру” — гэта зборнік кароткіх, але вельмі ёмістых выказванняў, што за хвіліну патлумачаць 12 ключавых момантаў з Маніфесту новай беларускай культуры. У цэнтры ўвагі аўтараў: 🔺культурнае самавызначэнне і незалежнасць 🔺гуманітарная адукацыя і нацыянальная самасвядомасць 🔺культурніцкая палітыка як самы лепшы кірунак палітычнага дзеяння 🔺магчымасць кожнага з нас стаць сапраўдным амбасадарам беларускай культуры ў свеце. Сучасна, маляўніча, пераканальна! 📺 Глядзіце старыя і новыя выпускі на каналах нашага партнёра ў тэлеграме @kyky_org і інстаграме, пакідайце каментары, дзяліцеся ролікамі ў сваіх профілях, бо кожны з вас — амбасадар новай беларускай культуры.
Mostrar todo...
Snapinsta_app_video_53215194_1524121548140618_2186630750929497022.mp45.65 MB
❤‍🔥 7👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
🎧 Любіце кнігі і падкасты пра літаратуру? У нас ёсць для вас адмысловая падборка беларускіх праектаў. Эксперты @radakultury рэкамендуюць паслухаць ▶️ Белліт. Падкаст вядомай аўтаркі-крытыка, які сумяшчае агляд актуальных падзей белліту, бліц-крытычны аналіз, рэкамендацыі да чытання і набыця кніг. ▶️ YouTube-канал паэта і літаратуразнаўцы Андрэя Хадановіча выдае на-гара бліскучыя аўтарскія лекцыі пра найлепшыя класічныя і сучасныя творы беларускай і сусветнай літаратуры. Праект, падтрыманы #ArtPowerBelarus. Увага! Рэсурс прызнаны “экстрэмісцкім” у Беларусі. ▶️ Літрадыё развівае лінейку падкастаў-гутарак з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі па абодва бакі мяжы. На партале выходзяць падкасты “Супердудко” і “Каля літаратуры”. ▶️ “Гутаркі ля швейнай машыны” – відэападкаст ізраільскага дыпламата Цві Міркіна і мінскага празаіка і перакладніка Паўла Касцюкевіча пра габрэйскую слоўную культуру ў Ізраілі і Беларусі. ⏺ Больш пра кнігі і літатурныя справы – у нашым традыцыйным квартальным аглядзе. #рада_раіць
Mostrar todo...
8👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
💔 Беларускія ўлады не спыняюць рэпрэсій у культурніцкай сферы. Паводле інфармацыі Беларускага ПЭН-цэнтра: па стане на 31 траўня 2024 года ў Беларусі за кратамі знаходзілася не менш за 158 дзеячаў культуры. 🔸 Затрыманні, завочныя суды і арышты маёмасці, пакаранні за наяўнасць кніг, прызнаных “экстрэмісцкімі”, у хатняй бібліятэцы. Больш — у “Хроніцы парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры”. 🔸 Міжнародная супольнасць працягвае сачыць за становішчам у нашай краіне. Так, Спецдакладчыца ААН па Беларусі Анаіс Марэн падрыхтавала новы штогадовы даклад па сітуацыі з правамі чалавека. У ліку іншых парушэнняў дакумент фіксуе дыскрымінацыю па моўнай прыкмеце. “...беларуская мова ўсё часцей успрымаецца як прыкмета палітычнай нелаяльнасці, і па загадзе кіраўніцтва або праз страх дыскрымінацыі ад яе адмаўляюцца на карысць рускай у сферы дзяржаўнага кіравання, адукацыі, культуры і СМІ”, — цытуе “Вясна”. Чытаць цалкам ❤️ Агульны збор Беларускай Рады культуры на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
Mostrar todo...
💔 7😱 1🤬 1
Elige un Plan Diferente

Tu plan actual sólo permite el análisis de 5 canales. Para obtener más, elige otro plan.