cookie

Utilizamos cookies para mejorar tu experiencia de navegación. Al hacer clic en "Aceptar todo", aceptas el uso de cookies.

avatar

Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі. Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS. Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo Юрыдычная служба: @zvarot96

Mostrar más
Publicaciones publicitarias
10 151
Suscriptores
-824 horas
-607 días
-11330 días
Distribuciones de tiempo de publicación

Carga de datos en curso...

Find out who reads your channel

This graph will show you who besides your subscribers reads your channel and learn about other sources of traffic.
Views Sources
Análisis de publicación
MensajesVistas
Acciones
Ver dinámicas
01
Палітзняволеная Кацярына Андрэева за кратамі перанесла пнеўманію Пра гэта ў Facebook напісаў яе муж Ігар Ільяш. «У канцы красавіка Кацярына Андрэева перахварэла на пнеўманію. Была шпіталізаваная, праляжала ў санчастцы калоніі 10 дзён. На шчасця, пнеўманія была не вялікая, а ачаговая. Лекары своечасова дыягнаставалі хваробу і вельмі адказна паставіліся да лячэння. Каця ачуняла і на мінулым тыдні яе выпісалі з санчасткі. Перад тым як захварэць на пнеўманію Каця перанесла моцны прыступ сезоннай алергіі. Яна заўсёды была алергікам, але ў зняволенні гэтая праблема рэзка абвастрылася. Прыступы становяцца значна больш пакутлівымі, а спіс алергенаў — шырэйшым. У пачатку красавіка алергічны ацёк прыйшлося здымаць пры дапамозе ўколаў, бо Каця зусім не магла дыхаць праз нос. У цэлым за амаль што 3,5 гады зняволення праз агульнае аслабленне арганізму Каця стала часцей хварэць на прастуды і пакутаваць ад галаўных боляў. У яе прыкметна пагоршыўся зрок».
7285Loading...
02
🎧«Ёсць адзін нюанс». Марыя Колесава-Гудзіліна распавяла, ці будзе абараняць сілавікоў у новай Беларусі Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, прафесарка і PhD Марыя Колесава-Гудзіліна дала інтэрв'ю падкасту «Вясна прыйдзе». Марыя распавяла, каго і як абараняла і ці будзе абараняць сілавікоў у новай Беларусі, згадала пра самыя цікавыя сітуацыі ў судах і тое, як усё можна высмейваць. «Абарона — гэта не для таго, што апраўдаць. Абарона для таго, каб усе прынцыпы незалежнасці суда былі выкананы». Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі
1 2841Loading...
03
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» чатыры кааліцыі, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду Гэта «Воля» / «Рух Воля» / Блок Воля», «Закон и правопорядок», «Еўрапейскі выбар» і «Моладзевы наступ». Усе яны былі прызнаныя КДБ «экстрэмісцкімі фармаваннямі» 6 траўня. Адзначым, што ў дакуменце таксама пералічана больш за 80 чалавек, якія маюць дачыненне да вышэй згаданых кааліцый. 🔗Хроніка палітычнана пераследу
1 83032Loading...
04
«Дык ты яшчэ і бчбшнік». Як у ПК-15 «актывісты» здзекуюцца над палітвязнямі Былы палітвязень Канстанцін Міхальцоў распавядае, што ў ПК-15 сутыкнуўся з перадузятым і зневажлівым стаўленнем з боку так званых «актывістаў» – вязняў, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй. Па іх указцы палітвязняў па надуманых прычынах выклікалі на праверкі, дзе збівалі або прымушалі адціскацца. «Актывісты казалі: "Дык ты яшчэ і бчбшнік" . А таксама называлі палітычных "экстрэмістамі". Сярод іх быў Кіслякоў Ілля Мікалаевіч, які пастаянна імкнуўся мяне і іншых паддзець і справакаваць: "Любіш біць міліцыю? Зараз мы цябе будзем біць". Мяне, напрыклад, "жартаўліва" маглі ўдарыць у прэс. Але іншых палітвязняў збівалі даволі моцна. "Актывіст" рукою пакідаў на чужым ложку ўмяціны. Гэта залічвалі як дрэнна засцелены ложак і выклікалі на праверку, дзе збівалі ці па іншаму фізічна каралі». 🔹«Любіш біць міліцыю? Зараз мы цябе паб’ем». Рэчыцкі нафтавік упершыню выйшаў на пратэсты і патрапіў ў калонію
1 49811Loading...
05
🌏Дайджэст міжнародных навінаў пра абаронцаў правоў чалавека «Вясна» падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэнняў правоў чалавека. • Суд у Баку пакінуў пад вартай вядомага праваабаронцу Анара Мамедлі — яго абвінавачваюць у «кантрабандзе групай асоб»; • Amnesty International асуджае жорсткія напады невядомых асоб на крытыкаў ўрада ў Грузіі: «Бандыты ў цывільным жорстка нападаюць на пратэстоўцаў да і пасля мітынгаў, нават нападаюць на пратэстоўцаў каля іх дамоў»; • Праваабаронцу «Мемарыяла» Алега Арлова этапавалі ў СІЗА Сызрані — ён даслаў ліст, у якім распавядае пра вялікую колькасць арыштантаў у маскоўскіх турмах і пра тое, як цяжкія для зняволеных этапы ў суды і назад; • Больш за 400 тысяч подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем зняць абвінавачванні з кыргызстанскай праваабаронцы Рыты Карасартавай — ёй выстаўленыя надуманыя абвінавачванні ў спробе «гвалтоўнага звяржэння ўлады». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115188
1 4720Loading...
06
❗️Палітзняволеная Ірына Алябовіч зламала шыйку сцягна ў калоніі Пра гэта паведамляе @dissidentBY. У 2022 годзе, калі жачнына прыехала ў калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне Алябовіч не выдавалі нават хадункі, негледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайны атрад і мае хадункі. Нагадаем, Ірына была затрыманая 28 сакавіка 2022 года. Яе абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 27 чэрвеня 2022 года суддзя Дзмітрый Карсюк асудзіў яе да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 200 базавых велічыняў. Цяпер жанчына адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4. 💌Падтрымайце яе паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірына Вячаславаўна Алябовіч 💻Напісаць анлайн
1 4248Loading...
07
Цяжарную мінчанку асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у «Маршы героеў» У судзе Ленінскага раёна Мінска 27 сакавіка асудзілі Юлію Каралёву паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Суддзя Юлія Інчына прызначыла Каралёвай два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Мінчанку апазналі па фотаздымку з акцыі пратэсту і з дапамогай даных мабільнага аператара аб тэлефонных злучэннях яе абаненскага нумара. Акрамя гэтага ў судовай пастанове паведамляецца аб «актыўным спрыянні выкрыванню іншых удзельнікаў злачынства» з боку Юліі. Нібы Юлія падала асабістыя даныя іншых удзельнікаў Маршу, якія былі разам з ёю на фотаздымку. Яе адвакат прасіў улічыць гэты факт і змякчыць пакаранне. Але суд адмовіў, бо «абвінавачваная ўказала толькі абставіны здзейсненага ёю злачынства». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115190
1 60916Loading...
08
Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за каментар пад фота Лукашэнкі Стала вядома, што 7 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва вынесены прысуд мясцоваму жыхару Паўлу Макаранку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Ю. Арахоўская. Яго асудзілі за тое, што ў жніўні 2021 году ён пакінуў каментар пад выявай Лукашэнкі ў адной з груп Telegram. У ім нібыта ўтрымлівалася негатыўная ацэнка Лукашэнкі, абвінавачанне вырашыла, што гэтым Макаранка «публічна ў зневажальнай форме выказаў сваю негатыўную ацэнку асобы». Мужчына не прызнаў віну. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115189
1 5945Loading...
09
Папулярную гомельскую фатографку асудзілі па двух крымінальных артыкулах 34-гадовая Аляксандра Мельнічак прафесійна займаецца фатаграфіяй больш за 15 гадоў. Яе спецыялізацыя — сямейная, вясельная і івэнт-фатаграфія. Раней жанчына мела ўласную фотастудыю «Пудра» ў Гомелі. Таксама яна ўдзельнічала ў фотапраектах і конкурсах. Апошні раз яна была анлайн ва «Укантакце» 15 лютага. Імаверна, у гэты дзень яе і затрымалі, піша @nashaniva. Судовы працэс над Аляксандрай адбыўся 3 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Разглядаў справу суддзя Дзмітрый Казлоў. Мельнічак абвінавачвалі па двух артыкулах — «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). ✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы, канчатковы прысуд ці інфармацыя пра Аляксандру — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
1 56710Loading...
10
⚖️Актывістку руху «Маці-328» Марыну Уладыку асудзілі да 15 сутак арышту Па інфармацыі @MAYDAYMog, жанчыну затрымалі раніцай 7 траўня, а дома правялі ператрус. У судзе Заводскага раёна Мінска 8 траўня над жанчынай адбыўся суд. Яе абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" паводле арт. 19.1 КаАП. Суддзя Алена Някрасава арыштавала Уладыку на 15 сутак. Вядома, што Марына з'яўляецца каардынатаркай па дапамозе сіротам, асуджаным да вялікіх тэрмінаў паводле арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў). Каля дзясятка асуджаных маглі "атаварвацца" ў турэмнай краме дзякуючы дапамозе актывістаў руху.
1 5633Loading...
11
📝Заява заснавальнікаў установы «Лекары за праўду і справядлівасць» 3 траўня КДБ прызнаў калектыў установы «Лекары за праўду і справядлівасць» экстрэмісцкім фарміраваннем. З прычыны гэтага заснавальнікі ўстановы прынялі адпаведную заяву. Яны адзначаюць, што праваабарончая ўстанова займаецца даследаваннем і абмеркаваннем грамадска значных праблем, дае пляцоўкі для публічных выказванняў экспертам, спецыялістам, грамадзянам, ладзіць дыскусіі на тэмы пенітэнцыярнага здароўя. «Пенітэнцыярная сістэма ў любой дзяржаве павінна быць даступнай грамадзянскаму кантролю. Наяўныя ў публічнай прасторы шматлікія сведчанні парушэнняў як нацыянальнага, так і міжнароднага заканадаўства, у тым ліку стварэння бесчалавечных умоў утрымання, прымянення катаванняў, парушэнняў пратаколаў і правілаў аказання медыцынскай і псіхалагічнай дапамогі абвінавачаным і асуджаным у беларускіх вязніцах, патрабуюць тэрміновага расследавання і неадкладнага эфектыўнага рэагавання». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115186
1 5746Loading...
12
❤️Журналістцы Марыне Золатавай прысудзілі міжнародную прэмію Ёхана-Філіпа Палма На прэмію яе намінавала праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Разам з Золатавай яе таксама атрымае афганская рэдакцыя Zan Times. Уручэнне пройдзе ў снежні 2024 года ў нямецкім горадзе Шорндорф, піша Deutsche Welle. "Перад абліччам велізарных перашкод і рэпрэсіўных мер Марына Золатава паказала сябе як чалавек незвычайнай мужнасці і сумленнасці", — лічаць "Рэпарцёры без межаў" і апякунчая рада фонду Palm. Марына — былая галоўная рэдактарка найбуйнейшага беларускага незалежнага парталу TUT.ВY. Яе затрымалі 18 траўня 2021 года. Марыне і былой генеральнай дырэктарцы Людміле Чэкінай прызначылі па 12 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса. 💌Павіншуйце яе лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Марына Васільеўна Золатава 💻Напісаць анлайн
1 6442Loading...
13
​​📸Фотафакт: магшот Алеся Бяляцкага падчас першага зняволення за праваабарончую дзейнасць Нагадаем, пасля разгону Плошчы-2010 і рэпрэсій за сваю праваабарончую дзейнасць і няўхільную абарону правоў чалавека заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня 2011 года і асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі нібыта за несплату падаткаў у асабліва буйным памеры (арт. 243 КК). Міжнародная супольнасць на працягу ўсяго зняволення праваабаронцы выступала за яго вызваленне і ладзіла акцыі салідарнасці. Алесь быў вызвалены датэрмінова 21 чэрвеня 2014 года. Пасля гэтага ён працягнуў праваабарончую дзейнасць у Беларусі, за што быў зноўку затрыманы ў ліпені 2021 года і асуджаны да 10 гадоў зняволення. Цяпер Алесь адбывае тэрмін у горацкай калоніі № 9. На ім цяпер ужо бірка жоўтага колеру, якая прысвойваецца ўсім асуджаным па палітычных матывах як «схільным да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці». Такая практыка жоўтых бірак стала практыкавацца пасля падзей 2020 года, калі ў калоніі сталі масава адпраўляць палітвязняў. 🟨«Вясна» збірае магшоты палітзняволеных — mugshots.spring96.org/persons. Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
1 7386Loading...
14
​​📸Фотафакт: магшот Алеся Бяляцкага падчас першага зняволення за праваабарончую дзейнасць Нагадаем, пасля разгону Плошчы-2010 і рэпрэсій за сваю праваабарончую дзейнасць і няўхільную абарону правоў чалавека заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь* *Бяляцкі быў затрыманы 4 жніўня 2011 года і асуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі нібыта за несплату падаткаў у асабліва буйным памеры (арт. 243 КК). Міжнародная супольнасць на працягу ўсяго зняволення праваабаронцы выступала за яго вызваленне і ладзіла акцыі салідарнасці. Алесь быў вызвалены датэрмінова 21 чэрвеня 2014 года. Пасля гэтага ён працягнуў праваабарончую дзейнасць у Беларусі, за што быў зноўку затрыманы ў ліпені 2021 года і асуджаны да 10 гадоў зняволення. Цяпер Алесь адбывае тэрмін у горацкай калоніі № 9. На ім цяпер ужо бірка жоўтага колеру, якая прысвойваецца ўсім асуджаным па палітычных матывах як «схільным да экстрэмісцкай і іншай дэструктыўнай дзейнасці». Такая практыка жоўтых бірак стала практыкавацца пасля падзей 2020 года, калі ў калоніі сталі масава адпраўляць палітвязняў. 🟨«Вясна» збірае магшоты палітзняволеных — mugshots.spring96.org/persons. Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму
10Loading...
15
Сілавікі затрымалі студэнта БДУІРа Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне 20-гадовага студэнта трэцяга курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. На «пакаяльным відэа» хлопец «прызнаецца» ў тым, што ў 2020 годзе пісаў у чат-бот праекта «Голас», хадзіў на пратэсты, распаўсюджваў «экстрэмісцкія» матэрыялы, пасля тэракту ў Расіі «радаваўся гэтай сітуацыі», а таксама падтрымліваў «украінскіх неанацыстаў». 🔗Хроніка палітычнана пераследу
1 8437Loading...
16
😔Палітвязня Міхаіла Лабаня хочуць перавесці на турэмны рэжым Міхаіл — гаспадар ювелірнай майстэрні "Самародак", які займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Яго абвінавацілі ў "паклёпе ў дачыненні да Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 367 КК), абразе "Лакушэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК) і "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Суддзя Віталь Лапко асудзіў палітвязня да 4 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Цяпер стала вядома, што ў судзе Івацэвіцкага раёна 13 траўня адбудзецца суд па замене Міхаілу рэжыма ўтрымання на турэмны. Яго справу разгледзіць суддзя Сяргей Кухацкаволец. 💌Падтрымайце Міхаіла: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Міхаіл Аляксандравіч Лабань 💻Напісаць анлайн
1 7915Loading...
17
Чарговы масавы суд у Брэсце па «справе карагодаў» У судзе Маскоўскага раёна Брэста 10 траўня распачынаецца суд паводле «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адразу над васьмю мясцовымі жыхарамі – Мікітам Вайцюком, Васілём Алексеюком, Глебам Клімовічам, Віталём Варфаламеевым, Аляксандрам Тысевічам, Юліей Шаронавай, Мікалаем Нікіцюком і Максімам Собалевым. Іх усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе, а менавіта ў «справе карагодаў», па якой ужо асудзілі 137 чалавек. Вядома, што Аляксандр Тысевіч быў затрыманы напачатку студзеня гэтага года і запісалі з ім «пакаяльнае відэа». Справу разглядае сумнавядомы суддзя Яўген Брэган, на рахунку якога ўжо мінімум 58 асуджаных па палітычных крымінальных справах.
1 95617Loading...
18
У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавек — цяпер у ім 4056 прозвішчаў 10 траўня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод іншых, у спіс дадалі грамадзяніна Расіі Міхаіла Бодаша, кухара Ігара Казубава, бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей Віталя Максімчука. Да допіса далучыны апошні «Пералік грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». ⁉️«Мама, я экстрэміст». Якія абмежаванні накладаюцца на асоб, уключаных у «Спіс экстрэмістаў»
2 1579Loading...
19
Затрымалі перакладчыцу Вольгу Калацкую Акрамя таго, дома ў яе правялі ператрус, піша @radiosvaboda. Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя. У 2021-ым годзе Вольгу асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за тое, што падчас адной з акцый пратэсту ўдарыла прапагандыста Азаронка.
2 71531Loading...
20
🇫🇷Вечар лістоў палітвязням у Парыжы Арганізацыя «Memorial France» ладзіць у нядзелю, 12 траўня, вечар лістоў беларускім і расійскім палітвязням. Мы працягваем пісаць лісты палітзняволеным, таму што кожны атрыманы ліст — гэта важны момант для чалавека, які знаходзіцца ў цяжкіх умовах, у інфармацыйным вакууме. Практыка перапіскі застаецца галоўным спосабам падтрымання маральнага духу людзей, якія змагаюцца за свае перакананні, а таксама легальным выказваннем пратэсту супраць парушэнняў правоў чалавека і палітычных рэпрэсій, пад якія яны трапляюць. На вечары мы распавядзем пра нюансы перапіскі з палітзняволенымі і падзелімся ўсімі матэрыяламі для лістоў. 📍Дзе: 23, rue Greneta, 75002 Paris ⏰Час: 17.00 - 20.00
2 5943Loading...
21
🎧«На кавід я хварэла разоў з шэсць». Інтэрв'ю з Марыяй Колесавай-Гудзілінай Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, прафесарка і PhD Марыя Колесава-Гудзіліна дала інтэрв'ю падкасту «Вясна прыйдзе». Марыя распавяла, як хварэла праз СІЗА і спала ў ім, і чаму адвакаты ўразлівая група: «Адвакат рызыкуе не толькі сваёй свабодай [...], але і сваім здароўем. Я прыносіла пару разоў вошай дадому... Адвакаты наогул вельмі часта хварэюць на такія хваробы, якія ты можаш падхапіць толькі ў СІЗА. На кавід я хварэла разоў з шэсць. Напрыклад, у справе Ціханоўскага спачатку захварэў хтосьці адзін, потым пачалі хварэць адвакаты. І перапынкаў ніхто не рабіў». Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі
2 4973Loading...
22
Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да 3 гадоў «хатняй хіміі» Стала вядома, што ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска 7 траўня адбыўся разгляд справы лекара-неўролага Руслана Бадамшына. Суддзя Юлія Крэпская прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Нагадаем, Бадамшына затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў — супраць яго складалі пратаколы і арыштоўвалі. Тады ён агулам адбыў больш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115182
2 54525Loading...
23
Затрыманыя а. Анджэй Юхневіч ОМІ і а. Павел Лемех ОМІ Клірыкаў затрымалі 8-га траўня пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асобаў Віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліна. Падставы затрымання невядомыя. Анджэй Юхневіч з'яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцёльны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі, піша @christianvision.
2 53418Loading...
24
«Хіба можна даваць ежу палітвязню?». Як адміністрацыя рэчыцкага ізалятара баялася наступстваў з-за «лагоднага» стаўлення да палітвязня Пра гэта распавядае былы палітвязень Канстанцін Міхальцоў. Аднойчы, калі ягоны бацька прынёс яму лекі для нырак, іх не прынялі, схлусіўшы, што палітвязень знаходзіцца ў СІЗА. Канстанцін кажа, што гэтая ініцыятыва сыходзіла асабіста ад тагачаснага начальніка ІЧУ Лабанава. Супрацоўнікі ізалятара так баяліся хоць неяк камунікаваць з палітзняволеным, што часам даходзіла да зусім абсурдных сітуацый, кажа суразмоўца. «Аднойчы ў ізалятары малады практыкант развозіў ежу і не спыніўся каля маёй камеры. Я пачаў грукаць у дзверы, каб ён выдаў маю порцыю. Пасля пачуў, як ён спытаў старшага супрацоўніка: "А што, хіба яго можна карміць?". Таксама палітычных там пазбаўлялі кіпня і цыгарэт». 🔹«Любіш біць міліцыю? Зараз мы цябе паб’ем». Рэчыцкі нафтавік упершыню выйшаў на пратэсты і патрапіў ў калонію
2 53315Loading...
25
Суды над затрыманымі на мяжы Беларусі з краінамі ЕС Па інфармацыі праваабаронцаў, па вяртанні ў Беларусі працягваюць дапытваць і затрымліваць людзей. «Вясне» вядома пра некалькі такіх выпадкаў, якія адбыліся напрыканцы красавіка. Так, 8 красавіка ў Воранава асудзілі беларуса за падпіску на канал «Nexta_tv». Яму прызначылі штраф памерам 1 200 рублёў (30 базавых велічыняў). Таксама вядома пра суды ў Брэсце. Адной з затрыманых суд прызначыў штраф за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да суда жанчыну ўтрымлівалі ў ІЧУ тры дні. Апроч гэтага, вядома, што працягваюцца і дбайныя праверкі ўсіх украінцаў, якія перасякаюць беларускую мяжу. Відавочцы распавядаюць, што яны могуць займаць больш за шэсць гадзін у выпадку, калі грамадзян Украіны ў аўтобусе некалькі. Некаторых, якія кажуць, што едуць у Расію, наўпрост на мяжы прымушаюць набыць квіток на самалёт з Мінску. 🔹Адмова праехаць у РУУС, падпіска на «Медыязону», БЧБ-значок: за што беларусаў судзілі ў красавіку
2 55812Loading...
26
Цэлую сям'ю з-пад Гомеля будуць судзіць за «здраду дзяржаве» — бацька-чарнобылец, маці-санітарка і сын-будаўнік У раскладзе судоў з'явілася імя Васіля, Ларысы і Паўла Прохаравых. Пра іх затрыманне стала вядома ў снежні 2023-га. Дачку Анастасію, якую затрымлівалі разам з імі, падобна, судзіць не будуць. Уся сям'я жыла ў вёсцы Грабоўка Гомельскага раёна — яна за некалькі кіламетраў ад мяжы з Украінай і за 25 кіламетраў ад Гомеля. З імі разам па справе праходзяць Фёдар Аксененка і Руслан Прахарэнка. Пра іх нічога невядома, піша @nashaniva. Групу абвінавачваюць па чытарох артыкулах — «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК), «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК), «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «неданясенне пра злачынства» (ч. 1 арт. 406 КК). Судовы працэс у закрытым рэжыме пачнецца 20 траўня ў Гомельскім гарадскім судзе. Справу прызначаны весці Вадзім Бобыраў.
2 76517Loading...
27
👩‍⚕️Чаму менавіта права на здароўе стала тэмай Дня палітвязняў-2024? Пытанне захавання здароўя палітвязняў за кратамі — вострае для ўсяго беларускага грамадства, перакананая праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук: «Сёлета ў Дзень палітвязняў праваабаронцы прапаноўваюць прыцягнуць увагу да сістэмнага парушэння права на здароўе і меддапамогу зняволеным у турмах, СІЗА і калоніях. Менавіта праз праблемы са здароўем, несвоечасовай і/ці неякаснай медыцынскай дапамогі ў месцах зняволення памерлі шэсць палітзняволеных. Больш за 250 чалавек знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Былая палітзняволеная, якая вызвалілася ў красавіку гэтага года, вельмі трапна адзначыла: "Галоўнае, захаваць здароўе". Сапраўды, гэта галоўнае для кожнага і кожнай у няволі. І мы мусім ім у гэтым дапамагчы любымі спосабамі». 🌿«Галоўнае, захаваць здароўе». 21 траўня — Дзень палітвязняў ⁉️Што можна зрабіць да Дня палітвязняў 21 траўня? ✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo
2 5203Loading...
28
Жыхара Быхава асудзілі за дзяржаўны сцяг, які ён сарваў з крамы 23 красавіка жыхара Быхава Юрыя Томашава асудзілі да трох месяцаў арышту паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэксу. Прысуд агучыў суддзя Аляксандр Марозаў у судзе Быхаўскага раёна. Юрый — машыніст кацельнай. Яго прызналі вінаватым у тым, што ў лютым ён паспрабаваў збіць з крамы дзяржаўны сцяг. Мужчына нібыта «нанёс не менш за два ўдары па дрэўку». Калі ў яго не атрымалася збіць сцяг, прынёс з дому драўляную лесвіцу, ускараскаўся па ёй, схапіў рукамі дрэўка сцяга і пацягнуў уніз: праз гэта дрэўка зламалася. Паводле абвінавачання, далей Томашаў «нядбайна змяў палатніну сцяга, абкруціўшы яе на дрэўцы» і аднёс яго ў свой сарай, дзе і захоўваў у мяшку, пакуль яго не вынулі супрацоўнікі міліцыі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115180
2 8357Loading...
29
🎧«Я ніхто». Інтэрв'ю з Марыяй Колесавай-Гудзілінай Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, прафесарка і PhD Марыя Колесава-Гудзіліна дала інтэрв'ю падкасту «Вясна прыйдзе». Марыя распавяла, каго і як абараняла і ці будзе абараняць сілавікоў у новай Беларусі, згадала пра самыя цікавыя сітуацыі ў судах і тое, як усё можна высмейваць. «Калі ты ў гэтай жудаснай сітуацыі катастрафічнай, то адзінае, што табе застаецца, гэта захоўваць пачуццё гумару. Проста смяяцца з іх. Да сумлення заклікаць ужо няма сэнсу, таму што сумлення там няма. Адзінае — іх можна проста высмейваць». Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі
2 37915Loading...
30
🇪🇺Пяцёра дэпутатаў парламента Германіі сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі У межах кампаніі #WeStandBYou Крысціна-Ёхана Шродар, Амід Нурыпур, Джэм Аздэмір і Хана Штайнмюлер (усе з партыі «Саюз 90/Зялёныя»), а таксама Марыя Нойхль (група Прагрэсіўнага альянсу сацыялістаў і дэмакратаў у Еўрапейскім парламенце, Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны) сталі «хроснымі» Арцёма Федасенкі, Віталя Брагінца, Дзяніса Воразава, Юрыя Ташкінава ды Ганны Кандраценкі. «Нягледзячы на жорсткія дзяржаўныя рэпрэсіі, народ Беларусі гадамі змагаўся за свабоду, дэмакратыю і сумленныя выбары. Я адчуваю да іх найвялікшую павагу». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114962 ✊#WeStandBYyou. Распавядаем, хто такія «хросныя» палітвязняў і чым яны займаюцца
2 3254Loading...
31
🌿У Варшаве адкрылася выстава прысвечаная Алесю Бяляцкаму Беларускі Дом у Варшаве ў супрацоўніцтве з Сенатам Польшчы і віцэ-маршалкай Сената Малгажатай Кідава-Блоньскай падрыхтаваў чарговую выставу пра праваабаронцу. Падзея закліканая звярнуць увагу польскіх дзеячаў на праблему беларускіх палітвязняў. Да гэтага выстава была прадстаўлена на беларускай мове ў будынку Беларускага Дома, і на ангельскай мове ў офісе прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Бруселі і ў Еўрапарламенце. На мерапрыемстве з прамовамі выступілі польскія і беларускія палітыкі, а таксама адбываецца паказ фільму пра праваабаронца і лаўрэата Нобелеўскай прэміі Алеся Бяляцкага. Крыніца: Радыё Рацыя
2 4563Loading...
32
😔Падтрымайце Алену Яфрэменку, у якой пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем Алена ўжо больш за два годы ўтрымліваецца ў зняволенні. У лістападзе 2022 года ў Гродне над ёй адбыўся суд паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары і ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Справу жанчыны разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, але вынік суда пакуль невядомы. Вядома, што ў жанчыны на волі засталіся дзве непаўнагадовыя дачкі. Як паведамляе @dissidentBY, у Алены ў калоніі пачаліся сур'ёзныя праблемы са здароўем. Калі яна прыехала ў калонію, у яе адняліся ногі. Іншым асуджаным было забаронена ей дапамагаць нават у гігіенічных справах, медыкаменты для жанчыны не прымаюць, таксама яе пазбавілі спатканняў, званкоў і блакуюць ліставанне нават са сваякамі. 💌Падтрымайце яе лістамі і тэлеграмамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алена Аляксандраўна Яфрэменка 💻Напісаць анлайн
2 0395Loading...
33
🇺🇦Віцебскага лекара арыштавалі за падтрымку Украіны ў чат-рулетцы У судзе Першамайскага раёна Віцебска 15 красавіка разглядзелі справу Аляксандра Рандарэнкі, якога абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП. Падставай для затрымання стаў лозунг грамадска-палітычнага характару, які мужчына нібыта выкрыкнуў у чат-рулетцы, а таксама дэманстрацыя прадмета з выявай сцяга жоўта-сіняга колеру. Гэта міліцыянты расцанілі як "несанкцыянаванае пікетаванне". Вядома, што затрымлівалі лекара супрацоўнікі ГУБАЗіКу. На судзе Аляксандр прызнаў віну і патлумачыў, што падчас стрыму быў п'яны. У выніку суддзя Наталля Карабліна прызначыла яму 15 сутак арышту.
2 19210Loading...
34
❗️«Любіш біць міліцыю? Зараз мы цябе паб’ем». Рэчыцкі нафтавік упершыню выйшаў на пратэсты і патрапіў ў калонію Палітзняволенага нафтавіка з Рэчыцы Канстанціна Міхальцова затрымалі ў траўні 2021 года. Да яго прыйшлі за працоўны тэлеграм-чат «Вольнае паньства», дзе Канстанцін з калегамі абмяркоўвалі пратэсныя падзеі. Хлопец выказваўся ў чаце пра Лукашэнку, а ў 2020-ым заступіўся за пратэстоўца падчас затрымання і адштурхнуў сілавіка. За гэта яго асудзілі да 3 гадоў калоніі. Па вызваленні палітвязня не пакінулі ў спакоі і працягвалі выклікаць у міліцыю. Пасля завядзення новай адміністрацыйнай справы ён не стаў чакаць чарговага затрымання і з’ехаў з Беларусі. Канстанцін распавёў, як прамяняў ідэалагічную лекцыю на канцэрт любімага гурта, як у калоніі супрацоўнікі зневажаюць вязняў, як на судзе давялося вывучаць розніцу паміж «штуршком» і «ўдарам», і як канваіры забылі яго ў «стакане». А таксама пра тое, як хлопец стаў завадатарам пратэста ў калоніі. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115171
2 38510Loading...
35
💔Палітзняволеная Наста Лойка не задаволеная станам свайго здароўя, але «скардзіцца яна не мае звычкі» Пра гэта распавялі крыніцы @radiosvaboda. Вядома, што Наста працягвае чытаць шмат мастацкай і гістарычнай літаратуры. «Кажа, што збольшага ў яе ўсё нармальна: працуе на пашыве адзення, шмат чытае. Апошняя прачытаная кніга — „Крыжакі“ Генрыка Сянкевіча. Сказала, што кніга, у якой вядзецца пра часы Грунвальдскай бітвы, падаравала ёй новыя веды і цікавыя вобразы, што вельмі карысна, бо інфармацыі з волі ў яе мала. Але з гэтым нічога не зробіш, даводзіцца ёй трываць», — расказала крыніца. Нагадаем, у мінулым чэрвені ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
2 3729Loading...
36
❗️Праваабаронцы заклікаюць дакументаваць факты катаванняў і парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі «Вясне» вядома, што ў Беларусі працягваюцца масавыя катаванні і збіванні, утрыманне ў нечалавечых умовах у ізалятарах. Мы разумеем, што праз страх і рызыкі пераследу людзі баяцца звяртацца да праваабаронцаў для дакументавання гэтых фактаў. Але мы заклікаем з дапамогай фота і відэа самім фіксаваць сляды катаванняў і збіванняў. Акрамя гэтага, звяртайцеся да лекараў, каб зафіксаваць траўмы і захаваць медыцынскія дакументы. Гэта дапаможа ў будучыні прыцягнуць да адказнасці ўсіх датычных да рэпрэсій. ✍️Вы можаце самастойна задакументаваць ваш выпадак, дзякуючы «Практычнаму дапаможніку для пацярпелых» 🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у месцах зняволення, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце @ViasnaDOC ці [email protected] 🌿Таксама, калі вы ў бяспецы, то сваю гісторыю пераследу можаце распавесці журналістам «Вясны» @Viasnainfo
2 4059Loading...
37
За ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрыманы жыхар Брэста На «пакаяльным відэа» хлопец кажа, што выходзіў на праезную частку, выкрыкваў лозунгі, перакрываў дарогу транспарту і знаходзіўся там у той момант, калі людзі кідалі камяні і будавалі барыкады.
2 3914Loading...
Photo unavailableShow in Telegram
Палітзняволеная Кацярына Андрэева за кратамі перанесла пнеўманію Пра гэта ў Facebook напісаў яе муж Ігар Ільяш.
«У канцы красавіка Кацярына Андрэева перахварэла на пнеўманію. Была шпіталізаваная, праляжала ў санчастцы калоніі 10 дзён. На шчасця, пнеўманія была не вялікая, а ачаговая. Лекары своечасова дыягнаставалі хваробу і вельмі адказна паставіліся да лячэння. Каця ачуняла і на мінулым тыдні яе выпісалі з санчасткі. Перад тым як захварэць на пнеўманію Каця перанесла моцны прыступ сезоннай алергіі. Яна заўсёды была алергікам, але ў зняволенні гэтая праблема рэзка абвастрылася. Прыступы становяцца значна больш пакутлівымі, а спіс алергенаў — шырэйшым. У пачатку красавіка алергічны ацёк прыйшлося здымаць пры дапамозе ўколаў, бо Каця зусім не магла дыхаць праз нос. У цэлым за амаль што 3,5 гады зняволення праз агульнае аслабленне арганізму Каця стала часцей хварэць на прастуды і пакутаваць ад галаўных боляў. У яе прыкметна пагоршыўся зрок».
Mostrar todo...
😢 19🤬 6💔 5 2
🎧«Ёсць адзін нюанс». Марыя Колесава-Гудзіліна распавяла, ці будзе абараняць сілавікоў у новай Беларусі Прэзідэнтка Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека, прафесарка і PhD Марыя Колесава-Гудзіліна дала інтэрв'ю падкасту «Вясна прыйдзе». Марыя распавяла, каго і як абараняла і ці будзе абараняць сілавікоў у новай Беларусі, згадала пра самыя цікавыя сітуацыі ў судах і тое, як усё можна высмейваць.
«Абарона — гэта не для таго, што апраўдаць. Абарона для таго, каб усе прынцыпы незалежнасці суда былі выкананы».
Soundcloud | Google podcasts | Spotify | Apple podcasts | Castbox | Youtube | Іншыя пляцоўкі
Mostrar todo...
«Я никто». Интервью с Марией Колесовой-Гудилиной

Президентка Белорусской ассоциации адвокатов прав человека, профессорка и PhD Мария Колесова-Гудилина дала интервью подкасту «Вясна прыйдзе».Мария рассказала...

10👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» чатыры кааліцыі, якія будуць удзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду Гэта «Воля» / «Рух Воля» / Блок Воля», «Закон и правопорядок», «Еўрапейскі выбар» і «Моладзевы наступ». Усе яны былі прызнаныя КДБ «экстрэмісцкімі фармаваннямі» 6 траўня. Адзначым, што ў дакуменце таксама пералічана больш за 80 чалавек, якія маюць дачыненне да вышэй згаданых кааліцый. 🔗Хроніка палітычнана пераследу
Mostrar todo...
🤡 24🤬 7👎 5😁 3👍 2🖕 2
Photo unavailableShow in Telegram
«Дык ты яшчэ і бчбшнік». Як у ПК-15 «актывісты» здзекуюцца над палітвязнямі Былы палітвязень Канстанцін Міхальцоў распавядае, што ў ПК-15 сутыкнуўся з перадузятым і зневажлівым стаўленнем з боку так званых «актывістаў» – вязняў, якія супрацоўнічаюць з адміністрацыяй. Па іх указцы палітвязняў па надуманых прычынах выклікалі на праверкі, дзе збівалі або прымушалі адціскацца.
«Актывісты казалі: "Дык ты яшчэ і бчбшнік" . А таксама называлі палітычных "экстрэмістамі". Сярод іх быў Кіслякоў Ілля Мікалаевіч, які пастаянна імкнуўся мяне і іншых паддзець і справакаваць: "Любіш біць міліцыю? Зараз мы цябе будзем біць". Мяне, напрыклад, "жартаўліва" маглі ўдарыць у прэс. Але іншых палітвязняў збівалі даволі моцна. "Актывіст" рукою пакідаў на чужым ложку ўмяціны. Гэта залічвалі як дрэнна засцелены ложак і выклікалі на праверку, дзе збівалі ці па іншаму фізічна каралі».
🔹«Любіш біць міліцыю? Зараз мы цябе паб’ем». Рэчыцкі нафтавік упершыню выйшаў на пратэсты і патрапіў ў калонію
Mostrar todo...
🤬 30😢 4🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
🌏Дайджэст міжнародных навінаў пра абаронцаў правоў чалавека «Вясна» падрыхтавала чарговы дайджэст аб пераследзе праваабаронцаў на постсавецкай прасторы і набольш значных парушэнняў правоў чалавека. • Суд у Баку пакінуў пад вартай вядомага праваабаронцу Анара Мамедлі — яго абвінавачваюць у «кантрабандзе групай асоб»; • Amnesty International асуджае жорсткія напады невядомых асоб на крытыкаў ўрада ў Грузіі: «Бандыты ў цывільным жорстка нападаюць на пратэстоўцаў да і пасля мітынгаў, нават нападаюць на пратэстоўцаў каля іх дамоў»; • Праваабаронцу «Мемарыяла» Алега Арлова этапавалі ў СІЗА Сызрані — ён даслаў ліст, у якім распавядае пра вялікую колькасць арыштантаў у маскоўскіх турмах і пра тое, як цяжкія для зняволеных этапы ў суды і назад; • Больш за 400 тысяч подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем зняць абвінавачванні з кыргызстанскай праваабаронцы Рыты Карасартавай — ёй выстаўленыя надуманыя абвінавачванні ў спробе «гвалтоўнага звяржэння ўлады». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115188
Mostrar todo...
18👍 4🔥 3
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Палітзняволеная Ірына Алябовіч зламала шыйку сцягна ў калоніі Пра гэта паведамляе @dissidentBY. У 2022 годзе, калі жачнына прыехала ў калонію, яна зламала шыйку сцягна і правяла больш за год у санчастцы. Косткі зрасліся няправільна і Ірына доўга чакала якаснай дапамогі і пратэза. Ірыне Алябовіч не выдавалі нават хадункі, негледзячы на тое, што яны былі ў калоніі. Дзякуючы сваякам жанчыны, праблема вырашылася і цяпер жанчына пераведзена ў звычайны атрад і мае хадункі. Нагадаем, Ірына была затрыманая 28 сакавіка 2022 года. Яе абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса за каментары. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 27 чэрвеня 2022 года суддзя Дзмітрый Карсюк асудзіў яе да 3 гадоў калоніі і штрафу ў памеры 200 базавых велічыняў. Цяпер жанчына адбывае тэрмін у гомельскай жаночай калоніі № 4. 💌Падтрымайце яе паштоўкамі, тэлеграмамі і лістамі: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ірына Вячаславаўна Алябовіч 💻Напісаць анлайн
Mostrar todo...
🤬 39😢 8
Photo unavailableShow in Telegram
Цяжарную мінчанку асудзілі на 2 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у «Маршы героеў» У судзе Ленінскага раёна Мінска 27 сакавіка асудзілі Юлію Каралёву паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Суддзя Юлія Інчына прызначыла Каралёвай два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»). Мінчанку апазналі па фотаздымку з акцыі пратэсту і з дапамогай даных мабільнага аператара аб тэлефонных злучэннях яе абаненскага нумара. Акрамя гэтага ў судовай пастанове паведамляецца аб «актыўным спрыянні выкрыванню іншых удзельнікаў злачынства» з боку Юліі. Нібы Юлія падала асабістыя даныя іншых удзельнікаў Маршу, якія былі разам з ёю на фотаздымку. Яе адвакат прасіў улічыць гэты факт і змякчыць пакаранне. Але суд адмовіў, бо «абвінавачваная ўказала толькі абставіны здзейсненага ёю злачынства». Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115190
Mostrar todo...
🤬 39😢 3🤡 3👎 1
Photo unavailableShow in Telegram
Мужчыну асудзілі да двух гадоў калоніі за каментар пад фота Лукашэнкі Стала вядома, што 7 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва вынесены прысуд мясцоваму жыхару Паўлу Макаранку. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) і асудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Прысуд агучыла суддзя Ю. Арахоўская. Яго асудзілі за тое, што ў жніўні 2021 году ён пакінуў каментар пад выявай Лукашэнкі ў адной з груп Telegram. У ім нібыта ўтрымлівалася негатыўная ацэнка Лукашэнкі, абвінавачанне вырашыла, што гэтым Макаранка «публічна ў зневажальнай форме выказаў сваю негатыўную ацэнку асобы». Мужчына не прызнаў віну. Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115189
Mostrar todo...
🤬 28👎 2👌 1
Photo unavailableShow in Telegram
Папулярную гомельскую фатографку асудзілі па двух крымінальных артыкулах 34-гадовая Аляксандра Мельнічак прафесійна займаецца фатаграфіяй больш за 15 гадоў. Яе спецыялізацыя — сямейная, вясельная і івэнт-фатаграфія. Раней жанчына мела ўласную фотастудыю «Пудра» ў Гомелі. Таксама яна ўдзельнічала ў фотапраектах і конкурсах. Апошні раз яна была анлайн ва «Укантакце» 15 лютага. Імаверна, у гэты дзень яе і затрымалі, піша @nashaniva. Судовы працэс над Аляксандрай адбыўся 3 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Разглядаў справу суддзя Дзмітрый Казлоў. Мельнічак абвінавачвалі па двух артыкулах — «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК) і «актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). ✍️Калі вам вядомыя падрабязнасці гэтай справы, канчатковы прысуд ці інфармацыя пра Аляксандру — калі ласка, напішыце на @Viasnainfo
Mostrar todo...
🤬 36👍 1👎 1🙏 1
Photo unavailableShow in Telegram
⚖️Актывістку руху «Маці-328» Марыну Уладыку асудзілі да 15 сутак арышту Па інфармацыі @MAYDAYMog, жанчыну затрымалі раніцай 7 траўня, а дома правялі ператрус. У судзе Заводскага раёна Мінска 8 траўня над жанчынай адбыўся суд. Яе абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" паводле арт. 19.1 КаАП. Суддзя Алена Някрасава арыштавала Уладыку на 15 сутак. Вядома, што Марына з'яўляецца каардынатаркай па дапамозе сіротам, асуджаным да вялікіх тэрмінаў паводле арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў). Каля дзясятка асуджаных маглі "атаварвацца" ў турэмнай краме дзякуючы дапамозе актывістаў руху.
Mostrar todo...
🤬 41😢 3😭 3👎 1