es
Feedback

¡No caigas en manos de tramposos! Telemetrio encuentra y marca estos canales 👉 Si quieres ver la etiqueta, suscríbete

Tochka.by па-беларуску

Tochka.by па-беларуску

Ir al canal en Telegram

Беларускае жыццё – усё самае важнае і цікавае

Mostrar más
El país no está especificadoLa categoría no está especificada
237
Suscriptores
+124 horas
+17 días
+630 días
Archivo de publicaciones
А гэта хто? Дзед Піхто! Напэўна, вам калісьці так адказвалі ў дзяцінстве і не толькі. Яўген Румянцаў зрабіў падборку фраз і п
А гэта хто? Дзед Піхто! Напэўна, вам калісьці так адказвалі ў дзяцінстве і не толькі. Яўген Румянцаў зрабіў падборку фраз і паказаў рэакцыю на іх гараджан і вяскоўцаў. Яна адрозніваецца: першыя адказваюць больш спакойна, а другія – наадварот, з вострым гумарам. >>>Сабралі назіранні "нейраселяніна" і "дабаўку" ад людзей тут! Успамінайце самае прыкольнае
24 nov, 12:53

Услед за золатам Нафта працягвае імкліва таннець на сусветных рынках. Каціроўкі Brent праселі адразу да $89,37 за барэль, абн
Услед за золатам Нафта працягвае імкліва таннець на сусветных рынках. Каціроўкі Brent праселі адразу да $89,37 за барэль, абнавіўшы трохмесячны мінімум. Гэта звязваюць са становішчам на Блізкім Усходзе. Інвестары баяцца, што паміж ЗША і Іранам аднавяцца баявыя дзеянні. >>>Чаго чакаць далей – меркаванне ёсць на сайце
24 nov, 10:02

Гродзеншчына прымае свята музыкі і песні Больш за 20 хароў і ансамбляў гатовыя паказаць свае творчыя таленты. Выступяць нават
Гродзеншчына прымае свята музыкі і песні Больш за 20 хароў і ансамбляў гатовыя паказаць свае творчыя таленты. Выступяць нават дзіцячыя калектывы. Гасцей чакаюць апрацоўкі беларускага фальклору, творы беларускіх аўтараў і вакальна-харэаграфічныя нумары. >>>У якіх месцах пройдзе мерапрыемства, што выканае народны хор і якую яскравую традыцыю мае фестываль? Усё раскрылі на Tochka.by
24 nov, 07:02

Новы дзень – новае слова! Хто носіць ку́дзеркі (сустракаецца варыянт і "кудзе́ркі")? Гэта кучаравыя або накручаныя валасы (ку
Новы дзень – новае слова! Хто носіць ку́дзеркі (сустракаецца варыянт і "кудзе́ркі")? Гэта кучаравыя або накручаныя валасы (кудры) або невялікі вузкі ўчастак лесу. Паходжанне слова высвятліць не ўдалося. Знайшлі яго ў аповесці Якуба Коласа "Адшчапенец":
"Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі, невялічкага кучаравага сасонніку".
#словадня
24 nov, 06:07

У Беларусі стала больш небяспечных клапоў Зараз нашыя вучоныя вельмі пільна сочаць за двума відамі з Паўночнай Амерыкі. Гэта
У Беларусі стала больш небяспечных клапоў Зараз нашыя вучоныя вельмі пільна сочаць за двума відамі з Паўночнай Амерыкі. Гэта амерыканскі хвойны клоп і дубовая каруначніца. Яны ўжо засвоілі значную частку Еўропы і ўключаныя ў адзін пералік каранцінных аб'ектаў ЕАЭС. >>>Тут напісалі, дзе паспелі атабарыцца гэтыя чужакі ў нас і ў чым іх небяспека
24 nov, 04:02

Вучылася на бухгалтара, не прыгнула з парашута, выгадавала толькі адно дзіця... Менавіта пра гэта шкадуюць беларускі на пенсі
Вучылася на бухгалтара, не прыгнула з парашута, выгадавала толькі адно дзіця... Менавіта пра гэта шкадуюць беларускі на пенсіі. Іх гісторыі прымушаюць не адкладваць важныя словы, смелыя рашэнні і клопаты пра сябе на прывіднае "потым". >>>Што б суразмоўніцы змянілі ў мінулым, калі б маглі, – Tochka.by падзялілася іх шчырасцямі
24 nov, 01:25

Яшчэ больш лайфстайла! Канал EPIC пачаў сваё вяшчанне ў эфірнай сетцы ZALA. Там можна паглядзець папулярныя шоу блогераў-міль
Яшчэ больш лайфстайла! Канал EPIC пачаў сваё вяшчанне ў эфірнай сетцы ZALA. Там можна паглядзець папулярныя шоу блогераў-мільённікаў, якія звычайна выходзяць на YouTube. >>>На Tochka.by раскрылі кнопку, якая дазваляе адчуць атмасферу падарожжаў, экстрэмальных прыгод і смелых эксперыментаў
23 nov, 13:02

Малаказавод у Віцебску таксама прадаюць У 2022-м яго далучылі да Полацкага малочнага камбіната. Але прадпрыемства прызналі ба
Малаказавод у Віцебску таксама прадаюць У 2022-м яго далучылі да Полацкага малочнага камбіната. Але прадпрыемства прызналі банкрутам, таму цяпер можна набыць яго маёмасць. Пакупнікам прапаноўваюць вялікі прамысловы комплекс. Гэта больш за 3,7 тыс. адзінак маёмасці, у тым ліку 12 будынкаў рознага прызначэння. >>>Які пачатковы кошт і чаму завод можа абысціся танней, напісалі ў наступным матэрыяле
23 nov, 10:02

Некалькі дзясяткаў перакладаў верша Янкі Купалы сабралі ў адным выданні! Кніга выйшла да 85-годдзя знакавага твора народнага
Некалькі дзясяткаў перакладаў верша Янкі Купалы сабралі ў адным выданні! Кніга выйшла да 85-годдзя знакавага твора народнага паэта – "Беларускiм партызанам". Яна аб'яднала пад адной вокладкай 70 перакладаў на 55 мовах. Праект матэрыяльна падтрымаў беларускі Сбер. >>>Але гэта не ўсё! Што яшчэ карыснага можна знайсці ў кнізе, чытайце тут Фота: Сбер
23 nov, 07:01

Новы дзень – новае слова! А хто такі нэ́ндза? Гэта запазычанне з польскай мовы, якое азначае тугу, беднасць, а таксама можа ў
Новы дзень – новае слова! А хто такі нэ́ндза? Гэта запазычанне з польскай мовы, якое азначае тугу, беднасць, а таксама можа ўжывацца ў значэнні "ныцік" (пра чалавека). Хутчэй за ўсё, пайшло ад польскага nędza. У літаратуры слова знайшлі ў апавяданні Іллі Гурскага "Пчаляр":
"Другі год ужо Ціт не займаўся пчалярствам. Ела яго нэндза. Чалавек да таго нудзіўся, што нідзе сабе месца не знаходзіў, не мог спаць".
#словадня
23 nov, 06:02

Настаўнікі засвоілі кіраванне БПЛА Першая група педагогаў паспяхова прайшла інтэнсіўны курс, звязаны з дронамі. У далейшым гэ
Настаўнікі засвоілі кіраванне БПЛА Першая група педагогаў паспяхова прайшла інтэнсіўны курс, звязаны з дронамі. У далейшым гэтыя выкладчыкі раскажуць старшакласнікам, як карыстацца беспілотнікамі. >>>Працэс навучання апісалі на Tochka.by
23 nov, 04:03

Працягваем даследаваць Мінск У гэтым горадзе ёсць дастатковая колькасць музеяў, прысвечаных славутым аўтарам і мастакам. Мена
Працягваем даследаваць Мінск У гэтым горадзе ёсць дастатковая колькасць музеяў, прысвечаных славутым аўтарам і мастакам. Менавіта там можна адчуць, як жылі вялікія землякі. >>>Зазірнулі туды, хоць і віртуальна
23 nov, 01:02

Перад працоўнымі буднямі трэба настроіць сябе на пазітыўны лад! Прапануем вам прыгатаваць тварожныя вафлі 🧇 Беларуска Лізаве
Перад працоўнымі буднямі трэба настроіць сябе на пазітыўны лад! Прапануем вам прыгатаваць тварожныя вафлі 🧇 Беларуска Лізавета Волкава цэлы тыдзень шукала ідэальны рэцэпт, і ў рэшце рэшт у яе ўсё атрымалася! >>>Хутчэй яго занатоўвайце
22 nov, 12:55

Таварныя знакі ў Беларусі ў 2026-м рэгіструюць часцей Усяго за студзень – кастрычнік бягучага года ў Беларусі сталі дзеючымі
Таварныя знакі ў Беларусі ў 2026-м рэгіструюць часцей Усяго за студзень – кастрычнік бягучага года ў Беларусі сталі дзеючымі 2530 такіх аб'ектаў. Гэта на 113,2% больш, чым за аналагічны леташні перыяд. >>>Якія патрабаванні прад'яўляюцца да таварнага знака, расказалі на партале. Улічвайце, калі захочаце зарэгістраваць яго
22 nov, 10:02

Новы дзень – новае слова! Сёння мы звернемся да прыслоўя "ры́хтык". Што яно значыць? Слова выкарыстоўваем, калі мы хочам падк
Новы дзень – новае слова! Сёння мы звернемся да прыслоўя "ры́хтык". Што яно значыць? Слова выкарыстоўваем, калі мы хочам падкрэсліць правільнасць і дакладнасць. Апрача таго, гэта выліты хто-небудзь, падобны на каго-небудзь. Слоўнік іншамоўных слоў cцвярджае, што слова паходзіць ад польскага rychtyk, якое, у сваю чаргу, ідзе ад richten ("рыхтаваць"). Знайшлі гэтае прыслоўе ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі":
"Твар – самі бачыце. Вопратка дужа падобная. Канстытуцыя – рыхтык ягоная. Прабачце, я павінен адысці".
#словадня
22 nov, 07:08

Чакаем новы турыстычны маршрут На 2027 год плануюць рэалізаваць праект "Залатое кальцо Брэстчыны". Аднак закране ён і іншыя в
Чакаем новы турыстычны маршрут На 2027 год плануюць рэалізаваць праект "Залатое кальцо Брэстчыны". Аднак закране ён і іншыя вобласці – Гродзенскую і Мінскую. Маршрут аб'яднае ключавыя пункты для беларусаў і замежнікаў. >>>Што ўжо зрабілі для развіцця турызму Брэстчыны, даведайцеся на сайце
22 nov, 04:10

Ён маліўся і сэрцам, і думамі Канешне, маецца на ўвазе Уладзімір Мулявін, які спяваў песню "Малітва" на словы Янкі Купалы. Ён
Ён маліўся і сэрцам, і думамі Канешне, маецца на ўвазе Уладзімір Мулявін, які спяваў песню "Малітва" на словы Янкі Купалы. Ён пакінуў велізарную спадчыну ў выглядзе кампазіцый, якія сталі класікай, сімвалам эпохі і беларускай культуры. Для мільёнаў прыхільнікаў ён быў недасяжнай зоркай на небасхіле эстрады. Адна ён меў і іншы бок жыцця. >>>Tochka.by пагутарыла са старэйшай дачкой музыканта Марынай, каб зразумець, якім ён быў бацькам
22 nov, 01:12

Жыхары Кітая знайшлі нестандартны спосаб разбагацець Людзі з вёскі Цзіньмі сталі заможнымі дзякуючы вытворчасці знакамітых чж
Жыхары Кітая знайшлі нестандартны спосаб разбагацець Людзі з вёскі Цзіньмі сталі заможнымі дзякуючы вытворчасці знакамітых чжашуйскіх драўняных грыбоў. Але раней жыццё мясцовых нельга было назваць заможным. Таму ў 2018-м сельскія кіраўнікі пераконвалі людзей здаць у арэнду некалькі гектараў зямлі пад грыбную базу. Аднак жыхары думалі, што іх праца будзе марнай. >>>Чаму яны змянілі сваё меркаванне, расказалі ў гэтым тэксце
21 nov, 13:04

Не трэба марудзіць! Асабліва калі хочаш купіць квіток на цягнік, які можа хутка адправіцца. Афармленне білета на яго рэгламен
Не трэба марудзіць! Асабліва калі хочаш купіць квіток на цягнік, які можа хутка адправіцца. Афармленне білета на яго рэгламентавана часавымі рамкамі. >>>Калі будзе ўжо занадта позна – адказ тут
21 nov, 09:55

Новы дзень – новае слова! А калі гэта зале́тась? Гэта прыслоўе са значэннем "пазалетась" (два гады таму). Вось прыклад з дыял
Новы дзень – новае слова! А калі гэта зале́тась? Гэта прыслоўе са значэннем "пазалетась" (два гады таму). Вось прыклад з дыялектнага тэксту: "Здарылася тое залетась, позняю восенню…" Знайшлі слова і ў літаратуры – у творы Яна Скрыгана "Затока ў бурах":
"І вясна прыйшла. Такая самая, як летась, як залетась, як кожны год: звонкая, пявучая, зялёная, кучаравая і маладая".
#словадня
21 nov, 07:02