Tochka.by па-беларуску
الذهاب إلى القناة على Telegram
Беларускае жыццё – усё самае важнае і цікавае
إظهار المزيدلم يتم تحديد البلدالفئة غير محددة
237
المشتركون
+124 ساعات
+17 أيام
+630 أيام
أرشيف المشاركات
А гэта хто? Дзед Піхто!
Напэўна, вам калісьці так адказвалі ў дзяцінстве і не толькі.
Яўген Румянцаў зрабіў падборку фраз і паказаў рэакцыю на іх гараджан і вяскоўцаў. Яна адрозніваецца: першыя адказваюць больш спакойна, а другія – наадварот, з вострым гумарам.
>>>Сабралі назіранні "нейраселяніна" і "дабаўку" ад людзей тут! Успамінайце самае прыкольнае
24 نوفمبر, 12:53
Услед за золатам
Нафта працягвае імкліва таннець на сусветных рынках.
Каціроўкі Brent праселі адразу да $89,37 за барэль, абнавіўшы трохмесячны мінімум.
Гэта звязваюць са становішчам на Блізкім Усходзе. Інвестары баяцца, што паміж ЗША і Іранам аднавяцца баявыя дзеянні.
>>>Чаго чакаць далей – меркаванне ёсць на сайце
24 نوفمبر, 10:02
Гродзеншчына прымае свята музыкі і песні
Больш за 20 хароў і ансамбляў гатовыя паказаць свае творчыя таленты. Выступяць нават дзіцячыя калектывы.
Гасцей чакаюць апрацоўкі беларускага фальклору, творы беларускіх аўтараў і вакальна-харэаграфічныя нумары.
>>>У якіх месцах пройдзе мерапрыемства, што выканае народны хор і якую яскравую традыцыю мае фестываль? Усё раскрылі на Tochka.by
24 نوفمبر, 07:02
Новы дзень – новае слова!
Хто носіць ку́дзеркі (сустракаецца варыянт і "кудзе́ркі")?
Гэта кучаравыя або накручаныя валасы (кудры) або невялікі вузкі ўчастак лесу.
Паходжанне слова высвятліць не ўдалося.
Знайшлі яго ў аповесці Якуба Коласа "Адшчапенец":
"Цімохава сядзіба стаяла на горцы каля кудзеркі, невялічкага кучаравага сасонніку".#словадня
24 نوفمبر, 06:07
У Беларусі стала больш небяспечных клапоў
Зараз нашыя вучоныя вельмі пільна сочаць за двума відамі з Паўночнай Амерыкі.
Гэта амерыканскі хвойны клоп і дубовая каруначніца.
Яны ўжо засвоілі значную частку Еўропы і ўключаныя ў адзін пералік каранцінных аб'ектаў ЕАЭС.
>>>Тут напісалі, дзе паспелі атабарыцца гэтыя чужакі ў нас і ў чым іх небяспека
24 نوفمبر, 04:02
Вучылася на бухгалтара, не прыгнула з парашута, выгадавала толькі адно дзіця...
Менавіта пра гэта шкадуюць беларускі на пенсіі.
Іх гісторыі прымушаюць не адкладваць важныя словы, смелыя рашэнні і клопаты пра сябе на прывіднае "потым".
>>>Што б суразмоўніцы змянілі ў мінулым, калі б маглі, – Tochka.by падзялілася іх шчырасцямі
24 نوفمبر, 01:25
Яшчэ больш лайфстайла!
Канал EPIC пачаў сваё вяшчанне ў эфірнай сетцы ZALA.
Там можна паглядзець папулярныя шоу блогераў-мільённікаў, якія звычайна выходзяць на YouTube.
>>>На Tochka.by раскрылі кнопку, якая дазваляе адчуць атмасферу падарожжаў, экстрэмальных прыгод і смелых эксперыментаў
23 نوفمبر, 13:02
Малаказавод у Віцебску таксама прадаюць
У 2022-м яго далучылі да Полацкага малочнага камбіната.
Але прадпрыемства прызналі банкрутам, таму цяпер можна набыць яго маёмасць.
Пакупнікам прапаноўваюць вялікі прамысловы комплекс. Гэта больш за 3,7 тыс. адзінак маёмасці, у тым ліку 12 будынкаў рознага прызначэння.
>>>Які пачатковы кошт і чаму завод можа абысціся танней, напісалі ў наступным матэрыяле
23 نوفمبر, 10:02
Некалькі дзясяткаў перакладаў верша Янкі Купалы сабралі ў адным выданні!
Кніга выйшла да 85-годдзя знакавага твора народнага паэта – "Беларускiм партызанам".
Яна аб'яднала пад адной вокладкай 70 перакладаў на 55 мовах.
Праект матэрыяльна падтрымаў беларускі Сбер.
>>>Але гэта не ўсё! Што яшчэ карыснага можна знайсці ў кнізе, чытайце тут
Фота: Сбер
23 نوفمبر, 07:01
Новы дзень – новае слова!
А хто такі нэ́ндза?
Гэта запазычанне з польскай мовы, якое азначае тугу, беднасць, а таксама можа ўжывацца ў значэнні "ныцік" (пра чалавека).
Хутчэй за ўсё, пайшло ад польскага nędza.
У літаратуры слова знайшлі ў апавяданні Іллі Гурскага "Пчаляр":
"Другі год ужо Ціт не займаўся пчалярствам. Ела яго нэндза. Чалавек да таго нудзіўся, што нідзе сабе месца не знаходзіў, не мог спаць".#словадня
23 نوفمبر, 06:02
Настаўнікі засвоілі кіраванне БПЛА
Першая група педагогаў паспяхова прайшла інтэнсіўны курс, звязаны з дронамі.
У далейшым гэтыя выкладчыкі раскажуць старшакласнікам, як карыстацца беспілотнікамі.
>>>Працэс навучання апісалі на Tochka.by
23 نوفمبر, 04:03
Працягваем даследаваць Мінск
У гэтым горадзе ёсць дастатковая колькасць музеяў, прысвечаных славутым аўтарам і мастакам.
Менавіта там можна адчуць, як жылі вялікія землякі.
>>>Зазірнулі туды, хоць і віртуальна
23 نوفمبر, 01:02
Перад працоўнымі буднямі трэба настроіць сябе на пазітыўны лад!
Прапануем вам прыгатаваць тварожныя вафлі 🧇
Беларуска Лізавета Волкава цэлы тыдзень шукала ідэальны рэцэпт, і ў рэшце рэшт у яе ўсё атрымалася!
>>>Хутчэй яго занатоўвайце
22 نوفمبر, 12:55
Таварныя знакі ў Беларусі ў 2026-м рэгіструюць часцей
Усяго за студзень – кастрычнік бягучага года ў Беларусі сталі дзеючымі 2530 такіх аб'ектаў.
Гэта на 113,2% больш, чым за аналагічны леташні перыяд.
>>>Якія патрабаванні прад'яўляюцца да таварнага знака, расказалі на партале. Улічвайце, калі захочаце зарэгістраваць яго
22 نوفمبر, 10:02
Новы дзень – новае слова!
Сёння мы звернемся да прыслоўя "ры́хтык".
Што яно значыць? Слова выкарыстоўваем, калі мы хочам падкрэсліць правільнасць і дакладнасць.
Апрача таго, гэта выліты хто-небудзь, падобны на каго-небудзь.
Слоўнік іншамоўных слоў cцвярджае, што слова паходзіць ад польскага rychtyk, якое, у сваю чаргу, ідзе ад richten ("рыхтаваць").
Знайшлі гэтае прыслоўе ў рамане Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі":
"Твар – самі бачыце. Вопратка дужа падобная. Канстытуцыя – рыхтык ягоная. Прабачце, я павінен адысці".#словадня
22 نوفمبر, 07:08
Чакаем новы турыстычны маршрут
На 2027 год плануюць рэалізаваць праект "Залатое кальцо Брэстчыны".
Аднак закране ён і іншыя вобласці – Гродзенскую і Мінскую.
Маршрут аб'яднае ключавыя пункты для беларусаў і замежнікаў.
>>>Што ўжо зрабілі для развіцця турызму Брэстчыны, даведайцеся на сайце
22 نوفمبر, 04:10
Ён маліўся і сэрцам, і думамі
Канешне, маецца на ўвазе Уладзімір Мулявін, які спяваў песню "Малітва" на словы Янкі Купалы.
Ён пакінуў велізарную спадчыну ў выглядзе кампазіцый, якія сталі класікай, сімвалам эпохі і беларускай культуры.
Для мільёнаў прыхільнікаў ён быў недасяжнай зоркай на небасхіле эстрады. Адна ён меў і іншы бок жыцця.
>>>Tochka.by пагутарыла са старэйшай дачкой музыканта Марынай, каб зразумець, якім ён быў бацькам
22 نوفمبر, 01:12
Жыхары Кітая знайшлі нестандартны спосаб разбагацець
Людзі з вёскі Цзіньмі сталі заможнымі дзякуючы вытворчасці знакамітых чжашуйскіх драўняных грыбоў.
Але раней жыццё мясцовых нельга было назваць заможным.
Таму ў 2018-м сельскія кіраўнікі пераконвалі людзей здаць у арэнду некалькі гектараў зямлі пад грыбную базу. Аднак жыхары думалі, што іх праца будзе марнай.
>>>Чаму яны змянілі сваё меркаванне, расказалі ў гэтым тэксце
21 نوفمبر, 13:04
Не трэба марудзіць!
Асабліва калі хочаш купіць квіток на цягнік, які можа хутка адправіцца.
Афармленне білета на яго рэгламентавана часавымі рамкамі.
>>>Калі будзе ўжо занадта позна – адказ тут
21 نوفمبر, 09:55
Новы дзень – новае слова!
А калі гэта зале́тась?
Гэта прыслоўе са значэннем "пазалетась" (два гады таму). Вось прыклад з дыялектнага тэксту: "Здарылася тое залетась, позняю восенню…"
Знайшлі слова і ў літаратуры – у творы Яна Скрыгана "Затока ў бурах":
"І вясна прыйшла. Такая самая, як летась, як залетась, як кожны год: звонкая, пявучая, зялёная, кучаравая і маладая".#словадня
21 نوفمبر, 07:02
