en
Feedback
SMOŬŽ

SMOŬŽ

Open in Telegram

Гэты беларускамоўны канал прысвечаны аналізу відэагульняў і рэлігійным элементам у ніх. Аўтар Каналу: маг. сацыялогіі, маг. багаслоўя - Ражкоў Аляксандр Спасылкі на рознае: https://linktr.ee/SMOUZ_BY

Show more
The country is not specifiedThe category is not specified
395
Subscribers
-124 hours
+47 days
+4130 days

Data loading in progress...

Similar Channels
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Tags Cloud
No data
Any problems? Please refresh the page or contact our support manager.
Incoming and Outgoing Mentions
---
---
---
---
---
---
Attracting Subscribers
September '26
September '26
+10
in 0 channels
August '26
+57
in 8 channels
Get PRO
July '26
+34
in 3 channels
Get PRO
June '26
+73
in 7 channels
Get PRO
May '26
+291
in 9 channels
Get PRO
April '260
in 7 channels
Get PRO
March '26
+23
in 5 channels
Date
Subscriber Growth
Mentions
Channels
09 September0
08 September0
07 September0
06 September+2
05 September+1
04 September+2
03 September+3
02 September+2
01 September0
Channel Posts
ВЫВУЧЫЎ, СМОЎЖ, НОВАЕ СЛОВА Слімачкі, вітаначкі вам! Карацей, сёння мог бы і скончыць асноўную частку мантажкі, але ў мяне тут былі ператасоўкі з мэбляю (набыў тумбу), дык цяпер у мяне працоўнае месца пераарганізаванае. Як і частка жыллёвай прасторы. А сам працэс пераарганізацыі заняў трохі часу. Тым не менш, пакуль бегаў за падаўжальнікамі і іншымі прыблудамі, працягваў слухаць Елізараўскую "Юдоль". І вось усё засцярагаў увагу на слове "Эгрэгар", якое там даволі часта ўжывалася. Сэнс яго мне і так быў знаёмы - энэргетычны субстрат для здзяйснення магічных дзеяў. Але стала цікава пайсці пачытаць дадаткова, што за слова такое і чаму яно ўжываецца так, як ужываецца. Паўгараў, канечне, што першапачатковы сэнс слова - гэта "нядрэмны" - азначэнне для спецыфічных анёлаў у Кнізе Яноха, якія ахоўвалі чалавечыя папуляцыі. Нехта пасля ўжыў выраз, аля "эгрэгар - анёл ахоўнік народу". Праўда нешта яны не далі рады, бо гэтыя "ахоўнікі" пасля пачалі па Янахіянскаму корпусу спаць з зямнымі жанчынамі. Забаўна, што ў "Славянскай кнізе" іх назвалі літаральна Грышкамі, якія сталі на адзін бок з Сатаной. Але ўжо ў пазнейшым тэрмін пачаў атрымліваць значэнне "ментальнага кандэесату" - то бок такога інтэлектуальнага псіха-энэргетычнага поля-следа вялікіх суполак людзёў. Так можа быць і эгрэгар вашай сям'і, і цэлага народу, ці нават чалавецтва. Ну і можна было бы скончыць развагі: ну акей, былі "ахоўнікі папуляцыі", а па выніку сталі іх энэргетычным выяўленнем. Дэфолтны троп для эзатэрыцы 19 стагоддзя. Але ж закавыка была такая, што сучасныя канцэпцыі "эгрэгара" ці "Грышкі" прадстаўлены ў... Англійскіх хаасітаў і інтэгральных традыцыяналістаў. Ха-ха, знову сыйшліся. Хаасіты, пачынаючы ад Кэрала, проста прызнавалі тое, што кожная істота мае свой "эгрэгар" і ад яго чаруе, а пазнанне гэтага "эгрэгара" прыраўноваецца да пазнання Бога. Цалкам - болей меней адпавядае сэнсу, які паняццю надавалі да яго тэасоўшчыкі і разенкройцары. Генон жа, вызнаючы сам, што тэрмін "эгрэгар" мае паходжанне ў сэнсе, выкладзенным вышэй, у творах Эліфаса Леві (поп, які сыйшоў у эзатэрычную магію і пачаў разумець "Вартавых нядрэмлючых анёлаў" адпаведнікамі кабалістычных інтэлектуальных сутнасцяў), таксама ім называў "тонкую сілу кожнай калектыўнасці", якая яшчэ з'яўляецца пасярэднікам паміж людзьмі і вытокам традыцыі... То бок літаральна мікрабогам нейкай папуляцыі, ці ў дугінскіх тэрмінах - Логасам. Пасля ўжо Эвола словам "эгрэгар" называў людзёў, якія "абудзіліся" і паўсталі на бунт. Калі ўлічыць гэты флёр вакол тэрміна, ну і факт таго, што Эвола сам быў яшчэ тым дадаістам-акультыстам, можна справядліва меркаваць, што "абуджэнне" - гэта ваяўнічае здабыццё права называць сваю волю "эгрэгарам". То бок ваяўнічае набыццё права зрабіць сваю "радыкальную волю" - воляй масы. І тут мы зноўку прыгадваем СанГеліча з яго Радыкальным суб'ектам і... Прыходзім да высновы: што СанГеліч, літаральна, прапаноўвае філасофію здабыцця "рускага эгрэгару". Толькі, смех які? У французскіх "Раздумах аб Таро" (не нейкі стары тэкст, 1967-ы год) эгрэгарам называецца "Антыхрыст" - як нешта максімальна штучнае і ствараемае "Розумам знізу". То бок такі эмацыйны ідал, які атрымлівае моц толькі ад веры людзёў, хаця сам па сабе такой сілай не валодае. Даволі па-хрысціянскі гучыць, і нават адпавядае сучаснаму трэнду сацыялогіі. Чараўнікі чаруюць за кошт ідалаў, якія апынаюцца глебай для чаравання, толькі калі ў яго вераць людзі. Толькі ў практычным сэнсе: палітыканы палітыкай займаюцца за кошт ствараемых ідалаў, якія фармяць паліт.поінты - даВЕР людзёў. І адводзячы нас ад чагосьці больш сапраўднага, больш інтымнага - больш чалавечага...

2
Ну і смешняўку вам на нач
Ну і смешняўку вам на нач
90
3
ДАДАТАК ДА "ГУЛЬНЯВОЙ ДЭТЭРМІНАЦЫІ" Слімачкі, вітаначкі! З пачаткам працоўнага тыдню вас! Карацей, 2/3 відэа ўжо амаль гатовыя (калі не ўлічыць адсутнасць інтра), так што паступова рушым да сканчэння працы над відэа! Сёння, праўда, нейкіх асаблівых думак не было. Акрамя дадатку да ўчорашняга тэксту, бо прыгадаў адну рэч, якая магла паўплываць на маю схільнасць да "сузіральных гульняў" перад "аганальнымі". А менавіта тое, што я з дзяцінства гвалт у спаборніцтвах не люблю. Не тое каб у мяне не было "шыла ў дупе", якое бы шукала прыгодаў ці магчымасці пазмагацца з кімсьці для самазацвярджэння. Яно заўсёды было, але даволі рана яна сутыкнулася з рэчаіснасцю. Я памятаю той момант даволі добра: гэта было маё пяцігоддзе, ці пару дзён пасля яго. Я тады адчуў сваю "даросласць" і быццам атрымаў нябёсны мандат на тое, каб "драцца". Да гэтага я чамусьці лічыў, што мне нельга, бо я занадта маленькі. Ну і каб рэалізаваць "мандат", я прычапіўся да аднаго з хлопцаў з прапановай пазмагацца. Спачатку той успрыняў тое як гульню, але я хутка перайшоў да жадання РАБІЦЬ ГВАЛТ, за што, лагічна, атрымаў па твару і быў пабіты. Ну і мне тое не спадабалася ад слова зусім: стамляешся ды і яшчэ балюча вельмі. А саўдзельнікі мерапрыемства яшчэ і злыя. Таму неяк адклалася ў галаве, што змагацца сілай - кепска і ўвогуле фу. Але тое не значыць, што адзін такі выпадак "аганальнасць" цалкам выціснуў. Та не: ён з большай сілай пачаў праяўляцца ў менш "кантактных" гульнях, та і ў відэагульнях. Таму, дарэчы, у мяне сярод улюбёных гульняў даволі шмат шутараў, а дастаткова вялікую частку свайго часу я надаў менавіта што спаборніцкім дысцыплінам (спрабаваў у кіберспорт у Калдзе і Доце 2). Ну і скажу больш: былі выпадкі, калі я ўсё роўна спрабаваў "уварвацца" ў кантактна-аганальныя гульні, што ўзмацнялася паралельнымі сумнёвамі ў сваім розуме на фоне правалаў у "інтэлектуальным спаборніцтве". Калі мне было ўжо 7/8 гадоў, мяне дзед адправіў у шахматны клуб (у шахматы мяне ён навучыў гуляць яшчэ да таго моманту, як я размаўляць навучыўся: т.б. недзе ў гады 4), дзе я ўжо сутыкаўся з жывымі апанентамі за права пагуляць на рэтра-кампе ў гоначцы. Праўда я па выніку так той рэтракомп і не пакранаў: я туды хадзіў і не выйграваў ніводнай гульні за 8 месяцаў (тут я не перабольшваю!), пасля якіх мяне адтуль выгналі як "няздатнага". Прыкладна тады ж я, наглядзеўшыся мультыку "Галактычны Футбол", вырашыў падасца ў футбіч і хадзіў у секцыю на "Футбольным Манежы", што недалёк ад Мінск-Арэны сучаснай. Там зноўку сутыкнуўся з "супернікамі", якія мяне пераўзыходзілі фізічна (та і старэйшымі былі), што ім дазваляла мяне цкаваць маральна. Адсутнасць пластыкі цела і лёгкая стамляемасць нават ад дэфолтных практыкаванняў прыводзіла да таго, што год гэтай секцыі пераўтварыўся ў расчараванне. І не толькі маё. З-за таго, што я тым годам хварэў дастаткова часта (і, адпаведна, прапускаў заняткі), на мяне бамбіў трэнер. І па выніку мяне выгналі і з футбічу. Пасля гэтага я ў "кантактныя гульні" ці спорт не намагаўся трапіць да гадоў 14, калі пачаў займацца тэатральным фехтаваннем (якое нашмат менш кантактнае, чым бугурт). З спорту займаўся толькі плаваннем і пінг-понгам, хаця асноўнай бочнай актыўнасцю (акрамя відэагульняў, хд) была музыка, якой я прысвяціў 8 год свайго жыцця. А пасля, недзе ў год 11, я вырас на сантыметраў 20 прыкладна, з-за чаго я і па сёняшні дзень з'яўляюся высокім шчупліганам, што неяк яшчэ больш замацавала мяне за той дзейнасцю, якую я і па сёняшні дзень лічу прыемнай. Так што: біяграфічныя ўмовы і нават вашае цела могуць таксама ўплываць на тое, ва што вы будзеце гуляць. Але не так, што "я слабы, таму не буду ганяць у футбіч". Хутчэй яны сутыкнуцца з рэчаіснасцю і, калі будуць створаны ўмовы для т. зв. "флоў", яны будуць далей развівацца ў тым кірунку. А калі не - то дропнуць справу і пайдуць туды, дзе супраціў будзе меншы (ну ці будзе гэты самы "флоў").
86
4
ГУЛЬНЯВАЯ ДЭТЭРМІНАЦЫЯ Вітаю вас, шаноўныя слімачкі! З нядзеляй! Спачатку думаў, што сёння вялікіх тэкстаў не будзе, але зараз, пакуль размаўляў з аднім шаноўным таварышам, выпадкова з'явілася нагода паразважаць аб гульнях на падставе ўласных гульняў у дзяцінстве. Цалкам, будзем зыходзіць з тэзісаў аб тым, што гульні даюць прастору не проста паляпшэння нейкіх скілоў, а менавіта што адгулёўкі пэўных сацыяльных роляў з мэтай самазадавальнення шляхам самарэалізацыі праз гэтую самую сацыяльную ролю. То бок гульні - такі сацыялагічны тэатр, дзе маска з'яўлецца, у першую чаргу, цацкай, для атрымання задавальнення; і толькі ў другую чаргу сродкам засвойвання тых ці іншых мадэляў паводзінаў-памкненняў і сродкам паляпшэння навыкаў і здольнасцяў. І таго тэзісу, што ўваход у прастору гульні (калі яна не з'яўляецца "чыстай бавай", якая паходзіць з ірацыянальнага творчага імпульсу па пераасэнсаванню рэчаіснасці навокал) дэтэрмінуецца нейкай базавай зацікаўленасцю да пэўных феноменаў, што можа мець сацыяльнае паходжанне. Дак і вось: мой перыяд станаўлення быў звязаны з даволі спецыфічным дзіцячым садком, дзе ў 00-я працягвалі ўшаноўваць Леніна і Чырвоных, а таксама надаваць асаблівую ўвагу культу перамогі ў ВАВ. Ну і не казаць, што мне малому "мілітарныя вайбы" не былі не да спадобы: я тады, памятаю, адзіны быў у групах садочку, хто хацеў быць "салдатам", маляваў амаль усё на вайсковую тэму і прам пісаўся тады, калі маім калегам рабілі вельмі якасныя падарункі, звязаныя з мілітаршчынай. Да сіх пор памятаю як зайздросціў аднаму хлопчыку, якому падарылі нейкую настолку з вельмі якаснымі копіямі немецкіх медалёў... Праўда з такой спецыфікай, што менавіта ўсё савецкае я лічыў страшным. А немцы ўражвалі мяне сваёй вайсковай эстэтыкай... Ну і хацелася тады, памятаю, быць "самым галоўным злодзеям": генералам, што захопіць увесь сусвет, а ворагаў закатае пад гусеніцы "тыграў". Таму і цацкі ў мяне збольшага былі адпаведныя: вельмі шмат пластмасавых мадэляў узбраення, салдацікі і мадэлі тэхнікі. 28 пакетаў па 30 літраў дабра было. Але тое было не адзінае: бацькі мне даволі часта набывалі нешта і іншае, абы разбавіць усю тую мілітаршчыну: канструктары былі, макаўскія цацкі, збіраемыя мадэлькі (ціпа біёніклаў і больш складаныя). Та і я актыўна карыстаўся цацкамі старэйшай сястры. Але, карыстаўся ўсім гэтым я не так, як бы тым людзі карысталіся звычайна. Бо, у канцэпцыю "гульні ў вайнушку" я пазнаёміўся толькі тады, калі мяне пачалі выпускаць з хаты аднаго ў двор. А тое адбылося вельмі позна - недзе ў гадоў 8. І тое, калі я выйшаў: у класічную вайнушку гуляліся збольшага толькі з маім двары. А так я ўсе гэтыя мадэлі зброі... Проста раскладваў: як у музеі. Ну і ў сола мог разыгрываць нейкія сцэнкі. Але я нават з ніх з пуляк не шмаляў (бо тады тое забаранялася актыўна, хаця тое амаль асноўная функцыя была). З салдацікамі таксама было цікава. Бо мяне ледзь да слёз не даводзілі сітуацыі, калі нехта спрабаваў са мной імі гуляць у нешта аля РТС. Замест гэтага я браў касеты, канструктар, пенапластныя формы з-пад бытавой тэхнікі, саму непатрэбную бытавую тэхніку і будаваў... Гарады будучыні, палацы, крэпасці, вайсковыя базы. Пасля растаўляў у ніх салдацікаў, робатаў, тэхніку... Мог нават механізмы выпрацоўваць, аля ліфты. Вакол гарадоў мог будаваць мадэль бітвы. І пасля стварэння гэтай "карціны" я яе проста пакідаў і не кранаў. І фантазаваў у галаве гісторыі, якія маглі бы там адбывацца. Ну ці бамбіў на маму, што падчас пыласмактання магла пабурыць крэпасць. Змяняцца такая парадыгма пачала толькі пад уплывам знешніх фактараў ужо ў пачатковай школе. З аднаго боку, пад уплывам відэагульняў я пачаў упарвацца менавіта што ў фэнтэзі. І пачаў нават дома будаваць фэнтэзійныя кузніцы, а сам шукаць рыцараў-салдацікаў (да гэтага сераднявеччам і магіяй я не цікавіўся наогул). З другога боку, знаёмства з адным з маіх самых старых сяброў паспрыяла таму, што мае "гарады" пачалі патрохі рухацца: мы даволі часта разыгрывалі сцэны з гульні Spore. Тым самым надаўшы інсталяцыям нейкую дынаміку і гісторыю. Асобна прыгадаю і тэму з маляваннем. Бо маляваў я збольшага толькі "вайсковую тэму", але калі пачаў кантактаваць з чымсьці большым, чым вайскова-патрыятычныя наратывы (і менавіта што сам, а не праз праслухоўвання тоннаў кніжак, што чытала мне мая маці), то і малюнкі мае змяніліся. Таксама стала нашмат больш фэнтэзі, ну і з'явілася практыка пераносу стратэгіяў, РТС-ак і ізаметрычных РПГ-шак на паперу. Ужо ў "сярэдняй школе" гэта прывяло да таго, што пачалі з'яўляцца нейкія аўтарскія лоў-прайс ралёўкі з сістэмай рангаў. Але з-за таго, што ўкаціцца ў нейкія "сур'ёзныя" ралёўкі, як я прыгадваў тут на канале раней, грошаў не было (максімум - перыядычна на страйкбол арэндны), патрэба замыкалася тым, што мелася. І так у выніку з'явілася з 8-м класе "Каралеўства" - доўгатэрміновая ралявая гульня, якая часткова нават зместам жыцця стала. То бок, як мы можам пабачыць, разнастайнасць варыянтаў баўлення ў дзяцінстве сталенню асобы спрыяе выключна станоўча. Та і нават больш: у некаторым сэнсе прадвызначае тое, чым асоба будзе займацца ў будучыні. Таму, калі вы хочаце, каб вашыя дзеці не наследвалі глупыя мадэрновыя патэрны "мамы кухаркі" і "баці салдата/завадчаніна" - то давайце ім больш цацак і гульняў (у тым ліку і відэа, у межах разумнага), каб яны маглі знаёміцца з большай колькасцю сац. ралёў і эксперыментаваць з сваім "Я". Але, хочацца заўважыць, што паходу нейкая мая дзіцячая схільнасць не да "агона" (агрэсіўнай канкурэнцыі), а да "канструявання" (няхай і ў такім мілітары, а пасля рыцарска-фэнтэзійным сэтэнзе) сусветаў і прастораў - з'яўляецца ледзь не базавай рысай, якая была са мной спрадвеку і захоўваецца такой зараз, што адлюстроўваецца ў маіх памкненнях да "ўпарадкавання" і стварэння "ідэальных канструкцыяў". То бок: можна бачыць гэтыя базавыя/тэмпераментныя схільнасці і пад ніх падбіраць нейкія формы часабаўлення для дзяцёў, каб яны хутчэй маглі знайсці "сваё я". Толькі, прашу - не пераўтварайце дзяцей у сацыяльны канструктар рэалізацыі сваіх нерэалізаваных мараў. Шмат псіхік так было зруйнавана. Таму - назірайце і ападтуйцеся, даючы магчымасці, а не навязваючы вашыя пажаданкі.
107
5
Слімачкі, Вітаю вас увечары суботы! Спадзяюся, у вас усё добра і вы здаровыя! Карацей, сёння даволі добра папрацаваў над відэ
Слімачкі, Вітаю вас увечары суботы! Спадзяюся, у вас усё добра і вы здаровыя! Карацей, сёння даволі добра папрацаваў над відэа: засталіся толькі "рушкі" і музыка. І асноўная частка відэа будзе гатовая! Апошнім часам думак нейкіх цікавых не так шмат у галаве, бо не так шмат сутыкаюся з сітуацыямі і фактамі, якія бы пабуджалі да актыўнай рэфлексіі. Не ведаю, ці звязанае тое з тым, што апошнімі днямі кепска спаў, а другую палову дня намагаўся вырашаць даволі тэхнічныя задачы... Ці з тым, што галава занятая даволі шчыльна "бытавымі справамі"... Не ведаю. Але такія перапынкі ў працэсе актыўнага мыслення, напэўна, карысныя для псіхічнага здароўя. Таму, выціскваць з сябе нейкія банальнасці сёння не буду. Заўтра пасля службы буду працягваць працу над відэа: прынамсі план ёсць. І, яшчэ раз, Слімачкі, нагадваю: што калі з вас нехта жыве недалёк ад Варшавы і хоча паўдзельнічаць у здымках інтра да новага відэа, то пішыце ў прыватныя паведамленні групы (там абмяркуем дэталі)! Пафанімся! Абдымаю ўсіх! (люблю я гэтыя ўпоратыя мемы з Амерыган Бірам, прам вайб мінулага дзесяцігоддзя ад ніх)
130
6
ASMR by Esren
ASMR by Esren
145
7
Так-с, стрым скончыўся! Дзякуй усім тым, хто завітаў! Было вельмі лампава! Асабліва дзякую данацерам, бо мы сабралі ажно 22 б
Так-с, стрым скончыўся! Дзякуй усім тым, хто завітаў! Было вельмі лампава! Асабліва дзякую данацерам, бо мы сабралі ажно 22 бакса за стрым! Усе яны пойдуць на паляпшэнне кантэнту!!! Прыходзьце яшчэ! Буду рады ўсіх бачыць! А зараз іду адпачываць - дабранач!
148
8
Пачынаем трансляцыю! Падлятайце! ❤️
165
9
Слімачкі! Гляджу, што актыўнасць і так у нас добрая (хаця і 8 каментаў мы не сабралі), таму падрублю проста так недзе каля 19:30-20:00 па Варшаве сёння! Сёння, напэўна, паразмаўляю з вамі гадзінкі 2-3, паглядзім можа якія відэа, ці я проста пагуляюся ў нейкі шутан. Бо плана на стрЭм як такога няма (а стан Суразмоўцы на сёння пакуль што невядомы), ыыыыы. Таму, калі хто захоча - прыхадзіце! Адпачнем напрыканцы працоўнага дню разаам! А я пайду... Хату прыбяру шоль. https://www.youtube.com/live/NinMbzvP1Do
172
10
Слімачкі, вітаначкі вам! Павярнуўся я паспяхова з Беластоку! Па планам пакуль так: буду заўтра працягваць мантажку і паралель
Слімачкі, вітаначкі вам! Павярнуўся я паспяхова з Беластоку! Па планам пакуль так: буду заўтра працягваць мантажку і паралельна вырашаць свае пытанні ўніверсітэцкія. Наконт стрыму: пакуль не ведаю, бо ў шаноўнага суразмоўцы ўзніклі тэхнічныя перашкоды, што ставіць пад пытанне заўтрашняе мерапрыемства. Хаця, калі там атрымаецца ў яго ўсё вырпавіць, то стрыму БЫЦЬ. Калі не, ну то больш сілаў перакіну на мантажку відэа) Але, калі вы захаціце, каб заўтра стрым адбыўся Ў ЛЮБЫМ ВЫПАДКУ, то вы пішыце ў каментары! Калі хаця бы 8 чалавек напішуць, што хочуць стрым заўтра, то падрублю яго для вас :)
165
11
Вітаю вас, шаноўныя слімачкі! Як вы тамо, не сумуеце па лету? Карацей, адчытаў лекцыю! Выйшла вельмі лампава! А пакуль збіраю
Вітаю вас, шаноўныя слімачкі! Як вы тамо, не сумуеце па лету? Карацей, адчытаў лекцыю! Выйшла вельмі лампава! А пакуль збіраюся на афтэр, таму вось вас ажужаўшыйся Норык :) Дарэчы, УВАГА! У Пятніцу а 18:00 па Варшаве іду на СТРЫМ! Таму, сачыце за апдэйтамі!!!
170
12
КАЛІ "НІТАКУШНАСЦЬ" АПЫНАЕЦЦА ПАДМУРКАМ ВЕДАЎ Вітаю вас, шаноўныя Слімачкі! З днём ведаў! Інфармую, што падчысціў 12 хвілінаў відэа, а так увесь матэрыял прайшоў чарнавую апрацоўку! Заўтра над відэа працаваць не буду, бо еду ў Беласток чытаць лекцыю (таму, калі нехта хоча паслухаць - пішыце ў прыватку, кіну адрас і час!) А так, сёння хацеў з вамі падзяліцца некаторымі рэчамі, якія цалкам рэдка абмяркоўваюцца. Гэта што датычыць дзяцінства СанГеліча, якога мы тут часта прыгадваем. А ўвагу этапу "дзяцінства" я звычайна надаю вялікую, бо ў тых гульнях, якія актуальны для дзяцёў і падлеткаў, фармуюцца інтэнцыі, што будуць з чалавекам і на працягу далейшага жыцця. А яны, даволі часта, ці з'яўляюцца "мімезісам" айцоўскіх практыкаў, ці, наадварот - іх інверсіяй (ці "Антыформай") Ну і вось: хаця пра дзяцінства самога СанГеліча вядома мала, але я магу меркаваць, што ён пайшоў па другой дарозе. Чаму? Ну, вядома, што ён этап дзяцінства і юнацтва цалкам не любіць, бо ён не ўспрымае людзёў на гэтых этапах як паўнавартасных, бо яны яшчэ не "рэалізаваныя" людзі. Але тут яшчэ справа такая, што ў яго адносіны з бацькамі былі вельмі напружанымі, а як мінімум з бацькай. А яго Бацька - Гелій Аляксандравіч - сыйшоў з сям'і, калі "Хлопчыку Сашку" было ўсяго 3 гады. І хаця тав. Гелій быў генералам таможанікам (афіцыйна менавіта што таможанікам: ён нават дысер на гэтую тэму абараняў), што забяспечвала сям'ю больш-менш нармальнымі ўмовамі да існавання, Сашка рос збольшага ў тыповай "апалавінчатай сям'і". А мамка яго - была саўковая лекарка, якая яшчэ вядомая тым, што сябравала з мамкай Навадворскай. Ну і вось: з улікам таго, што СанГеліч казаў, што не любіў сувязь з бацькам падтрымліваць, ёсць меркаванне, што яго хэйт да "Баці генерала", што разваліў сям'ю, стаў падставай першапачатковага радыкальнага хэйта да саўка і яго бытнасці. А гэта перарасло ў падлеткавы бунт, гуллівую контр-культуршчыну, у межах якой ён... Стаў скіном (таму ён на раніх фатаздымках лысы). Які яшчэ быў удзельнікам нейкага падпольнага рок-гурта (але тое ўжо не дакладна). Прынамсі, Джэмаль (які замяніў Дугіну тату) сцвярджаў цікавы факт - калі СанГеліч прыпёрся да Южынцаў, "Сашка" шукаў менавіта што "Фюрэра", заявіўшы аб тым прама і запатрабаваўшы ад Гейдара загадаў. Ну а той паслаў яго "вучыць французскую" і чытаць кніжкі. Ну а той што? Узяў і пачаў чытаць кніжкі, вучыць мову. Замест параў у сваім авіяцыйным інстытуце, на які ён забіў хер. І так ён уліўся ў асяроддзе, пра якое ён ведаў ад сябрука з лецішчнага пасёлку, што распавёў яму пра Южынцаў, калі "Сашке" было ўсяго 15. То бок у асяроддзе, якое тады не проста ларпіла гуллівым чынам зігамётаў, але яшчэ і займалася "інтэлектуальнай крытыкай саветчыны". Прытым у сваім памкненні паглынацца ў гэтую "інтэлектуальнасць" на зло ўсім саўкам было гіганцкім - ён, божа, праэктар для чытання мікрафільмаў сам стварыў. То бок мы маем прыклад таго, што падлеткавы гульнявы бунт супраць саўкоўшчыны, якая асацыявалася напрамкі з айцом (які, тым не менш, ратаваў даволі шмат разоў сынку сраку), быў скіраваны як бы ў нешта больш карыснае - інтэлектуальную дзейнасць. Але асяроддзе новае "Хлопца Сашкі" не скарэктавала першасную формулу - зігамёцтва - зрабіўшы яго больш "інтэлектуальным". І наступствы гэтага мы сузіраем зараз. Такія піражкі.
171
13
ШТЫРНЕР І ПРАВАСЛАЎЕ Вітаю вас у апошнім дні лета, шаноўныя слімачкі! Працэс мантажкі відэа пачаўся, з чым можаце мяне павіншаваць! Праўда, чарговая спроба аўтаматызацыі працэса чарнавой апрацоўкі матэрыялу застапарылася, таму працую ўручную. Але ладна, хацеў тут падзяліцца тут развагамі, якія ў мяне былі некалькі год у галаве, але аформіліся нечакана для мяне толькі зараз. А менавіта пра тое, што Праваслаўны Персаналізм і Штырніянства прапаноўваюць нам адну і тую ж антрапалогію, з той толькі розніцай, што ў вясёлага лабастага малочніка яна антытэлеалагічна і секулярызаваная. Але абедзьве сістэмы прапаноўваюць нам абсалютна апафатычнага суб'екта, які: 1) Пазнаецца па дзеям і адуглёўваемым сацыяльным ралям; 2) Не апісваецца імі і не складаецца з іх сумы; 3) Гэтая "непазнавальнасць" існуе заўсёды як праект-станаўленне і ніколі не дадзена як рэч тут і зараз; 4) Воля гэтага працэсу станаўлення супрацьстаіць ствараемымі людзьмі чалавечымі канструкцыямі, якія жадаюць прадпісаць ЯК павінна адбывацца гэтае станаўленне 5) Так ці інакш, станаўленне гэтае адбываецца ў адносінах з іншымі (з сусветам) Розніца, як я сказаў, у канчатковай мэце. У Штырнера яе няма, бо суб'ект там дзейнічае проста "бо цікава і рофельна", а ў Праваслаўі - каб рэалізаваць "падабенства" (закладзенае Богам падчас Стварэння) і дасягнуць "абагаўлення" (што лабасты малочнік успрыняў бы як "прывіда", бо ў яго "Адзіны" не мае глебы ніякай і знешняга творцы, які бы вымушаў чалавека на "станаўленне да"). Ну і я працяглы тэрмін часу думаў, што тое проста памылка ці маёй недачытанасці, ці таго, што я ў філасофію ўвайшоў менавіта праз Штырнера (Дугін быў другім аўтарам, якога я прачытаў грунтоўна!). А пасля апынулася, што я не адзін такі. Адзін з слупоў "Праваслаўнага персаналізму" - Бердзяеў - ён гэтае падабенства пабачыў яшчэ вельмі даўнеча. Ён хаця і вельмі жорска праехаўся па анархізму як ладу грамадства, які "рабуе чалавека яшчэ больш", але вызнаваў за Штырнераўскім "Адзіным" спасылачнасць да Боскага. "Можно было бы ожидать, что Макс Штирнер окажется крайним индивидуалистом и что высшей ценностью для него будет индивидуально-неповторимое. Ничуть не бывало. (…) Совершенно ясно, что Единственный Макса Штирнера — не отдельный человек, не человеческая личность, а псевдоним Божественного" А пасля, засноўваючыся на гэтым, пару месяцаў таму, у Казахстане нейкі "Джуліё Ардэнгі" прэзентаваў даклад з назвай "Святы Макс: Штырнер і Ўсходне-Праваслаўная Тэалогія" (назва з'яўляецца спасылкай на здзеклівую мянушку, якую лабастаму малочніку далі Маркс і Энгельс). Там у матэрыяле, пачынаючы ад таго, што цалкам праваслаўнічы знаёміліся з заходняй філасофіяй (шануючы вельмі Сартра) і што Дэлёз быў не зусім правы ў сваёй інтэрпрэтацыі Штырнера, ён пасля пачынае параўноўваць яго з айцамі Праваслаўнай Царквы, асабліва з акцэнтам на Рыгоры Ніскім, які сцвердзіў "невымаўленасць чалавечай асобы" і падабенства канцэпцыяў, што прэтэндуюць на яе апісанне, з ідаламі. Скончвае ён на тым, што сам Штырнер казаў, што Хрысціянства вызваліла людзёў ад рэчаў, але сам Лабасты вызваляе цяпер "Адзінага" ад хрысціянства і ўсіх "прывідаў" ім пароджаных, за чым ідзе фраза, што тым самым ён дыягнаставаў "хваробу хрысціянства", якое стала занадта аб'ектывізаваным. Адбылося "рабаванне" хрысціянства аб'ектамі, ад якіх яно раней вызваляла. Тым самым, нявольна вынік узнікае наступны: чалавек сам у сваім станаўленні на дарозе да Тэозісу павінен "гуляцца" з аб'ектамі і ідэалагічнымі прывідамі гэтага сусвету. Кажам так - прысвойваць іх для свайго "Я" на дарозе да Бога. Не проста так, офк, бо прысвойванне без мэты прыводзіць да такой жа аб'ектывацыі (рассеяванню "я" ў аб'ектах). Я бы, праўда, не выводзіў бы з такога выніку аналагічную Бердзяеву крытыку анархізму. Я бы вывеў хутчэй заклік юзаць ЛЮБЫ ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД І ЯГО ХІБЫ на карысць будовы БОГА-ЧАЛАВЕЧАГА ДЫЯЛОГУ. То бок заклік не "змагайся з тым-та, бо тое - кал". А заклік: зрабі актуальны стан ЗРУЧНЕЙШЫМ для БОГА-ЧАЛАВЕЧАГА ДЫЯЛОГУ (бо нават з анархіі можна пабудаваць сістэму ЗРУЧНУЮ, калі проста юзаць магчымасці, што дае анархія, правільна). А выкідаць і спальваць толькі тады, калі гэтае "нешта" зусім незручнае для цябе і іншых вернікаў у камунікацыі з Богам. Ну ці проста не працуе ў межах вашых гульняў. Калі перакладаць на гульнявую мову: усё мае карысць і сэнс тады, калі нешта спрыяе вашым гульням з Богам. Калі яно такому не спрыяе тэхнічна - тое ці чыні, ці выкідвай нафіг. Бо ўсё акрамя ЗРУЧНАЙ ГУЛЬНІ - ДРУГАСНАЕ. А калі гэтае ДРУГАСНАЕ пачынае дыктаваць правілы таго, як вам ГУЛЯЦЬ - то інструментам гульні апынаецеся ўжо вы. П. С. Штырнер перакладаецца як "Лабасты", а ён сам напрыканцы жыцця зарабляў на жыццё малочным бізнэсам. Таму лабасты малочнік.
176
14
Слімачкі, вітаю вас! З апошняй нядзеляй лета! Карацей, сёння амаль скончыў з сваімі паперкамі, а гэта значыць што я заўтра НА
Слімачкі, вітаю вас! З апошняй нядзеляй лета! Карацей, сёння амаль скончыў з сваімі паперкамі, а гэта значыць што я заўтра НАРЭШЦЕ СЯДУ ЗА МАНТАЖ ВІДЭА. Хацеў я вам яшчэ нешта распавесці цікавае, але я панабраўся проста рандомных фактаў, якія аформіць у сістэму і падаць як цікавую заўвагу не магу. Да і цалкам неяк стомленым сёння паўдні адчуваю, пакутваючы на смагу (выпіў дык літры тры вады за пару гадзінаў, бо сушыць жудасна, хаця і не спёкатна). Таму, вось вам адзін з маіх улюбёных мемаў 2024 года (ці 2025):
164
15
МАМА-МАМА, Я Ў ТЭЛІВІЗАРЫ ЦІ ПРА ГУЛЬНІ САМАВЫЯЎЛЕННЯ З КАМЕРАМІ Вітаю вас, слімачкі! Карацей, дзялюся ўражаннямі і невялічкімі жыццёвымі развагамі на тэму таго, што сёння адбылося. А адбылося тое, што я трапіў упершыню ў жыцці на экраны тэлівізару як госць перадачы. Ну, казаць тое, што я быў уражаны спачатку: нічога не казаць. Бо акрамя проста студыі і вялікіх камерах з тэлепрамтарамі сутыкнуўся і з будкай, дзе вельмі шмат манітораў, гукавых прыладаў і людзёў, што манітораць эфір і сочаць за тым, каб усё было па таймінгам і без факапаў. Прытым людзёў вельмі ЗАРАДЖАНЫХ, якім праца, бачна, што ПАДАБАЕЦЦА. Ну і мільён таналкі на маім твары (а мяне таналкай наогул першы раз мазалі ў жыцці, хд). Ну і пераглядзеўшы матэрыял выніковы з дому, скажу, што мне як і ў моманце эфір спадабаўся, дык і я сам сябе спадабаўся на камеры. Думаю, калі будуць далей запрашаць на такія штукі - буду прыходзіць. Бо лічу тое неабходным у межах сваёй "асветніцкай" місіі, ХД. Пры гэтым, адзначу адразу, што тое не першы раз, калі я менавіта перад дарагімі камерамі хараство свайго твару дэманструю. Год таму як мінімум прыняў удзел у трохчастным фільме, прысвечанаму беларускаму ГеймДэву ў перыяд 2019-2022. Я там прысутнічаю ў другой частцы, праўда не казаць, што я там сам сябе падабаюся (але тут пытанні хутчэй да выніковага мантажу, бо з 3 дзён здымак засталося вельмі мала, ну і далёка не самага лепшага; хаця матэрыял МЕМНЫ). Але, так ці інакш, заахвочваю паглядзець, калі вы хочаце пазнаёміцца з тварамі нашай індустрыі трохі бліжэй. Пасля, можа быць, трохі тое абмяркуем (можа нават на стрыме). Аднак, дадам, што гэтыя мае два выхады перад "вялікімі камерамі" для мяне маральна важныя, бо... Замкнулі прынамсі патрэбу канчаткова перамагчы страх лінзы. Бо, у мяне быў не самы прыемны момант у дзяцінстве. Справа была ўлетку года 2007, а я быў тады на Нарачы, ну і там карэспандэнты БТ хадзілі і апытвалі людзёў, як ім там адпачываецца. І я, памятаю, пабяжаў да ніх на сустрач, бо тады малы толькі і марыў аб тым, каб трапіць на экран тэлівізара каб... АБ'ЯВІЦЬ СЯБЕ ВЯРХОЎНЫМ ІМПЕРАТАРАМ І АБ'ЯВІЦЬ УСІМ ВАЙНУ. Але, калі дарваўся да камеры і мне далі мікрафон, я нешта крынжануў сам з сваёй ідэі, разгубіўся, заплакаў і збяжаў сарамліва ўдалечу. З таго часу я неяк спрабаваў дзіцячай абяцанкі прытрымлівацца: ніколі не ўзаемадзейнічаць з "вялікімі камерамі". Да такой ступені, што я пазбягаў магчымасці фоткацца нават у межах сям'і. Спецыяльна, памятаю, фоткі сапсаваў. Але стаўленне пачало змяняцца тады, калі... Камеры сталі сродкам захавання МАЁЙ памяці і сродкам ЗАХАВАННЯ МАЁЙ ТВОРЧАСЦІ. То бок калі праз КАМЕРЫ пачаў я сам гуляцца з сусветам, праяўляючы сваю ТОЕСНАСЦЬ. У свой час гэта прывяло да здымкі падпольных фільмаў. Пасля да каналу СМОЎЖ, як рэчы ўжо больш публічнай - дзе ёсць я і мае веды для вас - людзёў (а не для самога сябе і клюба абраных). Ну і такія выступы публічныя - гэта, таксама, крок насустрач свайго "Я" больш шырокім масам.
222
16
Спадарства, вітаю вас! З перамогай напрыканцы працоўнага тыдня! Карацей, скончыў я маляваць прэзенташку і... Нешта заняло гэт
Спадарства, вітаю вас! З перамогай напрыканцы працоўнага тыдня! Карацей, скончыў я маляваць прэзенташку і... Нешта заняло гэта ў мяне цэлы дзень. Так што і сёння рукі да мантажкі, нажаль, не дайшлі. Хацеў бы я паразважаць на нейкія ВЫСОКІЯ тэмы, але нешта думак, акрамя татальнага расчаравання ў графічных магчымасцях сучасных гульняў - няма. А разводзіць максімальна дэфолтную бадзягу на тэму таго, што графоній у гульняўтрымліваючых прадуктах на вока не змяняецца гадоў 10, калі патрабаванні да металалому растуць (і тое без уліку т. зв. "крызы аператыўкі"), раздуваючы бюджэт кампудахтараў да паігрулек да касмічных лічбаў - не хочацца. Бо тут і казаць няма чаго - бо я і з тэхнічнага боку не падкаваны, а тыя, хто падкаваныя - ужо разжавалі тое разоў 10 на юпупах. Затое заўтра ўраніцы нямачаецца нешта цікавае. Можа нават распавяду (калі будзе чаго, ха-ха). Сачыце за апдэйтамі!
213
17
Слімачкі, Вітаю вас у чацвяргу! Як вы там? Рыхтуецеся да восені і пачатку навучання? Карацей, сёння цэлы дзень маляваў схемы на паперы, таму распавесці асабліва няма чаго. Заўтра буду іх пераносіць у лічбу і там, дай Бажэ, сяду за мантажку! А пакуль яшчэ падзялюся навінай: апублікавалі маю пісаку аб аўтарах з Расійскай Імперыі, што так ці інакш пісалі аб феномене гульні з пункту гледжання яе патэнцыялу ў справе фармавання асобы і яе поглядаў. Таму, калі будзе ахвота, можаце пачытаць у вольны час :)
221
18
БЕЛАРУСЬ У ГЕЙМДЭВЕ Так, Слімачкі, вітаначкі! Сядзеў сёння чытаў і рыхтаваў матэрыялы да лекцыі ў Беластоку, што будзе праз тыдзень. Па выніку яна будзе глабальным апдэйтам серыі маіх артыкулаў па нетрадыцыйнай рэлігійнасці ў ВКЛ, бо там за 6 гадоў выйшла некалькі новых артыкулаў, а ў гэтым годзе, дык наогул, дропнулася новая кніжка Віталя Быля аб Чараўніцтвы ў ВКЛ 16-18 ст. Так што, мусіць быць цікава! Але, паралельна з гэтым, задаўся сёння пытаннем: а ці шмат гульняў я ведаю ПРА БЕЛАРУСЬ? Ці гульні, у якіх ёсць Беларусь? То бок не тыя, якія створаныя нашымі людзьмі (аб чым пост ужо быў), а тыя, дзе нас і наш лёс гістарычны адлюстраваны? І калі такія ведаю, у чым іх асаблівасць? І, на хуткую ў галаве з'явіўся такі адказ: Тэйлс оф Мідоўс і Лост Ін. Тыя самыя гульні аб Тураўскім і Полацкім княстве адпаведна. Якія, як я і казаў, з'яўляюцца спробамі асэнсаваць праз жанр відэагульняў беларусамі тое, што яны лічаць часткай сваёй гісторыі. Пасля ў галаве з'явілася гульня МЕНСК 98-га году: тая самая, дзе вы бегаеце ў пікселях і б'еце міліцыянтаў. А пасля была нейкая пустэча ў галаве, якая перабівалася ці гульнямі пра Другую Сусветку на тэрыторыі Беларусі, ці модамі на Хойку і іншыя мапафарбоўню, куды дадаваліся БНР і іншыя дзяржаўныя ўтварэнні, якія мы прылічваем да "продкаў". Гэтая карціна мне паздавалася трохі несістэмнай і я вырашыў паглядзець, можа ё яшчэ чаго цікавага. Ну, у нейкім шпіёнскім шутане "Сіфон Фільтр", апынаецца, былі місіі ў ціпа Мінску і Мозыры. Але збольшага гульні пра Беларусь пачалі з'яўляцца пасля 2020 і тычыліся адпаведных падзеяў, спрабуючы "гейміфікаваць" палітычныя мемы (Fake Your Own Re-election; Entrance Number; Love in Belarus). А гэта ўжо падвойная карнавалізацыя па Бахціну: бо гумар сам па сябе інверсуе, дык тут мы яшчэ можам стаць актарам інверсіі. Асабліва гэта праяўляецца ў гульне "Belarus Simulator: Preventive Strike", якая з'яўляецца гейміфікацыяй адпаведнага мему пасля пачатку актуальнай вайны. А калі не браць гульні, якія не з'яўляюцца рэакцыяй на рэакцыю на гэтыя трыгерныя падзеі (мемагенетычныя), то ўсё зводзіцца да ілюстрацыі Беларусі проста як шэрага спецыфічных статыстычных данных у серыі французскіх мапафарбоўняў і сімулятараў экселя - Geo-Political Simulator. Ну і ў шэрагу вельмі падобных гульняў, аля SuperPower, Realpolitiks. Power & Revolution, Masters of the World і Rulers of Nations з'яўляюцца аддонамі да ГПСіма (праўда пазіцыянуюцца як асобныя гульні). Але асаблівасць гэтых гульняў у тым, што яны радыкальна залежныя ад актуальнага парадку дня на геапалітычнай дошцы, які проста дэтэрмінуе дзейнічаючыя твары, а таксама магчымасці і рэсурсы тых ці іншых дзяржаваў на гэтай дошцы. Што для мяне не асабліва цікава. Нават менш, чым тыя ж моды на Хойку, якія хаця бы гістарычнага кантэксту накідваюць і даюць магчымасць больш пафантазіраваць на тэму таго: "А ШТО ВОСЬ КАЛІ БЫ БНР ПРАТРЫМАЛАСЯ...". Дарэчы, у тую ж капілку ідуць моды і да Мэн оф Вар, што прысвечана грамадзянскай вайне ў Рашцы. Без модаў наяўнасць "нашых" княстваў магу прыгадаць у Крусаках 2 і 3, а ВКЛ і РП у Еўропцы Ўніверсаліс + Эмпайр Тотал Вар (да Медзі 2 быў мод "Corona Regni Poloniae"). Агнём і Мячом Маўнт эн Блэйд офк можна прыгадаць + мод "Гонар і Слава" да Варбанда. Дарэчы, калі браць моды, то ёсць яшчэ мод на стары Сталкер, што дае магчымасць пабегаць па БЕЛАРУСКАЙ ЗОНЕ ў кааператыве. А яшчэ польскі мод на Арму: Колд Вор Асаўт, які ілюструе памежны канфлікт паміж РБ і Польшчай. А астатняе... Моды на Еўратрак сімулятар, што дадаюць Беларусь.... Адукацыйныя гульня-праграмы тут улічваць не буду, бо яны вельмі нішавыя (ды і тыя прыклады, якія я ведаю - яны яўрэйскія і тычацца сімуляцыі сінагогаў, ыыы). Ну як нейкія флэшкі, аля "сімулятар трамвая" ці "сімулятар метро", якія проста з'яўляюцца творамі, схопліваючымі момант. Можна было бы прыгадаць спробы пагуляцца з ФЭНТЭЗІ, аля "Легенды Айзенвальда" і "Сонгс оф Славс", але, як мне здаецца, яны разлічаны на больш шырокую аўдыторыю, чым "беларусаў", бо гэта не пра "беларусаў". Як і бясконцыя гульні пра ДСВ, выключэннем з якіх з'яўляецца тэкставая навэла "Багна". А на падставе гэтай выбарцы, якія та высновы можна зрабіць? 1) Гульняў пра Беларусь, якія бы ілюстравалі РЭФЛЕКСІЮ сучасных людзёў над яе лёсам - даволі мала; 2) Праекты, якія прэтэндуюць на такую рэфлексію, з'явіліся ў выніку найважнейшых рэгіянальных палітычных падзеяў нядаўняй мінуўшчыны, апынуўшыся штуршком для "самаасэнсавання" і "пошукаў сябе" праз лічбавыя прасторы. Але палова з такіх "прытэндуючых" - не з'яўляюцца вынікам гэтых пошукаў, а прасторай "аддушыны", дзе чалавек у карнавальным рэжыме спрабуе рэкрэатыўна перажыць не самы прыемны досвед ад гэтых падзеяў (гульня Менск сюды таксама добра ўпісваецца); 3) З-за гэтага на рэфлексію над "саматоеснасцю" ці "вобразам беларушчыны" у відэагульнявым асяроддзі да 2020 года прэтэндавалі модэры, але даволі спецыфічных праектаў - гістарычных сімулятараў - якія самі па сябе давалі магчымасць "адчуць сябе ў скуры продка" і "ўзнавіць гістарычную спавядлівасць"; 4) А аўдыторыя апошніх (асабліва з модамі) - даволі спецыфічная і, часта, даволі зацікаўленая гісторыяй, якая сама па сябе імі рамантызуецца. Хаця нічога, акрамя візуальных вобразаў вайсковай славы, сымбаляў і вялікіх плямаў на мапе ў гульнях такіх мы не сузіраем. 5) Астатнія выключэнні хутчэй маюць "музейна-настальгічную" каштоўнасць, бо сімулююць нам знаёмыя прасторы, каб мы іх самі сабой пражывалі. Таму, калі вы хочаце знаёміцца з Беларуссю праз гульні, то вы пазнаеміцеся ці з "нежывой, але прывабнай" прасторай, ці з эфімерным палітычным суб'ектам, які можна зрабіць "грэйт эгэйн" (і які кошт будзе мець тады, калі вы ЎЖО маеце нейкае ўяўленне аб гэтых суб'ектах), ці з рэкрэацыйнай карыкатурай сучасных палітычных рэаліяў. Гульні, дзе магла бы разгорнуцца менавіта што "беларуская думка" ці нейкі "беларускі логас" пакуль толькі з'яўляюцца. Але даволі паказальным з'яўляецца той факт, што маладыя міленіялы і зумеры пачалі іх ствараць менавіта пасля 2020-2022. А значыць, што ў людзёў, што ствараюць гэтыя прадукты, нацыянальная ідэнтычнасць нарадзілася менавіта тады (калі не ўлічыць аматараў стратэжак, якія, як я казаў, гуляюцца ў такія гульні, бо ўжо прыходзяць з пэўнай самасвядомасцю да гэтых гульняў).
177
19
Вітаю вас, Слімачкі, увечары аўторку! Карацей, перамог я стому (не казаць, што я адпачнуў за нач, бо я да сіх пор хачу жудасн+1
Вітаю вас, Слімачкі, увечары аўторку! Карацей, перамог я стому (не казаць, што я адпачнуў за нач, бо я да сіх пор хачу жудасна спаць і адчуваю сябе так, быццам я не сплю ўжо трэці дзень) і запісаў асноўны матэрыял да відэа! Праўда, не ведаю калі пачну яго апрацоўваць, бо заўтра планую пачаць падрыхтоўку да чарговай лекцыі ў Беластоку, ну і ўсё ж такі паперкі парабіць па ўніверсітэцкім справам. Таму, калі відэа выйдзе ў першай палове верасня - гэта будзе перамогай! А пакуль пайду адпачываць і вячэраць...
214
20
новы стыкер паводле тых факапаў хто не зразумеў
179