Люты фэст
Open in Telegram
Show more
The country is not specifiedThe category is not specified
215
Subscribers
No data24 hours
-17 days
-130 days
Posts Archive
215
Пра дадатковую гульню
Яна пройдзе ў кіналекцыйнай зале падчас плэй-оф ЧРБ па БРБФ (гэта з 19:30, у студэнтаў якраз усё скончыцца). Да гульні могуць далучыцца ўсе жадаючыя (ёсць ліміт удзельнікаў, але пра яго скажам на месцы). Гульня пройдзе на кахута-замяшчальніку — платформе Mentimeter. Для ўдзелу вам будзе неабходна перайсці па спасылцы menti.com і ўвесці гульнявы код. Вас чакае 40 пытанняў па-беларуску і з большага — на беларускім матэрыяле.
Ілюстрацыя — Віталь Цвірка. Суботні дзень. Лазня (1974)
215
Парадак тураў
Субота
1. Сяргей Дубялевіч і Максім Сыраваткін.
2. Антон Гусакоў.
3. Антон Варанько і Дар'яна Дабранская.
Нядзеля
4. Аляксандр Рудэнка.
5. Арцём Гулецкі.
6. Аляксей Аніскавіч.
Ілюстрацыя — Раіса Кудрэвіч. Подых вясны (1976)
215
Пра што можна спытаць на беларускай мове?
Як падмануць гульцоў з дапамогай формы?
Дзе знайсці пласт незабінгаваных ведаў?
Як напісаць пытанне, годнае «Буслянкі»?
І галоўнае:
Што за дзядзечка Педра стрыжэ газон на «Camp Nou»?
Чытайце ў інтэрв'ю з рэдактарам і арганізатарам «Лютага Фэсту» Сяргеем Дубялевічам.
215
Прывітанне! Усе запрашэнні студэнтам былі дасланы на пазначаныя пошты. Калі ваша кіраўніцтва нічога не атрымала, то напішыце Паўлу Малецкаму.
Ілюстрацыя — Май Данцыг. Мой Мінск (1967).
215
Дабранак! Мы б хацелі абвясціць, што гатовы зрабіць запрашэнні для студэнтаў, якія вучацца ў суботу 28 лютага.
Для гэтага вам патрэбна запоўніць класічную форму. Гэта неабходна зрабіць да канца тыдня (23:55 19 лютага). Калі ласка, не адкладвайце гэтую справу!
Ілюстрацыя — Вітольд Бялыніцкі-Біруля. Зімовы сон (1911).
215
Прывітанне! З вялікай радасцю абвяшчаем, што 28 лютага — 1 сакавіка ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41) адбудзецца "Люты фэст". Мы таксама адчуваем пэўную іронію ў датах, але назву мяняць не будзем. Турнір з'яўляецца этапам студэнцкага і дарослага Вялікага Кубка. Вас чакае:
Асноўная дысцыпліна (6 тураў па 15 пытанняў):
Аляксей Аніскавіч, Антон Варанько і Дар'яна Дабранская, Арцём Гулецкі, Антон Гусакоў, Сяргей Дубялевіч і Максім Сыраваткін, Аляксандр Рудэнка.
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па Хамсе:
Максім Круглоў, Юлія Лунёва, Дзмітрый Сахараў;
Рэгламент
Квоты
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па Брэйн-рынгу без фальстартаў:
Аляксей Трэфілаў;
Рэгламент
Квоты
Гульня ў словы:
Дзмітрый Штукацер;
Дадатковая гульня.
Кошт:
– дарослыя — 200 BYN;
– студэнты — 100 BYN;
– ЧРБ па БРБФ — 60 BYN;
– ЧРБ па Хамсе — 45 BYN (+30 BYN для паўфіналістаў).
Заяўка: запаўненне формы.
Праверыць сябе: спасылка.
Першапачатковы расклад: спасылка.
Адказы на самыя папулярныя запыты:
— Пытанні АД і Гульні ў словы будуць заданы па-беларуску. Усе туры арыгінальныя.
— Студэнты плацяць адзіны ўзнос (100 BYN) і не даплачваюць за пакеты БРБФ і Хамсы. Лепшыя сярод студэнтаў (топ-8/10) згуляюць абодва пакеты ЧРБ у асобных сетках. Калі ў іх будзе квота ЧРБ, то за ўдзел у чэмпіянаце будзе неабходна даплаціць. Разам з тым для астатніх каманд будзе арганізавана Дадатковая гульня — яна будзе праводзіцца адначасова з ЧРБ па БРБФ;
— квоты на ЧРБ будуць размеркаваны рэгіяналамі да 17 лютага;
Дзякуй за ўвагу, чакаем вашых заявак!
Ілюстрацыя — Іван Ахрэмчык. З акна майстэрні (1971).
