cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

BelKantent

Аўтарскі канал беларускага кампутарнага спецыяліста Lepus81 дзе можна пачытаць пра кампутарныя тэхналогіі, кампутарнае жалеза і гульні, можна пабачыць анонсы стрымоў, і стаць крыху бліжэй да мовы. Бо ўсё па-беларуску. Далучайцеся!

Show more
Advertising posts
410
Subscribers
-324 hours
+17 days
+9130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

❕Noctua выпусціла NH-D15 G2 - флагманскі кулер новага пакалення❕ Noctua паведаміла аб старце продажаў свайго новага доўгачаканага ахалоджвальніка новага пакалення NH-D15 G2 з новымі 140мм вентылятарамі NF-A14x25r G2 з рамкай круглай формы. Памеры ўсталяванай навінкі 168×150×152 мм, а вага каля 1.5кг! У кулеры 8 цеплаправодных трубак, асіметрычны радыятар, распрацаваны для ўсталёўкі разам з масіўнымі радыятарамі мацярынскіх плат і высокімі модулямі аператыўнай памяці. У продажы будзе 3 версіі суперкулера стандартная, LBC і HBC, схему іх выкарыстання можна ўбачыць на скрыншоце. LBC - аптымізавана для ўсталёўкі на адносна плоскія пласціны працэсараў, ідэальна для АМ5 чыпсэта, HBC больш падыдуць да СPU з сокетам 1700, якія выкарыстоўваюцца з максімальым ціскам на пласціну. У камплекце тэрмапаста NT-H2, трафарэт для тэрмапасты NA-TPG1 для АМ5, паляпшаючыя кантакт пласціны NA-ISW1 для LGA1700 і фірмовая адкрутка NM-SD. Noctua просіць за кулер 149.90$ ці гэтулькі ж Еўра за любую з версій.
Show all...
🔥 7 1
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️СТРЫМ ⚡️ Калі доўга глядзець мой канал у Twitch, то стрымер можа зазірнуць і да цябе. глядач можа абраць гульню для будучага стрыма за балы канала. Што адбылося і па выбару гледача мы пачнем паглыбленне ў Сярэднявечча Kingdom Come: Deliverance. Завітвайце сёння недзе каля 18:00 па Менску. https://www.twitch.tv/lepus81
Show all...
🤩 9🔥 2
Photo unavailableShow in Telegram
⚡️СТРЫМ⚡️ Заходзьце паглядзець на новы бясплатны свежа выпушчаны (СЁННЯ) лутар-шутар The First Descendant. Абяцана апетытная графіка UE 5 і сумесь Destiny 2 і Stellar Blade. Хутка пачну. https://www.twitch.tv/lepus81
Show all...
🔥 11
Пасля апошняй навіны, ці не захацелася вам схаваць ваш сістэмны блок далей ад вачэй? А зараз апытанка, а дзе стаіць ваш сістэмны блок? На стале ці на падлозе? Прашу адказаць усіх. Бо вынікі галасавання будуць выкарыстаны ў будучым артыкуле.Anonymous voting
  • Мой сістэмнік стаіць на стале з RGB
  • Мой сістэмнік стаіць на стале без RGB
  • Мой сістэмнік стаіць на падлозе з RGB
  • Мой сістэмнік стаіць на падлозе без RGB
  • У мяне лаптоп\ноутбук :)
0 votes
😁 7 1
😳 RGB - элементы асвятлення могуць быць шкодныя для кампанентаў і зроку? На reddit было узнята пытанне аб незвычайнай праблеме. Бэкплэйты відэакарт былі выпалены па узоры, які накладваўся святлом RGB-элементаў аператыўнай памяці. Вядома, што калі ваш сістэмны блок размешчаны на стале, хочацца бачыць у ім нешта прыгожае, а не чорную матавую скрынку і ў гэтым дапамагаюць яркія модулі аператыўнай памяці. Акрамя самога асвятлення гэта могуць быць розныя эфекты - як пералівы, пульсацыі, падстройванне пад музыку і г.д. і было б нармальным разлічваць, што вытворцы павінны забяспечыць бяспечнасць сваіх прадуктаў. Аднак некаторыя светадыёды могуць выпраменьваць ультрафіялетавае святло (UV) і ў спалучэнні розных акалічнасцей прыводзіць да выгарання фарбы. Звычайна яны не павінны вылучаць UV, але дыёды з высокім індэксам колераперадачы могуць ствараць UV-выпраменьванне. Можна ўявіць, што праблема звязана з цяплом ад дыёдаў, але тады б заставаліся сляды і ад іншых больш гарачых крыніц цяпла. Адной з фобій больш 🫣
Show all...
🤯 13🤔 1😱 1
⚡️СТРЫМ⚡️ Як бачыце, Ітан Томас стаў крыху іншы і мы прадоўжым расследванне першай часткі ў Condemned: Criminal Origins 2. Гульня-эксклюзіў для XBOX360 і PS3 яшчэ з тых часоў, калі гульні рабілі не толькі дзеля грошай. Змрочны свет, жахлівыя таямніцы, жорсткія бойкі і паліцэйскія метады даследвання ў працягу адной з лепшых гульняў Monolith. Завітвайце ўвечары сёння на стрым: https://www.twitch.tv/lepus81
Show all...
🔥 13
Photo unavailableShow in Telegram
🗣 Чуткі: Новы флагман AMD Ryzen 9 9950X працуе хутчэй папярэдніка на 45% У сеціва трапілі тэсты новага 16-ядравага флагмана AMD у якіх Ryzen 9950X працуе на 45% хутчэй за папярэдніка Ryzen 7950X. Здавалася б ваў, але гэта хутчэй клікбэйт, бо тэсты былі прадстаўлены цалкам сітнэтычныя з эталоннага тэсту AIDA64 у трох варыянтах: шыфраванне AES, 64-bit і 32-bit тэст з плаваючай кропкай. У першым тэсце 9950X на 45% хутчэй за 7950Х і на 55% хутчэй за Intel Core i9 13900K. У двух другіх тэстах перавага крыху меньшая над 7950X - 39%, але на 60% хутчэй канкурэнта ад Intel. Тут ёсць адно але. Тэсты сінтэтычныя і нельга сказаць, што новыя працэсары Granite Ridge ад AMD будуць нагэтулькі пераўзыходзіць папярэднікаў і канкурэнтаў у гульнях, дзе нагрузкі значна меньшыя. Таму можна адзначыць, што хутчэй за ўсё, канкурэнта гульнявому "каралю" 7800X3D пакуль што не прадбачыцца да выхаду новых Ryzen 9000X3D.
Show all...
👍 5😐 3🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
🗣 Чуткі: Новы флагман AMD Ryzen 9 9950X працуе хутчэй папярэдніка на 45% У сеціва трапілі тэ
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
🗣 Чуткі: Новы флагман AMD Ryzen 9 9950X працуе хутчэй папярэдніка на 45% У сеціва трапілі т
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
🙁 Forza Horizon 4 цалкам знікне з продажу 15 снежня 2024 года Аматары аркаднага аўтасімулятара Forza Horizon 4 больш не змогуць набыць гульню з 15 снежня гэтага года. Гульня знікне з продажу на ўсіх пляцоўках: Steam, Xbox, а таксама Xbox Game Pass. Аб гэтым абвесціў распрацоўшчык Playground Games на ўласным сайце. Прычына нетрывіяльная - гэта сканчэнне ліцэнзійных пагадненняў з партнёрамі. Такое ўжо здаралася з серыяй Need For Speed. Звычайна ліцэнзійныя пагадненні на музыку і аўтамабілі абмежаваныя па часе і каштуюць немалых выдаткаў. Гульня была выпушчана ў 2018 годзе і вось праз 6 гадоў яе жыццёвы цыкл скончаны. 25 чэрвеня ва ўсіх крамах былі выдалены ўсе DLC да гульні. Зараз можна набыць толькі Standart, Deluxe і Ultimate выданні. Гульцы, якія граюць па падпісцы, але набыўшыя DLC захаваюць доступ да аддонаў, аднак для гэтага спатрэбіцца актыўны Game Pass за поўны кошт. Гульцы, якія набылі гульню раней, змогуць гуляць у яе ў межах раней набытых версій.
Show all...
😢 7🥴 2👀 2
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.