Блёк Воля
Open in Telegram
Афіцыйны канал блёку «Воля» на выбарах у Каардынацыйную Раду Беларусі 2024. ➡️ https://volia-bloc.org Публічны чат — @volia_bloc_chat Бот зваротнай сувязі — @volia_bloc_bot
Show more201
Subscribers
No data24 hours
-27 days
-430 days
Posts Archive
201
УВАГА!
Згодна з п. 4.1.6 дзеючага рэгламента Каардынацыйнай рады:
"Агульнае пасяджэнне абірае са склада Каардынацыйнай рады Спікера і Віцэ-спікера, а таксама кіраўніка Сакратарыята Каардынацыйнай рады..."
Мы, дэлегаты блока "Воля" трактуем гэту фармуліроўку як магчымасьць прэтэндаваць на пост Кіраўніка Сакратарыята кандыдата З МАНДАТАМ ДЭЛЕГАТА Каардынацыйнай рады (і складаннем мандата ў выніку абрання на пасаду).
Ніводзін кандыдат у Кіраўнікі Сакратарыята не адпавядае гэтым патрабаванням.
На падставе вышэйазначанага ПАТРАБУЕМ спыніць галасаванне па выбарах Кіраўніка Сакратарыята да вырашэння пытання трактоўкі рэгламента КР у частцы патрабаванняў да кандыдатаў у Кіраўнікі Сакратарыята з юрыдычнай кропкі гледжання.
201
+4
Учора адбылася паседжанне Каардынацыйнай рады па выбарах Старшыні сакратарыята. Для тых, хто гатовы прымаць узважаннае рашэнне і не знаёмы с праграмай і асабіста прадстаўніком нашага спісу “Воля” Святланай Шацілінай прадстаўляем фрагменты яе прэзентацыі.
☝️Дадаткова хацелі б звярнуць увагу кіраўніцтва рады на юрыдычныя неўзгодненнасці асобных пунктаў па выбару Старшыні сакратарыята, што ставіць пад сумнеў законнасць выбараў.
201
Бліжэйшымі днямі, на асобнай нарадзе Каардынацыйнай рады будзе прадстаўленая праграма развіцця Сакратарыята на бліжэйшыя два гады, а так сама адбудуцца выбары на пасаду старшыні Сакратарыята.
Спіс “Воля” вылучае кандыдатам на пасаду старшыні Сакратарыята КР Святлану Шаціліну.
Кароткая біяграфія: Нарадзілася і да 1997 года пражывала ў горадзе Менск. З 1997 года жыве ў Кіеве. Беларуска.
Больш за 20 гадоў - кіраўнік прыватнай турыстычнай кампаніі.
Доктар па адукацыі. 2022- 2024 - валантэр і каардынатар праекту "Медичний десант". Аўтар адукацыйнага праекту "Пульт Управління".
Пасля выбараў 2020 года, займалася дапамогай беларусам, якія вымушана апынуліся ў Кіеве.
Валодае наступнымі мовамі: ўкраінская і расейская - свабодна, беларуская і ангельская - на камунікатыўным узроўні.
Інтэрв’ю са Святланай
201
Сёння краіна-агрэсар здзейсніла ракетны ўдар. Адна з ракет трапіла ў дзіцячую медычую лякарню "Ахматдэт".
Вайна сама не спыняецца.
Забойства мірных грамадзян тэрарыстычнымі рэжымамі пуціна і лукашэнкі спыняцца толькі тады, калі гэтыя рэжымы будуць знішчаныя, а іх верхаводы арыштаваныя і адданыя пад суд. Хопіць жыць марамі пра мірную перадачу ўлады. Перамовы магчымыя выключна на ўмовах капітуляцыі гэтых рэжымаў.
201
Repost from BELPOL
Встреча BELPOL с представителями КС
Команда BELPOL провела рабочую встречу с представителями Координационного Совета третьего созыва — делегатами от избирательного блока «Воля». В ходе переговоров согласованы позиции по тактике и стратегии деятельности беларуских демократических сил по противодействию режиму лукашенко.
Также обсуждены возможные направления, по которым BELPOL мог бы оказывать поддержку Координационному Совету. В частности, оговорены перспективы привлечения представителей нашей команды в качестве экспертов к работе ряда комиссий КС.
Коммуникация по данным вопросам будет продолжена!
Жыве Беларусь!
Поддержать BELPOL:
https://www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/
BitCoin: 1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh
PayPal: osbbelpol@proton.me
Связь с BELPOL - info@belpol.pro
Чат-бот - @belpolinfobot
Контакт для СМИ - @BELPOLMEDIA
Сайт - https://belpol.pro
201
Сёньня а 21-й гадзіне менскага часу на канале Народны рэпартэр прадстаўнікі Блёку Воля
— падзеляцца сваімі ўражаньнямі ад першых дзён пасьля выбараў у Каардынацыйную Раду;
— распавядуць пра пабежныя задачы і адкажуць у простым этэры на пытаньні гледачоў.
Далучыцца да стрыму можна па спасылцы.
201
Repost from Каардынацыйная Рада
Пачынаем паступова знаёміць вас з папярэднімі вынікамі выбараў па спісах
Спіс №1 «Салідарнасць» не прайшоў бар'ер у 3% галасоў і не атрымаў мандатаў.
З 18 удзельнікаў і ўдзельніц спіса №2 «Воля» у Каардынацыйную раду прайшлі, па папярэдніх дадзеных, 6 кандыдатаў: Аляксандр Кабанаў, Генадзь Манько, Сяргей Пятрухін, Карына Маліноўская, Максім Дзенісевіч, Аляксандр Клачко.
Канчатковыя вынікі выбараў будуць агалошаны не пазней за 8 чэрвеня 2024 г.
201
Хачу падзякаваць усім Беларусам, хто падтрымаў блёк «Воля» на выбарах у Каардынацыйную Раду, нягледзячы на асабістую небясьпеку. Дзякуй вам вялікі 🤗 Таксама хачу падзякаваць Беларусам, якія прагаласавалі за іншыя сьпісы з адной толькі мэтай: не дзеля ўласнай карысьці, не дзеля ўласных амбіцыяў, а для таго, каб наблізіць нашу галоўную мэту — вяртаньне ў Беларусь. Беларусь будзе вольнай!— Аляксандар Клачко, лідар блёку «Воля».
201
Repost from Каардынацыйная Рада
Галасаванне скончана. Публікуем папярэднія вынікі.
На дадзены момант свае галасы аддалі 6723 беларусаў і беларусак.
1. «Салідарнасць» — 104 галасы и 0 мандатаў.
2. «Воля» — 432 и 6 мандатаў.
3. «Еўрапейскі выбар» — 605 и 8 мандатаў.
4. «Наша справа» — 489 и 7 мандатаў.
5. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» — 184 и 0 мандатаў.
6. Незалежныя беларусы — 616 и 8 мандатаў.
7. Блок Пракоп’ева — Ягорава — 1050 и 13 мандатаў.
8. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» — 2358 и 28 мандатаў.
9. «Хопіць баяцца» — 226 и 3 мандата.
10. «Краіна для жыцця» — 61 и 0 мандатаў.
11. «Моладзевы наступ» — 598 и 7 мандатаў.
201
Заклікаем прагаласаваць за блок #2 «Воля» сёньня да 23:59 па Менскім часе! ✊✌️
✔️ Самы просты і бясьпечны спосаб прагаласаваць — праз вэб-вэрсію. Прамая спасылка: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html
Расказвайце пра выбары сваім сябрам і ў сацсетках, калі гэта для вас бясьпечна.
ℹ️ Дэталёвая інструкцыя па галасаваньні: https://bit.ly/rada2024
Беларусаў у Беларусі заклікаем падыйсьці максымальна сур'ёзна да правілаў бясьпекі пры галасаваньні.
Не спампоўвайце мабільную аплікацыю, калі вы пражываеце ў Беларусі. Калі вы ўсё ж спампавалі аплікацыю — не хвалюйцеся, у інструкцыі прапанаваныя крокі, якія дапамогуць падчысьціць лічбавыя сьляды.
➡️ ГАЛАСАВАЦЬ ЗАРАЗ ⬅️
201
Repost from BELPOL
Дорогие друзья!
Как вы знаете, с 25 по 27 мая 2024 года проводятся выборы в Координационный совет третьего созыва.
BELPOL принял решение не участвовать в данных выборах. На это у нас есть свои причины! Но это не значит, что мы безразличны к данному событию.
Мы призываем всех голосовать за блок #2 «Воля»!
Мы знаем этих людей и разделяем их взгляды!
В их программе вы не увидите популизм или предложения, которые едва ли могут как-то помочь в борьбе с режимом, который неконституционным путем захватил власть в Беларуси!
Если для вас это безопасно, мы просим вас проголосовать за блок #2 «Воля» используя данную ссылку https://bit.ly/rada2024 (только через VPN!)
Жыве Беларусь!
201
⚡️⚡️ Ужо 4000 чалавек аддалі свае галасы на выбарах у Каардынацыйную Раду Беларусі 3-га скліканьня!
🌒🌑🌘🌗 — гэта не пра нас! Чым больш людзей возьмуць удзел у галасаваньні — тым лепш!
Больш інфармацыі пра блёк №2 «Воля»: https://volia-bloc.org/ 🇧🇾
Калі ласка, перашліце гэтае паведамленьне сваім сябрам і запрашайце іх галасаваць!
Зрабіце свой выбар зараз! Галасаваць тут: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html ✔️
201
⚡️ На гэтых выбарах ужо прагаласавала на 3100 беларусаў болей, чым на лукашысцкіх!
Удзел у палітычным жыцьці — абавязак кожнага Беларуса. Аддай голас за сваіх прадстаўнікоў у Каардынацыйнай Радзе, каб разам ісьці да вольнай Беларусі! ❤️
✅ Галасуй зараз па спасылцы: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html
201
Заклікаем прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду 3-га скліканьня і падтрымаць наш блёк «Воля» №2! ✌️✊
Выбары праходзяць з 25 па 27 траўня 2024. Самы просты шлях прагаласаваць — праз браўзэр на вашым смартфоне.
✅ Галасуйце зараз па спасылцы: https://storage.googleapis.com/nbvoting/index.html
⚠️ Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, абавязкова выкарыстоўвайце вэб-версію толькі з вашага смартфона і ў рэжыме інкогніта, каб палепшыць бясьпеку і ананімнасьць вашых дзеяньняў.
Да галасаваньня дапускаюцца арыгіналы беларускіх пашпартоў у адпаведным стане. Прымаюцца пашпарты са скончаным тэрмінам дзеяньня.
Калі не атрымоўваецца прагаласаваць праз вэб-вэрсыю, спрабуйце праз аплікацыю для iOS / Android. Шукайце падрабязнае апісаньне мэханізму галасаваньня і інструкцыі тут.
📱 Перашліце гэтае паведамленьне сябрам і сям'і, калі гэта бясьпечна. Час вяртаць Беларусь!
