en
Feedback
Відзік

Відзік

Open in Telegram

YouTube-канал Відзіка: https://www.youtube.com/@VidzikBY Падтрымаць Рудзі: https://www.patreon.com/rudzi_game Падтрымаць Віталя: https://www.patreon.com/aliakhnovich

Show more
521
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1030 days
Posts Archive
Repost from Рудзі
Сябры, многія ведаюць, што ў мяне цяжарная жонка. І вось ужо надыходзіць складаны апошні месяц, раблю рамонт, шмат пытанняў,
Сябры, многія ведаюць, што ў мяне цяжарная жонка. І вось ужо надыходзіць складаны апошні месяц, раблю рамонт, шмат пытанняў, тры каналы, таму з часам прам бяда. Я вырашыў спыніць на нейкі тэрмін вытворчасць Гульнявых Навін, каб перанакіравацца крыху на асноўны канал, якому і так мала дастаецца ўвагі, стрымы, якія зусім зніклі і хатнія справы, бо да нараджэння чорт колькі ўсяго яшчэ трэба зрабіць. Дзякуй за разуменне, працуем, проста пакуль без "Навін". Усіх абдымаю.

Навіны! Беларуская Hollywood Animal атрымала адзнакі і водгукі геймераў, Bungie паказала першую гульню з 2017 года пасля Destiny 2, а польская The Alters атрымала нарэшце дату рэліза. https://youtu.be/QRSqMnfFx2A

Дзяды ўрываюцца ў вашыя выхадныя з вясковым бубнілавам пра тое, што раней усе былі разумнейшыя! Паглядзім на гульні створаныя штучным інтэлектам і да чаго мы ўсе ідзём? Запрашаем! https://youtu.be/JZ1UxFK8prg

Вітаю, сябры! Складаная галаваломка Blue Prince нечакана ўразіла ўсіх крытыкаў, беларуская Hollywood Animal паказала план падтрымкі на бліжэйшы год, а Kingdom Come: Deliverance II на наступным тыдні атрымае доўгачаканае абнаўленне з суперскладаным рэжымам. https://youtu.be/B2E4dq1KMO8

Збор сродкаў для Star Citizen перавысіў адзнаку ў 800 мільёнаў долараў. Яны канешне збіраюць грошы з 2012 года. АЛЕ. Ну і кал
Збор сродкаў для Star Citizen перавысіў адзнаку ў 800 мільёнаў долараў. Яны канешне збіраюць грошы з 2012 года. АЛЕ. Ну і калі рэліз гульні дагэтуль усё яшчэ невядома. 😂

Навіны! Ужо зусім хутка ў ранні доступ выходзіць сімулятар кінаіндустрыі Hollywood Animal ад беларускага распрацоўшчыка, фальклор паўднёвай часткі ЗША у рэлізе South of Midnight і зомбіапакаліпсіс маленькага польскага гарадка ў Holstin. https://youtu.be/LFRa-PwrPeE

За выхадныя фільм «Minecraft» сабраў больш за 300 млн $. Шо з тварам, крытыкі? 😁
За выхадныя фільм «Minecraft» сабраў больш за 300 млн $. Шо з тварам, крытыкі? 😁

Новая Кіназнічка! Сёння даведаемся калі чакаць Чалавека-Павука і "Голы пісталет" з Ліямам Нісанам. Працяг "Аднойчы ў Галівудзе", Джона Уіка і шмат, шмат іншага. Запрашаем! https://youtu.be/xmzE7e42u_Q

Польскі survival Holstin, гульня ў спісе жаданага, замест чаканага рэліза выйшла на Кікстарцер з неблагім гумарным трэйлерам. Там можна змяняць выгляд ад трэцяй да першай асобы, ганяць на аўто і змагацца з замбакамі ў Польшчы пачатку 90-х. https://youtu.be/C6DycShov7I

Пара не здолела завесці дзяцей, таму ўзялася разводзіць коцікаў. Тактычны рагалік ад стваральнікаў The Binding of Isaac, які плануюць выпусціць у гэтым годзе - Mewgenics. У першай частцы геймплэя разводзім і адбіраем коцікаў, то-бок займаемся Мяўгенікай, а ў другой — б'ёмся ў пакрокавым рэжыме. Гуляць у гэта мы вядома не будзем, але аматарам коцікаў — паглядзець. https://youtu.be/YyWcrDKg9hA

Сёння ў навінах: Прайшла паўнавартасная прэзентацыя кансолі Nintendo Switch 2 з усімі падрабязнасцямі, новы Doom: The Dark Ages атрымаў першыя папярэднія агляды перад майскім рэлізам, а шпіёнскі Disco Elysium пад назвай С4 аброс геймплэйнымі падрабязнасцямі. https://youtu.be/QFkLd0ufCww

Калі ўбачыў кошты на гульні для Switch 2.
Калі ўбачыў кошты на гульні для Switch 2.

Hollow Knight: Silksong выйдзе ў гэтым годзе. ДА ТЫ ШО.
Hollow Knight: Silksong выйдзе ў гэтым годзе. ДА ТЫ ШО.

Навіны! Ужо 2-га красавіка выходзіць новы праект ад вядома беларускага распрацоўшчыка танкаў - Wargaming, пра вялікіх робатаў / на ПК зусім хутка з’явіцца другая частка The Last of Us, а журналісты цёпла сустрэлі прыгоды вялікагаўзроставага матулінага сыночка, які вучыцца літаральна хадзіць у Baby Steps. https://youtu.be/GFEp1CISkT8

Той самы кінематаграфічны трэйлер беларускай гульні Tales of Meadows, пра Тураўскае княства, загучаў на беларускай мове, дзякуючы распрацоўшчыкам і камандзе "Мой родны гук" https://youtu.be/vO_7GzxXDeE?si=Lokke1UIeNkji3kw

Свежыя гульнявыя навіны! Брытанскі Fallout - Atomfall выйшаў у рэліз і атрымаў водгукі прэсы, забойца Сімс - Inzoi ужо на парозе, а рпг па “Гульні тронаў” не ўразіла геймераў! https://youtu.be/hFpYUVI3C-o

Відзік залятае з дзвюх ног у гэту сераду! Абмяркуем і Microsoft з штучнымі інтэлектамі, і як AC Shadow аказалася неблагой гульнёй, і як выглядаюць ажно тры новыя крутыя гульні, і яшчэ шмат цікавага. Віталь Аляхновіч і Рудзі запрашаюць! https://www.youtube.com/watch?v=UlidXhnUfWU

Repost from Рудзі
Сябры, у нас тут аварыя, няма святла і доўга яшчэ не будзе. Я вам Навіны не змагу зрабіць, хутчэй усяго 🥲

Новая Кіназнічка! "Таямніца Коко" і хітовы серыял Severance (Раздзяленне) атрымаюць працягі, а Ана дэ Армас паказала сябе ў новым трэйлеры да ўбоквіля "Джон Уік". Гэта і шмат іншага на канале "Відзік"! https://youtu.be/K0KbWw_q-hI

Навіны! Учора выйшаў чаканы аматарамі Assassin`s Creed Shadows, які атрымаў супярэчлівыя водгукі прэсы. Новы Сайлент Хіл нарэшце паказаў сябе ва ўсёй прыгажосці ў вялікім трэйлеры, а "польскі" Сталкер разгубіў палову сваіх распрацоўшчыкаў пасля рэліза. https://youtu.be/7bu850TSiyQ