623
Subscribers
No data24 hours
+17 days
+230 days
Posts Archive
Вітаю!
Мы амаль прашляпіліся, але лепш позна, чым ніколі!
Жадаем усім удзельнікам ІМО-2025 удачы і цікавых задач! (У першую чаргу геаметрыі)
Вітаем! Мы працягваем выкладаць задачы з Беларуска-Іранскага тэсціку. Спадзяемся, што у гэты раз без памылак у умове :)
Пункт X ляжыць унутры трыкутніка ABC. Прамыя XA, XB і XC паўторна перацінаюць апісаную акружыну трыкутніка ABC у пунктах Xa, Xb і Xc адпаведна. Пункт Y ізаганальна спалучаны пункту X у трыкутніку XaXbXc. Прамыя AX і XY паўторна працінаюць апісаную акружыну трыкутніка BXC у пунктах P і R адпаведна. Прамыя PR і BC перацінаюцца ў пункце Q. Давядзіце, што QA = QP.
Вітаю!
Не так даўно прайшоў Беларуска-Іранскі тэсцік. Такі іранскі падарунак чакаў кантэстантаў на першай пазіцыі.
upd. У другім выразе замест
Цікава, што гэтая задачка належыць цудоўнаму юнаму аўтару (і нашаму падпісанту) Дзянісу Вістунову і была прапанавана на Wonderful Geometry Olympiad у чэрвені гэтага года ў ягоным канале.
Repost from N/a
Через основания трёх чевиан, пересекающихся в одной точке, провели прямые, параллельные этим чевианам. Доказать, что три пунктирные прямые пересекаются в одной точке.
(Младшая группа, задача №3)
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Пакуль нашая каманда актыўна рыхтуецца да ІМО, Жэня рыхтуецца да сэсіі, я рыхтуюся да жнівеньскіх курсаў Дабрамата, а ў трыкутніку ABC атрымалася, што дзве акружыны датыкаюцца.
Прыдумана Яўгеніям, які не хоча рыхтавацца да сэсіі.
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Нашыя розвязы з Жэняй зусім не падобны адзін на аднаго. Ці зможаце вы знайсці іх двох?
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Віншуем вас з пачаткам лета! Спадзяемся, што напрацягу гэтага лета вам давядзецца даведацца шмат новага і цікавага.
А мы яго пачынаем з гэтай задачы. Давядзіце перацін трох прамых у адным пункце.
Гэтая задача каштавала мне паездкі на IMC.
Дадзены два эліпсы, якія маюць агульны цэнтр і абмяжоўваюць роўную плошчу S. Давядзіце, што існуе эліпс, які змяшчае агульную частку гэтых эліпсаў і мае плошчу, меншую за S.
Вітаем!
Памятаеце маскоўскую вусную алімпіяду па геаметрыі?
Мая задача чакала свайго часу два гады і недачакалася :)
Вітаю, шаноўная спадарства!
Заўтра адбудзецца раёны этап для самых маленькіх матэматыкаў! Жадаем удачы ўсім удзельнікам і спадзяемся, што вам спадабаюцца задачы!
Вітаю! Вось і скончыўся наш кантэст.
Адзіным пераможцам выяўлены Райхман Міхаіл! Віншуем!🎉
Ён атрымоўвае 400 BYN, футболку ды торцік!
На жаль ніхто больш не здолеў развязаць задачу :(
Спадзяемся, што ўсім жадаючым спадабалася паспрабаваць пабурыць гэтую задачу.
Неўзабаве скінем аўтарскі развяз.
Як Вам задача? Можаце напісаць у каментарах.
Вітаю! Пачынаем One Problem Contest!
Удачы! Спадзяемся, што знойдуцца 4 чалавекі, у якіх атрымаецца гэта давесці :)
Няхай пункт I — iнцэнтр трыкутнiка ABC. Пункты P ды Q iзаганальна спалучаны адносна трыкутнiка ABC, пры гэтым пункт Q не ляжыць на апiсаных акружынах трыкутнiкаў BPC, APC ды APB. Також цэнтр апiсанай акружыны Γ трыкутнiка PIQ ляжыць на апiсанай акружыне Ω трыкутнiка ABC. Прамая, якая праходзiць праз пункты перацiну Γ ды Ω, перацiнае прамую BC у пункце X.
Давядзiце, што iснуе акружына (магчыма нулявога радыуса), якая тычыцца прамых AP, AQ, XP ды XQ.
Вітаю, шаноўнае спадартства!
Ужо ў гэтую суботу наш канал святкуе свой першы дзень народзінаў і адначасова з гэтым мы дасягнулі 500 падпісантаў!🎉🎉🎉
У гонар гэтага мы вырашылі правесці One problem contest з задачай ад шаноўнага Мацвея Зорка. На развяз гэтай задачы адмін Жэня патраціў n гадзін!! Хто ведае, мабыць у вас атрымаецца развязаць яе за 2 хвіліны!
Час: 18:00, 12.04.2025 - 17:59, 13.04.2025 (Мінскі час, gmt+3).
Також мы вырашылі скласці невялічкі прызавы фонд, а менавіта:
1. першае сінтэтычнае рашэнне: 300 BYN
2. другое сінтэтычнае рашэнне: 200 BYN
3. трэццяе сінтэтычнае рашэнне: 100 BYN
1. першае алгебраічнае рашэнне: 200 BYN
+ незалежна ад месца першаму беларусу перайдзе дадаткова 100 BYN, футболка нашага каналу, ды торцік! Також яшчэ двум беларусам будзе выдадзена па футболцы!
Правілы: падчас кантэсту вы проста рашаеце задачу, потым афармляеце, пераводзіце ў фармат pdf і скідваеце на пошту
hieamietrycnyruch@gmail.com з тэмай "OPC Heametrycny Ruch", також туды можна задаваць пытанні. Калі вы лічыце, што на ваша пытанне трэба адказаць хутка, то пішыце ў тг на @dckgol, ці на @evgenijbelarus, ці ў каментары каналу.
Умовы: умовы будуць выкладзены ў канал ды адпраўлены ўдзельнікам, якія зарэгістраваліся загаддзя, на пошту.
Мовы здачы: Беларуская, Ангельская, Руская, Украінская.
Для статыстыкі і прыкладнай колькасці ўдзельнікаў запоўніце форму.
UPD: крыху змяніўся час напісання
UPD2: час напісання зноў змяніўся, з прычыны збораў да IMO.Вітаю!
Чырвоны пункт — цэнтр паралелаграма.
Аўтар: Мацвей Зорка
Крыніца: БелМА IV этап, задача 8.8
