Belarus. Wired.
Open in Telegram
Беларуская дыяспара, падпольле і дабраахвотнікі. Гэта падстава і гарантыя перамогі над рэжыма. Нас шмат. Мы паўсюль. І маем права ацэньваць тых, хто спрабуе дзейнічаць ад нашага імя.
Show more446
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1130 days
Posts Archive
Сёньня наш дзень зрабіў Аляксандр Азараў і кампанія.
Такая сучасная рэчаіснасць, калі дна проста няма.
Асобы, якія завалілі ўсё, што можна і нават дапусьцілі крадзеж грошаў з сейфа ў сваім працоўным габінэце яшчэ ў Менску, будуць працаваць дэтэктывамі.
Кампансацыя дзіцячых комплексаў нейкая.
Але, прынамсі, гэта проста сьмешна.
Яшчэ адзін каментар. "Пашпарт" пераносіцца ў краіну, дзе не выдаюць пашпарт замежніка.
То бок афіцыйна яго пахавалі.
Калі аўтарам праекту задаць пытаньне, у якіх краінах не выдаюць пашпарты замежніка, то ў адказ нічога ўцямнага мы не пачуем. Гэта стандартная практыка для цывілізаваных дзяржаў. Папулярная ці не. Гэта другое пытаньне. Ў Польшчы і Літве таксама не распаўсюджаная практыка была. А зараз - норма.
І Аўстрыя выдае, і Нямеччына.
Толькі офіса-рада-габінэт будзе прыдумляць усё новыя апраўданьні свайму прафанству калі не махлярству.
Прыйдзецца аднак зьвярнуць увагу на ўчарашні пост.
Таму што сёньня Сьвятлана Ціханоўская ў Сейме Літвы назвала Лаўрынаса Кашчунаса (таго, хто выступае за жорсткія абмежаваньні і дэпартацыі беларусаў) і Жыгімонтаса Павільёніса (які разважаў на тэму, што беларусы павінны паміраць) сябрамі беларускага народа.
Гэта не пра Беларусь і беларусаў, а пра сваю і прыдупасаў дупы.
І "балтарусія" з вуснаў "лідаркі" і адсутнасьць нацыянальных сьцягоў "лідарку", Вячорку, Кучынскага і Лябедзьку ня бянтэжыць.
Хвалюе толькі штучна прыдуманы ліцьвінізм.
#беларускісорам #Бессаромныябл..дзі.
Дэпартацыі беларусаў, пра якія кажуць польскія памежныя службы, трывожны сігнал.
Гэта азначае, што Польшча паціху пераходзіць да больш жорсткай міграцыйнай палітыкі ў дачыненьні да беларусаў. Ёсьць, безумоўна, і тыя, хто злоўжываў і гуманітарнымі візамі, і міжнароднай абаронай. Шмат тых, хто легалізаваўся нелегальна, дзякуючы розным "памагатарам".
Аднак нельга не заўважыць што мэйнстрым паводзіць сябе так, як раней у Літве, не абараняючы правы беларусаў, а тлумачыць, чаму ўлады краіны міграцыі маюць рацыю.
А што яны яшчэ могуць рабіць, калі яны залежаць фінансава ад тых самых уладаў.
Repost from Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
Сёння, 14 сакавіка, у Дзень украінскага дабраахвотніка, Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус атрымаў калектыўную ўзнагароду «Сталёвы крыж «За вашу і нашу свабоду».
Гэтая ўзнагарода – знак падзякі ад украінскага народа ўсім замежным дабраахвотнікам, якія са зброяй у руках абараняюць свабоду і незалежнасць Украіны.
Цырымонія адбылася ў межах Міжнароднага форуму «Адзінства і Падзяка» у Кіеве пры падтрымцы Камандавання Сухапутных войскаў Узброеных сіл Украіны.
БДК | ДАЛУЧАЙСЯ
Вось так бывае, што ў прапагандысцкім фільме прапаганды рэжыму выкарыстаныя кадры інтэрв'ю з беларусамі ня ў лепшай сітуацыі ў эміграцыі, якія праводзіліся для офіса і ягоных структураў.
Нават ужо не зьдзіўляе. І зноўку безадказнасьць. Нехта падставіў офіс.
#беларускісорам
+1
Паспрабуйце знайсьці розьніцу. Калі спісваеце ў рэжыма Аляксандра Лукашэнкі, дык хаця б пазначайце крыніцу, ці што.
Галоўнае пытаньне, не каго, а чаму. Чаму зараз трэба шукаць кагосьці ў этэр? Што й чаму адбылося з папярэднімі вядоўцамі?
Спадарыня Аліна Коўшык і Павал Латушка проста йх звольнілі.
Сьвятлана Ціханоўская тым часам спрабуе выціснуць рэшту з дыяспар.
Уся "новапазіцыя" пераўтварылася ў старую. Заняло больш часу, каштавала таксама больш.
Але вынік той самы. Барацьба за гранты. А зьмены ў Беларусі ўсё далей і далей.
Шаноўнае (насамрэч не) спадарства, якое зараз разважае на тэму, як мусіў сябе паводзіць і ўва што павінен быць апрануты Уладзімір Зяленскі, а таксама якое бароніць Вэнса дай Трампа, вам можна сказаць толькі адно.
Ад...біцеся са сваёй "экспертызай" ад Украіны. Тое, што Уладзімір Зяленскі з ягонай камандай не ідэял, не дае нікому права ані марадзерыць ані "мудрагельствываць"
Адзінае, што можам сказаць тым, хто піша, што ня варта было злаваць Трампа, - Go Fuck Yourself".
Прынамсі адно свае перадвыбарчае абяцаньне Сьвятлана Ціханоўская - "змагацца за нейкія правы простага народа" - яна даўно не зьбіраецца.
Калісьці яна яшчэ была ня вопытным палітыкам і казала праўду)
Зьнікаючыя спасылкі сёньня зрабілі наш дзень.
Офіса-рада-габінэт ня здольны генераваць нешта новае. Можа толькі красьці і прысябечваць чужое.
У самай важнай справе - вызваленьні палітзьняволеных, шмат зь якіх наўпрост сядзіць у выніку зьліваў з офісных структур, нуль ініцыятыў.
Гэта ня проста не адказная палітыка, гэта нават не палітыка. Клікбейт і блёгеры.
Чарговая порцыя пра "Белсат", якую нават наважылася апублікаваць рэформ ёсьць сьведчаньнем таго, што офіса-рада-габінэт вырашана зьліваць сістэмна.
Матэрыял варты ўвагі й таму, што пацьвярджае тое, аб чым мы папярэджвалі раней за ўсіх. Прызначэньне Аліны Коўшык было вынікам умяшальніцтва ў працэс Сьвятланы Ціханоўскай, Франака Вячоркі і Паўла Латушкі.
Белсат ім цікавы толькі як падпарадкаванае, то бок кішэннае медыя.
Таксама адзначаем вельмі добра перададзеную атмасферу гэтага кубла. Ўсё хлусяць адзін аднаму проста ў вочы. Змагаюцца за пасады, гранты й уплывы з выкарыстаньнем сувязяў у іншых дзяржавах.
Хлусьня і амбіцыі ёсьць. Клопату пра Беларусь няма.
Галоўнай памылкай 2020-га года было лічыць, зьявіліся нейкія новыя і ідэальныя людзі, якія выйшлі з рэжыму альбо "прафесійнай" апазіцыі.
Час паказаў, што далёка не ідэальныя, звычайныя, калі не найгоршыя.
Вызваленьне некалькіх палітычных па просьбе ЗША ў чарговы раз падкрэсьлівае, што "мэйнстрым" ня мае нічога супольнага з сур'ёзнымі працэсамі.
ЗША вызваляюць толькі тых, каго лічыць сваімі, а сама дамова трымаецца ў таямніцы й цішыні.
Адзінае, на што здольны мэйнстрым, гэта падвезьці да шэлтара. І нават з гэтага па сутнасьці ганебнага дзеяньня яшчэ й піяр робяць.
Навіны з Украіны, дзе пад санкцыі патрапіў Пятро Парашэнка дадалі суму офіса-рада-габінэту, а таксама сябрам Змьтра Грамакова.
І без таго сумніўныя кантакты ў момант сталі проста таксічнымі.
На гэтым "пасяджэньні" не хапала толькі, каб рэкляма кожныя 5 хвілін выскоквала: "спонсар трансляцыі "Санта-Брэмар" і "Савушкін".
Сяргей Пятрухін мае рацыю, калі такія "дэмсілы", дык чаго чакаць ад заходніх партнэраў.
Усім, хто страціў веру, арыентыр раім паслухаць мужную жанчыну Паліну Шарэнду-Панасюк.
Тым хто страціў сумленьне слухаць бяз сэнсу.
Repost from Беларускі Дабраахвотніцкі Корпус
У польскім выданні «Kurier Wileński» выйшаў артыкул камандзіра БДК Радзівона «Гены» Батуліна пра ролю ідэі Міжмор'я ў сучасным кантэксце. Пераклад на ўкраінскую мову зрабіў інфармацыйны цэнтр «Міжмор'е».
«Сёння ўсім зразумела, што адбываецца ў нашым рэгіёне, калі Беларусь выпадае з ланцужка супрацоўніцтва, - выразіў думку ваяроў БДК Гена. - Разрываюцца культурныя, сацыяльныя і эканамічныя сувязі, а над суседзямі Беларусі навісае рэальная пагроза ў выглядзе «беларускага балкона», праз які расейская машына генацыду можа лёгка пагражаць Украіне, Польшчы, Літве і Латвіі».
БДК | ДАЛУЧАЙСЯ
Ніхто нікуды зьвяртацца ня будзе. Бо, як зараз модна казаць: "там кубло такое".
І Франак Вячорка, што рэгулярна лятае з Антонам Матолькам у ЗША, мусілі б зноў вярнуцца да справы Чорнай кнігі Беларусі і зьліваў зь яе.
А тут ужо будзе цяжка казаць, што гэта памылка, а не сістэма.
Мы ня проста так кажам, што за зьлівамі стаяць адны й тыя ж людзі. Дакладней #Бессаромныябл..дзі.
