en
Feedback
Belarus. Wired.

Belarus. Wired.

Open in Telegram

Беларуская дыяспара, падпольле і дабраахвотнікі. Гэта падстава і гарантыя перамогі над рэжыма. Нас шмат. Мы паўсюль. І маем права ацэньваць тых, хто спрабуе дзейнічаць ад нашага імя.

Show more
446
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1130 days
Posts Archive
Сапраўды, можна толькі шкадаваць. Увогуле, як можна было зьехаць з краіны, дзе ёсьць дазволеныя сьвяты. Смачны селядзец і мар
Сапраўды, можна толькі шкадаваць. Увогуле, як можна было зьехаць з краіны, дзе ёсьць дазволеныя сьвяты. Смачны селядзец і марозіва ад Санта-Брэмар, файныя кватэры ад А-100, добрая гарэлка ад Бульбаша. З аднаго боку артыкул прызнае, што ў Беларусі пад рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ёсьць месца на жыцьцё, нават калі яно й пад акупацыяй. З іншага гэта зьдзек над тымі, хто зьехаў, напрыклад гуртамі. Маглі б зараз у Дудутках граць і весяліць народ, а наладжваць жыцьцё за мяжой. А з трэцяга такая не схаваная "джынса", што кроў з вачэй. Гэта нейкая камсамольская праўда ў эміграцыі. Можа таму, што і да фінансаваньня мае дачыненьне былы мэнэджмент беларускай рэдакцыі "камсамолкі"?

Такіх гісторый тысячы, калі не дзесяткі тысячаў. Офіса-рада-габінэт і НАУ, напэўна, ужо 10 разоў "вырашылі" справу, мяркуючы па рэляцыям з розных сустрэчаў. Толькі нічога не мяняецца. Будзе толькі горш. Можна, канешне, пачакаць да 2030 года, калі па прагнозах офіса-рада-габінэту без дакументаў застанецца больш за мільён беларусаў і можна будзе прасунуць сувэнір за 97 эўраў. Гэта, калі што, з інтэрв'ю з кіраўніком "пашпартнай" друкарні Марыюсам Гудзелайцісам на Эўрарадыё.

Цікава сёньня было на Еўрарадыё. Павал Латушка нагаварыў шмат цікавых рэчаў. Пра начныя вярбоўкі, пасьля якіх трэба праходзіць паліграф. Гэта ён пра што ўвогуле? Пра тое, што ён як былы амбасадар рэалізаваў праграму па ўзмоцненай бясьпецы амбасады рэжыму ў Польшчы, чым хіба што дагэтуль ганарыцца. Было ж ад чаго абараняцца - ад пратэстаў пад гэтай самай амбасадай. Пра тое, што кожны дыплямат пасьля вяртаньня праходзіць паліграф. І Павал Латушка, выходзіць, прайшоў пасьпяхова яго неаднойчы, пацьведзіўшы таксама неаднойчы вернасьць рэжыму. Пра тое, што паліграф пані Анжалікі праводзіў Аляксандр Азараў, які сказаў, што прайшла. Два разы сьмешна. Цалкам дыскрэдытаваны, неаднойчы заўважаны ў хлусьні персанаж, правёў паліграф і нешта сказаў. Паліграфаў розных шмат - пытаньне толькі ў тым, каб аплаціць паслугу. Для гэтага ня трэба йсьці ані да Аляксандра Азарава ані да спецслужбаў. А Паўлу Латушку ўжо трэба было б вызначыцца з тым, ці варта ганарыцца тым, што ён быў міністрам і амбасадарам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Бо гэта ўсё ж такі сумнеўнае дасягненьне, як ні круці.

Так, чым далей 2020-ы год, тым усё больш цікавай становіцца "праўда". Вымушаныя дадаць, што на час паходу ў ЦВК дзеці былі ў Літве. Шантажаваць можна было, але ж не дзіцячым домам.

Цяжка сказаць, што больш крынжовае. Заява Франака Вячоркі, што яны гатовыя не выдаваць сваю чырвоную кніжачку, калі рэжым Аляксандра Лукашэнкі пачне аказваць консульскія паслугі ў амбасадах ці роспач Сьвятланы Ціханоўскай, таму што рэжым не жадае круглага стала. Што аб'ядноўвае гэтыя словы - комплекс Напалеёна. Але ёсьць і розьніца. З кніжачкай, якая нічога ня варта, відавочная гульня на карысьць рэжыму. Офіса-рада-габінэт заганяе людзей у амбасады рэжыму. На такую прапанову пагодзяцца ня ўсе. А вось падстаў атрымліваць праязныя дакумэнты ў спрошчаным парадку ў краінах міграцыі - будзе менш. Адказ будзе просты - ідзіце ў сваю амбасаду, якая функцыянуе. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі можа нават і скарыстацца гэтай ідэяй Франака Вячоркі. Не таму што чырвоная кніжачка напужала, а таму што гэта чарговы спосаб бясплатна ускладніць жыцьцё палітычным за мяжой. Уласьнікаў пашпартоў замежных дзяржаў з офіса-рада-габінэту гэта не закране. Пра круглы стол увогуле сьмешна. Каго з кім? Рэжым хоць ня можа пахваліцца рэзервамі ўстойлівасці, але існуе. Віртуальныя структуры, якія не прадстаўляюць нікога - не. Бо нават праблемы ў краінах міграцыі калі і вырашае, то кропкава для сваіх. І яшчэ адна агульная рыса - гэтыя выказваньні прасякнутыя прызнаньнем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і просьбай хаця б зрабіць выгляд, што офіса-рада-габінэт ўяўляе для гэтага рэжыму нейкую пагрозу. #беларускісорам

Цікавая гісторыя. Некалькі штрыхоў, аднак мусім дадаць. Далей за вучэбку ва Ўкраіне гусар не трапіў, бо наркотыкі. У дабраахвотнікі яго піхаў Вадзім Пракоп'еў. А зараз гэта дадатковы ўдар па беларускай эміграцыі. Адны пазаймалі самаабвешчаныя пасады і манапалізуюць медыя, пры гэтым ня вылазяць з грашовых, рэпутацыйных і сэкс-скандаляў. Другія вырашылі, што пад пэўным прыкрыцьцём могуць у кантрабанду, наркотыкі, нелегальную міграцыю. Гэта аднак дэпалітызуе грамадзтва больш эфектыўна, чым рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Пра баймапку скажам коратка. Усе павінны ўзважыць свае рызыкі. Рэкляма і патэнцыйны дадатковы даход ад дыяспары - добра. Але лёгка знайсьці ўсіх у адным месцы могуць ня толькі кліенты, а якраз наадварот. Аднак недапушчальна прыводзіць дзіцячыя аргумэнты, што гэта "па-за палітыкай і таму бясьпечна", асабліва калі пайшлі хвалі арыштаў. Усё даўно палітыка. Ўчора рэсурс ня экстрэмісцкі, а заўтра так. І ўсе сэрвісы, дзе гуртуюцца, камунікуюць ці гандлююць і рэкламуюць свае паслугі выціснутыя з радзімы беларусы - напэўна пад наглядам і у чырвонай зоне рызыкі.

Давялося зьвярнуць увагу на чарговую асобы з двума пашпартамі, пра якую пішуць у "медыях". Цікавая сітуацыя Аляксандр Азараў і ня толькі ён два гады ведаў пра падазроную асобу, аднак нікога апрача офіса не папярэдзіў. То бок офіс у бясьпецы, а іншыя беларусы не хвалююць. Хай іх здымаюць на акцыях і дасылаюць фоты куды-заўгодна. Гэта не пра бясьпеку і роўныя правы, а пра кампрамат. Два гады падазроная асоба не цікавіць нікога, у тым ліку адпаведныя службы, то бок альбо не такая ўжо падазроная, альбо не такая ўжо й небясьпечная. І вось зараз гэта ўсё нечакана публікуецца, як сенсацыя. Чаму не два гады, не год таму? Таксама пытаньне без адказу. Выглядае так, што ёсьць намер адцягнуць увагу ад чагосьці больш сур'ёзнага, а таксама палепшыць імідж "медыяў" і Аляксандра Азарава ва ўмовах, калі давер і рэпутацыя на нулі. Тут можна і зьліць нейкага агенціка, які ўжо сваё адпрацаваў.

Даехалі да пункту нумар 4. Але ж яны будуць змагацца за пасады й дабрабыт да канца. Вось Павал Латушка адмовіўся сыходзіць. А чаго вы чакалі, што чалавек, які дагэтуль падпісваецца "міністрам культуры і амбасадарам" рэжыму Аляксандра Лукашэнкі кудысьці сыйдзе? Ён калекцыянер пасадаў. Нават уяўляем сітуацыю, калі ён вернецца назад, ці будзе ў слупок на палову старонкі пералічваць свае тытулы з самапрызначаных структур. Міністр культуры, амбасадар рэжыму, намесьнік Сьвятланы Ціханоўскай..., міністр замежных спраў зноў рэжыму.🤣🤣🤣

Што тут дадаць... Ды амаль што нічога. Шапіто падыходзіць да сваёй фінальнай часткі. Раней мы пісалі, што ў гісторыі пані Анжалікі засталіся пара акордаў. Вангуем, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі таксама не будзе маўчаць. Такія цікавыя ў Паўла Латушкі міньёны. Калі вам вылізваюць дупу, то гэта проста змазваюць. Тым больш, што такіх заўважаных у спецыфічных адносінах з пані Анжалікай было больш, чым адзін, і нават, чым два з мэйнстрыму. Проста нагадаем, что ў нядаўнім этэры на Еўрарадыё і адмысловых фільміках Павал Латушка насуперак усялякай лёгіцы спрабаваў давесьці, што пані Анжаліка "не такая, і ўвогуле ахвяра".

Цяжка сказаць, што было больш ганебнае ўчора: 1. "Перагаворы" з Уладзімерам Зяленскім, дзе Сьвятлана Ціханоўская за 1 секунду мусіла расказаць, як скончыць вайну 2. Грацыёзны паўзун Дзяніс Кучынскі, якому вельмі трэба было быць у кадры 3. Размова Сьвятланы Ціханоўскай з Рабэртам Фіца, які мог распавесьці пра свае ўражаньні ад параду ў Маскве. Адзін у адзін як Аляксандр Лукашэнка. Пасьля такіх факапаў ўсю прэс-службу, пратакол і дарадцаў па зьнешняй палітыцы трэба гнаць сцанай анучай. Ня толькі йх. Аднак, атрымаюць прэміі за фота. Паедуць на чарговае мерапрыемства лавіць палітыкаў каля туалета, у кавярні ці на ўваходзе і ўпаўзаць у фоты. #беларускісорам #АгрызкіЛукашэнкі #Бессаромныябл..дзі.

14 і 15 траўня - дні памяці для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу і 1 Окремого Штурмового Полку «Да Вінчі». Павел «Волат» Суслаў загінуў 15 траўня 2022 года на мікалаеўскім напрамку пры выкананні баявой задачы. Павел прайшоў баявы шлях з часоў АТА. У тым ліку ў складзе 1ОШР «Да Вінчы». Ён загінуў камандзірам беларускай роты, на базе якой быў сфармаваны батальён «Волат». Сергій «Волот» Луговий долучився в квітні 2022 року до вже на той момент батальйону «Да Вінчі». Під час підготовки до оборони міста Вовчанськ Сергій «Волот» був прикомандирований до складу БДК. 14 травня 2024 року Сергій загинув в стрілецькому бою, прикриваючи побратимів з підрозділів БДК і Братство. Помнім! Помсцім!

Цікавыя рэчы адбываюцца й на Эўрарадыё. Усё ня так адназначна выходзіць на новы ўзровень. Аказваецца, няма розьніцы паміж ула
Цікавыя рэчы адбываюцца й на Эўрарадыё. Усё ня так адназначна выходзіць на новы ўзровень. Аказваецца, няма розьніцы паміж уладальнікам шапіка і гаманцом рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Такі малы прадпрымальнік таксама, напэўна, лётае адным самалётам з сям'ёй Аляксандра Лукашэнкі, атрымоўвае прадпрыемствы ўказам Аляксандра Лукашэнкі, зьяўляецца членам савета прэзідэнцкага спартовага клюбу, спонсарам праектаў Аляксандра Лукашэнкі, і ў ягоны шапік прывозяць гасьцей з замежных краін. Таксама такі ўласьнік шапіка мае буйны бізнэс у расіі. Зусім ніякай розьніцы ж. А калі што, можна 1 адсотак ад прыбытку заданаціць у нейкі новы фонд і ўсё супэр) "Незалежныя" медыя без грошаў, яны такія, гатовыя прадавацца, калі ёсьць пакупнік. А тут, відавочна, ёсьць. Як і яшчэ ў шмат якіх, дзе раз-пораз зьяўляецца рэкляма ці піяр-матэрыялы. І аніякай крытыкі, нават расьследваньне таго самага Белполу цэнзуруюць. Медыя, якія мы заслужылі. #АгрызкіЛукашэнкі

Сяргей Пятрухін задаў простае пытаньне і панеслася. Галоўнае тут каментары. Культура "журналістаў" і прэсавай сакратаркі нічым не адрозьніваецца ад рэжымнай. І гэта вельмі прыкра. "Новая Беларусь" мала чым адрозьніваецца ад старой. Мацюкі. Пагрозы. Дайце грошай, бо мы так стаміліся працаваць для вас. А ў той жа час памірае былая палітзьняволеная. "Так. Мы а....лі, і што?!" #беларускісорам #АгрызкіЛукашэнкі

Сітуацыя вакол пані Анжалікі падкрэсьлівае адразу некалькі праблемаў. "Незалежныя" медыя і ўсялякія там рэксы-шмэксы паглыбіць тэму нават не спрабуюць разьвіць. Расьследваньні праводзяцца польскай прэсай. Напэўна, для іх гэта важна, бо яна грамадзянка Польшчы й сустракалася з польскімі палітыкамі. Для беларускіх "калег" яна ня проста беларуска, а чалец трох структураў рады, НАУ і фонда кіберпартызанаў. Але ж гэта недастаткова, каб заняцца працай. Усё, што выдалі за гэты час тоны абвяржэньняў у стылі "яна не такая", пазьней перадрукоўкі польскіх СМІ напалову перамешаных з лайном у бок польскіх журналістаў, якія проста сумленна робяць сваю працу. Узровень бясьпекі ўнутры структураў забясьпечваецца не пратаколамі бясьпекі, а асабістым меркаваньнем кіраўніка структуры. Давярае Павал Латушка пані Анжаліцы - ўсё добра. Перастаў - то кіберпартызаны і польскія службы вінаватыя, што зьявіўся чарговы Артур Гайко толькі што ў спадніцы. Ніхто з трох структураў, да якіх пані Анжаліка мела дачыненьне не сыйшоў, не пачаў задаваць пытаньні, як яна туды патрапіла. У нейкай нармалёвай рэчаіснасьці гэта быў бы прысуд як структурам, так і медыя, але ж гэта пра дэмакратыю й адказнасьць. А тут копія рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які дарэчы, яшчэ ня скарыстаўся гэтай сітуацыяй напоўніцу. Але чакаць засталося ўжо нядоўга.

"Яна не такая!" - даводзілі яны не адзін месяц. А якраз такая. Да завяршэньня трагіфарсу засталося яшчэ некалькі рухаў. Пра грошы ўжо ж афіцыйна. Засталіся жоўценькія падрабязнасьці і пра тое, на каго працуе пані Анжаліка. Нездарма Павал Латушка ўжо звальвае адказнасьць за верыфікацыю пані Анжалікі на кіберпартызанаў і польскі бок. А ён ні прычым. Прысоўваў і прасоўваў)

Мы тут паглядзелі новае відэа ад Белполу. Амерыку там не адкрывалі. Аднак зьвярнулі ўвагу на тое, што "медыя", якія пераказваюць расьсьледаваньне, старанна абыходзяць галоўнае. А менавіта, што Аляксандр Машэнскі зьяўляецца чальцом прэзідэнцкага спартыўнага клюбу - памыйкі сям'і Аляксандра Лукашэнкі пад санкцыямі. Падпісвае ўнутраныя паперы гэтай структуры і зьяўляецца ейным спонсарам. Ах, мы забыліся. Ён жа чэсны бізнэс🤣

Этэр сапраўды цікавы. Алкаблегёрша, як яна ёсьць. "Ніхто ня можа забараніць быць ідыётам", адзінае што з разумнага сказала Тацьцяна Мартынава. Больш за тое, ніхто ня можа забараніць нават ідыятызм дэманстраваць публічна.

Трагікамедыя ці трагіфарс гісторыі з пані Анжалікай падыходзіць да свайго фіналу. Брытанія, Шры-Ланка, Эміраты... Дзе аб'явіцца пані Анжаліка ў бліжэйшы час, напэўна, застаецца таямніцай толькі для самых адбітых. А што там крычаў Павал Латушка амаль месяц: "Скралі!". Так, скралі толькі ня пані Анжаліку. А яна - грошы. Што з яб...ом? Будзе яшчэ больш цікава паглядзець на псеўдажурналістаў, што спрабавалі зьдзеквацца з журналісцкага расьсьледаваньня польскага часопіса. Будзе вельмі цікава. Ужо хутка.

Цікава, як у каментарах галоўны "герой" спрабуе ўсё зьвесьці не да таго, як хлусіў, падманваў і не плаціў грошы. А да таго, што павінны быць удзячныя, што ўвогуле "дапамог", хоць частка дапамогі зьнікла. А гісторый пра марудныя банкі, дрэнных спонсараў ад Ляксея Лявончыка, чуў ужо не адзін дзесятак асобаў. Грошай ня будзе. Адзінае, што магчыма больш публічнасці, каб было меней магчымасьцяў для махлярства.