en
Feedback
Belarus. Wired.

Belarus. Wired.

Open in Telegram

Беларуская дыяспара, падпольле і дабраахвотнікі. Гэта падстава і гарантыя перамогі над рэжыма. Нас шмат. Мы паўсюль. І маем права ацэньваць тых, хто спрабуе дзейнічаць ад нашага імя.

Show more
446
Subscribers
No data24 hours
-47 days
-1130 days
Posts Archive
Сюрпрыз #1. Аляксандр Лукашэнка тэрмінова ляціць у Маскву. Візіт адбываецца на фоне (напішам пакуль так): кібератакі на "Аэрафлёт"; правакацыі з дронамі ў Менску; цёплых заяў у адрас Уладзіміра Пуціна на ўчорашней нарадзе з амбасадарамі.

Штосьці падказвае, што цягам бліжэйшага тыдня нас чакае шмат сюрпрызаў.

Круглы стол ад Дзьмітрыя Кучынскага ака "грацыёзны паўзун" зрабіў наш тыдзень. Падаецца, што напярэдадні 8 жніўня офіса-рада-габінэт і Сяргей Ціханоўскі ака "вы мяне не так зразумелі" ладзяць спаборніцтвы на самую адарваную ад рэчаіснасьці ідэю. Што гэта было? На нашу думку, проста спроба прымазацца да кантактаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі з ЗША, дзе месца "мэйнстрыму" дзесьці далёка ў 20-ым радку. Барацьба за ўласнае выжываньне. Як Аляксандр Лукашэнка жадае мець месца за сталом мірных перагавораў па Ўкраіне, так офіса-рада-габінэт жадае мець месца за круглым сталом. Абедзьве спробы марныя. На шчасьце і на жаль адначасова. На шчасьце, таму што ў перамовах па Ўкраіне рэжым Аляксандра Лукашэнкі не зьяўляецца нэўтральным, падтрымліваючы агрэсію супраць яе. Але й не такі аднабаковы, як можа падавацца, бо яйцы ў адзін кошык ня складвае ўсё ж такі. Офіса-рада-габінэт зьяўляецца прадстаўніком беларусаў што ў эміграцыі, што ў Беларусі толькі ў межах фантазій гэтых структураў з афіліяванымі медыямі. Ступень прадстаўніцтва наўпрост прапарцыянальна ступені справаздачнасьці і адказнасьці. А тут найлепшым прыкладам ёсьць дзікпік Андрэя Стрыжака. На жаль, таму што ані ў перамовах па Ўкраіне прадстаўнікоў Беларусі ня будзе. А вось на перагаворах непасрэдна па Беларусі ёсьць шанец, які нельга змарнаваць. Як ні дзіўна гэты шанец дае тое, што Аляксандр Лукашэнка разглядаецца абодвума бакамі гэтых перамоў, як выключна часовая фігура. Безадказнасьць разам сам слабым здароўем - вельмі дрэнныя карты.

Сітуацыя з атакай на Аэрафлёт выклікае больш пытаньняў, чым прычын цешыцца і ганарыцца. Якім чынам гэтая атака паўплывала на баяздольнасьць расійскай арміі? Чаму была выбраная грамадзянская цэль? І тым больш авіяцыя, атак на якую, нагадаем, рэжыму Аляксандра Лукашэнкі каштаваў закрыцьця неба, як акт тэрарызму згодна з міжнародным правам. Пішуць, што яшчэ пацярпелі і сеткі аптэк. У выніку авіякампанія аднавіла палёты. Пэўныя сістэмы трэба будзе больш доўга аднаўляць, але гэта не крытычна. Тысячы незадаволеных грамадзян без уплыву на вайсковыя дзеяньні. Вайсковая інфраструктура не пацярпела. Лагістыка таксама. Вельмі блізка статус кібертарарыстаў з усімі наступствамі. Запытайцеся ў Аляксандра Азарава, чаго яму каштавала прымазваньне да чужых учынкаў.

Алкаголік - Так! Сэксаголік - Так! Ежаголік - Так! Ідэальны кандыдат на кіраўніка гуманітарнага фонду! Бярэм! Лепшых няма. Аднак трэба адзначыць, што тут дзейнічаюць, як звычайныя махляры ці фокусьнікі. Х..м адцягваюць увагу ад грашовых праблем з фондам і цікавых сувязей офісу ўвогуле з бізнэсам, што наўпрост зьвязаны з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Сто матэрыялаў пра х..й Андрэя Стрыжака і аніводнага пытаньня, як офіс апынуўся ў будынку, які належыць да бізнэса, які дагэтуль няблага маецца ў Беларусі.

За мяжу вывозіць КДБ. Грошы дае на першы час рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Офіс бясплатна ў памяшканьні бізнэсу, зьвязанага з рэжымам. Пашпарты мае друкаваць кампанія, зьвязаная з рэжымам. У атачэньні спрэс "прафесійная апазіцыя" і новыя яшчэ ўчорашнія міністры рэжыму. Незалежныя медыя піяраць і рэклямуюць бізнэс гаманцоў рэжыму. Нават была ідэя вярнуць экспарт угнаеньняў пад кантролем офісу. Рэгулярна паляцца агенты ад Артура да Анжалікі. Сістэмныя зьлівы дадзеных усіх ініцыятыў. Імітацыя і адсутнасьць справаздачнасьці. Якая тут перамога? #Бессаромныябл..дзі. #АгрызкіЛукашэнкі

Ніколі такога не было, і вось ізноў. 2 гады офіс Сьвятланы Ціханоўскай знаходзіўся ў памяшканьнях бізнэсу, які зарабляў і зарабляе ў Беларусі. Той самы бізнэс даваў стыпендыі ў 2020 беларускім студэнтам. Рэжым бізнэс пакараў? Не. Нават дазволіў намінальны продаж самім сабе. Усе "патаемныя" і каардынацыйныя сустрэчы апазіцыі праводзіліся ў комплексе пад Вільняй, які належыць да таго самага бізнэсу. Лазьня на тэрыторыі комплексу стала месцам для інтымных размоў і сустрэч Андрэя Стрыжака, Франака Вячоркі і Аляксандра Дабравольскага. Вось дзе цікавыя кадры, у параўнаньні з якімі х...й Стрыжака малая недарэчнасьць. Хтосьці напіша пра гэта? Вядома ж не. Як атрымалася, што офіс ад самага пачатку карыстаўся паслугамі і атрымліваў падтрымку ад кампаніі, наўпрост звязанай на рэжым. Ці вам падаецца празрыстым, што вытворчасьць для ІКЕА у Беларусі была, а саму ІКЕА не пушчалі. Ці можна быць часткай гэтай сьхемы без дагаварняка з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі? Ці можна падтрымліваць "апазіцыю" і адначасова весьці буйны бізнэс у Беларусі? Пытаньні рытарычныя.

Сёньня ці то дзень удару па рэжыме ад Сяргея Ціханоўскага ці чарговы дзень са 100 дзён. Ня так ужо й важна. За гэты час было абвешчана 2 зборы на 200 тыс. (беспасьпяхова і з абурэньнем на беларусаў) і на 8 тыс. (пасьпяхова, але механізм збору не празрысты, не выключаем, што большасьць, калі не ўсе сродкі, паступілі ад нарвежскага фонду). Адказу на прапанову ўзяць 200 тыс. у абмен на справаздачу таксама не паступіла. Не было паездкі ва Ўкраіну ці нечага пра прыклады вінтовак. Ёсьць ідэя рабіць астраўкі для беларусаў, якая выклікала абурэньне ў літоўцаў. І павінна выклікаць такое ж у беларусаў - навошта нейкія гетта ці рэзервацыі, з якіх вельмі лёгка пазьней дэпартаваць. А па ўсім сьвеце нацыянальныя гетта - праблема з інтэграцыяй і крымінал. Пустыя, але гучныя заявы ставяць пад пагрозу гуманітарны трэк вызваленьня палітычных вязьняў. Рэжым пляскае ў далёні. За 3 тыдні Сяргей Ціханоўскі не ўнёс разлад у офіса-рада-габінэт, ён проста зьнішчае рэшткі рэпутацыі і перспектыў гэтых структур, але на жаль, і ўскосна ўсёй эміграцыі. Усё гэта адбываецца на фоне бягучых і будучых грашовых і сэкс-скандаляў. Мэйнстрым н паказвае фак не рэжыму, ён забіў х..й на беларусаў. Аднак нагадаем, што праблемы ў мэйнстрыму толькі адбітак таго, што яшчэ большыя праблемы ў рэжыму.

Мы ўжо шматкроць пісалі, што "мэйнстрым" ці офіса-рада-габінэт з'яўляюцца проста дрэннай копіяй рэжыму. Кожны дзень - новыя пацьверджаньні. І у гэтым сэньсе дзікпік Андрэя Стрыжака нічым не адрозьніваецца ад дзікпіка Алега Гайдукевіча. Ніхто не будзе выбачацца па сур'ёзнаму, ніхто самастойна не сыйдзе ў адстаўку. Тут нават няма чаго абмяркоўваць. Аднак за ўсім, што адбываецца на працягу апошніх 7-8 месяцаў хаваецца яшчэ адно супольнае для рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і мэйнстрыму. Недахоп грошаў і як вынік унутраны крызіс. Адбітак у люстэрку ня можа йснаваць без арыгіналу. Развальваецца рэжым - развальваецца й мэйнстрым.

Усё так. Нельга пісаць негатыў, калі ў цябе разьмяшчаюць рэкляму. Гэта не абыход санкцый, а новая паслуга. Нельга нават думаць пра санкцыі, калі асабіста лаббіяваў інтарэсы гэтага бізнэса. Гэта не праньне грошаў, а міжнародны інвестар. #АгрызкіЛукашэнкі

А тут цікава са спасылкамі і адкрытымі крыніцамі. Прыгожая схема, як зарабляць на санкцыях. Узьнікаюць рытарычныя пытаньні. Ці напіша пра гэта хоць адно "медыя"? Што там галоўны па санкцыях з Варшавы Павал Латушка? Зноў будзе патрабаваць доказаў, як у траўні па Аляксандру Машэнскаму? Ці таксама будзе маўчаць? І апошняе пытаньне, не каму, а чаму выгадна заплюшчваць вочы на відавочнае?

Гэтыя беларусы не змагаліся за сваіх лідараў. Гэта не даслоўна. Але ўласна тое, што сказаў Сяргей Ціханоўскі. Мы ж проста нагадаем, што Сяргей Ціханоўскі быў адным з, але не адзіным. Быў з камандай, а не адзін. Лідарства выевезлі ў Вільню. А бессэнсоўным маршамі кіравалі ня блёгер. Якого дарэчы, відавочна білі. А галоўны дарадца Франак Вячорка з пачаткамі офіса. Нехта лічыў, што вызваленьне Сяргея Ціханоўскага пахавае офіса-рада-габінэт, таму што ён будзе разьбірацца з гэтымі структурамі. Аднак усё яшчэ горш. Ён даводзіць да абсурду любы супраціў, папракаючы няўдзячны народ, што ў 2020-м годзе не зрабіў нешта, а ў 2025 не данаціць. Не народ трэба папракаць. Пытаньні задаваць і прэтэнзіі трэба высоўваць на кухні ў дому.

Штосьці падказвае, што ва ўсіх, хто палымяна абараняў Аляксандра Машэнскага, будуць праблемы. Ня толькі грашовыя. А гэты сьпіс, ён вельмі доўгі. Лягчэй за ўсё і хутчэй за ўсіх зьмяняюць абутак медыі. А вось пэўным палітыкам, аналітыкам, галоўным дарадцам і проста блёгерам будзе значна цяжэй. Хіба ж яны думаюць, што ніхто ня ведае, адкуль дадатковыя грошы былі.

Цікавы факт. Аляксандр Машэнскі патрапіў пад нацыянальныя санкцыі Польшчы І што з тварам Паўла Латушкі ды іншых, якія патрабавалі доказаў? У Польшчы йх дастаткова й без офіса-рада-габінэту і дзесяткаў "незалежных" журналістаў, якія ня бачылі ані ПСК, ані дыпляматычных нумароў, ані сумесных вандровак з Аляксандрам Лукашэнкам. І шмат чаго яшчэ. І самае галоўнае - прымусовай працы зьняволеных. У Варшаве ды Вільні сумуюць.

Гледзячы на супярэчлівыя выказваньні Сяргея Ціханоўскага, прыходзім да высновы, што гэта ня больш, чым спробы намацаць наратывы, якія "заходзяць". То бок стварэньне новага піяр-прадукту, ня больш за тое. Адсюль хістаньні ад неабходнасьці вызваляць па вінтоўкі і калы. Мэта збораў грошаў ад сьмяротнага ўдару па рэчы першай неабходнасьці. Аўдыторыя ад усіх беларусаў па падпісчыкаў. Ад адмовы ад палітыкі па невыкананьне просьбаў амерыканцаў. Ідэй - шмат. Што больш адгукаецца ва аўдыторыі, з тым і ехаць па дыяспарах. Аднак вынік усёй гэтай мітусьні - не заходзяць аніякія пустыя наратывы. Беларусы радаваліся вызваленьню Сяргея і яшчэ 13 палітычных вязьняў. Гатовы былі спачуваць і праявіць салідарнасьць у чарговы раз. Аднак на пустыя наратывы не вядуцца ў пераважнай большасьці. Гэта пустое, а праблемаў да халеры.

А тут вельмі цікавыя супадзеньні. Віруса старанна называлі адным з арганізатараў сходу неабыякавых і правакавалі, каб ён туды паехаў. Ніякага дачыненьня да сходу акрамя як у фантазіях buckcake journalism, ён не мае. Франак Вячорка выпадкова знайшоў 5 хьвілін, каб завітаць на сход і зладзіць правакацыю, якая часткова ўдалася. На сход прыехаў "незалежны" галоўрэд, які відавочна знаходзіўся на нейкім іншым мерапрыемстве, мяркуючы па матэрыялах. Само мерапрыемства неаднойчы пераносілася і адбылося менавіта праз некалькі дзён пасьля забойства бацькі Пятра Лысака і ў дзень вызваленьня групы палітвязьняў.

Трэба было пачакаць. Чакаць давялося нядоўга. Пасьля абвяшчэньня збору Сяргей Ціханоўскі пакрыўдзіўся на беларусаў, што яны не данацяць на "удар па рэжыму". Прагучала гэта настолькі падобна да Аляксандра Лукашэнкі, што выклікала сумныя думкі. Не будзем аналізаваць, што ўвогуле кіравала Сяргеем, калі ён абвясьціў збор каманды і грошаў. Каманда - бяры любое медыя, ня трэба нікога зьбіраць. Грошы з большага ў іх таксама ёсьць. Як і ў жонкі й офіса-рада-габінэту. Мы ўжо пісалі, што беларусы ў 2025 годзе, гэта йншыя беларусы. Якія маюць свае крыўды і праблемы. Таксама ў эміграцыі. Яны ня схільныя больш данаціць на блегераў і медыя прадукты. Расчаравалася ў структурах, якія не дапамагаюць і добра жывуць, мяркуючы па прыгожых гарнітурах, бясконцых ваяжах і дарагіх гадзіньніках. Крыўдаваць на беларусаў, якія змагаюцца за выжываньне, - апошняя справа. А змагаюцца яны самастойна, таму што новая апазіцыйная бюракратыя думае пра праблемы звычайных беларусаў у апошнюю чаргу. Пэўныя рэчы з біяграфіі і заяваў да 2020 года яшчэ можна было б забыць. Але крыўду на беларусаў - наўрад ці. Перамога можа базавацца на некалькіх фактарах. Замежныя партнэры - але йх усё задавальняе, як ёсьць. Унутраны супраціў - да яго як Сяргею Ціханоўскаму, офіса-рада-габінэту і рэжыму Аляксандра Лукашэнкі - ў поўнай ступені далёка. Аднак, штосьці нам падказвае, што гэта яшчэ не канец гісторыі. Будзе яшчэ цікавей.

На жаль усё так. Мы не каментавалі падзеі апошніх тыдняў. Проста назіралі за трансфармацый ад "у палітыку не пайду" да "зьбіраю грошы на рух". Будзем назіраць далей, але ёсьць адчуваньне таго, што новы праект адмыслова хутка ствараецца пад чарговую канферэнцыю ў жніўні. Колькасьць удзельнікаў акцый у Варшаве ды Вільні сьведчыць, што патэнцыял дыяспары праедзены. Людзі разумеюць, што перамога не заўтра і нават не пасьлязаўтра і займаюцца сваімі справамі. Легалізацыя, грамадзянства. Вучоба, праца. І шмат чаго яшчэ. Беларусы ж унутры краіны увогуле без ілюзій. Чарговы медыяпраект і збор.

Мы вельмі радыя таму, што на волю выйшлі яшчэ 14 чалавек. Але гэта, відавочна, недастаткова. І будзем назіраць, што зьменіцца з выхадам Сяргея Ціханоўскага. Пакуль Вільня сьвяткуе, а ў Варшаве сумуюць.

Мы таксама зьвяртаем увагу на тое, што офіса-рада-габінэт дагэтуль нічога не заявіў на тэму вайны Ізраіля з Іранам. Дык на чыім жа баку? Затое Павал Латушка ды йншыя разносяць лухту пра пагрозу, якая вынікае з вучэньняў Захад 2025 для Украіны і Эўропы. У пэўным сэньсе адказ на гэта даў Уладзімір Зяленскі, які назваў гэтыя фантазіі - лухтой.