🔆 𝐤𝐮𝐫𝐢𝐬𝐮 𝐢𝐥𝐥𝐮𝐬𝐢𝐚̈ ✧
Open in Telegram
Беларуская мастачка і вітубер! https://hololist.net/kurisu-illusia/ https://vsona.co/-kurisu-illusi- Мае стыкеры: https://t.me/addstickers/kurisu_illusia Мае эмодзі: https://t.me/addemoji/kurisuillusia
Show moreThe country is not specifiedArt & Design42 818
270
Subscribers
-124 hours
+27 days
+130 days
Posts Archive
✧ « 🦊🌹 » ✧
Працягваю спробы ў маляўнічы стыль, і ведаеце, мне падабаецца. Калісьці я была аматарам акурастаці, чыстага лайна, дакладных ценей і г.д. Цяпер мне хочацца свабоды ад межаў правільнасці для экспресіі і эмоцый. І так прыемна, што працэс малявання быў такі лёгкі і прыемны 🥰🫶
Яе завуць Бланка, персанажка майго кліента, ён піша з ёю гісторыю!
Twitter 🌹BlueSky
Скончыла арт за тыдзень 💛 Пакажу сёння вечарам/заўтра!!
але не будзьма браць за ўвагу факт, што я доўга і балюча не магла пачаць...
Я амаль не сяджу ў тыктоку, але я здзівілася наколькі там шмат белмоўнага кантэнту, калі параўнаць з інстою. І такога так не хапае ў маім жыцці... Пасля пераходу на беларускую, адчуваю сябе ізаляванай, не гаворачы пра тое, што ў мяне няма белмоўных сяброў. Так крута ведаць, што ёсць людзі, якія таксама шануюць сваю мову 🥰
Памалявала брашкай любімай мастачкі і адкрыла трэцяе вока... А людзі гавораць, што скілы не передаюцца праз брашкі 🥀
Усім глядзець імбу ад АСТОРА!!!!!
https://fixupx.com/VestaAstor/status/2094173747825578169?s=20
Мне сёння снілася, як хтось напісаў мне ліст на пошту з вялікім тэкстам на рускай мове наконт стрымоў. Шо я нідзе не піарюсь, на калабы не хаджу, што ягонаму сябру цяжка вліцца в тэму стрымоў і вітубераў, і пытанні да мяне; і ў мяне вайбы чалавека-зла.......
Це шо, мой крытык мне напісаў............ 🤣🤣🤣
Спасылачка на выставу!
https://www.thealchemicalart.com/realm
Былі некаторыя праблемы, але ўжо пафіксілі!!
Я зараз падумала. Людзі заўсёды будуць за штосьці ненавідзець цябе і прыдзірацца: за выгляд і якім табе нарадзіцца, за характар, за тое, што нейкі ты "не такі", нават за нацыянальнасць. Здаецца, усё так проста, але часам трэба час, каб зразумець для сябе і тое, што ўсё узаемазлучана. Хтосьці заўсёды захоча загнаць цябе ў рамкі "Так правільна".
З такім я сутыкаюся ўсё сваё жыццё і мне заўсёды хочацца ўсім усё растлумачыць чаму так, але ці спрабавалі гэтыя людзі падумаць самім "А чаму так?" ці нават запытаць прама.
Так падумала, што я магу проста быць сабой і нічога не тлумачыць, не хвалявацца: "А што яны падумаюць? "Мне трэба змяніць іхнюю думку, яны проста не ведаюць". Божа, каму трэба - той запытае.
Я ведаю сябе і сваё жыццё, сваё мінулае лепей за ўсіх. Свае якасці і перевагі, недахопы і слабкія месцы.
У людзей ёсць здольнасць фантазіраваць і ў гэтым няма межаў, таму заўсёды знойдзецца хтось, хто напіша ахуены фанфік пра цябе, не ведаючы дакладна пра твае жыццё!!
Вы запытаеце мяне, як так сталася... Я проста па прышпілу падала заяўку толком не внікая ў сэнс, і мяне прынялі. Я бачыла іхнюю рэкламу в інсце разоў 2-3 і на апошні раз тыкнула 😁
Для мяне было шокам, што кагосьці з анімэ карцінкамі ўзялі і яшчэ напісалі прыемныя каментары да арту 🥹🙏
Ю ноў, за лета я паспела разоў сто падумаць, каб пакончыць з фрылансам. Гэтыя дэманы ў галаве не давалі мне спакою. І ўвогуле з думкамі пра сваю творчасць я была ў тумане. Не ведала, хто я дакладна, акрамя сваіх скілоў. А выстава дапамагла мне паглядзець на сябе з іншага боку, згадаць пачатак і запаліць свой агонь зноў 🥹
Але гэтая выстава не адзіная рэч ў гэтай падзеі, будзе яшчэ некалькі іншых штук пра якія я хутка раскажу. Трэба ж браць па максімаму з магчымасцей 😼
+1
Я буду ўдзельнічаць у віртуальнай выставе "Realm" пад куратарствам The Alchemical Art!!
Арт "Essence" з Курысу ў кветкавым поле ☀️💐
Выстава пачнецца 23 жніўня а 13:00 па Беларусі і пройдзе да 23 верасня. Ужо ў гэтую нядзелю!! 🙏
Пост Instagram пра выставу
Вітанкі, я вазьму перапынак у стрымінге.
Я хачу проста адпачнуць, набрацца сіл, каб рухацца ўперад. Стрымінг ніколі не быў для мяне лёгкай справай, а пасля пераходу на беларускую яно стала яшчэ больш складанай эмацыйна. Я чалавек стойкі, але з-за шматлікіх цяжкасцей у жыцці, я заябалася. Я не хачу губляць сэнс і шчасце ад справы, ідэя якой запаліла мне калісьці сэрца.
І апошняе. Я ніколі не чакала прыняцця да сябе, але, калі ласка, не падпісывайцеся і не ўзаемадзейнічайце са мною і маім кантэнтам, калі ў вас няма сваёй дакладнай пазіцыі да беларусаў. Я нікога не чапаю і не збіраюся, так не чапайце мяне.
Я не ведаю, ці атрымаецца пастрыміць, але вось
http://twitch.tv/kurisu_illusia
Сёння нарэшце скончыла працаваць над ✨exciting things✨, цяпер засталося толькі чакаць на абновы і правяраць, каб усё было добра 😌
