cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Радыё Ўнэт | Radio Unet

💫 Вітаем, гэта канал Радыё Ўнэт! 💬 Гаворым пра падзеі вуснамі іх сведкаў у асноўных сталіцах беларускай міграцыі #палітыка #грамадства #культура #мова

Show more
Advertising posts
256
Subscribers
-124 hours
-87 days
-830 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
😢 14😱 4 1😭 1🤝 1
Photo unavailableShow in Telegram
«Будуй сваё» – так называецца другі сезон праекту «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні. У ім беларусы і беларускі замежжа скідваюцца падаткамі і дзеляцца ідэямі, а потым самі вырашаюць, якую з прапаноў варта рэалізаваць. Летась у пілотным праекце паўдзельнічала 265 нашых суайчыннікаў. Разам яны сабралі 47 тысяч еўра. На гэтыя грошы ўжо стварылі бібліятэку ў Вільні, а ў Польшчы зараз робяць сайт па гісторыі Беларусі. Пра новы сезон праекту, у якім змогуць паўдзельнічаць беларусы з усяго свету, радыё «Ўнэт» расказала прэсавая сакратарка «Новай Беларусі» Марыя Грыц.
Галоўная мэта праекту “Будуй сваё”—гэта гуртаваць беларусаў і беларусак. Мы не збіраем грошы для сябе, мы збіраем грошы на беларускую ідэю.
Цалкам размову з Марыяй Грыц можна слухаць тут
Show all...
6👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Дэпутаты Еўрапарламента распачалі другую акцыю ініцыятывы #EPSTANDSBYYOU. Ініцыятыўная група заклікае ўсіх дэпутатаў Еўрапарламента напісаць і накіраваць словы павагі і падтрымкі 1500 палітычным зняволеным у Беларусі. Акцыю падтрымала прэзідэнтка Еўрапейскага парламента Раберта Метсола. Еўрадэпутат ад Польшчы Анна Фатыга:
Пытанне беларускіх палітвязняў нам удалося вельмі высока ўзняць у парадку дня Еўрапейскага парламента, гэта заслуга ў першую чаргу беларускай апазіцыі
Падрабязнасці тут
Show all...
4👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
8 сакавіка на чарговым пасяджэнні Грамадскага аргкамітэта па арганізацыі выбараў у Каардынацыйную Раду трэцяга склікання некалькі ўдзельнікаў камітэта абвясцілі пра свой выхад са структуры. Сярод іх – Анатоль Фёдараў, Дзмітрый Балкунец і Руслан Хазін. Мы папрасілі каардынатара грамадска-палітычнага аб’яднання “Нацыянальна-дэмакратычная платформа” Анатоля Фёдарава распавесці пра матывы сваіх дзеянняў і бачанне таго, як мусяць фармавацца выбарныя структуры дэмакратычных сіл.
Калі грамадскія інстытуты не ўведзеныя ў прававое поле, яны ператвараюцца ў структуры мафіёзнага кшталту, што мы сёння і бачым. Ствараюцца структуры, якія нібыта прадстаўляюць дэмакратычныя сілы, але насамрэч нікога апроч сябе не прадстаўляюць, але гэта дае ім магчымасць выбіваць пад гэта сродкі, якія яны потым паміж сабой засвойваюць.
Цалкам размову слухайце тут
Show all...
👍 5😁 2
Photo unavailableShow in Telegram
Дудары Дзяніс Шматко і Пятро Марчанка|"Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай" 10 сакавіка адзначаўся Сусветны Дзень Дудара. Падчас праграмы пагаворым пра гісторыю інструмента, паразважаем пра яго пратэстны дух і прыгадаем цікавыя гісторыі з дударскіх выступаў. ♠️ Праграма "Музыка Ўнэт з Марынай Савіцкай". ♠️ Аўторак, 12.03.2024. ♠️ Час прамога эфіру: 23:10 — 23:59 ♠️ Глядзець і слухаць можна тут
Show all...
👍 6 3
Photo unavailableShow in Telegram
У Беластоку гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР будуць адзначаць тры дні Падрабязней пра Дзень Волі – 2024 нам распавяла кіраўніца хаба “Новая зямля” Надзея Салаўёва.
Show all...
4👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Ян Давід Голанд: немец, які закахаўся ў Нясвіж і стаў класікам беларускай музыкі Ян Давід Голанд сваю музычную кар’еру пачынаў у Гамбургу, але на пачатку 1780-х гадоў жыццё закінула яго ў Нясвіж. Гэты беларускі горад стаў для кампазітара другой радзімай, дзе ён правёў большую частку свайго жыцця і здзейсніў выдатныя творчыя задумы. Адна з іх, напрыклад, – стварэнне першай нацыянальнай беларускай оперы “Агатка, або Прыезд пана”. Пра кампазітара і яго творы слухайце тут
Show all...
👍 5 1
Photo unavailableShow in Telegram
Аляксандр Фруман: Ізраіль слаба рэагуе на парушэнні правоў сваіх грамадзян у Беларусі Грамадзяне Ізраіля, што пацярпелі ад беларускіх сілавікоў, спрабуюць дабіцца, каб іх краіна заняла больш жорсткую пазіцыю ў адносінах да рэжыма ў Мінску. Яны звярнуліся з адпаведнымі заявамі да Дзяржаўнага кантралёра Ізраля — інстытуцыі, якая мусіць рэагаваць на парушэнне правоў сваіх грамадзян. Першым такую заяву падаў Аляксандр Фруман, які ў жніўні 2020 года сам прайшоў праз катаванні ў Мінску. Зараз ён кансультуе іншых. Падрабязнасці тут
Show all...
5😢 1
Photo unavailableShow in Telegram
Вучым беларускую міфалогію на занятках па маляванні Гродзенская мастачка Таццяна Калач арганізавала ў Беластоку адпаведны майстар-клас. Ён стаў працягам і дапаўненнем яе праекта «Прыгоды Ваўчка ў міфічным свеце». Падрабязнасці тут
Show all...
🔥 4👍 2
Photo unavailableShow in Telegram
Экаактывісты: для атрымання міжнародных сертыфікатаў “Гродна Азот” заняўся грынвошынгам Эксперт альянсу “Зялёная Беларусь” Аляксей Аўчыннікаў: на сайце “Гродна Азоту” даволі шмат распавядаецца пра тое, як ён добра ўплывае на наваколле, пра тое, якія сацыяльныя і экалагічныя праекты яны робяць. У 2019-2020 годзе пачалі з’яўляцца такія артыкулы. Гэта можа быць звязана з тым, што “Гродна Азот” спрабаваў перайсці да ESG-сертыфікацыі, каб прадаваць прадукцыю ў ЕС. Пасля 2021 году цікавасць да ESG знізілася, але нельга казаць, што грынвошынг увогуле знік. Таму што зараз, наколькі я ведаю, ESG серыфікацыя можа праходзіць і для іншых рынкаў. Цалкам заключэнне экспертаў чытайце тут
Show all...
🤬 2👍 1