cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Адвечна думка

⏳Філасофія 💡Сацыялогія 🎭Культуралогія ⚖️Паліталогія Канал з разважаннямі - @kelikhDyonisa

Show more
Advertising posts
552
Subscribers
-324 hours
+17 days
-2130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Repost from N/a
Псіхалогія Мак'явелізму Шмат хто ведае пра такога італійскага мысліцеля як Нікало Мак'явелі. Ягоны трактат «Уладар» быў выкананы выключна для палітычных мэт. Але я хачу сказаць пра іншае, а менавіта пра псіхалогію Мак'явелізму. Мак'явелізмам некаторыя людзі карыстаюцца падсвядома, не асведамляючы гэтага. Гэта выяўляецца ў сацыяльных зносінах і ў міжасобасных камунікацыях. Напрыклад у сяброўстве ці ў іншых міжасобасных адносінах, у групах. Праз гэта ў чалавека можа адбывацца канфлікт з іншымі. У такога чалавека можа выплываць схільнасць маніпуляваць іншымі людзьмі ў міжасобасных адносінах для дасягнення асабістых мэт. Калі такому чалавеку нехта ці нешта спадабалася, ён хоча гэтым завалодаць, хоча трымаць, кіраваць, а калі яму гэта надакучвае ці нешта не адпавядае ягоным запатрабаванням, то ён можа, выкажуся па-палітычнаму - «рэпрэсаваць» іншага, толькі ў міжасобасных адносінах. Як палітык па-мак'явеліску, у сацыяльным такі чалавек можа чагосці паабяцаць, даць надзею на лепшае, але, толькі калі ўсё будзе задавальняць яго, калі ж гэтага чалавека будзе нешта раздражняць, можна замяніць яго больш «адданымі» людзьмі, бо працаваць над сабою ў гэтым ён не збіраецца. Галоўнае для такога чалавека - уласная ўлада, кіраванне, панаванне. Такіх людзей часам раздражняюць дзеянні, якія зроблены, нават калі выпадкова, не па іх жаданню. Звычайна, адбываецца пераход грубай палітыкі — на свядомыя або несвядомыя маніпуляцыі ў міжасобных камунікацыях. Некаторыя рэчы, апісаныя Мак'явелі людзі выкарыстоўваюць часам не разумеючы гэтага, на жаль. Так, не заўсёды гэта прысутнічае ў такіх асобах на ўсе 100%, але гэта можа прысутнічаць, прысутнічаць моцна і падсвядома.
Show all...
👍 15👏 1😎 1
Repost from Kiera dy Hardź
Zima Z halinaŭ sonnaje viarby, U spakoi ranišniaha cudu, Nasustrač stomlenamu ludu Źlatajuć biełaści klubý. Zichciać na soniejku suviei; Śniahir jak pieśniu zaviadzie — Dyk usio navokał padydzié Pasłuchać kab toj śpieŭ nadziei. A zýjduć jak ciapłu idei, Pryroda ścišna padpiavaci Dy śpievu stanie nadavaci Zapał mahutnaje zaviei, Saboj jakaja achinaje, Dy pucham zimnim nadaraje Staróie hožaści ziamlu. Ja ŭ cudu ranišnim staju. Ja baču vodbliski suviejaŭ, Laciać klubý jak; śpieŭ zaviejaŭ Ja čuju níbyta ŭ raju. Jakoha ‘šče mnie treba cudu ? Našto mnie niečaje žyćcio ? Svajoj zimy ja zabyćcio I tak nikoli nie zabudu. ••• Зіма З галінаў соннае вярбы, У спакоі ранішняга цуду, Насустрач стомленаму люду Зьлятаюць беласьці клюбы́. Зіхцяць на сонейку сувеі; Сьнягір як песьню завядзе — Дык усё навокал падыдзе́ Паслухаць каб той сьпеў надзеі. А зы́йдуць як цяплу ідэі, Прырода сьцішна падпяваці Ды сьпеву стане надаваці Запал магутнае завеі, Сабой якая ахінае, Ды пухам зімнім надарае Старо́е гожасьці зямлю. Я ў цуду ранішнім стаю. Я бачу водбліскі сувеяў, Ляцяць клюбы́ як; сьпеў завеяў Я чую нíбыта ў раю. Якога ‘шчэ мне трэба цуду ? Нашто мне нечае жыцьцё ? Сваёй зімы я забыцьцё І так ніколі не забуду. 14.12.2023 @kiera_dy_hardz
Show all...
17👍 1
Думка пра суіцыд з'яўляецца вялікім суцяшэннем: з дапамогаю яе можна перажыць многа цёмных начэй
Гэтыя словы Ніцшэ прагучалі для мяне ў момант, калі я знаёміўся з яго творчасцю. Але новым тонам яны пачалі для мяне гучаць у час, калі я сустрэўся з працай Чарана, заядлага песіміста. Чамусьці думка пра суіцыд з'яўляецца той апошняй надзеяй, якая ўжо не так пужае нас, але дапамагае перажыць цяжкі момант. Гэта сцвярджаецца тым, што шмат хто думаў пра суіцыд, але не так шмат, хто нават спрабаваў зрабіць гэта. На маю думку, гэта не ад жаху. У такія моманты мы не пераходзім за мяжу таму, што бачым у гэтых думках апошнюю надзею, якая дапамагае ў цяжкія моманты. Надзея ўвогуле дапамагае чалавеку, і ў крытычных момантах мы гатовыя браць яе нават з думкі пра суіцыд. Тым не менш у звычайным жыцці, па большай частцы, людзі ўспрымаюць суіцыд як дрэнны выхад, што тут казаць пра надзею на гэты выхад. Але адсюль і выходзіць тое, што жах, які таксама суправаджае суіцыд, дапамагае нам не пераходзіць за грань. Жах надае сэнсу жыццю. Калі б мы не трывожыліся з прычыны жаху, мы бы лёгка маглі пры першых стратах жыццёвых каштоўнасцяў проста паміраць. Бо які сэнс шукаць штосьці яшчэ, калі мы ўвогуле нішто і для сусвету мы толькі пыл. Калі мы маем сэнс у жыцці, мы сустракаемся з жахам гэта ўсё страціць. Калі б не ён, біліся б мы за нашыя ідэі, мары і каштоўнасці? Калі ўсё ж такі страчваем сэнс у жыцці, думкі пра смерць як магчымасці канчаткова ўсё страціць, становяцца новым кутком, дзе можна набраць моцы ісці далей.
Show all...
👍 11🕊 8 6🤔 2😎 1
Repost from N/a
«Быць беларусам - гэта быць усім і быць нічым» Што такое Беларусь і хто такі беларус? Сутнасць беларуса (ўласныя разважанні) ў ягоных пакутах, у ягонай жахлівай тутэйшасці, у непаразумеласці, у, як б гэта страшна не гутачала - ягонай адсутнасці. Гэтаму сведчаць і жыццё на прыканцы Рэчы Паспалітай, прыгнёт у Расейскай Імпэрыі, жыццё ў Савецкім Саюзе і гэтак далей. Беларус толькі і робіць што спрабуе абгрунтаваць сваё існаванне, сваё права на жыццё, свае адрозненні ад іншых. Безліч прац на гэтую тэму пісалі ў перыяд беларускага Адраджэння ў пачатку ХХ ст. і пішуць да сённяшняга дня. Цікава адзначыць, што на Беларусі можа атрымацца ўсё. Быццам нейкі трансцэдэнтны абсалют умысна стварыў тэрыторыю для «гульні» палітычных суб'ектаў у ідэалогіі. І было б не дарэмна адзначыць што лепш за ўсё тут стасуецца «сацыяльнае» або сацыяльная дзяржава. Навошта беларусу мова, гісторыя, калі яму трэба пракарміць сям'ю і паспець адпачыць перад заўтрашнім працоўным днём на заводзе. Галоўнае для беларуса выжыць, а мова пачакае. Онталогія беларуса - гэта пошук уласнага я-беларуса. Беларусь - гэта той «адвечны шлях», той «крытычны аптымізм», тая «адсутнасць», тая «трагедыя ідэялаў» у якой мы жывем і што мы перажываем. Бытнае беларуса ў перажыванні адсутнасці. Па сённяшні час мы ствараем «свае формы жыцця», нібыта праходзім метафізіку Арыстотэля. Жывем у гэтай бясконцай Гераклітаўская дыялектыцы. Беларусь фармуе свой экзістэнцыяльны вопыт. Беларусь - гэта спроба асэнсавання.
Show all...
🔥 14👍 4🤔 4❤‍🔥 2😎 1
00:53
Video unavailableShow in Telegram
🇦🇷🐍 «Мы остановим эту систему, или у власти останутся те, кто разрушают наши жизни», — Хавьер Милей обратился к избирателям В преддверии второго тура президентских выборов кандидат-либертарианец Хавьер Милей обратился к аргентинцам. В несвойственной для себя манере Хавьер спокойно обрисовывает перспективы: — Если мы изменим систему, мы победим инфляцию — Если мы изменим её, сможем жить без страха, что нас убьют на улице, пытаясь отобрать телефон — Если мы изменим её, у наших детей будет будущее Второй тур выборов состоится 19 ноября. Третий по популярности кандидат Патрисия Буллрич, набравшая 26 процентов голосов, уже поддержала Хавьера Милея. Победа над вековым социалистическим мороком в Аргентине ещё никогда не была так близка. Да здравствует свобода, чёрт возьми! Задонатить через бота | Patreon | Boosty | Предложить новость
Show all...
IMG_6650.MP429.46 MB
Photo unavailableShow in Telegram
#філасофскікаляндар
Show all...
🥰 11👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
#філасофскікаляндар
Show all...
💋 9👍 4
Photo unavailableShow in Telegram
#філасофскікаляндар
Show all...
12❤‍🔥 5💋 1
Photo unavailableShow in Telegram
«Кожнай драбнічкай ты варты пашаны, кожнае слова вякамі стварана. І на вякі яно жыць застанецца вечнае так, як народнае сэрца» Уладзімір Дубоўка #цытатыбеларусаў
Show all...
15❤‍🔥 3🥰 2
Photo unavailableShow in Telegram
#філасофскікаляндар
Show all...
8❤‍🔥 2👍 1
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.