cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Васьміног: адукацыя для беларускіх дзяцей сёння і заўтра

Advertising posts
291Subscribers
No data24 hours
-17 days
+130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

10 гадоў таму ў Беларусі ў школах увялі электронныя дзённікі. ✍️ Аднак беларускія школьнікі дагэтуль працягваюць кожны тыдзень перапісваць ад рукі адзін і той жа расклад урокаў. 💰Ды яшчэ і пашыраная версія электроннага дзённіка, як аказалася, з’яўляецца платнай для бацькоў. 📖 Больш за тое, папяровыя дзённікі можна выкарыстоўваць у школах не ўсе, а толькі тыя, якія дазволіць Міністэрства адукацыі. 🤷 Планаў адмяняць папяровыя дзённікі пакуль у Міністэрства няма. Нават наадварот: электронны дзённік не з’яўляецца абавязковым і прымаецца дырэктарам ва ўзгадненні з бацькамі вучняў. А вось папяровы носьбіт -- дагэтуль з’яўляецца абавязковым атрыбутам школьнага працэсу. У адрозненне, напрыклад, у еўрапейскіх краін, дзе ўжо адмовіліся ад папяровых дзённікаў і школьнікам не даводзіцца кожны тыдзень запаўняць ягоныя старонкі. ❓А што думаеце вы? Дзяліцеся ў каментарах. Васьміног
Show all...
👍 3
☢️ У ноч з 25 на 26 красавіка адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС. У некаторых раёнах ад 2 траўня пачалася эвакуацыя насельніцтва. Вывозіць дзяцей з забруджаных радыяцыяй тэрыторый дапамагалі рабіць менавіта настаўнікі. 📌 Як згадваюць настаўнікі адной з адселеных вёсак Гомельшчыны:
“11 траўня нам дырэктар сказаў прайсціся па бліжніх вёсках, дзе жылі дзеці, якія хадзілі ў нашую школу. Трэба было апавясціць бацькоў, што будзе адсяленне нашых дзяцей ў лагеры. Калі ў першыя хаты прыходзілі ў 6 вечара, то ў апошнія заходзілі і ў 3 ночы. Калі паведамлялі, што будзе адсяленне дзяцей, то бацькі плакалі, бо не ведалі, куды дзяцей адсяляюць. Было вельмі жудасна”. 😢
❗️А яшчэ настаўнікі займаліся дэзактывацыяй забруджаных радыяцыяй тэрыторый: мылі дахі будынкаў, здымалі верхні слой зямлі і адвозілі яго на могілкі, палолі капусту на калгасных палях. ❓ А што вы памятаеце пра 26 красавіка 1986? Дзяліцеся ў каментарыях. Васьміног #школа #аварыяначаэс #радыяцыя #настаўнікі #эвакуацыя #ліквідатары #ЧАЭС
Show all...
😭 4🌚 1
Вікіпедыст Міхаіл Волчак набірае вучняў для заняткаў англійскай
📙“Маю досвед рыхтавання для іспытаў IELTS. З тымі, хто хоча трымаць варты ўзровень англійскай мовы, канцэнтруюся на карэкцыі вымаўлення і пашырэнні слоўнікавага запасу для дыскусій на гарачыя і цікавыя бакам тэмы. Абмяркоўваем кнігі, кіно, гульні, папулярна навуковыя артыкулы і розныя з'явы ў жыцці грамадства.”
— Распавядае пра сябе Міхаіл Волчак. ✅ Міхал Волчак — рэдактар беларускай Вікіпедыі, адзін з аўтараў анлайн-слоўніка сучаснага беларускага слэнгу “Нішо”, разам з жонкай Святланай выдае навукова-папулярны часопіс “Памылка”. Увосень 2022 года Міхаіл Волчак вымушаны быў з’ехаць з Беларусі.
❗️“Чым больш я змагу зарабіць на сваіх занятках, тым менш мне прыйдзецца працаваць на макдональдз=) і тым больш змагу пісаць кнігі, займацца даследчыцкай дзейнасцю і магчыма справамі, дзе я магу быць больш плённым, чым у фасаванні фрытак”.
— Жартуе Міхаіл Волчак. Прапанову можна павывучаць тут: https://rep.talash.by/ Васьміног #адукацыя
Show all...
👍 7
Вікіпедыст Міхаіл Волчак набірае вучняў для заняткаў англійскай
📙“Маю досвед рыхтавання для іспытаў IELTS. З тымі, хто хоча трымаць варты ўзровень англійскай мовы, канцэнтруюся на карэкцыі вымаўлення і пашырэнні слоўнікавага запасу для дыскусій на гарачыя і цікавыя бакам тэмы. Абмяркоўваем кнігі, кіно, гульні, папулярна навуковыя артыкулы і розныя з'явы ў жыцці грамадства.”
 — Распавядае пра сябе Міхаіл Волчак.
 
✅ Міхал Волчак — рэдактар беларускай Вікіпедыі, адзін з аўтараў анлайн-слоўніка сучаснага беларускага слэнгу “Нішо”, разам з жонкай Святланай выдае навукова-папулярны часопіс “Памылка”. Увосень 2022 года Міхаіл Волчак вымушаны быў з’ехаць з Беларусі. 
 
❗️“Чым больш я змагу зарабіць на сваіх занятках, тым менш мне прыйдзецца працаваць на макдональдз=) і тым больш змагу пісаць кнігі, займацца даследчыцкай дзейнасцю і магчыма справамі, дзе я магу быць больш плённым, чым у фасаванні фрытак”.
— Жартуе Міхаіл Волчак. Прапанову можна павывучаць тут: https://rep.talash.by/ Васьміног #адукацыя
Show all...
Настаўніца па беларускай мове ў Tik Tok з гумарам распавядае пра цяжкасці, з якімі сутыкаецца падчас працы. 🧐Сярод праблем, якія ў жартаўлівай форме ўздымае блогер пад нікам tina_allen, — неабходнасць працаваць у выходныя па патрабаванні адміністрацыі, вялікая колькасць дакументаў, якія даводзіцца рыхтаваць настаўнікам, кепскі почырк вучняў, вялікая колькасць сшыткаў для праверкі. “Жыццё вачыма маладога настаўніка” -- так пазначаецца ў падзагалоўку блога. 📚Больш за ўсё каментарыяў выклікала сур'ёзнае відэа з шэрагу "крык душы настаўніка" пра сачыненне для дзяцей “Кніга, якая мяне ўразіла”. Пад відэа налічваецца больш за 300 каментарыяў, у якіх карыстальнікі з жалем разважаюць пра тое, што беларускую мову цяпер загналі на самы нізкі ўзровень, беларускія дзеці англійскую мову ведаюць часам лепей за беларускую і што родная мова становіцца як замежная. Васьміног
Show all...
🔥 3
🎒З гэтага месяца ў Польшчы адмянілі дамашнія заданні для 1-3 класаў. А для 4-8 класаў пачатковай школы дамашнія заданні не з’яўляюцца абавязковымі. Аднак такія новаўвядзенні не ўсім прыйшліся да спадобы. 📚Некаторыя бацькі адзначаюць, што хацелі б, каб дамашнія заданні засталіся. 🧐 Пакуль у польскім грамадстве працягваюцца дыскусіі наконт дамашніх заданняў, паглядзім, а што ў Беларусі? Апошні раз пытанне адмены дамашніх заданняў уздымалася, калі Андрэй Іванец стаў міністрам адукацыі Беларусі. Тады было сказана, што дамашнія заданні не адменяць. Аднак, як падзялілася меркаваннем маці аднаго з беларускіх школьнікаў, у Беларусі адбываецца іншая крайнасць:
“Паколькі дзецям зніжаюць адзнакі за выпраўленыя памылкі, то даводзіцца рабіць спачатку ўсё на чарнавік, а потым перапісваць на чыставік, не забыўшыся адступіць патрэбную колькасць клетак і лінеек. Па выніку дзіця нервуецца, баіцца памыліцца і выконвае ў два разы большую працу, паколькі перапісвае з чарнавіка на чыставік дамашняе заданне”.
Васьміног
Show all...
👍 4
У Вільні з’явілася магчымасць адкрыць па адным беларускім класе пачатковай школы Гаворка ідзе пра 1, 2 і 3 класы з навучаннем па-беларуску і інтэнсіўнай літоўскай мовай. Тэрытарыяльна класы з’явяцца ў адным з дзіцячых садкоў у раёне гімназіі імя Ф. Скарыны. 👆Для гэтага неабходна да канца траўня падаць заяўку праз сайт http://svietimas.vilnius.lt/ у гімназію Ф.Скарыны.
“Беларуская гімназія Скарыны таксама пачыналася з асобных класаў. Калі назбіраюцца дзеці ў гэтыя першыя класы, далей будзе прасцей пашыраць ініцыятыву і на сярэднія класы. Але калі сёлета не атрымаецца, то пераканаць кіраўніцтва Вільні, што беларусам сапраўды патрэбныя дадатковыя беларускія класы, будзе значна складаней.”
— Паведамляе ініцыятыва беларускіх бацькоў у Вільні на сваіх старонках у сацыяльных сетках. 📍Акаўнты афіцыйнага камунікату ініцыятывы беларускіх бацькоў у Вільні: ✏️ https://www.facebook.com/profile.php?id=61557550543667 ✏️ https://www.instagram.com/belschoolvln?igsh=MXZxbDA0cnpxYXloeQ== Васьміног
Show all...
6
"Школьныя замалёўкі" 👍 “Белпошта” выпусціла розныя тэматычныя наклейкі на беларускай мове. Сярод іх -- прысвечаныя школе. Тэматычныя наклейкі называюцца “Школьныя замалёўкi”. Васьміног
Show all...
👍 5
Поўны відэакурс па гісторыі Беларусі для 6 і 7 класаў Паглядзець відэаўрокі можна на youtube-канале “Гісторыя Беларусь | Альгерд ужо не той”. Таксама відэаматэрыялы дасяжныя ў аднайменных сацыяльных сетках ў Інстаграме, Фэйсбуку і Tik Tok. ❗️Альгерд ужо ня той — гэта гістарычны канал для школьнікаў, бацькоў і настаўнікаў. За год на канале з’явілася 60 відэа. 📌 Заняткі для 6 класа ахопліваюць перыяд ад найстаражытнейшых людзей на беларускай зямлі да культуры беларускіх зямель у канцы XIV - XV стагоддзі. 📌 Заняткі для 7 класа ахопліваюць перыяд ад утварэнне ВКЛ да паўстання 1794 года на беларускіх землях і Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Сярод тэм, пра якія можна паглядзець на відэаўроках -- “Княжанне Вітаўта”, “Грунвальдская бітва”, “Вайна з Іванам Жахлівым”, “Магдэбурскае права”, “Крывавы патоп” і іншыя. Кожны відэаўрок займае час ад 7 да 27 хвілін. Васьміног
Show all...
🔥 10👍 2 2👏 2
Ва ўмовах вайны ва Украіне з’явіцца першая падземная школа Падземная школа на 900 чалавек пачне працаваць у Харкаве. Менавіта гэты на гэты горад Расея ўзмацніла бамбардзіроўкі ў апошнія месяцы. 😢 🏫 Падземная школа, прыводзіць словы гарадскога кіраўніка выданне “Українська правда”, узведзеная з захаваннем усіх патрабаванняў бяспекі. Для правядзення ўрокаў маецца 20 кабінетаў. Падземныя школы плануюць пабудаваць і ў іншых раёнах Харкава. Таксама падобныя навучальныя ўстановы збіраюцца адкрыць і ў Запарожжы. Васьміног
Show all...
😢 4