cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Бюро

Расследаванні пра Беларусь Робім нябачнае бачным. Улады Беларусі прызналі нас экстрэмістамі. звязацца з намі: @buro_editors Наш інстаграм https://instagram.com/buromedia_by Падтрымаць рэдакцыю https://www.patreon.com/buromediaby

Show more
The country is not specifiedThe language is not specifiedThe category is not specified
Advertising posts
673
Subscribers
+124 hours
+27 days
+1430 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Звязаная з сям’ёй Лукашэнкі кампанія зарабляе на радыё ў Беларусі. Яна кантралюе радыёстанцыі «Супер FM» і «Душэўнае радыё», а хутка запусціць «Радыё Шансон» разам з Упраўленнем справамі Лукашэнкі. У Беларусі з’явіцца сваё «Радыё Шансон». Яно плануе пачаць кругласуткавае вяшчанне з верасня гэтага года. Ліцэнзію на вяшчанне сёлета ў сакавіку атрымала прыватная фірма «Музычная частата». Летась кампанія зарабіла амаль 200 тысяч рублёў чыстага прыбытку (больш як 60 тысяч еўра). Хто ж стаіць за гэтай даволі паспяховай фірмай? 21% кампаніі знаходзіцца ва ўласнасці Рэспубліканскага культурна-асветніцкага цэнтра Упраўлення справамі Лукашэнкі (канцэртная зала «Мінск»). Яшчэ 30% – у дзяржпрадпрыемства «Дом прэсы», якое належыць Міністэрству інфармацыі. І 49% валодае ТАА «Музычная медыякампанія». «Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі (30%) Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная амаль цалкам на Андрэя Урублеўскага (95%) – аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі. У 2023 годзе выручка «Музычнай медыякампаніі» склала 6,5 мільёна рублёў, або крыху больш за 2 мільёна еўра. Імаверна, Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб схаваць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі – АНна Сяргеевна Лукашенко. Цалкам навіну чытайце на нашым сайце
Show all...
🔥 8 1👍 1
Падсанкцыйныя еўрапейскія грузавікі возяць ў Расію дзясяткі беларускіх кампаній на мільёны долараў. Сярод папулярных аўтамабільных брэндаў — MAN, Mercedes-Benz, Volvo ды іншыя. Гэтая тэхніка трапляе ў Расію ў абыход санкцый. Дзякуючы хітрым схемам у 2023 годзе з Беларусі ў Расію было пастаўлена больш як 600 аўтамабіляў. Агульнай сумай на 60 мільёнаў долараў. Пры гэтым на тройку лідараў прыходзіцца больш за палову шэрага аўтарынку. Гэта істотна палепшыла іх дабрабыт. Як працуюць схемы па абыходу санкцый і якія кампаніі ў гэтым удзельнічаючь чытайце ў нашым новым расследаванні «Truck Dealers». Чытаць без VPN.
Show all...
🔥 8 1🤬 1
Беларускі порт у Мурманску пабудуе «бізнэсвумэн» з каманды «нафтавага кашалька» Лукашэнкі. Расследавальнікі @buroby высветлілі, што да будаўніцтва порта ў Мурманску можа мець дачыненне «нафтавы кашалёк» Лукашэнкі Мікалай Варабей і яго кампаніі. На днях паведамлялася, што беларускія інвестары плануюць пабудаваць порт у Мурманскай вобласці. Пагадненне пра гэта падпісалі губернатар Мурманскай вобласці Андрэй Чыбіс і гендырэктар расійскай кампаніі «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» Андрэй Бунакоў. Уладальнікамі ж кампаніі лічацца нейкая беларуска Нэлі Малярова (1%) і беларуская кампанія «Лагістык Энерджы» (99%). Хто ж гэтыя раптоўныя інвестары? Журналісты reform.news распазналі ў Андрэі Бунакове былога гендырэктара «Белшыны», якога год таму затрымлівалі. І за якога тады заступаліся прадстаўнікі дзейнай улады — Раман Галоўчанка, Наталля Качанава і Пётр Пархомчык. Кампанія «Лагістык Энерджы», якой аднаасобна з лістапада 2022 года валодае Нэлі Малярова, зарэгістраваная па тым жа адрасе, што і іншая вядомая лагістычная кампанія «Белказтранс». Гэта актыў Мікалая Вараб’я. Кампанія была запісаная на яго асабіста да снежня 2020 года. Дзякуючы @cpartisans_by мы змаглі даведацца, што Нэлі Малярова працавала ў «Белказтрансе» ў 2021 годзе, яна родам з Наваполацка. А ейны муж Аляксандр Маляроў лічыўся супрацоўнікам іншай кампаніі, якой сувалодаў Мікалай Варабей, — «Інтэрсэрвіс». Мы спрабавалі звязацца з Нэлі Маляровай праз ейных бацькоў. Яны абяцалі перадаць дачцэ просьбу пра інтэрв’ю, але пакуль яна нам не ператэлефанавала. Нэлі, мы чакаем вашага званку! Дырэктар «Лагістык Энерджы» Марат Малецкі адмовіўся ад каментараў. Але мы змаглі знайсці, што яго поўны цёзка двойчы быў назіральнікам у Наваполацку на выбарах у Беларусі — дэпутацкіх у 2019 годзе і прэзідэнцкіх у 2020 годзе. А таксама тое, што яго цёзка быў начальнікам вытворчага аддзела завода «Палімір» у Наваполацку. Чытайце цалкам навіну на нашым сайце. А тут без VPN.
Show all...
👍 10😱 5😈 4🤔 2🔥 1
⚡️Наш сайт ізноў працуе! Просім прабачэння на часовыя нязручнасці. Нагадаем, што ўчора мы выпусцілі расследаванне пра тое, як беларускія кампаніі ў абыход санкцыяў пастаўляюць цягачы ў Расію — "Truck Dealers". Калі вы яшчэ не чыталі, то раім прачытаць! Тут можна прачытаць без VPN. Таксама, калі вы хочаце падтрымаць нашую працу — вы можаце стаць нашым падпісчыкам на Patreon.
Show all...
🔥 17
❗️Сябры, у нас часовыя тэхнічныя непаладкі з сайтам. Спадзяемся, што хутка ўсё будзе выпраўлена. Пакуль сайт і расследаванні недасяжны.
Show all...
👀 9🤔 2😢 2 1😁 1
У нашым новым расследаванні «Truck Dealers» мы рассказваем як падсанкцыйныя еўрапейскія грузавікі ў Расію возяць дзясяткі беларускіх кампаній. Дзякуючы хітрым схемам у 2023 годзе з Беларусі ў Расію пастаўленыя больш як 600 цягачоў на 60 мільёнаў долараў. У тройку лідараў увайшлі «Белшынгандальсэрвіс», «Аўтабай Лізінг» і «НМП Лагістык». Яны падзялілі між сабой амаль 60% шэрага аўтарынку, што істотна палепшыла іх дабрабыт. Сярод папулярных аўтамабільных брэндаў – Volvo, Scania, Mercedes-Benz, DAF, MAN, Renault. Краінай паходжання грузавікоў пазначаныя Швецыя, Бельгія, Нідэрланды, Францыя, Германія, Польшча. Чытайце расследванне «Truck Dealers» цалкам на нашым сайце. Чытаць без VPN.
Show all...
🔥 16
Польшча, Латвія і Літва перасталі пускаць некаторыя машыны з Еўропы ў Беларусь. Гэта было зроблена, каб спыніць перапродаж люксавай тэхнікі ў Расію. Заўтра выйдзе наша нашае расследаванне, у якім мы раскажам яшчэ пра адну катэгорыю еўрапейскіх аўтамабіляў, якая робіць касу беларускім пасярэднікам, — грузавікі. Акрамя таго, мы раскрыем сетку кампаній у Еўропе, Беларусі і Расіі, якія возяць легкавыя аўто ў абыход санкцый. Гэты матэрыял падрыхтаваны ў партнёрстве з расійскім незалежным выданнем «Вёрстка» пры падтрымцы «КіберПартызан» і літоўскага расследавальніцкага цэнтра «Siena». Пра гэтыя шэрыя схемы мы ўпершыню расказалі ў канцы мінулага года ў нашым расследаванні «Спонсары раскошы», ў якім мы распавялі як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый.
Show all...
👍 11🔥 10
Дарагія падпісчыкі, пакуль мы рыхтуем для новае расследаванне — хочам нагадаць вам пра што мы пісалі раней. ■ Расследаванне «Спонсары раскошы». Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый. ■ Расследаванне “Цемные бакі Беларускага Чырвонага Крыжа” . Як кіраўніцтва самай вялікай грамадскай арганізацыі шыкуе на грошы беларусаў і міжнародныя гранты. ■ Расследаванне “Крывавыя пасярэднікі“. Як беларускія кампаніі дапамагалі абсталёўваць расійскую ваенную прамысловасць у абыход санкцый. ■ Расследаванне «Святая бухгалтэрыя». Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг. ■ Расследаванне «Таемныя здзелкі «Алютэха». Што ўтойвае адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі Аляксей Жукаў. Таксама ўсе нашыя тэксты можна чытаць без VPN праз сайт-люстэрка. Калі вы хочаце падтрымаць нашую працу — вы можаце стаць нашым падпісчыкам на Patreon.
Show all...
17🔥 3👍 2
Што ўтойвае адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі Аляксей Жукаў Жукаў – стваральнік найбуйнейшага ва Усходняй Еўропе холдынгу па выпуску ралетаў, варотаў і алюмініевых профіляў пад брэндам «Алютэх». Ён адзін з самых паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі, які атрымаў ордэн з рук Аляксандра Лукашэнкі за ўнёсак у развіццё эканомікі. Пасля ўвядзення жорсткіх санкцый супраць Беларусі Жукаў без лішняй агалоскі прадаў увесь свой бізнэс нямецкай групе кампаній Hörmann. Але перад гэтым ён паспеў засвяціцца ў пастаўках санкцыйных тавараў у Еўропу. У партнёрстве з нямецкімі выданнямі Paper Trail Media і Manager Magazine, а таксама пры падтрымцы «КіберПартызан», OCCRP ID і расійскага выдання «Вёрстка», мы зрабілі расследаванне пра схемы абыходу санкцый кампаніі Алютэх. Тут чытаць без VPN.
Show all...
👍 12 2🔥 1
Вельмі салодкія справы. Як Сяргей Цяцерын узяў у свае рукі пастаўкі топавых ласункаў у Беларусь. Пасля працяглай адсутнасці ў Беларусь вярнуліся вафлі Kinder Bueno. Заўважыў гэта блогер Какабай, пра што паспяшаўся распавесці сваёй аўдыторыі. «Бюро» высветліла, што слодыч у беларускія крамы пастаўляе наш стары знаёмец – сябар Аляксандра Лукашэнкі, бізнэсовец Сяргей Цяцерын. Пасля ўвядзення санкцый ЕС Лукашэнка ў адказ забараніў увозіць у Беларусь харчовыя прадукты з «недружалюбных краін». У снежні 2023 года ўрад Беларусі працягнуў гэтую забарону да канца 2024 года. Але выключэннем стаў бізнэс Сяргея Цяцерына. Мы вырашылі паглядзець, якія вядомыя брэнды бізнэсовец і напарнік Лукашэнкі ў колцы дроваў Сяргей Цяцерын яшчэ завозіць у Беларусь. На выявах зверху вы можаце ўбачыць што мы знайшлі. Тут і паста Nutella, і разнастайныя гатункі Kinder, шакаладкі Schogetten, Ritter Sport, чыпсы Pringles ды іншае. Цалкам чытайце на нашым сайце. А тут чытаць без VPN.
Show all...
🔥 10🤔 3🤬 2🤣 2