cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

PALATNO

PALATNO расказвае пра гісторыю, культуру і жыццё па-беларуску. Свежы артыкул — кожны дзень. Наш сайт: https://palatno.media/

Show more
Advertising posts
240Subscribers
No data24 hours
+47 days
+1130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

У Міжнародны дзень танца расказваем пра беларускія народныя танцы. ▪️ Cамым папулярным танцам у Беларусі з’яўляецца «Лявоніха». Яго ведаюць і пад іншымі назвамі: «Крутуха», «Круцёлкай», «Падарожнай». Назва змянялася ад музычнага суправаджэння і асаблівасцей выканання танца. Гэты танец парна-масавы, танцуюць з любой колькасцю пар. Часам «Лявоніху» танцавалі і адны жанчыны. Танец суправаджаўся разнастайнымі жартоўнымі прыпеўкамі. ▪️ «Крыжачок» — яшчэ адзін з найбольш папулярных беларускіх танцаў. Яго паходжанне звязваюць з назвай дзікага качара – «крыжака» (таму ў танцы можна заўважыць імітацыю рухаў птушак). Магчыма, назва танца паходзіць і ад слова «крыж» – для яго характэрныя пастраенні ў форме крыжа, пераходы крыж-накрыж. «Крыжачок» маглі называць інакш: «Крыжык», «Паўлючок», «Антошка». Як і «Лявоніха», «Крыжачок» з’яўляецца парна-масавым танцам. Яго таксама можа выконваць розная колькасць пар. ▪️ «Кола» — гэты танец танцавалі на Купалле. Для выканання «Кола» характэрныя кружэнні, змены кірункаў, пастраенні ў пары. Танец выконвалі ад васьмі да шаснаццаці выканаўцаў. Танец маглі выконваць нават на вяселлях. Танец вядомы не толькі на тэрыторыі Беларусі, а і ў іншых славянскіх народаў. Першую сцэнічную пастаноўку «Кола» зладзілі ў 1921 годзе. Танец паставілі на спектаклі «На Купалле» па п’есе Міхася Чарота. 🖥 Пра «Лявоніху», «Крыжачок» і «Кола» расказваем на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
Show all...
🔥 4👍 1
🔥 Трэці выпуск падкаста «Гавораць падлеткі»! У трэцім выпуску падкаста «Гавораць падлеткі» паразмаўлялі з Лёшам, вядомым у беларускім сегменце Твітара (цяпер — X) як Беларусаед. Закранулі тэму вышэйшай адукацыі: ці яна патрэбная ў сучасным грамадстве, як пачаць кар’еру без дыплома. Таксама абмеркавалі арыентацыю героя і камінг-аўт перад бацькамі. Пагутарылі пра досвед Аляксея ў працы на праекце, які займаецца перакладам і агучкай кантэнту па-беларуску, а яшчэ шмат жартавалі і пляткарылі. 🎙 Слухайце падкаст «Гавораць падлеткі» — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
Show all...
6👍 2🔥 2
Што жанчыны адзяваюць у турме?
У Музеі Берлінскай сцяны праходзіць выстава пра жанчын і Беларусь. У цэнтры ўвагі — палітзняволеныя. Гэта выстава — частка праекта «Палітвязынка», які расказвае пра тое, што адбываецца жанчынамі, якіх пераследуюць па палітычнаматываваных крымінальных справах.
▪️ Рэчы для выставы збіралі два месяцы. Іх перадавалі самі палітзняволеныя — тыя, хто прайшоў турму. У кожнай рэчы — свая адметная гісторыя. У калекцыі — вясельныя сукенкі, хусткі, бялізна. ▪️ Стваральніца праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая расказала, што сярод экспанатаў ёсць чорныя трусы. Яны належалі маладой студэнткі Касі, якая трапіла на два гады ў калонію па палітычна матываванай справе. Ёй было 19 гадоў, калі яе арыштавалі: «Ёй бы адзяваць прыгожую бялізну, вучыцца, вандраваць, кахаць. Але яе вырвалі несправядліва з жыцця і пасадзілі на самае дно жыцця — у беларускую турму». ▪️ Экспазіцыя рэчаў беларускіх палітзняволеных назаўсёды застанецца ў Музеі Берлінскай сцяны. У музеі — 50 памяшканняў: там ёсць выставы пра Украіну, Паўночную Карэю і цяпер з’явілася пра Беларусь. 🖥 Падрабязней расказваем пра выставу на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
Show all...
😢 8👍 2
У Беларусі не хапае дзясяткаў тысяч работнікаў. Чаму так здарылася? ▪️ Некаторыя лічбы, якія сведчаць аб недахопе працоўнай сілы ў эканоміцы, шакуюць не толькі адмыслоўцаў, але і звычайных людзей. Недахоп кадраў назіраецца практычна ва ўсіх сферах. Па дадзеных дзяржаўнай службы занятасці ў краіне не стае больш за 102,5 тысячы работнікаў. ▪️ Калі паглядзець на працэс у дынаміцы і параўнаць лічбы з 2014 годам — падзенне ў доларавым эквіваленце больш за 10%. Гэтыя лічбы якраз і сведчаць аб своеасаблівай карэляцыі паміж тым, як зніжаецца рэальная база эканамічна-актыўнага насельніцтва і тэмпы росту эканомікі. Гэта паказвае, што кадравая праблема з’явілася не ў адной нейкай індустрыі ці галіне, а прасякае наскрозь усю сістэму. ▪️ У Беларусі гучаць заклікі будаваць эканоміку прапановы. Гэта значыць — нарошчваць вытворчасць так, каб мабілізоўваць грамадзян на попыт. З іншага боку, без дастатковай колькасць працоўных рук вырашыць гэта немагчыма. ▪️ Адна з апошніх ідэй, агучаная ў СМІ — прапанаваць вярнуцца на працу тым, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку, найбольш адметная. Не кожны пенсіянер, паводле яго, вернецца на прадпрыемства. А з гадамі страчваюцца кампетэнцыі: эканоміка развіваецца такімі тэмпамі, што нават на адзін год на аднаўленне кампетэнцый трэба патраціць шмат часу. У цэлым шэрагу галін эканомікі пенсіянераў наогул яшчэ і не было: да прыкладу, той жа ІТ-сектар. ▪️ Некалькі месяцаў таму намеснікам міністра ўнутраных спраў Мікалаем Карпянковым былі агучаны лічбы так званых «збеглых» — людзей, якія вымушана з’ехалі ў эміграцыю. Лічба страшэнная — 350 тысяч чалавек. Сярод іх — цэлыя прыватныя кампаніі, якія зладзілі рэлакацыю за мяжу з прычыны неспрыяльных умоў для бізнесу, заходніх санкцый. Пры змене ж палітыка-эканамічнага клімату ў краіне многія, напэўна, захочуць вярнуцца на радзіму. Толькі так пытанне пакуль не стаіць. 🖥 Яшчэ больш пра тое, чаму ў Беларусі не хапае кадраў, можаце прачытаць на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
Show all...
🔥 7👍 2😢 1
Што паглядзець на беларускім YouTube? Спіс
19 гадоў таму на YouTube загрузілі першае відэа — адзін са стваральнікаў здымаў яго ў заапарку ў Сан-Дыега. За гэты час сэрвіс падарыў гледачам сотні тысяч розных відэа. У апошнія гады стаў актыўна развівацца і беларускі сегмент YouTube. Расказваем, якія каналы можна паглядзець на відэасэрвісе.
У нашай падборцы ёсць каналы ад інтэрв'ю і ток-шоу да забаўляльных перадач пра будаўніцтва і аўто да выступаў комікаў. 🖥 Расказваем, якія розныя каналы ёсць на беларускім YouTube. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
Show all...
👍 11 5🥰 2
Сучасныя гербы Хоцімска і Ганцавічаў — адзін гістарычны, а другі міфічны
Большая частка беларускіх райцэнтраў мае свае ўласныя сімвалы, але далёка не кожны адпавядае гістарычнай праўдзе або адлюстроўвае мінуўшчыну горада або мястэчка. На прыкладзе двух невялікіх райцэнтраў розных рэгіёнаў нашай краіны можна пабачыць, які герб мае рэалістычны і гістарычны характар, а які мала звязаны з рэчаіснасцю.
▪️ Ганцавічы пераўтвараюцца ў буйны прамыслова-гандлёвы пункт пасля пабудовы чыгункі напрыканцы XIX стагоддзя. Дзякуючы чыгунцы, Ганцавічы сталі горадам. Аднак на сучасным гербе гэта ніяк не адлюстроўваецца. ▪️ Цяпер на гербе Ганцавічаў — жураўлі як прыналежнасць да Палесся і элементы герба Чапскіх, на землях якіх і ўтварылася паселішча. ▪️ На сучасным гербе Хоцімска нічога не сведчыць пра тое, што паселішчам валодалі Радзівілы. У гербе ёсць срэбраныя клямры — спасылка да князёў Галынскіх, якія таксама валодалі Хоцімскам. ▪️ У самага ўсходняга беларускага горада на сучасным гербе ёсць яшчэ адна гістарычная спасылка — меч. Ён актуалізуе Крычаўскае паўстанне, а Хоцімск непасрэдна ў ім удзельнічаў — ля яго збіраўся атрад паўстаўнцаў. 🖥 Падрабязней пра гербы Хоцімска і Ганцавічаў — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
Show all...
8👍 3🔥 1
Ці бачылі вы калі-небудзь фільм пра жывога Якуба Коласа?
Кароткаметражную стужку «Народны паэт» знялі на юбілей Якуба Коласа ў 1952 годзе. Яна вядома толькі ў вузкіх колах даследчыкаў-коласазнаўцаў і аматараў беларускага дакументальнага кіно, да і то пераважна навукоўцаў. А фільм варты ўвагі, бо на ім можна ўбачыць жывога класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Тым больш, што сама невялічкая стужка з’яўляецца помнікам эпохі з усімі ідэалагічнымі атрыбутамі познесталінаскага часу.
▪️ Нядаўна знайшоўся беларускамоўны варыянт стужкі, хоць раней лічылася, што дакументальны фільм «Народны паэт» выйшаў на экраны для беларускага гледача толькі на рускай мове. Рускамоўны варыянт кінатвора захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў. ▪️ Сам Якуб Колас не надаваў вялікай увагі дакументальнаму фільму, у якім быў створаны яго кінапартрэт згодна тагачасным савецкім канонам мастацтва. Класік айчыннай літаратуры хутчэй за ўсё наогул не быў аматарам тэлевізара, рэдка яго глядзеў. ▪️ Над стварэннем гэтай стужкі працавала каманда пад кіраўніцтвам аднаго з родапачынальнікаў беларускага кіно — Юрыя Тарыча. Кіно здымалі па канонах мастацкага фільма, як дакументальна-мастацкія інсцэніроўкі. На кадрах Колас палівае градкі, разбірае пошту, сустракаецца з пісьменнікамі і рабочымі «Аўтапрамбуда», расказвае пра творчыя планы маладым аўтарам. Паралельна з творчымі сустрэчамі пісьменніка ў школе адбываецца ўрок па коласаўскай «Новай зямлі», а ў тэатры ставяць спектакль па аповесці «Дрыгва». 🖥 Расказваем пра фільм «Народны паэт» і паказваем яго беларускамоўную версію. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
Show all...
9👍 2
«Ну як палучылася, клэба?» Як размаўляюць беларускія паўночнікі? На Віцебшчыне хлопцаў называюць мальцамі — гэта адно з самых распаўсюджаных рэгіянальных слоў у Беларусі. А ці ведалі вы, што на беларускай поўначы церпяць кандзібоберы, рукаюцца, выкідваюць шуму… Карацей, робяць тое, што і ў іншых частках краіны. Праўда, называюць некаторыя рэчы і з’явы інакш. 🖥 Расказваем (і паказваем прыклады) пра паўночныя беларускія словы на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
Show all...
👍 6 3🔥 2😁 2
Тры крутыя кароткаметражкі пра беларускую рэчаіснасць
На платформе VODBLISK сталі даступнымі раннія працы рэжысёра Андрэя Кашперскага. Кашперскі — адзін з аўтараў праекта «ЧынЧынЧэнэл» і серыяла «Працэсы». У фільмаграфіі рэжысёра больш за дзясятак кароткаметражных фільмаў: частка з іх атрымала ўзнагароды на міжнародных фестывалях.
▪️ «Тут быў Саша». У фільме «Тут быў Саша» дзеянне разгортваецца на дзіцячай пляцоўцы. Усё пачынаецца са сваркі двух каханых, якім цяпер трэба наладзіць паразуменне і давер у адносінах. Аднак у працэс умешваюцца вонкавыя фактары… ▪️ «Цукар». Стужка «Цукар» пачынаецца з таго, што некалькі сяброў сядзяць у кавярні і расказваюць адзін аднаму пацешныя навіны з Беларусі. Размовы сяброў — гэта тое, з чаго і складаецца стужка. ▪️ «Hasta la vista, baby». Кароткі і жорсткі фільм пра жарт, які пераўтвараецца ў самы сапраўдны кашмар. 🖥 Пра фільмы і тое, дзе іх можна паглядзець, чытайце на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
Show all...
👍 8
🖥 Больш пра рэгіянальныя словы і фразы Віцебшчыны — на нашым сайце. Клікай сюды! 📌 Падтрымаць працу PALATNO можна на Patreon!
Show all...