Цёмны Лёс
Open in Telegram
"Цёмны Лёс" - падкаст з калянавуковым, акадэмічным, прафесійным ды тэхнічным кантэнтам па-беларуску. У тэлеграме посцім паведамленні аб новых выпусках ды пасты пра беларускамоўныя рэсурсы. YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos Аўтар: @iamitboroda
Show moreBelarus7 278The category is not specified
397
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-330 days
Posts Archive
397
Тут на наступных выхадных у Вільне адбудзецца шыкоўны офлайн-хакатон для беларусаў, раю наведаць (можа і сам даеду): https://kulturnykod.byculture.org/
397
Глядзіце што знайшоў: https://belarusmusic.com
Нарэшце можна слухать беларускую музыку, аудыё-кнігі і казкі на адным сайте 😊
Спадзяюся, што праект нармалёва фінансуецца, бо патэнцыял вялікі і будзе патрабаваць вялікіх сэрверных магутнасцяў.
Чакаю аплікацыю на свой андроід ☺️
397
Нарэшце апублікаваў першы выпуск падкаста "Цёмны Лёс" 😊
У ім пагутарыли з маладым праграммістам Арцёмам Захаравым аб тым, як было заходзіць у IT пасля 2020 года, пра пераезд у Польшчу і пра беларускасць.
Прыемнага праслухоўвання ды прагляду! 😊
👉 Відэа: https://youtu.be/RTqXNCSrBQI
👉 Аўдыё: https://darkdestiny.mave.digital/ep-2
397
Нечакана цікавы канал пра кулінарыю па-беларуску: @Gatujem_i_jamo
P.S. У панядзелак апублікую першы пілотны выпуск Цёмнага Лёсу, пра беларускага праграміста, які зайшоў у IT пасля 2020 года. Сёння ў ночы запісваем другі выпуск пра хімію ды радыяцыйную бяспеку 😊
397
Пряцягваю адчыняць для сябе беларускамоўныя падкасты.
Сёння дзякуючы твітэру знайшоў падкаст "тэхнавука" @stopthatnoise. У ім былы журналіст а зараз IOS-распрацоўшчык Віталь Аляхновіч робіць кароткія агляды апошніх навінаў з міру IT, тэхналогій ды навукі.
Вельмі якасна і лаканічна, рэкамендуею 👍: https://tehnavuka.mave.digital
UPD: Слухаць на YouTube: https://youtube.com/c/stopthatnoiseYT
#падкасты
397
У апошні час слухаю шмат беларускага кантэнту. Як сапраўдны айцішнік і крыху гік хачу падзякаваць хлапцоў з падкасту "Першы Гікаўскі" https://piersy.mave.digital - слухаю кожны выпуск, сапраўдны пладовы гікаўскі падкаст 😎
Увогуле, вельмі не хапае тэхнічных падкастаў па-беларуску. Усялякія тэхнаблогі, апошнія навіны з IT, тэхналагічныя інтэрвью (тут у хуткім часе я крыху вам прынясу кантэнта). Насамрэч калі ёсць жаданне - бярыце фарматы Радыё-Т ці якога Вілсакома і проста рабіце падобнае па-беларуску. Вельмі чакаю 😊
#падкасты
397
Тут да мяне ў Інстаграме прыйшлі стваральнікі канала пра беларускую музыку - @theclickby, ды запыталіся аб маіх ўлюблёных песнях. Скінуў некалькі ды заліп на альбоме 2001 года "ВІР" ад Старага Ольсы.
Памятую, як у дзяцінсве калі мы з сябрамі з народнікаў ганялі па кірмашах ды за грошы якія нам давалі на смакоткі куплялі CD-кружэлькі з гэтым альбомам 😊
Маі закаханыя трэкі - Duda, Zimovy Lies, Rujevit, Pahonia (я ўжо тады нешта ведаў 😊)
Дарэчы з апошняга, што мне траплялася ў Ютубе па фольк-накірўнку, вельмі спадабалася творчасць Артура Дзівіа. Яго музыка гучыць вельмі знаёма, але быццам з сусвету Вядзьмара.
👉 Пакіну спасылку тут, каб не згубіць: https://youtu.be/FbP0wsey89E
397
І пакуль я запісваю першыя выпускі (так, праца ідзе поўным ходам😜) параю вам некалькі выдатных онлайн-слоўнікаў: беларуска-расейскіх ды тлумачальных.
🔸 skarnik.by
🔸 slounik.org
🔸 verbum.by
🔸 dictionaries.vivy.app
🔹 pravilna.by - дапаможа звязваць словы правільна
🔹 bnkorpus.info - не слоўнік, але праект пра сучасную беларускую мову
Асабіста мне падабаецца Скарнік ды dictionaries.vivy, але астатнія так сама выдатныя 👍
P.S. Пакідайце ў каментары слоўнікі, якімі карыстаецеся вы.
397
Вітаю усіх!
На гэтым канале можна атрымліваць хуткія паведамленні аб новых выпусках падкасту "Цёмны Лёс", а так сама чытаць мае аўтарскія пасты з беларускамоўнымі рэсурсамі, якія я знаходжу ў інтэрнэце.
Сочым за абнаўленнямі 😊
