en
Feedback
Цёмны Лёс

Цёмны Лёс

Open in Telegram

"Цёмны Лёс" - падкаст з калянавуковым, акадэмічным, прафесійным ды тэхнічным кантэнтам па-беларуску. У тэлеграме посцім паведамленні аб новых выпусках ды пасты пра беларускамоўныя рэсурсы. YouTube: https://youtube.com/@ciomnylos Аўтар: @iamitboroda

Show more
Belarus7 278The category is not specified
397
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
-330 days
Posts Archive
Калі вы яшчэ не глядзелі новы эксперыментальны трэш-фармат пра сучасныя праблемы беларусаў па-беларуску, то вельмі раю, гэта нешта новае ў нашым YouTube-асяроддзі: https://youtu.be/vNtBOsJD4xU?si=oKG5ImUdnKvy0fIU Ну і не пасаромейцеся пасля прагляду ўляпіць хлапцамі лайк ці дызлайк і абавязкова пашырце відэа ў сацсетачках 😊

Дажджы, холад, восеньская маркота.. Што ж можа прынесці праменьчык святла і хатняга цяпла ў гэты лістапад? Вядома ж 49 выпуск
Дажджы, холад, восеньская маркота.. Што ж можа прынесці праменьчык святла і хатняга цяпла ў гэты лістапад? Вядома ж 49 выпуск нашага падкасту! Patreon: https://www.patreon.com/piersy Аўдыё: https://pc.st/e/3txthIpWK50 Відэа: https://youtu.be/XZ0ToxmvH-E?si=rs9fS91JzMSHyOC-

💥 26 выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках! Сёння працягваем размову пра фэнтэзійны сусвет Кола Часу (The Wheel of Time)! Будзем знаёміцца з геаграфіяй і з асноўнымі падзеямі сусвету, паглыбімся ў гісторыю старажытных народаў і артэфактаў. А распавядаць нам пра ўсё гэта будзе праграміст, SRE Engineer і знаўца сусвету Кола Часу - Зміцер Барадаенка. 👉 YouTube: https://youtu.be/2OWyeJb05io 👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/26 Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊

Мапы сусвету Кола Часу
+3
Мапы сусвету Кола Часу

Каб не згубілася: беларускі спеўнік анлайн: https://spevy.org

Калі вы марылі заняцца перакладамі праграм, але вам нешта перашкаджала, ці вы не ведалі з чаго пачаць, то вось вам спіс праектаў: https://gnulinuxbe.notion.site/fbbd6bd31a634027b9d579ad91790d3e А гэта чацік аматараў перакладу на беларусукю: https://t.me/+g1eJo84zFn9hZDgy А гэта невялічкі артыкул ад стваральніка гэтага рэсурса @gnulinuxbe: https://devby.io/news/amatar

💥 25 выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на ўсіх пляцоўках! Сёння размаўляем пра фэнтэзійны сусвет пісьменніка Роберта Джордана - сусвет Кола Часу (The Wheel of Time). Некалькі гадоў таму Amazon пачаў рабіць серыял па першых кнігах Роберта, але ён вельмі сціпла перадае грандыёзнасць твора. Па памерах і дасканаласці сусвет WoT параўноўваюць з Дзюнай і нават Міжзем'я з Уладара Пярсцёнкаў! А распавядзе нам пра ўсё гэта праграміст, SRE Engineer і знаўца сусвету Кола Часу - Зміцер Барадаенка. 👉 YouTube: https://youtu.be/GN9RTWj5Dk0 👉 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 👉 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 👉 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 👉 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/25 Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, ссябры! 😊

Вельмі прыгожа, каб не пашарыць: https://www.youtube.com/watch?v=_YeOmt9zXt8 P.S. Ужо заўтра здывмаю вялізарны выпуск пра цудоўны мір Кола Часаў, калі цікава 😊

🎧 Шукаю транскрайбераў беларускай мовы, для ўдзелу ў маштабным аўдыяпраекце! 💼 Патрабаванні: - выдатнае валоданне беларускай мовай (будзе тэст) - англійская будзе плюсам - досвед у транскрыпцыі будзе плюсам - здольнасць прытрымлівацца зададзеных рэкамендацый па фармаце для стварэння канчатковых файлаў - навыкі працы з камп'ютарам - наяўнасць навыкаў пошуку ў Інтэрнэце - наяўнасць верыфікаванага рахунку PayPal, Wise ці Payoneer 💰 Плюшкі: - магчымасць працаваць аддалена - канкурэнтаздольная аплата 2.10$ за аўдыяхвіліну

✨👻✨ Новы выпуск Цёмнага Лёса распавядзе пра усведамленне ў сне і пра сонны параліч! Вы даведаецеся пра досвед соннага паралічу і як ён звязаны з усведамленнем у сне, як і навошта ўсвядомлівацца ў сне і чаму карысна запісваць свае сны. У гасцях блогерка, якая піша аповеды, заснаваныя на ўласных снах - Марго Сонная. 🔸 YouTube: https://youtu.be/mWnlN8g6FQs 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/24 Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊

Новы кантэнт ад дзяўчынак, якога не хапала беларускай прасторы 😊 https://www.youtube.com/watch?v=3Nv2SScIXhw

Дадаў у сваю мерч-краму багата новых рэчаў, з большага на беларускую тэматыку. Глядзець тут: https://streamlabs.com/itbeard/m
Дадаў у сваю мерч-краму багата новых рэчаў, з большага на беларускую тэматыку. Глядзець тут: https://streamlabs.com/itbeard/merch 😊

Калі вам зручна сачыць за выхадам новых выпускаў Цёмнага Лёсу ў Твітары, то падпісвайцесь: https://twitter.com/ciomnylos Толькі навіны канала, ніякага асабістага меркаванні, срачаў і ўсёй гэтай твітарсскай багны 😊

💥 Ну што, Цёмны Лёс вяртаеца ў эфір пасля адпачынку! У 23ім эпізодзе размаўляем пра этычнасць, бяспеку і самасвядомасць штучнага інтэлекта. У якасці уводнай часткі, мы пагаворым пра тое, як працуюць сучасныя нейрасеткі і пра спецыялістаў якія іх распрацоўваюць. Госць выпуску - Machine Learning Engineer Зміцер Сыракваш. 🔸 YouTube: https://youtu.be/EudlXMwQR_4 🔸 Google Podcasts: https://bit.ly/ciomnylos-google 🔸 Apple Podcasts: https://apple.co/3ZqIeYJ 🔸 Spotify: https://spoti.fi/3mc5Thl 🔸 Спампаваць mp3: https://ciomnylos.itbeard.com/e/23 Прыемнага праслухоўвання ды прагляду, сябры! 😊

Даражэнькія, тут мой добры знаёмы і выдатны актор Ігар Шугалеў трапіў у непрыемныя абставіны, і зараз шукае нашае дапамогі. Хлопец шукае сродкі на чарговую аперацыю на каленным суставе, каб мець магчымасць ізноў хадзіць. Ігар - беларускі акцёр, танцор і перформер, з 2021 года знаходзіцца ў эміграцыі і цяпер жыве ў Варшаве, бо не мае магчымасці жыць і працаваць на радзіме, у Беларусі. Яго працы былі прадстаўлены на найважнейшых еўрапейскіх фестывалях тэатра і сучаснага мастацтва - дзякуючы яго спектаклям свет даведваецца пра падзеі ў Беларусі. Напрыклад, праект «Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае» (https://marinadashuk.art/body) быў запар прэзентаваны 38 разоў у 10 краінах Еўропы. Сродкі, сабраныя ад выступаў, былі накіраваныя на дапамогу пазбаўленым волі ў Беларусі. На гэты раз нашая дапамога патрэбная Ігару, каб вярнуцца на сцэну і працягнуць змаганне за свабоду і справядлівасць. Самы цяжкі этап лячэння ўжо па-за плячыма. Дзякуючы падтрымцы Беларускага Свабоднага тэатра, Інстытута тэатра ў Варшаве і нашых надзейных сяброў, летам гэтага года была паспяхова праведзена першая аперацыя. Аднак у снежні 2023 года яго чакае яшчэ адна аперацыя, а затым доўгая рэабілітацыя, якая працягнецца да ліпеня 2024 года. У цяперашні час ён можа перасоўвацца на мыліцах і кожны дзень змагаецца, каб вярнуцца да нармальнага жыцця і прафесійнай дзейнасці. Каб працягваць лячэнне, трэба сабраць 38 тысяч злотых. Буду вельмі удзячны вам за падтрымку і веру ў перамогу Ігара. Хай з Ігарам будзе сіла і воля! Старонка са зборам (засталося зусім трохі, даражэнькія): https://pomagam.pl/76bw97?fbclid=IwAR12_2RMnJTqQ7dHj5w36IJ0Kyqtzd8uW0Se5PWMprrOF_9s95wT9vC87X0_aem_ARYo917dogXAtXGtpHu4CMIhsWSjg3Hvy8i0Oo7Z58I__e6jkefNF4amj59AmD4-kqk

усё пашарыў

во бляха, прыхварэў быў знатна, але вярнуўся

Дарэчы, ці вы бачылі фільм ЧынЧынЧэнала "ChinChins go nuts!"? Лічу, што гэта лепшы псіхалагічны дэтэктыў гэтага года 😂 👉 Фільм: https://www.youtube.com/watch?v=jErjsPeC_mA 👉 Водгук (я там таксама ёсць): https://www.youtube.com/watch?v=jTWGNo7_AWw

Пакуль я быў на адпачынку, выпадкова знайшоў напэўна першы беларускамоўны якасны трэвэлблог: https://youtube.com/@tuturysty Як Птушкін, толькі па-беларуску, раб падпісацца 🙂 P.S. Новы выпуск Цёмнага Лёсу ўжо на наступным тыдні 😉

Сёння прачытаў валізарны артыкул пра жыццё Маска і як да яго ставіцца яго асяроддзе. Вельмі добры артыкул, паказвае Маска з к
Сёння прачытаў валізарны артыкул пра жыццё Маска і як да яго ставіцца яго асяроддзе. Вельмі добры артыкул, паказвае Маска з крыху іншага боку, чым мы звыклі яго бачыць (ці не). Карацей, зрабіў аматарскі пераклад на беларускую, пачытаць можна у маім блозе на Letapis.VKL: https://letapis.vkl.world/itbeard/tseniavoe-pravila-ilana-maska Буду удзячны за пашырэнне, артыкул здаравенны але насамрэч цікавы 😊