cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

КААРДЫНУЮЧАЯ УПРАВА НАЦЫЯНАЛЬНА-ВЫЗВОЛЬНАГА РУХУ "ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ"

Нацыянальна-вызвольны рух "Вольная Беларусь". Інфармацыя, навіны, актуальныя тэмы. https://www.bns-volnayabelarus.org

Show more
Advertising posts
295Subscribers
No data24 hours
-27 days
-630 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Зянон Пазьняк на Радыё Рацыі: пра назву Рэспубліка Беларусь, геральдыку і раскол БНФ – Беларуская Народная Рэспубліка – гэта назва таго часу, яна мае пад сабою пэўны сэнс. Рэспубліка Беларусь – больш сучасная назва, але сутнасць у тым, што ў назве дзяржавы пажадана, каб была адлюстравана яе гісторыя. У назве многіх краін такое ёсць: скажам у Турэччыне, Іране, нават у Ічкерыі, Аб’яднаным каралеўстве Вялікай Брытаніі падкрэсліваецца гэта. Таму вельмі важна гэта падкрэсліць, і калі мы стваралі Канстытуцыю, там мы ўнеслі гэта: пра тое, што нашая старажытная дзяржава – Вялікае Княства Літоўскае, але камуністы гэта ўсё “парэзалі”. – Я выступаў такім чынам, каб якраз унесці ў назву дзяржавы назву яе старажытную. Першасная назва Рэспубліка Беларусь, а другасная, поўная назва, як скажам у Вялікабрытаніі ці Ірляндыі, яна павінна ўключаць у сябе гістарычны аспект. Кшталтам Вялікае Княства Літоўскае Беларусь, напрыклад. Але як у нас у Канстытуцыі адзначана, краіна называецца Рэспубліка Беларусь, а кароткая назва – Беларусь. Гэта можна працягнуць. Бо гэта вельмі важна ў міжнародных адносінах, у культурных, для пакаленняў,. – Вельмі важна, каб была гісторыя адлюстравана, каб яна была відочнай. І таму калі гэта будзе ў назве, гэта будзе вельмі важна. Таксама важна, каб былі гістарычныя сімвалы. У нас велізарнейшыя геральдычныя традыцыі – там рыцарства было! Кожная шляхта, кожны рыцар меў герб, гэта велізарнейшая культура. Краіна, кожнае ваяводства мела герб, гарады, ратушы, усё. Гэта вялікая геральдычная культура, і гэта павінна быць адлюстравана. Таму гербам нашым з’яўляецца наш старажытны герб Пагоня. – І на падставе гэтага герба, на падставе яго колеру па законах геральдыкі, таксама пабудаваны наш бел-чырвона-белы сцяг, які выходзіць з нашых старажытных колераў, бо калі параўнаць – усё пачынаецца з народнай творчасці – бел-чырвона-белыя колеры былі ўвесь час. І Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі выдатна гэта разумеў, і па геральдычных законах прапанаваў бел-чырвона-белы сцяг. Цалкам гутарку слухайце ў прымацаваным аўдыё
Show all...
4👍 1
Сёньня, 26 красавіка, — 38-я гадавіна катастрофы на ЧАЭС. У 1986 годзе выбухнула Чарнобыльская катастрофа. Страшны “ёдны ўдар” у першы тыдзень пасьля аварыі, які накрыў мільёны беларусаў, поўнасьцю справакавала Масква і яе камуністычная каланіяльная адміністрацыя ў Беларусі. У выніку засакрэчваньня катастрофы і маштабаў яе радыяцыйнай небясьпекі, беларуская нацыя атрымала велізарную калектыўную дозу радыяцыйнага апраменьваньня. Чарнобыль – гэта бясспрэчны факт злачынства, учыненага над беларускай нацыяй. Для беларусаў чарнобыльская навала значна пераўзыходзіць Другую Сусьветную вайну, калі загінуў кожны трэці беларус. У гэты дзень прапануем вам да прагляду ўрывак з дакументальнага фільму BCC «Навука супершторма» (2007 г.), дзе можна пабачыць і пачуць “героя” Расеі, які, распыліўшы радыёактыўныя аблокі над Беларусьсю, “спас от катастрофы миллионы ЛЮДЕЙ" у Расее. "Конечно, я горжусь тем, что в 1986 году я принимал участие в этих событиях, наверное, как и каждый мой товарищ... Направление ветра с запада на восток могло привести к тому, что густозаселённые районы, где находятся очень большие города Москва, Воронеж, Нижний Новгород, Ярославль, пострадали, если бы на эти города выпали радиоактивные осадки, то это была бы зона отселения, это была бы катастрофа для миллионов людей" — Аляксей Грушын. https://www.youtube.com/watch?v=MmhUWzdiBL8&t
Show all...
Як Масква палівала Беларусь радыяцыяй з Чарнобыля | Фільм BBC, 2007 г.

Унікальныя сьведчаньні расейскага лётчыка маёра Аляксея Грушына, які асаджаў чарнобыльскія аблокі на Беларусь: "Конечно, я горжусь тем, что в 1986 году я принимал участие в этих событиях, наверное, как и каждый мой товарищ... Направление ветра с запада на восток могло привести к тому, что густозаселённые районы, где находятся очень большие города Москва, Воронеж, Нижний Новгород, Ярославль, пострадали, если бы на эти города выпали раиоактивные осадки, то это была бы зона отселения, это была бы катастрофа для миллионов людей" Крыніца: Дакументальны фільм BCC «Навука супершторма» (2007 г.) Падпішыся на Варту! Тэлеграм:

https://t.me/wartabelarus

Facebook:

https://www.facebook.com/wartabelarus

😢 4🔥 1
Зянон Пазьняк: Найбольшае шчасце — незалежнасць Беларусі Зянон Пазьняк даў інтэрвію Радыё Рацыі. — Усё жыццё, нягледзячы, што яно было вельмі цяжкім, яно карысна для маёй душы. Усе цяжкасці, што былі, хваробы, усе памылкі, яны карысныя для душы. Найбольш адчуваў сябе шчаслівым, такое шчасце мала хто, відаць, адчуваў — незалежнасць Беларусі. Калі незалежнасць была абвешчаная, Пётра Садоўскі сказаў „Быў час, калі мы былі гістарычна шчаслівымі“. Усё жыццё за гэта змагаўся, і гэта настала. Няма словаў, каб перадаць гэты стан. Мы плакалі, абдымаліся на плошчы з незнаёмымі людзьмі. — У мяне няма прэтэнзіяў да свайго жыцця, якое б яно не было. Адзінае што, успамінаеш нейкія прыватныя адносіны, нейкія крыўдныя словы, якія сказаў — пра гэта шкадую. З некаторымі людзьмі заводзім нейкія адносіны, а лепш бы іх не знаць — пра такія рэчы шкадую. Але не было такіх сітуацый, калі мы зрабілі кардынальную бяду або памылку. Жыццё было вельмі складаным, шмат таго, што я перажыў, наўрад ці хто перажыў. Мой прынцып, як кажуць, ніхто не мае бачыць тваіх перажыванняў, тваёй крыві. Але небяспека страты жыцця была разоў сем-восем, пачынаючы з малых гадоў. Апошняе, гэта 1996 год, але я цудоўна разбіраўся, была мажлівасць мяне забіць, калі былі створаныя эскадроны смерці, і першым павінныя былі мяне кончыць за загадам Лукашэнкі. Я перажыў тое, што многія людзі перажывалі, гэта пачуццё голаду, не адзін раз. І шмат іншага такога, якое ніхто не мае ведаць. Апынуўшыся за мяжой, амаль 30 гадоў там, гэта страшнае жыццё, страшнае выжыванне, страшныя пакуты. Ніхто не ведае і ведаць не будзе. Я заўсёды ўсміхаюся, заўсёды на вярху. Ніхто нічога не знае. І ўсё ўдалося. Прынцып мой такі, што калі, тыя цяжкасці, што табе Бог пасылае, якія для твайго дабра, няможна крыўдзіцца ні на кога. Я азірнуўся, усе гэтыя цяжкасці, якія давялося прайсці, далі шмат што зразумець. А каб іх не было, я б не ведаў. Я толькі ўдзячны Богу, што гэтыя цяжкасці былі. Цяпер шмат што ведаеш... Цалкам інтэрвію можна паслухаць у аўдыё-фармаце
Show all...
🔥 7👍 2
Ці ведалі вы, што Зянон Пазьняк прадказаў распад СССР яшчэ ў 1974 годзе? 🤯 Часам прагнозы Зянона Пазьняка шакуюць сваёй дакладнасьцю і дальнабачнасьцю: У 1991 годзе прадказаў усталяваньне прэзідэнцкай дыктатуры ў Беларусі, за тры гады да прыходу Лукашэнкі. Ужо ў 1990 годзе спрагназаваў, што Расея не стане дэмакратычнай краінай. У 1996 годзе прадказаў расейскі напад на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Сабралі для вас ТОП-18 прароцтваў Зянона Пазьняка, якія збыліся: https://warta.media/1898
Show all...
ТОП-18 прагнозаў Зянона Пазьняка, якія збыліся - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

Беларускі палітык Зянон Пазьняк, акрамя сваёй палітычнай і мастацкай дзейнасьці, вядомы яшчэ і сваемі легендарнымі прагнозамі, якія маюць уласьцівасьць збывацца, нават праз 50, 30, 20 год. WARTA сабрала калекцыю з такіх сапраўдных прароцтваў, якія сёньня шакуюць сваёй дакладнасьцю. Пачнем з грунтоўнай працы Зянона Пазьняка, падпольна надрукаванай самвыдатам пад псеўданімам «Генрых Ракутовіч». Усеабдымны тэкст пад назвай […]

🔥 6👍 2
🔥 Вялікае інтэрвію да вялікага юбілею! https://youtube.com/watch?v=lz8MpRpMV0Q
Show all...
⚡ПАЗНЯК – пра дзяцінства, цемрашальства Машэрава і тое, як паставіў Лукашэнку на месца / Інтэрвʼю

Патрыярх беларускай палітыкі, стваральнік БНФ "Адраджэнне", мастацтвазнаўца, археолаг, адкрывальнік Курапатаў – Зянон Пазняк адзначае 80-годдзе. Пра бацькоў, школу, стасункі з Васілём Быкавым і Уладзімірам Някляевым, эміграцыю, дачку, жонку і крытыку з боку іншых актараў айчыннай палітыкі журналіст Віталь Бабін паразмаўляў з спадаром Зянонам. 00:00 Анонс 00:33 Пазняк пра веру ў Бога 03:27 Ці з дзяцінства размаўляў па-беларуску? 06:29 Пра любоў да музыкі 09:55 Як паўплывала постаць дзеда на стаўленне асобы Пазняка? 12:35 Міф пра нямецкага паліцая: як спрабавалі ачарніць біяграфію 16:00 Чаму назвалі Зянонам? 16:29 Кім хацеў стаць у дзяцінстве? 22:12 Якую ролю адыграў Максім Танк у навучанні 39:35 Пра разбурэнне Нямігі, Машэрава і Лукашэнку 53:18 Пра знаёмства з Васілём Быкавым 59:06 Пра стасункі з Уладзімірам Някляевым 01:02:49 Пра стасункі з Івонкаю Сурвілаю 01:09:41 Пра пазоў супраць Лукашэнкі 01:15:21 Як сабачка ўратаваў Пазняка ад АМАПу 01:22:17 Што чакае Пазняка ў лукашэнкаўскай Беларусі? 01:23:17 Пазняк адказвае на абвінавачванні ў бяздзейнасці 01:24:54 Пра сваркі ў інтэрнэце і агрэсіўных паплечнікаў 01:26:03 Як Павел Усаў стаўся паплечнікам Пазняка? 01:29:42 Пра раз'яднанасць беларускай апазіцыі 01:32:13 Пра варожасць да Лукашэнкі 01:33:29 Пра заявы Саннікава і Цапкалы наконт лідарства ў дэмакратычных сілах 01:34:13 Пра жыццё ў ЗША 01:38:37 Пра ролю жонкі ў жыцці Пазняка 01:39:05 Пра агрэсіўнасць у палітыцы 01:41:42 Пра стасункі з дачкою 01:42:44 Стаўленне да мэмаў з Пазняком 01:43:24 Сакрэт поспеху ад Пазняка Фота: Белсат Дасылайце нам відэа ў чат-бот –

https://t.me/belsatbot

Старонка БЕЛСАТ –

https://belsat.eu/

Старонка ВОТ ТАК –

https://vot-tak.tv

iOS –

https://apple.co/3u1TieJ

Android –

https://bit.ly/3eWIZo3

Ва ўсіх пытаннях – [email protected] Падпішыся на нашыя каналы: БЕЛСАТ NEWS –

https://bit.ly/3pVaAvo

ВОТ ТАК –

https://bit.ly/3eW1R5G

БЕЛСАТ LIFE –

https://bit.ly/3t2IgsX

ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ -

https://bit.ly/3zpLwQr

БЕЛСАТ NOW –

https://bit.ly/3FZk1iU

БЕЛСАТ HISTORY –

https://bit.ly/3qHZOaU

БЕЛСАТ MUSIC –

https://bit.ly/3yixU8D

BIEŁSAT PL –

https://bit.ly/3eQXR6F

BELSAT ENGLISH –

https://bit.ly/3HAG2F9

БЕЛСАТ DOC –

https://bit.ly/3EVNMje

ВОТ ТАК NOW –

https://bit.ly/3HHsSGH

БЕЛСАТ SHORTS –

https://bit.ly/3pYpq4u

ВОТ ТАК SHORTS –

https://bit.ly/3zqRfWa

Далучыся да нас у сацыяльных сетках: Па-беларуску: Instagram –

https://bit.ly/2RiZjGV

Facebook –

https://bit.ly/3bAskV8

Vkontakte –

https://bit.ly/2S4mTqC

Twitter –

https://bit.ly/3ynMD1V

Odnoklassniki –

https://bit.ly/3fw20Nr

Telegram –

https://bit.ly/3tVgb3K

TikTok –

https://bit.ly/3eXPze5

По-русски: Telegram –

https://bit.ly/3QdJYje

Instagram –

https://bit.ly/3DX658N

Facebook –

https://bit.ly/3nbLXIY

Vkontakte –

https://bit.ly/38V5Mg9

Twitter –

https://bit.ly/3uXZRjZ

Po polsku: Instagram –

https://bit.ly/3oq9QvU

Facebook –

https://bit.ly/3mup83Y

Twitter –

https://bit.ly/3oqprM5

In English: Twitter –

https://bit.ly/3fub0Ta

#пазняк #беларусь #інтэрв'ю

8👍 3
ЗЯНОНУ ПАЗЬНЯКУ — 80! WARTA далучаецца да віншаваньняў з юбілеем выбітнага беларуса Зянона Пазьняка! Сабралі для вас цікавыя і нечаканыя факты пра легендарнага палітыка ў нашым артыкуле: https://warta.media/1775
Show all...
Зянону Пазьняку ‒ 80! Цікавыя факты з біяграфіі - WARTA - Беларускае нацыянальнае медыя

24 красавіка 2024 г. спаўняецца 80 год легендарнаму беларускаму палітыку Зянону Пазьняку. Сабралі цікавыя факты з біяграфіі палітыка

15👍 2
Выбітнаму дзеячу беларускага нацыянальнага Адраджэньня Зянону Пазьняку спаўняецца 80 гадоў. Зянон Станіслававіч стаўся сымбалем барацьбы за незалежнасьць і аднаўленьне беларускай дзяржаўнасьці, прыкладам адданасьці Нацыянальнай Ідэі. Разам з аднадумцамі, стварыўшы народны рух, ён змог здзейсніць гістарычную мару беларусаў пра свабодную Бацькаўшчыну. Гэта чалавек, які не гледзячы ні на што, ніколі не пераставаў любіць і шанаваць беларускі народ, які ён і зараз імкнецца усімі сваімі сіламі вырваць з цемрашальства і палону расейскага міру. Зянон Станіслававіч - прыклад неверагоднай актыўнасьці, ягоныя глыбокія веды спалучаюцца з творчым духам. Свае думкі, погляды, надзеі ён зьмясьціў у шматлікіх літаратурных і палітычных творах, кнігах, якія ўваходзяць у скарбніцу беларускай нацыянальнай думкі. Дзякуем за зробленае і з усяго сэрца зычым Зянону Станіслававічу здароў’я, моцы духа. Няхай вашыя ідэі знаходзяць водгук у сэрцах беларусаў.
Show all...
13👍 2
Выбітнаму дзеячу беларускага нацыянальнага Адраджэньня Зянону Пазьняку спаўняецца 80 гадоў. Зянон Станіслававіч стаўся сымбалем барацьбы за незалежнасьць і аднаўленьне беларускай дзяржаўнасьці, прыкладам адданасьці Нацыянальнай Ідэі. Разам з аднадумцамі, стварыўшы народны рух, ён змог здзейсніць гістарычную мару беларусаў пра свабодную Бацькаўшчыну. Гэта чалавек, які не гледзячы ні на што, ніколі не пераставаў любіць і шанаваць беларускі народ, якія ён і зараз імкнецца сваімі сіламі вырваць з цемрашальства і палону расейскага міру. Зянон Станіслававіч - прыклад неверагоднай актыўнасьці, ягоныя глыбокія веды спалучаюцца з творчым духам. Свае думкі, погляды, надзеі ён зьмясьціў у шматлікіх літаратурных і палітычных творах, кнігах, якія ўваходзяць у скарбніцу беларускай нацыянальнай думкі. Дзякуем за зробленае і з усяго сэрца зычым Зянону Станіслававічу здароў’я, моцы духа. Няхай вашыя ідэі знаходзяць водгук у сэрцах беларусаў.
Show all...
👍 5 3
24 красавіка 1944 году нарадзіўся Зянон Пазьняк!    Нацыянальна-Вызвольны Рух "Вольная Беларусь" шчыра віншуе Зянона Станіслававіча зь ЮБІЛЕЕМ!!!    У цяжкім часе ён абудзіў Беларусаў да стварэньня сваёй дзяржавы і нацыянальнага Адраджэньня! Маючы моцнага лідэра і нацыянальную ідэю, Беларусы здолелі ў 1991 годзе здабыць Незалежнасьць Айчыны. Сёньня час расейскай акупацыі, вайны і трагедыі беларускага народа. Наперадзе Вольная Беларусь! Так будзе! Бо ёсьць наша справядлівая Нацыянальная ідэя, Воля і Дух Беларусаў і безумоўны Нацыянальны Лідэр - Зянон Пазьняк!
Show all...
👍 19 5
28 красавіка, Варшава: ЗЯНОН ПАЗЬНЯК. ЛЕКЦЫЯ І ВЫСТАВА Беларускі Дом у Варшаве прапануе эксклюзіўную выставу фотарэпрадукцыяў пра Менск 1960-х гадоў. Выбраныя фотарэпрадукцыі экспануюцца з аўтарскага фотаальбома Зянона Пазьняка "МІНСК" (1968 г.). 📸 Гісторыі, археалогіі, барацьбе за захаваньне гістарычнай архітэктуры і забудовы Менска Зянон Пазьняк прысвяціў 25 гадоў (1964 -1989). Выстава фотарэпрадукцыяў з альбома – гэта кавалак гісторыі Менска, адбітак настальгіі па родным горадзе, часткі якога ўжо няма. Падчас адкрыцьця выставы адбудзецца лекцыя Зянона Пазьняка пра фатаграфію, літаратуру і мастацтва і абмен думкамі. 🗓КАЛІ: 28 красавіка (нядзеля), пачатак у 15:00 📍ДЗЕ: Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6) 🙋🏼‍♀️УДЗЕЛ свабодны!
Show all...
9👍 3