cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Дом Творцаў

Ініцыятыва падтрымкі беларускіх творцаў у Варшаве. Рэабілітацыя і дапамога рэпрэсаваным. [email protected] Падтрымаць https://zrzutka.pl/ft8axy

Show more
Advertising posts
367
Subscribers
-324 hours
-27 days
-630 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Мы распачалі збор, каб падтрымаць рэпрэсаваных творцаў і іх сем'і, якія апунуліся ў вымушанай эміграцыі і цяпер часова пражываюць у нашым доме. Сабраныя сродкі пойдуць: на прадукты харчавання на набыццё сродкаў гігіены на транспартныя выдаткі ў першы месяц эміграцыі Падрабязней па спасылцы
Show all...
4
Photo unavailableShow in Telegram
13 чэрвеня запрашаем на адкрыццё персанальнай выставы Антона Радзівонава ў Варшаве «Доўгае падарожжа» — гэта гісторыя мастака, адлюстраванне ўплыву эміграцыі на яго творчасць і пошук сваёй ідэнтычнасці і новага дома. У працах Антона Радзівонава адкрыты і шчыры дыялог з самім сабой і навакольным светам, які адлюстроўвае ўсе цяжкасці і перажыванні, якія яму давялося пераадолець. На выставе будуць прадстаўлены як раннія працы, створаныя ў Беларусі, так і найноўшыя, створаныя ўжо ў эміграцыі. Тут ён пачынае шукаць новыя формы самавыяўлення і ўзаемадзеяння з навакольным светам. Новая ідэнтычнасць, якая ствараецца мастаком, убірае ў сабе лепшыя рысы абодвух сусветаў, звязваючы ягонае мінулае з сучасным досведам. ▫️Месца правядзення: Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11, Варшава 🗓️Адкрыццё: 13 чэрвеня, а 19:00 Выставу можна наведаць з 13 па 30 чэрвеня
Show all...
6👍 3
Серыя прац "Мы" мастачкі VH з'яўляецца адказам на пытанні, што ёсць дабром, а што злом? Якія людзі злыя, а якія добрыя? ⠀ 1) Серыя прац графічных (1-4), 30×40см, папера (першая карціна з гэтай серыі ў мінулым посце) 2) Серыя прац (5-10) 21×21см, ляўкас, тэмпера яечна, акрыл ⠀ Пра працы мастачка кажа: "На першы погляд гэта тэма вельмі простая і лёгка у галаве ўзнікаюць вобразы. Але ці існуюць такія людзі, якія на 100 адсоткаў з'яўляюцца добрымі альбо злыми? Чым больш у гэтую тэму паглыбляешся, тым больш разумеешь складанасць адказа на гэтыя пытанні. Кожная праца - мае эмацыянальнае пачуцце гэтай тэмы. У кожнай можна знайсці падтэкст, у кожнай ёсць адказ і ідэя, якую можна зразумець па-рознаму і гэта цікава, бо 3 часткай кампазіцыі з'яўляецца сам глядач". ⠀ Працы з серыі «Мы», якія вы бачыце ў пасце, можна набыць. Пішыце паведамленне ў дырэкт.
Show all...
2👍 1🔥 1🤔 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння мы пачнем вас знаёміць з працамі ўдзельнікаў 8 Мастацкай рэзідэнцыі Дома Творцаў. ⠀ Першая мастачка з псеўданімам VH. Яна малюе ад самага дзяцінства і пра сябе кажа: "Мне заўсёды было складана назваць сябе мастачкай. Хутчэй я адчувала сябе "назіральнікам" і мне падабалася назіраць за тым, што адбываецца навокал, удыхаць паветра, чуць яго гул, праз сябе быццам бы прапускаць жыццё. Часамі ад гэтага адчуваеш вялікую асалоду, часамі вялікі боль, бо не ўсе ў жыцці так, як мы б таго жадалі. Мастацтва для мяне – гэта спосаб выразіць свае пачуцці, сфармуляваць думкі і адказаць на пытанні. Дзяліцца гэтым ўсё роўна, што і размаўляць". У наступным пасце разпавядзем падрабязней пра карціны, якія былі намаляваны ў час Рэзідэнцыі❤️
Show all...
7👍 3
Photo unavailableShow in Telegram
Ці мастак-эмігрант можа жыць з мастацтва, ці яго трэба ўспрымаць толькі як хобі? Інтэрв'ю з удзельніцамі нашай Мастацкай рэзідэнцыі: Кацярыны Лісіцынай і Анастасіі Ефремавай. Падрабязней
Show all...
4👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Выдавецтва Этна Традыцыя шукаюць спонсараў на выданне чарговай кнігі. Кніга "Беларускіх Калыханак" у якой будуць прадстаўлены калыханкі з розных куткоў Беларусі з нотамі, тэкстамі, тлумачэннямі і цікавымі аповядамі пра кожную з іх. Будуць каляровыя малюнкі, пераклады на ангельскую мову і аўдыё дадатак. Імя ці назва арганізацыі асноўных спонсараў тых, хто падтрымае праект на пэўную суму, будуць пазначаны на галоўных старонках выдання. Падрабязней тут
Show all...
2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🏠 Дом Творцаў: падтрымка беларускіх мастакоў, музыкаў, актораў, рэжысёраў, фатографаў 🎨 Дом Творцаў ужо трэцці год дапамагае беларускім творцам, якія маюць у гэтым патрэбу! Мы надаем бясплатнае жыллё на месяц, каб падтрымаць іх у цяжкія часы і стварыць спрыяльнае асяроддзе для творчасці. Дапамагаем закрыць базавыя патрэбы, каб пачаць «новае жыцце». Мы заклікаем усіх неабыякавых далучыцца, каб сабраць сродкі для падтрымкі Дома. Сення апошні дзень працуе збор BYSOL. Дзверы Дома заўсёды адчыненыя для ўсіх Творцаў! Калі вы маеце патрэбу ў дапамозе, напішыце нам, калі ласка! Дзякуй за вашу падтрымку!
Show all...
3👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
Не прапусціце! Сёння ва Уроцлаве адбудзецца выступ гурта традыцыйных мужчынскіх спеваў KASARY Дзе: plac św. Macieja 5A, Wrocław - Fundacja Hobbit Калі: 31.05.24, пятніца Час: 19:00 Уваход: free donation Падрабязней
Show all...
👍 2 2
Photo unavailableShow in Telegram
26 мая ў Варшаве адбудзецца спектакль «Мора Хрысціны» Новая беларуская п'еса «Мора Хрысціны», з удзелам беларускіх, польскіх і ўкраінскіх актораў распавядае пра першыя дні пратэстаў у Беларусі 2020 ў 2020 годзе. Героі п'есы, якія выступілі супраць скрадзеных выбараў, і трапілі за краты, сутыкаюцца ў жорсткім канфлікце з сілавікамі - слугамі дыктатара. Героі праходзяць праз жудасныя катаванні і здзекі, у той час, як для міліцыянераў гэта - звычайны працоўны дзень. Рэжысёр: Андрэй Новік Аўтар: Сяргей Гірыт КВІТКІ “Музей Вольнай Беларусі” (Warszawa, Foksal, 11)
Show all...
👍 5 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сёння, 21 траўня ў 18:00 у Варшаве ў Вітрыне Усходняга Дома (Плошча Канстытуцыі 6, правае крыло будынка), пройдзе мерапрыемства з удзелам праваабаронцаў Вясны, былых беларускіх і польскіх (чакаем падцвярджэнне) палітвязняў, прадстаўнікоў беларускіх і польскіх НДА. Тэма мерапрыемства - праблемы беларускіх палітвязняў: умовы ўтрымання палітвязняў у беларускіх турмах, праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі ў месцах пазбаўлення волі (праз гэта памерла не менш за 5 палітвязняў) і абмеркаванне таго, што можна зрабіць для паляпшэння сітуацыі і што можна і трэба зрабіць пасля вызвалення палітвязняў для медыцынскай рэабілітацыі і сацыялізацыі. 🔔Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6, Warszawa.
Show all...
👍 6
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.