en
Feedback
Я бачыў Бога

Я бачыў Бога

Open in Telegram

Канал працуе на карысць вашай асветы праз філасофію і культуру Для сувязі: @PapoCarlos1

Show more
621
Subscribers
No data24 hours
-17 days
-830 days
Posts Archive
Клуб — карнавал ❤️Індустрыя клубаў, рэйваў звязана з культурай моладзі. Як бацькі хадзілі на дыскатэку, так і мы ходзім у клу
Клуб — карнавал ❤️Індустрыя клубаў, рэйваў звязана з культурай моладзі. Як бацькі хадзілі на дыскатэку, так і мы ходзім у клуб. На днях задумаўся, у чым сэнс. 👁️Першапачаткова зазірнем у мінулае. Танец — гэта старажытны спосаб страціць сябе, растаць у агульным рытме. Старажытныя плямёны танчылі пад бубен і агонь, каб увайсці ў стан калектыўнага экстазу. Танец і музыка былі не проста забавай — гэта спроба прайсці праз мяжу жыцця. Адчуць трансцындэнтнасць. Тое, што схавана за пачуццёвым досведам. У сярэднявеччы існавалі кірмашы і гарадскія фэсты — кароткія «вакны свабоды» ад строгіх правіл штодзённасці. Людзі апраналі маскі на карнавалах Венецыі, каб на час страціць сваю ідэнтычнасць і ўступіць у гульню. 🧊Часцей за ўсё падобнае адбываецца ноччу. Гірэнок пісаў, што ноч — гэта не проста час сутак, а прастора, дзе знікаюць сацыяльныя ролі, і чалавек застаецца сам-насам з сабою. Але ж больш праўды ў тым, што ноч не проста застаўляе чалавека сам-насам з сабою. Яна робіць яго голым, чыстым. З прычыны чаго чалавеку лягчэй адкрыцца. 🍑Алкаголь — яшчэ адна рэч, якая дапамагае чалавеку стаць больш гібкім, ён змякчае душу. Павышаныя градусы дапамагаюць чалавеку не сароміцца. Бо:"тое, што адбылося ў клубе, застаецца ў клубе". 🎭Акаліянасці дазваляюць стаць у клубе кімсьці іншым і рабіць таго, што не мог раней. Але чаго ж такая забава ніколі не страчвала і не страціць папулярнасці ? Таму што праблемы чалавека як былі стагоддзі таму, так яны і застаюцца. На маю думку, клуб у першую чаргу дазваляе адчуць свабоду ад штодзённасці. Збегчы хоць на імгненне ад праблем. І чым больш у цябе праблем, тым больш ты захочаш збегчы ад іх праз падобныя рэйвы. Громкая музыка. Мігатлівае святло, шмат людзей, якія пераўтвораюць танцпол у неверагоднае мора. І кідаецца яно ці ў такт, ці бушуе адначасова ў розныя бакі. 💃Праз падобны досвед мы спрабуем страціць на некаторы час сябе. Растварыцца ў гэтым усім і стаць адной вар‘ятцкай энэргіяй. Надзець маску галоўнага бабніка, смелага байца, або папросту адчуць сябе на міг вольным ад кайданаў штодзённасці. А калі час падыйдзе да ранка, можна вяртацца дадому. І зноў змагацца за магчымасць не загінуць пад націскам рэчаіснасці.

Слова🤪 🥇Яно мае нешта магічнае, тым самым блізка звязана з прыродай. Мы так шмат ужываем словы, як часта бачым прыроду. І т
Слова🤪 🥇Яно мае нешта магічнае, тым самым блізка звязана з прыродай. Мы так шмат ужываем словы, як часта бачым прыроду. І так жа як прырода, яны маюць розную форму. ⛰Эстэтыка, якую мае слова, гэта сувязь з быццём, з Чалавекам і яго ўнутраным космасам. Кожная культура ўплывае на слова, кожны характар уплывае на яго форму. І ці чалавек валодае словам? 💜Дакладна вядома, што колькі б мы не ўжывалі слоў, мала хто можа сапраўды зразумець слова, адчуць яго форму, пачуць ягоную мелодыю. І, вядома, ніхто не можа сапраўды акрэсліць слова. 🤍Вольны бусел і магутны зубр Гібкі кот і непаваротны мядзведзь Розумам чалавечым і настойлівасцю воўчай аб‘яднана.

Фарміраванне асабовага брэнда🤩 📖Нядаўна мяне падштурхнулі на думку, што брэнд на асобе хутка становіцца асноўным трэндам. М
Фарміраванне асабовага брэнда🤩 📖Нядаўна мяне падштурхнулі на думку, што брэнд на асобе хутка становіцца асноўным трэндам. Магчыма, вы памятаеце трэнд 20 года з яго тэндэнцыяй ствараць тыкток хаўсы. Месцы, дзе збіраюцца тыктокеры і здымаюць агульны кантэнт. Але праз час падобная канструкцыя не вытрымала і ад яе нічога не засталося. Толькі магчыма фабрыка блогераў у Беларусі адносна нядаўна пачала працаваць, выкарыстоўваючы падобную канцэпцыю. Але ўзровень яе нізкі. 🎥Тыкток тым не менш як быў, так і застаўся месцам асабовым. І зараз ён стаў часткай штодзённай рэчаіснасцю чалавека, захаваўшы свае прынцыпы. Уплыў тыктока на чалавека неверагодны. Менавіта пасля яго пачалі шмат разважаць наконт кліпавага мыслення, пра што і мы пісалі калісьці. Тыкток стаў месцам, дзе можна распіярыць прадукты, творчасць і сябе. 🕑Ён дае магчымасць зрабіць свой брэнд. Брэнд асобы. І так, у нас быў хайп на інфацыган, якія выкарыстоўвалі менавіта асабовую папулярнасць. І атрымалі,вядома, дрэнную рэпутацыю. 📖Аднак так адбываецца з часта. У тым, што будуе новыя прасторы, застаецца на шмат часу і уплывае пры тым з такім размахам на жыццё, ствараюцца свае ўнутраныя канстытуцыі. З часам большасць змываецца, застаўляючы месца для устойлівага і не такога яркага. Асабовы брэнд гэта не трэнд, а частка жыцця. Шматлікасць тварцоў, кантэнт якіх будуецца менавіта на іх думках, ідэях і рухах. Гледачы абіраюць асобу замест механізму. Нам куды цікавей становіцца сачыць за чалавекам, чым за чарговым праектам. Таму, дарэчы, кожнаму праекту патрэбны твар, а табе развівацца.

Калі вы хочаце акрэсліць усё, вы акрэсліце нічога😠 Прыкладна так аднойчы сказаў мой настаўнік па маркетынгу на лекцыі. Зараз
Калі вы хочаце акрэсліць усё, вы акрэсліце нічога😠 Прыкладна так аднойчы сказаў мой настаўнік па маркетынгу на лекцыі. Зараз я разумею, што словы гэтыя ідэальна падыходзяць да таго, што я перажываю ў творчасці. Яшчэ Кіркегор пісаў: "Трывога — гэта галавакружэнне свабоды" У гэтых словах хаваецца несуразмернасць чалавечага Я і шматлікасць выбараў жыцця. Чым больш я адкрываю тэм, тым менш адчуваю сябе здольным да жывога слова. Нібы філасофія ператвараецца не ў ключ, а ў зашморг. Нібы я калісьці вылез з пячоры Платона, але ўсё яшчэ не магу глядзець на свет, аслеплёны пылаючым сонцам. Я адчуваю сябе нібы пада мною няма зямлі. Вакол толькі мора і шматлікасць кірункаў. І кожны з ніх заклікае. Але праз неўпэненасць я плыву, не ведаючы куды. І гэтая бясконцасць пужае больш за ўсё. "Самая вялікая небяспека — гэта страта самога сябе. Бо чалавек можа перажыць усё, апроч сябе"

Сага аб Вінландзе 👁 🙏На днях пераглядзеў вельмі важную карціну з культурнага пункту гледжання. І ўсё яшчэ ўпэўненны — гэта
Сага аб Вінландзе 👁 🙏На днях пераглядзеў вельмі важную карціну з культурнага пункту гледжання. І ўсё яшчэ ўпэўненны — гэта гісторыя, якую павінны асэнсаваць кожны. 🌺Падзеі адбываюцца ў сярдневеччы, дзе Торфін, галоўны герой, прымае ўдзел у вялікай вайне Даніі таго часу. Спачатку ён страчвае бацьку, які задае галоўнае пытанне ўсяго анімэ: як стаць сапраўдным ваяром? Бацьку забівае разбойнік Аскелад, за якім пойдзе Торфін. Матывацыя адна — забіць Аскелада ў межах справядлівага бою. І так ён праходзіць у атрадзе ягоным... больш за 11 гадоў. Напрацяг усіх гадоў Торфін трэніраваўся, але ўсё роўна не мог перамагчы. Торфін жыў толькі, каб адпомсціць. Не сароміўся жорсткасці і забіваў кожнага, хто стане на ягоным шляху. Але лёс даволі жорскі з людзьмі, Торфін так і не змог забіць Аскелада. Той памёр на ягоных вачах, пасля чаго герой страціў усё, што меў. А менавіта імкненне да жыцця. 😮‍💨Спустошаны, ён апынуўся ў рабстве на ферме, дзе без мэты працаваў, прасынаючыся кожную ноч ад кашмараў, звязанных з забойствамі ў мінулым. Аднак праз такое жыцце ён пачынае аднаўленне, пачынае асэнсоўваць, што такое быць сапраўдным ваяром. 🗡Анімэ падзелена на дзве часткі, дзе палова адведзена вайне. На ёй выжывае мацнейшы, той, хто мае сілы забіць і ісці далей. Вайна — справа брудная. Але як інакш выжыць? Сапраўдны ваяр павінен быць моцным, каб перамагчы... Але ці гэта сапраўдная моц? 🫅Другі сезон показвае іншую каріцну, дзе няма вайны. Ёсць звычайная жорскаць, якую можна сустрэць у мірным жыцці. Пераварочванне падзей падобным чынам ідзе спецыяльна пасля падзей вайны. Каб паказаць, што жорскаць і скончванне адной вайны прыводзіць да ўспалення жорсткасці і пачатку іншай вайны. Круг без канца, дзе чалавек аказваецца ў рабстве пачуццяў. І чым жа раб на ферме адрозніваецца ад раба на вайне? 👑Свабода — гэта яшчэ адно з галоўных паняццяў Сагі. Ці сапраўды чалавек свабодны, якім шляхам ён павінны ісці да сваёй свабоды. Два персанажа, якія ідуць да яе рознымі шляхамі, пачынаючы таксама з рознага. Прынц Кнут і ваяр Торфін аднаго ўзросту. Першы з дзяцінства не ведаў жорсткаці, ягонае сэрца было па-дзіцячаму добрым, ад таго і баязлівым. Дзяцінства Торфіна наадваорт прайшло ў крывавай жорсткаці, дзе ён не ведаў дабра. Аднак іх шляхі перасякліся. І ў момант смерці Аскелада, забойцы бацькі Торфіна, яны поўнасцю змяніліся. Кнут перастаў верыць у любоў боскую, прыняўшы ідэю, што Бог пакінуў чалавецтва. А калі так, тады сам чалавек павінен стварыць утопію на зямлі, ня гледзячы на кошт. Торфін, спустошаны смерцю Аскелада, не ведаў, навошта яму далей жыць. Але з часам зразумеў, што свет, які насычаны крывёю, не пераўтварыць жорсткацю. Толькі ў адмаўленні ад зброі ён бачыў шлях да ідэальнага. У ім ажыццявілася тое, што Платон называў "перамога душы над целам" — сапраўдная філасофія ў дзеянні. 🍷Ідэі Сагі вельмі нагадваюць хрысціянскую філасофію. аўтары звяртаюцца да гледача з мацнейшым пытаннем: ці сапраўды жорсткаць сінонім моцы? Ці атрымаеш ты свабоду ў перамогі над іншым? 🍎Вінланд — назва тагачаснай Амерыкі, якую вікінгі адкрылі (яна ж первыя і знайшлі гэтыя землі гістарычна). Гэта вобраз раю, дзе няма рабства і войн, дзе людзі жывуць мірна і не ведаюць бяды. Той свет, да якога імкнуцца абодва. І кнут, і Торфін. Але рознымі шляхамі. І які з гэтых шляхоў правільны паказвае толькі час. 🍎Мы зноў і зноў можам заўважыць розныя ваенныя канфлікты. Часта яны за свабоду і бяспеку. Але ставараюць толькі рабства і небяспеку. Сага аб Вінландзе яшчэ адзін напамін чалавецтву: свабода ёсць права моцнага. А моцны той, хто можа пермагчы сам сябе ў барацьбе за дабрадзейнасць.

Нарэшце схадзіў на Фаўста з дапамогі маіх сяброў. На дзень нараджэння дасталі нам квіткі, за што асобна хочацца падзякаваць🙏
+4
Нарэшце схадзіў на Фаўста з дапамогі маіх сяброў. На дзень нараджэння дасталі нам квіткі, за што асобна хочацца падзякаваць🙏 🙂А што сам Фаўст? Па-першае, трохі з сайту:
Спектакль-лауреат VI республиканского конкурса театрального искусства «Национальная театральная премия» в 2021 году в номинации "Лучший оперный спектакль"
🙂Спектакль адаптуўе менавіта Фаўста Гётэ. Таму час дзеяння 1935 год. Малады Фаўст байкер, што насамрэч не вельмі выглядала. Грэтхен была заменена на Маргарыту, працаўніка кінастудыі. А Мефістофель так і застаўся хітрым Сатаной. 😞Насамрэч спектакль вельмі добры. Опера на французскай з вялікай колькасцю людзей, сярод якіх выступалі балерыны з іх дывертысментамі. Мефістофель выступіў добра, ён адрозніваецца ад таго, Мефістофеля Гётэ. Але гэта і добра. 😞Асобна хацелася б сказаць што гэты спектакль быў прызначаны Віктару Чарнабаеву. Менавіта роль Мефістофеля стала для яго самай важнай і папулярнай. Віктар быў народным артыстам Беларусі (1964) і 16 мая адзначалася 95-годдзе акцёра. Усім раю прыйсці на прагляд

За спіной сядзіць адэпт 👁️ 🧡Думкі, паводзіны, адносіны. Ці нашае гэта, калі мы прымаем тое ці іншае рашэнне? А можа за спін
За спіной сядзіць адэпт 👁️ 🧡Думкі, паводзіны, адносіны. Ці нашае гэта, калі мы прымаем тое ці іншае рашэнне? А можа за спіной сядзіць адэпт, які падказвае нам, што рабіць. Пах дэтэрмінізма. ☠️Нашыя рашэнні і водгук на сітуацыі часцей за ўсё досвед, узяты з іншых. Мы з дзяцінства глядзім на іншых і паўтараем. Але ж дзе пачынаецца нашае ? 🖕А нашае пачынаецца там, дзе праводзяцца сувязі. Мала мець меркаванне па канкрэтных пытаннях, каб быць асобай. Варта праводзіць сувязі паміж ідэямі і сшываць з іх вялікае палатно. Так і нараджаецца нашае, асобнае, арыгінальнае. Так нараджаецца асоба.

Смерць нацызму 80 гадоў таму Еўропа і ўвесь свет перамаглі нацысцкую ўладу ў Нямеччыне. Гэта не проста Перамога. Варта памята
Смерць нацызму 80 гадоў таму Еўропа і ўвесь свет перамаглі нацысцкую ўладу ў Нямеччыне. Гэта не проста Перамога. Варта памятаць, што гэта вызваленне. Вызваленне Еўропы ад нацысцкае дыктатуры, вызваленне ад расісцкіх перажыткаў еўрапейскага грамадства, крок у будучыню, навуку, развіццё нашае планеты. Гэты дзень — канец трагедыі. Трагедыі, калі людзей забівалі на нацыянальныя, расавыя і іншыя прызнакі, трагедыі, калі людское аблічча далёка не заўжды асацыявалася з людзьмі. Сённяшні дзень – гэта дзень памяці, дзень суму і радасці, шчасця з слязмі на вачах. З кожным годам гэтая дата ўсё больш і больш становіцца днём пытанняў. Гэты дзень вясёлы ці трагічны? А ці правільна мы шануем памяць? Ці хацелі б нашыя продкі, каб мы адмячалі гэтую дату так, як мы яе адмячаем? А ці дастаткова мы памятаем пра даваенны і пасляваенны перыяды, каб дакладна ведаць, што рабіць, каб не дапусціць гэтага зноў, і чым можа скончыцца, калі мы, не дай Бог, усё ж дапусцім гэта? А ці разумеем мы, што ўвогуле шануем? Мы чуем пра вайну нашмат часцей, ніж раз на год, нашмат часцей, ніж трэба для падтрымкі тое памяці. Ці не згубілі мы сэнс нашых выхадаў на парады, мітынгі, ускладвання кветак да помнікаў? Ці не стала 9 траўня абрадам без памяці? Паспрабуйце сто разоў сказаць “9 мая”, а потым патлумачыць, што для вас гэты дзень значыць.

Чаму за дзяцей балюча больш за ўсё? 🤩 🔠Звычайна, калі адбываюцца нейкія забойства, больш за ўсё людзі адчуваюць жаль за дзя
Чаму за дзяцей балюча больш за ўсё? 🤩 🔠Звычайна, калі адбываюцца нейкія забойства, больш за ўсё людзі адчуваюць жаль за дзяцей, якія загінулі с прычыны тэрарызму, вайны і падобнага. Але чаму за дзяцей так балюча? Бо гэта больш несправядліва па адносінах да іх? Бо пражылі менш і зрабілі менш зла? 🔠Здаецца мне, што прычына больш глыбока. Унутранае дрэннасць ідзе з падсвядомасці. Нам больш за ўсё жаль слабых. Таму што быццам яны менш за ўсё могуць зрабіць дрэннага і жудаснага. Мы адчуваем боль за тых, хто не пазнаў чалавечае. А дзеці менш за ўсіх людзі, і больш за ўсё прыблізны да прыроды, пазбаўлены чаваечых заганаў. Не прычыняюць зла, так жа як і дабра. Яны проста цягнуцца да пачуццяў і прыкладаў з жыцця. 🔠Дзіцё наіўнае, пазбаўленае розных колераў жыцця. Яно яшчэ толькі ў пачатку шляху, якое называецца чалавек. А чалавеку жаль больш тых, хто не падобен на яго. Праз адчуванне прысутнасці на вяршыні ланцуга харчавання.

😌Нядаўна схадзіў на ARTMINSK. Наколькі разумею, гэта штогадовая выстава беларускіх мастакоў у палацы мастацтва. І насамрэч,
+9
😌Нядаўна схадзіў на ARTMINSK. Наколькі разумею, гэта штогадовая выстава беларускіх мастакоў у палацы мастацтва. І насамрэч, не думаў, што яна настолькі вялікая. І што яшчэ больш прыемна здзівіла — разнастайнасць ідэйнай творчасці беларускага мастацтва. Насамрэч адчуваю павагу за тварцоў, бо гэта сапраўды пра сучаснае мастацтва. 💌Карціны з яечнай тэмперы, сацыяльныя інсталяцы, неверагоднасць вобразаў, сумяшчэнне пачуццяў і разгортванне думак. Гэта ўсё пра ARTMINSK.

Вітаем, даражэнькія! 🤗 Мы - ініцыятыва BelRead - займаемся перакладамі замежнай літаратуры на беларускую мову, агучкай і пош
Вітаем, даражэнькія! 🤗 Мы - ініцыятыва BelRead - займаемся перакладамі замежнай літаратуры на беларускую мову, агучкай і пошукамі цікавага, звязанага з Беларуссю 📚✨ У сацсетках мы дзелімся цікавымі навінамі, даследуем і папулярызуем беларускую мову, расказваем пра беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў 📖✨ Бясплатна пачытаць пераклады можна на Patreon Сачыць за абвесткамі - у Instagram і Telegram А ў пятніцу на нашым Youtube выйшла 4 частка агучкі кнігі пра гісторыю Мінска стагадовай даўніны 🎉 Далучайцеся 💖

Хрыстос уваскрос. Сапраўды ўваскрос🤩 Вялікдзень — гэта не проста каляндарная дата. Гэта напамін: нават у самы глыбокі змрок
Хрыстос уваскрос. Сапраўды ўваскрос🤩 Вялікдзень — гэта не проста каляндарная дата. Гэта напамін: нават у самы глыбокі змрок вера не згасае, яна ціхамірна тлее, каб аднойчы ўспыхнуць. Уваскрэсенне — не толькі пра Хрыста. Гэта пра нас. Пра тое, што ўнутры нас таксама ёсць нешта, што можа памерці — і нарадзіцца зноў. Любоў, прабачэнне, здольнасць бачыць святло там, дзе яго нібы няма. Гэта дзень, калі ўсё замірае, каб стаць іншым. І мы разам з усім светам зноў вучымся дыхаць глыбей. Са святам Пасхі. Са святам, якое якая нараджае святло🌞

Чаму рэлігія непазбежна, а мараль запраўляе балем?🍎 👼Рэлігія часта паўстае ў масах як сацыяльны інстытут, прыдуманы для кан
Чаму рэлігія непазбежна, а мараль запраўляе балем?🍎 👼Рэлігія часта паўстае ў масах як сацыяльны інстытут, прыдуманы для кантролю над імі. Аднак яна значна глыбей. Уласцівасць чалавечага розуму — імкненне да яднання і пошуку вышэйшага сэнсу. 🤕Карл Юнг лічыў, што рэлігійныя сімвалы — гэта праявы калектыўнага несвядомага. Яны не навязаныя звонку, а нараджаюцца унутры нас, адлюстроўваючы глыбінныя структуры псіхікі. Таму архетыпы Бога, Вялікай Маці, Героя ці ахвярнага Ягня існуюць у кожнай культуры, нават калі багі іх розныя. ✝️Чалавек можа адмовіцца ад традыцыйных рэлігій, але не зможа пазбавіцца ад самой патрэбы ў веры. Калі не Бог, тады зʼяўляецца культ навукі, ідэлогіі, мастацтва, поспеху. Нават атэістычныя грамадствы ствараюць свае святыя вобразы, рытуалы і догмы. Але чаму?😞 Рэлігія — гэта не толькі пра яднанне. Гэта яшчэ і пра асабістае падарожжа да цэласнасці. Юнг называў гэты працэс індывідуацыяй — злученнем свядомага і несвядомага й адно цэлае. І рэлігійныя сімвалы тут працуюць як мост. 🙏Рэлігія ідзе ад веры. І таму рэлігія не можа быць паусюль. Але вера, так. Юнг вызначае патрэбнасць людзей у веры. Бо як кажуць - без яе мы дакладна памрэм як людзі. Тое ж пытанне Дудзя "у чым моц" звяртае нас да глыбіннага пытання: у што мы верым і на чым мы будуем сваю індывідуальнасць. 💀Вельмі часта можна пачуць "Бог памёр". Найзнакамітыя словы Ніцшэ. Але вядома ён казаў не пра Бога ўвогуле, а пра хрысціанскага. У той самы час навука пачала захапляць розум чалавека. Бог змяніў выгляд на акуляры з белым халатам. 😮‍💨Сама ідэя, што Бога няма, стала верай для атэістаў, таму праваслаўныя айцы кажуць, што няверуючых людзей няма, проста хтосьці верыць у адсутнасць Бога. Веруючы чалавек будзе абараняць, што Бог існуе, а атэіст з такім жа энтузіязмам будзе даказваць ягоную адсутнасць. І няверуючы чалавек, які быў выхаваны ў хрысціянскім грамадстве, хрысціянінам толькі таму, што ён мае “хрысціянскія” маральныя каштоўнасці, не з’яўляецца. Мараль яна ва ўсяго чалавецтва аднолькавая, яе рознасць у тым ці іншым рэгіёне больш абгрунтоўваецца развіццём грамадства ў ім. Сама хрысціянская мараль стварылась пад уплывам Арыстоцеля. Але падобнасці можна заўважыць і з дзённіка і Марка Аврэлія. Не рэлігія стварыла мараль, а мараль стала адной з асноў рэлігіі, і сама мараль існавала хутчэй за ўсё задоўга да стварэння веры. Некаторыя даследвання кажуць што свайго роду мараль ёсць нават у жывел. Што адкрывае больш пытанняў, адкуль яна з‘явілася. 🖐Але сама мараль ствараецца на аснове аналізу чалавекам той ці іншай сітуацыі. Напрыклад запавет “не забі” з Торы. Магчыма, забойства чалавека чалавекам стала антымаральным таму, што калі ён даведваецца, што забілі чалавека, ён успрыймае гэта на сябе, думае:“А што было б, калі б гэта зрабілі са мною або з маімі сябрамі, сваякамі, якіх я шаную?” ♥️З’яўленне непрыемнасцяў прымушаюць шукаць прычыны іх з’яўлення, эмацыйны стан прымушае аналізаваць тую ці іншую сітуацыю больш катэгарычна. Таму ёсць Бог і Д’ябал, Рай і Пекла.

Метафарычным аўтаспынам па Майнкрафту🐟 ⚙️Мала хто не гуляў у Майнкрафт. Яшчэ менш, хто пра яго нічога не чуў. Здаецца звычай
Метафарычным аўтаспынам па Майнкрафту🐟 ⚙️Мала хто не гуляў у Майнкрафт. Яшчэ менш, хто пра яго нічога не чуў. Здаецца звычайная гульня, але кубічны свет атрымаў вялікую папулярнасць і ўжо нават культавасць. Аднак паразмаўляць я хацеў пра іншае. 💜Хто-небудзь думаў чаму ў Майнкрафце ёсць так званае пекла (The Nether)? Чаму гульня заканчваецца ў момант перамогі над Драконам эндэра ў лакацыі The End? Чаму end? Мяжа? Канец? 🤍The Nether вельмі нагадвае міфалагічныя прасторы па іншую старану жывога свету. Яно нагадвае як хрысціянскае пекла, так і Тартар з грэцкай міфалогіі. 🔮Магчыма аўтары кажуць нам пра наш, чалавечы, свет праз сваю гульню. Культурна мы падзялілі ўсё на добрае і дрэнная, дабро і зло. Мы імкнемся да вышэйшага, жыццёвага, боскага. Мы жывем і спрабуем зрабіць нашае жыццё лепшым і катэгорыя раю выступае як ідэя ўсяго найлепшага. Пекла наадварот, край дрэннага, куды людзі спрабуюць не апусціцца. 📚Аўтары Майнкрафта, магчыма, спрабавалі паказаць, што насамрэч, няма ніякага месца вышэйшага, як напрыклад Вальгала ў Скандынавіі або Алімп у Грэцыі. Ёсць толькі канец, менавіта таму канец гульні у свеце The End. Яны быццам паказваюць, што нашая спроба прыйсці да "рая" не можа быць выканана ў рэальнасці, бо такое месца... Не рэальна. Гэта толькі мара, толькі ідэя, якая жыве ў галавах людзей. Як апісанне імкнення да лепшага. І туды ты ніколі не прыйдзеш, але толькі так ты не трапіш у пекла. 🔥Чаму пекла, існуе? Ён не існуе ў галавах як толькі ідэя, бо ён рэальны, то-бок людзі могуць апусціцца да гэтага і зрабіць з жыцця пекла. The Nether у гульне абавязковы этап у працэсе праходжання. Абавязковы таму, што людзі павінны ўбачыць пекла, і мы яго бачым у жыцці. Каб пасля адтуль выйсці і зразумець, што гэта шлях жаху, болі і пакуты. 👁Быццам аўтары кажуць нам, што чалавек павінен ісці імкненнем да вышэйшага (лепшага, "раю") ў галаве, гледзячы на "ад". Каб потым прыйсці да апошняй бітвы. The End. Такая назва апошняй лакацыі. Гэта не рай, гэта проста цемень і пясок. Сапраўдны The End, які шмат хто малюе як канец жыцця. Цемень, бясконцая. Апошняя барацьба — гэты апошні бой чалавека са смерцю. Але чалавек яшчэ ніколі не перамог. А герой Майнкрафта перамаге. Мы ўсю гісторыю развіцця медыцыны спрабуем пермагчы смерць. 💎Можа калісьці мы зможам гэта зрабіць, што даст нам магчымасць поўнасцю выкарыстоўваць метафары лора Майнкрафта. Але ж, магчыма, сэнс перамогі ў шляху, што быў пройдзены. Сэнс "раю" і "пекла" не ў тым, каб убачыць іх пасля смерці, а ў тым, каб прайсці добры шлях з дапамогі гэтых катэгорый. Нездарма вобразы гэтых месц існуюць у нас пры жыцці.

Гайнрых Гайнэ - Wenn ich an deinem Hause пераклад Багдана Максімовіча🥺 Калі ў дом твой мілы па ранках шэрых я гляджу, то шча
Гайнрых Гайнэ - Wenn ich an deinem Hause пераклад Багдана Максімовіча🥺 Калі ў дом твой мілы па ранках шэрых я гляджу, то шчасьця скрыць ня маю сілы, як бачу зьнешнасьць я тваю. З тваімі чорнымі вачыма пытаеш ты, калі я пад акном стаю: “Бадай, вы хворы або дзіўны хто вы? прычыну маеце сваю?” “Адзін з найлепшых, мілая, паэтаў, што толькі на зямлі нямецкай ё’ паміж навінаў, вершаў у газэтах пабачыш прозьвішча маё. Гляджу і не магу знайсьці спакою, як узмацьняецца наш калектыўны боль. Калі раскажуць сьпіс жахлівых боляў таксама будзе названы і мой”

БАРАЦЬБА ПАМІЖ УСХОДАМ І ЗАХАДАМ⚰️ 👁️Барацьба паміж умоўнымі захадам і усходам існуе ўжо не першы год, але мы не заўсёды мож
БАРАЦЬБА ПАМІЖ УСХОДАМ І ЗАХАДАМ⚰️ 👁️Барацьба паміж умоўнымі захадам і усходам існуе ўжо не першы год, але мы не заўсёды можам адразу зразумець, пра што ідзе мова калі мы кажам пра Захад і Усход. Дзе пачынаецца і сканчваецца той ці іншы бок? Мы кажам пра ўвесь свет ці толькі, напрыклад, пра адзін кантынент або краіну? Мы кажам пра Еўропу ці ЗША? Мы кажам пра ЗША. А менавіта пра канфлікт прадстаўнікоў хіп-хопу Заходняга і Усходняга узбярэжжа канца ХХ стагоддзя. 🎭Сам хіп-хоп як жанр і далей культура, як лічыцца, нарадзіўся ў Нью-Ёрку на вечарыны ў жніўні 1973 года (хаця насамрэч карані хіп-хопу былі упушчаныя значна раней гэтае даты), і доўгі час менавіта выхадцы з Нью-Ёрка мелі дамінантны стан у гэтым жанры. Таму зрух цікавасці амерыканскае аўдыторыі ў канцы 80-х на каліфарнійскіх рэпераў быў негатыўна сустрэты шэрагам прадстаўнікоў Усходняга узбярэжжа. Рэперы пачалі рабіць адзін на аднаго дысы, чым спрыялі новаму развіццю дыс-культуры. Хіп-хоп працягваў развівацца, набіраць папулярнасць, а значыць і прыхільнікаў той ці іншай школы станавілася больш нават сярод звычайных людзей. З’яўленне вялікага канфлікту, які і стане асноўным у гэтай барацьбе, было толькі пытаннем часу. І ім стаў біф паміж 2pac і The Notorious B.I.G. 🎲Наторыюс і Тупак сябравалі некаторы час, пісалі фіты, але ўсё змянілася ў адзін дзень. у 94-м годзе Тупак стаў ахвярай рабунку і стралянніны, яго растралялі ў 94-м, але ён не здаўся. Пасля гэтага інцыдэнта Тупак заявіў, што Бігі ведаў пра запланаванае злачынства, аднак сам Уолес адказаў, што гэта проста збежнасць, а Шакур проста не ведае каго звінаваціць у гэтым. Потым Бігі выпусціў рэліз “Who Shot Ya?”(“Хто ў цябе страляў?”), што, вядома, яшчэ больш па меркаванні прыхільнікаў Тупака сцвярджала ягоную тэорыю пра прыхільнасць Наторыюса да гэтага злачынства, аднак Уолес заявіў, што запісаны трэк быў да ўсіх падзей.
Who shot ya? Separate the weak from the obsolete, hard to creep them Brooklyn streets. The Notorious B.I.G. “Who Shot Ya?”
Пасля гэтага Тупак выпускае трэк у адказ “Hit ‘Em Up“.
Who shot me? But ya punks didn't finish now you 'bout to feel the wrath of a menace… Nigga, I hit ‘em up! 2Pac “Hit ‘Em Up”
З’яўляецца канфлікт, звязаны з другой палавінкай Бігі, яго скандальны канцэрт у Лос-Анджэлесе, дзе ён пад свіст публікі выступіў з трэкам “Who Shot Ya”, цікавасць аўдыторыі і падліты алей у агонь з боку ЗМІ, якія з цікавасцю назіралі за гэтым. Канфлікт перайшоў у сапраўдную вайну паміж захадам і усходам, рэперы пачалі падтрымліваць таго ці іншага артыста, у канфлікце бралі ўдзел нават фанаты хіп-хопу. Па выніках вайна скончылася тым, што два рэперы былі забітыя ў драйв-бай. Спачатку быў забіты Тупак, Уолес на інтэрв’ю сказаў, што “нягледзячы на ўсе разнагалоссі, ён бы нікому не пажадаў смерці, бо адтуль няма выхаду, усё мае працягвацца”. Праз тыдзень пасля гэтага інтэрв’ю The Notorious B.I.G. сустрэў свайго былога сябра на тым свеце. 💀Смерць абодвух рэпераў стала трагічным пацвярджэннем старажытнага філасофскага закона: калі супрацьстаянне перастае быць дыялогам і становіцца вайной, яго вынік — разбурэнне. Ніводны з бакоў не атрымаў перамогу. Гэта яшчэ раз даказвае, што сапраўдная сіла — не ў дамінаванні і не ў знішчэнні апанента, а ў здольнасці выйсці за межы канфлікту, убачыць не толькі адрозненні, але і адзінства. 🤓Менавіта таму пасля іх смерці хіп-хоп-супольнасць зрабіла крок да прымірэння. рэперы двух узбярэжжаў прыйшлі да прымірэння. Была нават арганізаваная сустрэча на вышэйшым узроўні, дзе рэперы падпісалі дагавор аб адзінстве, які ўключаў у сябе аб’яднаны альбом і тур. ☠️Гэты момант стаў прасвятленнем: барацьба рухае наперад чалавецтва, але час ад часу канфлікты пераходзяць мяжу, у выніку чаго канец канфлікту сканчваецца так трагічна. Усё пачыналася з біфа паміж артыстамі. Іх канфлікт падняў ідэнтычнасць кожнага з бакоў. Але лікі гэтых бакоў сталі ахвярамі прагрэсу.

Вясна — час імкнення💐 💙З прыходам сакавіка з‘явіўся пах сапраўднай вясны. Сонейка, пацяпленне, пах дрэў і раслін. Быццам зя
Вясна — час імкнення💐 💙З прыходам сакавіка з‘явіўся пах сапраўднай вясны. Сонейка, пацяпленне, пах дрэў і раслін. Быццам зямла зноў дыхае, што прымушае і цябе поўнай грудзю адчуць рух жыцця. Як пісаў Камю: "Вясна непераможная, нават у сэрцы зімы". Мы кожны раз праходзім адзіныя з прыродай цыклы нараджэння і смерці. Вясна — напамінанне, што свабода не адсутнасць меж. Гэта імкненне жыць, заўсёды ісці, нават калі разумееш што гэта абсурд. 💚Але не толькі Камю адзіны. Карл Юнг, кажучы пра канцэпцыю індывідуацыі, апісваў прыняцце сябе і станаўленне асобай праз вясну. Індывідуацыя — працэс "распускання ўнутранай вясны". ✨Гэтым усім я хацеў б напомніць пра цыклічнасць і красу таго перыяду, які прыносіць вясна ў жыцце чалавека. Гэта заўседы аднаўленне і нараджэнне. Таму менавіта зараз, як кветкі пачнуць распускацца, так і вы нараджайце ідэі, рабіце тое, на што раней не было сіл. Любіце і стварайце. Спячка прайшла. Час быць чалавекам.

Віншуем даражэнькіх нашых з міжнародным жаночым днём🌷🌷💐🕊 Любім нашых падпісчыц як вясну, а лепш за вясны ў свеце няма ніч
Віншуем даражэнькіх нашых з міжнародным жаночым днём🌷🌷💐🕊 Любім нашых падпісчыц як вясну, а лепш за вясны ў свеце няма нічога