cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

mova.how

Каталог сучаснага кантэнту на беларускай мове https://mova.how. Тут пішам пра найлепшае і найноўшае, а таксама дзелімся ўласнымі навінамі. Зваротная сувязь - @mova_how_bot - https://forms.gle/TexVFVThuHjHbTAo6 - [email protected]

Show more
Belarus1 643Belarusian60The category is not specified
Advertising posts
1 812
Subscribers
No data24 hours
-87 days
-3830 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Добры дзень, сябры! Працягваем пісаць пра беларускія ініцыятывы. 💎 Праект тыдня — Архіварта. Ініцыятыва па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны. Малады праект, што маецца вырашыць вялікую задачу: сабраць, каталагізаваць і, наколькі гэта магчыма, захаваць аб'екты архітэктурнай і дэкаратыўна-манументальнай спадчыны Беларусі. Гэта інтэрактыўны партал, што змяшчае інфармацыю пра замкі і манастыры, брамы і скульптуры — ужо больш за дзве тысячы кропак на мапе. Апроч інфармацыі непасрэдна пра культурныя каштоўнасці, тут вы знойдзеце і натхняльныя тэматычныя артыкулы. На дадзены момант сайт у распрацоўцы, аўтараў можна падтрымаць на платформах Patreon і Boosty. #абранае #спадчына #архітэктура #гісторыя
Show all...
Вітаем, шаноўныя чытачы! На гэтым тыдні прапануем вам агульнавядомы беларускі праект. 💎 Праект тыдня — Мова нанова ў замежжы. Курсы беларускай мовы за мяжой. Старонка на платформе Інстаграм, дзе сабраныя ўсе дзейныя на дадзены момант курсы «Мова Нанова» за мяжой. Выдатны спосаб для беларусаў замежжа пачаць размаўляць па-беларуску. Заняткі па гарадах: Варшава Уроцлаў Гданьск, Гдыня і Сопат Беласток Быдгашч Торунь Вільнюс Рыга Таксама матэрыялы для навучання даступныя анлайн: на сайце uroki.movananova.by і ў новай праграме Mova 2.0. #абранае #белмова #замежжа
Show all...
Анлайн-курсы беларускай мовы - Урокі Мова Нанова

Добрай пятніцы, шаноўныя! Сустракайце чарговую падборку разнастайных беларускіх праектаў. Спадзяваемся, вы знойдзеце нешта цікавае для сябе. Разнастайныя праекты 🔍 Taki Šliach#псіхалогія Відэа-падкаст з псіхолагам Ірынай Шумскай і комікам Дзмітрыем Нарышкіным. Нібыта гутарка сяброў, што паспяваюць за сустрэчу абмеркаваць і бягучыя падзеі ў свеце, і Юнгіанскі аналіз, і магчымасць сяброўства паміж жанчынамі і мужчынамі. Раім да прагляду. Poshuki Kultury#афіша Інстаграм-старонка пра культурнае жыццё ў Беларусі. Афіша з анонсамі лекцый, спектакляў, кінафестываляў і іншых мерапрыемстваў. Чалавек з Каменнай горкі#блогі Першы праект на беларускай мове ад незалежнай беларускай студыі падкастаў «Камгорка прадакшн». Размовы пра жыццё, іміграцыю, вывучэнне беларускай мовы. Лепей паслухайце самі — у першым выпуску аўтар падрабязна расказвае, пра што будзе гэты падкаст. Навiны кiберспорту#відэагульні Тэлеграм-канал пра кіберспорт ад вядомых беларускіх стрымераў AHDR3 і razvalpetrovich. Навіны са свету кіберспорту, агляды турніраў і змен у камандах, а таксама рэакцыя аўтараў на падзеі. Культурны каток#агучка Праект па перакладзе і агучцы кніг і фільмаў. Вас чакаюць аўдыякніга «На заходнім фронце без перамен», кінастужка «Сарваць куш» і іншае. Таксама падпісвайцеся на YouTube-канал. Belarus With Dzi#вандроўкі Блог з вандроўкамі па Беларусі ў Інстаграме і Твітэры. Тут вы знойдзеце шмат выдатных лакацый для вашых падарожжаў, парады па маршрутах і, вядома ж, асабістыя меркаванні аўтаркі. Калі ласка, падпісвайцеся і распаўсюджвайце. #праекты
Show all...
Добры дзень, спадарства! Вітаем вас навінамі камп'ютарных тэхналогій. 💎 Праект тыдня — Беларускі франтэнд. Тэхнаблог пра франтэнд і праграмаванне ўвогуле. Гэта сайт з артыкуламі пра распрацоўку праграмнага забеспячэння, што быў створаны ўдзельнікамі суполкі Беларускі франтэнд ды іншая трасца. Пакуль што большая частка публікацый прысвечаная тэхналогіям для стварэння вэб-сайтаў, але заснавальнікі праекта не плануюць на гэтым спыняцца і запрашаюць далучацца аўтараў па сумежных тэмах: дызайн, бэкэнд, прадуктовы і праектны менеджмент і іншае. Сайт цяпер у фазе тэсціравання, свае прапановы і заўвагі дасылайце па кантактах. #абранае #тэхналогіі
Show all...
Вітаем вас, шаноўныя чытачы! Прапануем вам некалькі выдатных беларускіх праектаў па розных тэмах. Разнастайныя праекты 🔍 Літрадыё#літаратура Медыя пра сучасную беларускую літаратуру, у якога нядаўна адбыўся перазапуск. Літаратурная крытыка, урыўкі з творчасці беларускіх пісьменніц і пісьменнікаў, а таксама падкаст «Адкуль бяруцца кнігі». Сачыць за дзейнасцю праекта можна ў Тэлеграме, Інстаграме і на іншых платформах. BYWay#псіхалогія Валанцёрскі анлайн-праект па прафарыентацыі і кар'ернаму кансультаванню для падлеткаў. Звярнуцца да спецыялістаў і атрымаць бясплатную індывідуальную кансультацыю можна з дапамогай Тэлеграм-бота. Minecraft Naviny#відэагульні Праект для аматараў гульні Minecraft. Тэлеграм-канал з перакладамі афіцыйных навін і іншымі цікавінкамі ад супольнасці перакладчыкаў гульні на беларускую мову. Тут і цяпер, там і тады#псіхалогія Канал у Тэлеграме з нататкамі псіхолага. Аўтарка мае псіхалагічную адукацыю і вядзе прафесійную дзейнасць у межах сістэмна-сямейнага падыходу. Стаіцызм па-беларуску#філасофія Тэлеграм-канал, што прысвечаны філасофіі стаіцызму. Напачатку аўтар плануе публікаваць цытаты філосафаў, пераважна стоікаў, а далей будзе перахадзіць і да больш грунтоўных фарматаў. Рабіць [не] перарабіць#экалогія Падкаст пра экалогію, смецце і натхняльныя сучасныя тэхналогіі па перапрацоўцы адкідаў, якія ўжо сёння змяняюць нашу рэчаіснасць. Слухаць можна на шматлікіх падкаст-пляцоўках. Калі ласка, дзяліцеся гэтым допісам і падтрымлівайце беларускіх дзяячак і дзеячаў. #праекты
Show all...
Вітаначкі, шаноўныя! Пачынаем гэты тыдзень навінамі кіно. 💎 Праект тыдня — Лагодны Цмок. Фільмы і серыялы ў аматарскім перакладзе. Праект, удзельнікі якога першапачаткова займаліся стварэннем субцітраў і агучвалі розныя кінастужкі, змяніў фармат і анансаваў новую платформу 👈 — каталог фільмаў і серыялаў на беларускай мове. Кожны можа апублікаваць свае работы на сайт, для гэтага перакладчыкаў запрашаюць звяртацца праз Тэлеграм-бот. Калі ласка, падпісвайцеся і падтрымлівайце беларускія ініцыятывы. #абранае #кіно
Show all...
Вітаем, спадарства. Віншуем вас са святам незалежнасці! А таксама дзякуем кожнаму, хто нас чытае і падтрымлівае, бо сёння роўна год, як існуе праект mova.how. Працягваем рабіць сваю справу.
Show all...
Вітаначкі, сябры! Вяртаемся да вас з новым спісам YouTube-каналаў на беларускай мове. Беларускі YouTube ▶️ English з Наталкай#замежныя_мовы Курс ангельскай мовы па-беларуску для школьнікаў пятага класа. Якасныя відэаўрокі паводле падручніка Л.М. Лапіцкай, у простай для разумення і запамінання форме. Толькі наперад #спорт Спартыўнае займальнае шоу на канале «Піліп Беспамылковы». Аўтар удзельнічае ў трыятлонах, займаецца веласпортам і нават спрабуе акіянічную рыбалку на Шры-Ланцы. Жужаль#кіно Аўтар канала з разнастайнымі відэа ў беларускай агучцы спрабуе новы фармат. Раім да прагляду яго першы відэаролік па ўласным сцэнарыі, з якога вы дазнаецеся пра гісторыю развіцця кінастудыі «Marvel». Праз Космас#тэхналогіі Таксама новы фармат спрабуе і аўтар падкаста пра космас. У першым відэа па-за межамі падкаста ён расказвае пра касмічны карабель Starship і ракету-паскаральнік Super Heavy. Wierze w wierszy#літаратура На гэтым канале вы знойдзеце відэа з лірычнымі вершамі беларускіх паэтаў, запісаныя пад меладычную музыку. Max Ščur#музыка Музычныя хіты і менш вядомыя творы ў беларускім перакладзе і аўтарскім выкананні. Папярэднія спісы — па спасылках: першы, другі, трэці, чацвёрты, пяты, шосты, сёмы і восьмы 👈 Калі ласка, падпісвайцеся, глядзіце і матывуйце аўтараў ствараць новы кантэнт. #праекты
Show all...
Добры дзень, шаноўнае спадарства! Працягваем тэму геймінгу і кіберспорту. 💎 Праект тыдня — Maincast BY. Кіберспартыўныя трансляцыі на беларускай мове. Паводле Тэлеграм-канала пра відэагульні Пойдзем Гуляць, адна з найбуйнейшых кіберспартыўных студый Maincast пачала рабіць трансляцыі на беларускай мове. І першым мерапрыемствам на новаствораным канале ў Twitch 👈 стаў турнір «ESL Pro League Season 17» па гульні Counter-Strike: Global Offensive. За навінамі беларускага сегмента студыі можна сачыць у Твітэры, а трансляцыі дадаткова запампоўваюцца ў YouTube. Калі ласка, падтрымайце ініцыятыву і беларускіх каментатараў падпіскамі і праглядамі. #абранае #відэагульні
Show all...
Вітаем, даражэнькія! Запрашаем вас падтрымаць супольнасць беларускіх геймераў. Беларуская мова на платформе Twitch 👾 На стрымінгавай платформе Twitch была створаная прапанова аб дабаўленні беларускай мовы ў спіс моў для трансляцыі. На дадзены момант у аўтараў няма магчымасці абраць беларускую мову ў наладах сваіх каналаў і гэта значна ўскладняе для карыстальнікаў пошук трансляцый па-беларуску. Падтрымаць запыт можна па спасылцы 👈, для гэтага патрэбна быць зарэгістраваным на сайце. Дадаткова хочам адзначыць, што гаворка не ідзе пра поўную лакалізацыю пляцоўкі, а значыць імавернасць поспеху гэтай кампаніі даволі вялікая. #анонсы #відэагульні
Show all...
Choose a Different Plan

Your current plan allows analytics for only 5 channels. To get more, please choose a different plan.