АБАЖУРЫ | Azure
Open in Telegram
Актуальныя навіны Azure Cloud і стылёвыя практыкі выкарыстання воблачных сэрвісаў. Мяне завуць Арцём і я Solutions Architect, які размаўляе па-беларуску. Шчыра вітаю вас у сваім канале і запрашаю заканекціцца! https://www.linkedin.com/in/amikulich/
Show more333
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days
Posts Archive
"Тэхнічны доўг" (Tech Debt) - гэта міф. Я лічу, што яго проста не існуе. І вось чаму.
Асноўная праблема гэтага тэрміна ў тым, што ён стварае ўражанне, нібыта каманда штосьці камусьці павінна вярнуць. І гэта яе праблема - аплаціць рахунак. Прывяду прыклад: аўтаматызацыя воблачнай інфраструктуры была пакладзена на алтар тэрміну/бюджэту, і цяпер кожны дзень сінхранізацыя асяроддзяў патрабуе ўвагі. Ці вы чулі такія гісторыі?
Але давайце ўзгадаем на секунду, навошта мы тут? Мэтай шоу з'яўляецца стварэнне прадукту; усе ўдзельнікі працэсу распрацоўкі адказныя за гэта.
Праблема вышэй, заключаецца ў тым, што прадукт пакутуе ад высокага кошту падтрымкі і, верагодна, нізкай якасці. Калі б аўтаматызацыя атрымала ў свой час патрэбная інвестыцыі, то было б наадварот – ніжэйшыя выдаткі і лепшая якасць. Я бачу тут Страчаную Магчымасць, але ніяк не Тэхнічны Доўг перад кімсьці. Прадукт такі, які ёсць.
Часта я заахвочваю свае каманды сыходзіць з філасофіі Tech Debt і заўсёды глядзець наперад. У вас няма тэхнічных даўгоў! Ёсць акіян магчымасцяў, каб стаць лепш чым учора. Хоць крышачку.
Замест фокусавання на негатыве, звярніце ўвагу на тое, што канкрэтнае паляпшэнне прынясе прадукту і якія новыя Страчаныя Магчымасці яно адчыніць. Такая змена парадыгмы робіць цуды, бо мы пачынаем думаць пра тое, што можна зрабіць лепей і чаму гэта must. Нашмат лепей чым рытарытчнае пытанне, чаму код/інфраструктура/вынікі і г.д. такое лайно!
Якія самыя дзіўныя Tech Debt Страчаныя Магчымасці, вы калі-небудзь выпраўлялі?
#operationalexcellence #quality
[Read me in ENG here]
Экзістыянальнае пытанне "чалавек ці машына" існуе даўно. Але з мінулага году яно выйшла з-пад тэга "толькі для філосафаў" і стала наведваць розумы ўсіх простых людзей.
У сваім новым артыкуле я раскажу пра тое, як трывіяльная задача прымусіла мяне штосьці зразумець. Не ў тэорыі, а на практыцы.
#ai
[Read me in ENG here]
Вітаю, сябры!
Нагадваю, што сёння я праводжу вэбінар пра Сертыфікаты і экзамены ў Azure. Пачатак тут у канале а 19 гадзіны па беларускім часе.
Папярэдні пост набраў больш за 30 агеньчыкаў! Выдатна, што тэма выклікае такі інтарэс.
Як і абяцаў, я правяду вэбінар пра Сертыфікаты і экзамены ў Azure ў наступную сераду (6-га снежня) а 19:00 па беларускім часе. Падключыцца можна будзе праз тэлеграм і задаваць пытанні ў рэальным часе.
Тыя, хто далучыцца да сустрэчы анлайн, атрымаюць падарунак - мой тэст з 10 пытанняў, якія дазволяць ацаніць ступень вашай падрыхтоўкі да AZ-900.
Ніжэй можна паглядзець агенду - я склаў яе з улікам вашых пажаданняў. Калі ласка, пішыце ў каментары, калі ёсць што дадаць яшчэ.
Агенда:
1. Віды сертыфікатаў і іх іерархія.
2. Агляд сертыфікатаў Fundamentals, Administrator, Developer, Architect, DevOps.
3. Ход і нюансы экзамена. Віды пытанняў.
4. Як падрыхтавацца? Крыніцы інфармацыі і час на падрыхтоўку.
5. Ці варта здаваць экзамены ўвогуле? Якія бенефіты яны даюць.
Мяне даволі часта запытваюць пра сертыфікаты Microsoft Azure: як падрыхтавацца, як ідзе іспыт і г.д.
За апошнія два гады я атрымаў 4 сертыфікаты і буду рады падзяліцца сваім досведам з вамі. Ці цікава вам паўдзельнічаць у такім вэбінары? Уваход будзе вольны, а мова беларускай ⚡️
Стаўце агеньчык 🔥, калі ўдзельнічаеце. Як набярэцца 15, то сустрэчы быць на наступным тыдні.
P.S. У каментары закідвайце свае пытанні.
Гэты тыдзень я рыхтую для вас новы артыкул пра вынікі Microsoft Ignite. А пакуль падзялюся тым, што я атрымаў узнагароду Backend Architecture Master of the Year на канферэнцыі Build Stuff!
Шчыры дзякуй за падтрымку!
https://www.linkedin.com/posts/amikulich_buildstuff2023-activity-7131319256738136066-TydV?utm_source=share&utm_medium=member_desktop
Вітаю, сябры!
Пачаўся сезон восеньскіх канферэнцый - самы час даведацца пра новыя тэхналогіі і натхіцца цікавымі ідэямі. Напрыклад, заўтра распачнецца Microsoft Ignite, удзел у якой можна прыняць анлайн.
У адрозненні ад арыентаванага на распрацоўшчыкаў Microsoft Build, Ignite больш факусуецца на бізнесе і асвятляе, як сучасныя тэхналогіі вядуць да практычных поспехаў. Такім чынам, тут дакладна ёсць што паслухаць і нетэхнічным спецыялістам.
#conference
Гэтымі днямі ў мяне была магчымасць паспрабаваць Azure Data Studio у якасці асноўнага інструменту для штодзённай працы з SQL Server.
Ці надышоў час адмовіцца ад SSMS, ці гэта чарговы хайп? Адказы на гэтыя пытанні ў маім новым артыкуле.
#sqlserver #azuredatastudio
[Read me in ENG here]
Вітаю, сябры! Я намінуюся на ўзнагароду Backend Architecture Master у рамках канферэнцыі Build Staff у Вільні.
Буду ўдзячны за вашыя галасы 🙏
Я даволі часта пішу пра базы даных, але дагэтуль не даводзілася сутыкнуць іх ілбамі на рынгу, які называецца Performance. Сустракайце бой братоў з сям'і Azure SQL: 400 DTU супраць 4 vCore.
https://telegra.ph/Azure-SQL-DTU-suprac-vCore-10-18
#azuresql #performance
[Read me in ENG here]
Калі сістэма генеруе шмат алертаў, то становіцца вельмі складана зразумець, што і калі ўзнікла, а таксама ўсталяваць сувязь паміж падзеямі. Нарэшце, у Azure з'явіўся зручны інстумент, каб палегчыць такі аналіз. Прыемнага чытання!
https://telegra.ph/Novy-%D1%96nstrument-dlya-anal%D1%96zu-Azure-Alerts-10-04
#alerts #monitoring #operationalexcellence
[Read me in ENG here]
Вітаю, сябры! На тыдні я паразважаў над варыянтамі рэалізацыі SQL Server у рамках Azure. Хацеў спыніцца на кароткім аглядзе, але ў выніку атрымаўся неслабы лонгрыд. Прыемнага чытання!
P.S. Дарэчы тэму гэтым разам прапанавала чытачка, таму чакаю ўсіх у каментарах для дыскусіі 🤓
#sqlserver #azuresql #sqlmi
[Read me in ENG here]
Open-source - сапраўдны рухавік тэхналогій, які кожную хвіліну адкрывае новыя магчымасці для распрацоўшчыкаў. Але ці варта губляць пільнасць? Давайце паглядзім, што здарылася з Moq.
#moq #security #privacy
[Read me in ENG here]
Вітаю, сябры! Сёння я дапісаў лонг-рыд пра SQL Serverless. Прыемнага чытання!
#sql #costsaving #performance
[Read me in ENG here]
Вітаю, сябры! Хачу падзяліцца з вамі сваёй радасцю. Нарэшце я атрымаў сертыфікат Azure Solution Architect Expert і гэта апошняя ступень у серыі!
Апошнім часам я актыўна рыхтаваўся да экзамену, таму не рабіў пастоў. Але ўжо на гэтым тыдні чакайце артыкул пра Serverless SQL!
Вітаю, сябры. Дзякуй за пілюлі на маім папяэднім пасце! Як і дамаўляліся, я напісаў артыкул пра мае змаганні з Azure AI Studio. Прыемнага чытання!
#ai #azureaistudio
https://telegra.ph/YAk-ne-rashyc-sapra%D1%9Ednuyu-prablemu-z-dapamogaj-Azure-OpenAI-%D1%96-zastacca-%D1%9E-gumory-06-27
