en
Feedback
Музей Якуба Коласа

Музей Якуба Коласа

Open in Telegram

Афіцыйны канал Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.

Show more
350
Subscribers
No data24 hours
-117 days
-230 days
Posts Archive
📖 Скончыўся ХХХІІІ Дзень беларускага пісьменства. Гэтым разам наш музей быў прадстаўлены на трох значных лакацыях: ✔️ "Музей
+5
📖 Скончыўся ХХХІІІ Дзень беларускага пісьменства. Гэтым разам наш музей быў прадстаўлены на трох значных лакацыях: ✔️ "Музей рэдкай кнігі" - былі прадстаўленыя выданні твораў Якуба Коласа ад першага зборніка вершаў "Песні-жальбы" і зборнікаў ваенных часоў да сучасных факсімільных выданняў музея ✔️ "Працоўны кабінет" - асаблівую ўвагу наведвальнікаў выклікалі пісьмовы прыбор і апошні ліст класіка беларускай літаратуры ✔️ "Мінская вобласць" - гэтая частка была прысвечаная маленству Якуба Коласа - Костуся Міцкевіча. Спадчыну славутага Песняра прадстаўлялі музей паэта і філіял "Мікалаеўшчына".

📚Минская область делится своим культурным наследием на XXXIII Дне белорусской письменности На выставочных локациях центральн
+6
📚Минская область делится своим культурным наследием на XXXIII Дне белорусской письменности На выставочных локациях центрального региона каждый посетитель может: ◾️ощутить атмосферу родительского дома Якуба Коласа; ◾️проследить творческий и жизненный путь великих Янки Купалы и Максима Богдановича через уникальные фото и экспонаты; ◾️погрузиться в мир творчества Кондрата Крапивы и Кузьмы Чорного; ◾️узнать о белорусском народном костюме и насладится красотой слуцкого и копыльского строев. ✏️Атмосферу литературного праздника создают писатели и поэты Минщины. Подписаться на канал

Першы дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах
+9
Першы дзень беларускага пісьменства ў Касцюковічах

Галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, член Гарадскога аб'яднання Саюза пісьмен
+4
Галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, член Гарадскога аб'яднання Саюза пісьменнікаў Беларусі Васіліна Міцкевіч правяла сустрэчу ў СШ 101 г. Мінска з нагоды Дня беларускага пісьменства. Выступоўца распавяла пра кніжныя выданні музея, сваю творчую дзейнасць публіцыста, а таксама пра жыццё і творчасць сваіх прадзедаў - народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і пачынальніка беларускай літаратуры для дзяцей і юнакоў Янкі Маўра.

Да ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства гатовыя!
+6
Да ХХХІІІ Дня беларускага пісьменства гатовыя!

Факсімільнае выданне "Методыка роднай мовы" прэзентавалі ў Музеі Якуба Коласа. Па словах галоўнага захавальніка фондаў музея,
Факсімільнае выданне "Методыка роднай мовы" прэзентавалі ў Музеі Якуба Коласа. Па словах галоўнага захавальніка фондаў музея, праўнучкі класіка беларускай літаратуры, Васіліны Міцкевіч, гэта чацвёртае факсімільнае выданне, якое стварылі супрацоўнікі музея. Каб узнавіць кнігу такой, якой яе трымаў у руках Якуб Колас, спатрэбілася два месяцы. https://belta.by/society/view/faksimilnoe-izdanie-metodyka-rodnaj-movy-prezentovali-v-muzee-jakuba-kolasa-798663-2026/

+4
📚У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбыліся тры яскравыя падзеі 📘Прэзентавалі факсімільнае выданне «Методыка роднай мовы» — першы метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Многія думкі Якуба Коласа, выказаныя ў мінулым стагоддзі, актуальныя і сёння. 💭Зладзілі круглы стол: «Пра галоўнае: Колас, слова і мова». Удзельнікамі сталі музейныя супрацоўнікі, настаўнікі, бібліятэкары, навукоўцы, паэты. 📍Адкрылі экспазіцыю «Было іх двое ў пятай роце», створаную сумесна з Дзяржаўным музеем-запаведнікам М.А. Шолахава «Ціхі Дон». Праект прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны і іх адлюстраванню ў творчасці Якуба Коласа і Міхаіла Шолахава. ▫️️Радыё «Культура» 102.9 FM▫️

🌔Запрашаем на аўтарскую экскурсію Васіліны Міцкевіч “Сны Якуба Коласа”. ⛅️Вас запрашаюць туды, куды звычайна не пускаюць — у
🌔Запрашаем на аўтарскую экскурсію Васіліны Міцкевіч “Сны Якуба Коласа”. ⛅️Вас запрашаюць туды, куды звычайна не пускаюць — у асабістую прастору народнага паэта. Аўтарская экскурсія ў спальны пакой Якуба Коласа — гэта рэдкая магчымасць пачуць жывыя гісторыі ад чалавека, які ведае гэты пакой не па дакументах, а па сямейных успамінах. Праўнучка класіка правядзе вас пакойчыкам, дзе Колас адпачываў, думаў, нараджаў радкі, што сталі класікай. Вы даведаецеся, што снілася Якубу Коласу ў ягоным “мірным прытулку”. Гэта не стандартная лекцыя, а цёплая сямейная размова — з дэталямі, усмешкамі і нечаканымі адкрыццямі. 🌙Але на гэтым сустрэча з таямніцай не скончыцца. Вас чакае майстар-клас па стварэнні лялькі "Дзень i ноч", якая сiмвалiзуе гармонiю i кантраст у нашым свеце, дапамагае, па павер'i продкаў, вярнуць здаровы сон i парадак у жыццi. ‼️Колькасць месцаў абмежаваная, бо сапраўдныя таямніцы не любяць шума. 🏛Мінск, Акадэмічная, 5 🗓10.09.2026г. 18:30 👛25 рублёў ✍️Запіс на экскурсію – https://forms.gle/g8jrMMrD53

Repost from ONT NEWS
📖Музей Якуба Коласа презентует факсимиле "Методыка роднай мовы" Книгу, воссозданную по образу и подобию столетней, представили в минском музее. Заслуженный деятель науки БССР — один из "отцов" современного белорусского языка. Сегодня слово экспертам. Круглый стол — вместе о главном: о том, что определяет народ, формирует культурный суверенитет страны. Поддержали выставку и гости из России.

Адкрыццё сумеснага выставачнага праекта "Было іх двое ў пятай роце", сумесна з музеем-запаведнікам М. А. Шолахава "Ціхі Дон"
+8
Адкрыццё сумеснага выставачнага праекта "Было іх двое ў пятай роце", сумесна з музеем-запаведнікам М. А. Шолахава "Ціхі Дон"

Працягваецца работа круглага стала
+8
Працягваецца работа круглага стала

У музеі Якуба Коласа пачалося комплекснае мерапрыемства ў міжнародным удзелам "Пра галоўнае: Колас, слова і мова". З прывітал
+5
У музеі Якуба Коласа пачалося комплекснае мерапрыемства ў міжнародным удзелам "Пра галоўнае: Колас, слова і мова". З прывітальным словам ад Міністэрства культуры выступіла Аўдзей Надзея Віктараўна. Факсімільнае выданне "Методыка роднай мовы" прадставіла галоўны захавальнік фондаў Міцкевіч Васіліна Валер'еўна. Пра асветніцкую дзейнасць музея-запаведніка М. А Шолахава распавяла вучоны сакратар Слюсарэнка Лідзія Міхайлаўна.

31 жніўня 2026 года, у 11.00 у музеі Якуба Коласа адбудзецца міжнароднае комплекснае мерапрыемства, якое аб’яднае тры значныя
31 жніўня 2026 года, у 11.00 у музеі Якуба Коласа адбудзецца міжнароднае комплекснае мерапрыемства, якое аб’яднае тры значныя імпрэзы: прэзентацыю факсімільнага выдання «Методыка роднай мовы», круглы стол «Пра галоўнае: Колас, слова і мова» і адкрыццё часовай экспазіцыі «Было іх двое ў пятай роце», створанай сумесна з Дзяржаўным музеем-запаведнікам М.А.Шолахава «Ціхі Дон». Цэнтральнай падзеяй стане прэзентацыя ўнікальнага факсімільнага выдання працы Якуба Коласа «Методыка роднай мовы». Гэты твор —  першы метадычны дапаможнік для настаўнікаў. Многія думкі Якуба Коласа выказаныя ў 20-я гады мінулага стагоддзя актуальныя і сёння. Працягам размовы стане круглы стол «Пра галоўнае: Колас, слова і мова», удзельнікі якога — музейныя супрацоўнікі, настаўнікі, бібліятэкары, навукоўцы — абмяркуюць самыя актуальныя пытанні. Асаблівым момантам стане адкрыццё часовай экспазіцыі “Было іх двое ў пятай роце”. Праект прысвечаны падзеям Першай сусветнай вайны і іх адлюстраванню ў творчасці Якуба Коласа і Міхаіла Шолахава

Repost from ONT NEWS
🚗 Зарулить к Якубу Коласу: какие автомобили были у поэта и как сейчас выглядит его обновленный гараж Снаружи все выглядит точно так же, как при жизни титулованного владельца завидных авто. А вот внутри помещение полностью модернизировали. Теперь это зал универсального назначения, где проходят выставки, лектории и кинопоказы.

ВАНДРУЕМ РАЗАМ З КОЛАСАМ! У Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа працуе незвычацная прастора ў гаражы класіка. Што вас чакае? 🚗 Макеты і фотаздымкі машын Якуба Коласа – тыя самыя аўтамабілі, на якіх ездзіў класік 🌍 Мультымедыйныя прэзентацыі-фільмы – на экране паказваюцца гарады, якія наведаў Якуб Колас: Парыж, Масква, Ленінград, і многія іншыя 🎬 А яшчэ ў прасторы часам праходзяць кінапаказы – сачыце за афішамі і абвесткамі, каб не прапусціць! 📌 Кошт наведвання – 5 рублёў Кінапаказы – кошт глядзіце ў афішах. 📍 Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5 📞 Даведкі і запіс: 270-17-02 | +375 29 284 17 02

У першыя дні верасня музей запрашае да сабе ў госці на майстар-класы, квэсты, экскурсіі. Для розных узростаў – свае праграмы:
У першыя дні верасня музей запрашае да сабе ў госці на майстар-класы, квэсты, экскурсіі. Для розных узростаў – свае праграмы: 🔍 Квэсты і гульні (5 руб./чал.): «Таямніцы дома Песняра» (5–11 класы) – адказвайце на пытанні і знаёміцеся з экспазіцыяй і фактамі з жыцця Коласа. «Я – Міністр грыбной гаспадаркі» (1–5 класы) – займальная гульня пра грыбы Беларусі і чаму паэт так любіў ціхае паляванне. 🎨 Майстар-класы з лекцыямі (10 руб./чал.): “Асілкі зямлі беларускай” – лекцыя пра млыны + лялька «Млынарка». “Сонечны конь” – гісторыя прыручэння каня, міфалогія і лялька-абярэг.“Здароваму ўсё здорава” – медыцына ў гісторыі Беларусі + лялька «На здароўе». “Акенца шчасця” – фларыстычны сувенір з галін дрэва для летняга настрою. 🏛 Экскурсіі па экспазіцыі музея – штодня! Для школьнікаў: уваход – 4 руб. з чалавека + экскурсійнае абслугоўванне – 10 руб. з групы. ❗️ Важна: Папярэдні запіс абавязковы. Час правядзення абмяркоўваецца. 📞 Даведкі і запіс: 270-17-02 | +375 29 284 17 02

Сёння ў музеі прайшло два цудоўных мерапрыемства. Майстар-клас “Жнівеньскі дзень год корміць" на якім наведвальнікі стварылі
+6
Сёння ў музеі прайшло два цудоўных мерапрыемства. Майстар-клас “Жнівеньскі дзень год корміць" на якім наведвальнікі стварылі цудоўных Млынарак. І чаяванне "Промні жнівеньскага сонца", пад час якого мы разам атрымалі асалоду ад смачнага травянова напоя і праз Акенца шчасця зазірнулі ў свае мары.