cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю Чат-бот: @bssfbot Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/ Сацсеткі: https://www.facebook.com/bssfbel https://www.instagram.com/bssf.team/

Show more
Advertising posts
2 439
Subscribers
No data24 hours
-217 days
-10130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
⚡Паважаныя сябры, з красавіка па канец траўня гэтага году Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці праводзіў аудытарскую праверку фінансавай дзейнасці за 2023 год. Праверку праводзіла эстонская кампанія Lahendused Pluss KV OÜ, аўдытар з 15-гадовым досведам. Рады інфармаваць вас аб тым, што згодна з аудытарскім заключэннем бухгалтарская і фінансавая дзейнасць нашай арганізацыі поўнасцю адпавядае заканадаўству Эстоніі, усталяваным практыкам, Стандартам фінансавай справаздачнасці Эстоніі, а таксама Міжнародным стандартам фінансавай справаздачнасці (IFRS). ____ 🇬🇧Dear friends, From April to the end of May this year, the Belarusian Sport Solidarity Foundation conducted an audit of its financial activities for the year 2023. The audit was carried out by the Estonian company Lahendused Pluss KV OÜ, auditor with 15 years' experience. We are pleased to inform you that, according to the audit report, the accounting and financial activities of our organization fully comply with Estonian law, prevailing practices, the Estonian Financial Reporting Standard, as well as the International Financial Reporting Standards (IFRS).
Show all...
👍 5 4
Photo unavailableShow in Telegram
🏃Муж беларускай лёгкаатлеткі Марыны Арзамасавай штодзённа будзе прабягаць марафон, каб сабраць грошы на рэабілітацыю дачкі. Сям’я чэмпіёнкі свету і трэнеркі па бегу Марыны Арзамасавай збірае грошы, каб дапамагчы сваёй 14-гадовай дачцэ Аляксандры рэабілітавацца пасля наступстваў сіндрому Гіена-Барэ. У Сашы — цяжкая ступень паразы нервовых канчаткаў, дзяўчынка, якая займалася спортам і была заўсёды актыўнай, на працягу 2 сутак стала абезрухомленай. 1 месяц рэабілітацыі дзяўчынкі каштуе 9 850 еўра. Прачытаць падрабязней яе гісторыю можна па спасылцы 👈 Бацька падлетка, Ілля, спадзяецца сабраць неабходныя сродкі праз дабрачынны марафон, які ён плануе прабягаць штодзённа. Стартавый забег пройдзе 1 чэрвеня, у Дзень аховы дзяцей. Да гэтай ініцыятывы ўжо далучылася шматлікая колькасць аматараў бегу і лёгкай атлетыкі. ❗️Калі вы знаходзіцеся ў Менску і жадаеце ўзяць удзел у дапамозе, збор пройдзе на паркоўцы каля лёгкаатлетычнага манежу на вул. Каліноўскага 111 у 6:45. Таксама вы можаце дапамагчы дзяўчынке па наступных рахунках: Атрымальнік усіх рахункаў Арзамасаў Ілля Валер'евіч (тата Сашы) ПЕРАВОД У РУБЛЯХ PБ Дагавор дабрачыннага рахунку Nº BY62AKBB31340000023290070000 ПЕРАВОД У ДАЛАРАХ ЗША Дагавор дабрачыннага рахунку № BY12AKBB31341000011520070000 ПЕРАВОД У ЕЎРА Дагавор дабрачыннага рахунку Nº BY18AKBB31342000009930070000 ПАПОЎНІЦЬ БАЛАНС МТС +375298390842 Карта МІP 9112380120653458 03/29
Show all...
8
Photo unavailableShow in Telegram
Аляксандр Апейкін: «Мы часта рабілі нават больш, чым у нас было магчымасцяў» Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін паразмаўляў з журналістам Аляксандрам Пуцілай наконт недаверу з боку беларускіх спартоўцаў, працы Фонду, а таксама фінансавання арганізацыі і дапамогі атлетам. 🗣Мы ўбачылі, што найбольш адэкватных людзей, якія могуць са здаровым сэнсам ацэньваць рэальнасць, не фантазіраваць, не ўводзіць у зман іншых – адзінкі, працаздольных адзінкі, сістэмных, якія хочуць вучыцца і штодня працаваць аказаліся таксама адзінкі. 🗣Фонд спартыўнай салідарнасці – гэта акурат пра працэсы, пра прафесійную каманду. Гэта не пра яскравыя акцыі, якія былі на хвалі пад’ёму. Калі ўсё супакойваецца, арганізацыі пачынаюць працаваць як звычайныя адміністратыўныя ўстановы. І чаканні, што Фонд будзе і надалей бесперапынна выдаваць нейкі ранейшы вялізны каэфіцыент карыснага дзеяння, пры гэтым не маючы рэсурснай базы – зусім недальнабачныя. 🗣Мы шмат каму дапамагалі напачатку, зборы аплочвалі для дзейсных спартоўцаў, і ў людзей было чаканне, што так будзе на стала. Пры тым, што мы часта рабілі нават больш, чым у нас было магчымасцяў. Але, падкрэслю, ні з кім асабіста аніякія абавязальніцтвы не прагаворваліся. Тым больш няма на гэта аніякіх дакументаў. Чытаце вялікі матэрыял цалкам па спасылцы 👈
Show all...
👍 6 2
Photo unavailableShow in Telegram
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці распавёў пра дапамогу грамадскаму аб’яднанню «Пагоня» Нагадаем, гэта было адной з неабгрунтаваных прэтэнзій спартоўцаў у вотуме недаверу». Пра гэта Аляксандра запыталі на «Зеркале»: 🎙Вам указалі на «прыняцце аднаасобнага рашэння аб сувязі спартыўнай арганізацыі з ваенным падраздзяленнем, што прывяло да супрацьпраўнага палітычна матываванага пераследу беларускіх спартоўцаў, якія знаходзяцца ў краіне». Аб якім падраздзяленні ідзе гаворка? 🗣Зноў-такі, у лісце няма фактуры. Так, мы дапамагалі дабрачынным арганізацыям, перадавалі сродкі на патрэбы ЗСУ, бежанцаў. Была падтрымка грамадскага аб'яднання «Пагоня», якое ўзначальвае Віталь Гуркоў (шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе і кікбоксінгу). Але гэта была непублічная ініцыятыва — нідзе мы не заяўлялі аб супрацоўніцтве. Амаль усе зборы мелі гуманітарны характар. І мне невядома ні пра адзін выпадак пераследу спартоўцаў. Хто пацярпеў за ўзаемадзеянне з Фондам — ​​гэта адвакат Аляксандр Данілевіч. Аднак паўтаруся: нідзе не былі задэклараваны сувязі з «ваеннымі падраздзяленнямі». А з іншага боку, ці нехта супраць аказання дапамогі добраахвотнікам і краіне, якая супрацьстаіць агрэсіі? Прачытаць інтэрв’ю цалкам можна па спасылцы 👈
Show all...
4 1👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🏆 Да Алімпійскіх гульняў у Парыжы засталося два месяца! З 26 ліпеня па 11 жніўня пройдзе 33-я летняя Алімпіяда. Парыж прымае Гульні ўжо трэці раз, да гэтага яны праходзілі ў 1900 і 1924 гадах. 🏃 Усяго відаў спорту будзе прадстаўлена 32. У якасьці дадатковых да 28-мі асноўных відаў былі абраны таксама брэйк-данс, спартовае скалалажанне, скейтбордынг і сёрфінг, каб «усталяваць новы стандарт для інклюзіўных, гендэрна збалансаваных і арыентаваных на моладзь гульняў». Яшчэ ў 2022 годзе быў прадстаўлен слоган Алімпіяды-2024 — «Гульні, адкрытыя для ўсіх». Як паведамляецца, лозунг мае на ўвазе парытэт паміж паламі (па 5250 спартоўцаў і спартовак) і адкрытасць для новых відаў спорту. Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што колькасць беларускіх спартоўцаў, якія могуць патрапіць на Алімпіяду, — 28 чалавек, з РФ — 55 чалавек. Пакуль 26 атлетаў з беларускімі пашпартамі атрымалі алімпійскія ліцэнзіі, з боку РФ — 45 атлетаў. Даведацца больш пра беларускіх удзельнікаў можна па спасылцы 👈 🏅 Пры гэтым МАК распрацаваў крытэрыі нейтральнасці, якія павінны выконваць спартоўцы: яны не могуць браць удзел у камандных спаборніцтвах, не павінны былі падтрымліваць вайну ва Украіне і знаходзіцца на кантракце з беларускімі ці расейскімі вайскоўцамі альбо органамі нацбяспекі, а іх выніке не будуць уваходзіць у табліцу медалёў. Плануце сачыць за Алімпіядай? Пішіце вашае меркаванне ў каментарах 👇
Show all...
👍 5
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Збор сродкаў на рэабілітацыю дачкі беларускай лёгкаатлеткі Марыны Арзамасавай Марына Арзамасава, лёгкаатлетка, чэмпіёнка свету і трэнерка па бегу, падзялілася гісторый сваёй 14-гадовай дачкі: 🗣Яна сутыкнулася са складаным выпрабаваннем - барацьба з наступствамі сіндрому Гіена-Барэ. Гэта неўралагічнае захворванне, пры якім імунітэт пачынае атакаваць уласную нервовую сістэму. Чалавек страчвае здольнасць кантраляваць свае мышцы. У Сашы цяжкая ступень паразы нервовых канчаткаў і адзін з найскладаных выпадкаў. Сімптомы хваробы развіліся вельмі хутка, на працягу 2 сутак актыўны спартыўны падлетак стаў абезрухомлены. 🗣У выніку захворвання дачка магла рухаць толькі плячыма і шыяй. Астатняе цела перастала ёй падпарадкоўвацца. Цяпер праз 2 месяцы ў рэабілітацыйным цэнтры «Тры Сястры» ёсць вялікая станоўчая дынаміка! Але каб нашай спартоўцы дапамагчы вярнуцца да паўнацэннага жыцця і стаць здаровай, ёй патрабуюцца штодзённыя комплексныя заняткі з прафесіяналамі, каб аднавіць нервовыя імпульсы ўсяго цела. 🗣На дадзены момант мы з Сашай ужо другі месяц знаходзімся ў цэнтры. Але аднаўленне — гэта вельмі павольны працэс, які можа доўжыцца доўгі час (дакладныя тэрміны невядомыя — усё індывідуальна) 🗣Я ажыццяўляю кругласутачны догляд за дачкой і заўсёды на сувязі з рэабілітолагамі. Цэнтр Тры Сястры — лепшы, але дарагі варыянт аднаўлення дзяўчынкі. Вы можаце дапамагчы дзяўчынке па наступных рахунках: Атрымальнік усіх рахункаў Арзамасаў Ілля Валер'евіч (тата Сашы) ПЕРАВОД У РУБЛЯХ PБ Дагавор дабрачыннага рахунку Nº BY62AKBB31340000023290070000 ПЕРАВОД У ДАЛАРАХ ЗША Дагавор дабрачыннага рахунку № BY12AKBB31341000011520070000 ПЕРАВОД У ЕЎРА Дагавор дабрачыннага рахунку Nº BY18AKBB31342000009930070000 ПАПОЎНІЦЬ БАЛАНС МТС +375298390842 Карта МІP 9112380120653458 03/29 1 месяц рэабілітацыі каштуе 9 850 еўра ШЛЯХ аплаты ў АРІП - Банкаўскія, фінансавыя паслугі - Банкі, НКФО - Беларусбанк - Папаўненне рахунку ВАЖНА! Увесці нумар рахунку 28 сімвалаў БЕЗ ПРАБЕЛАЎ Памятайце, што маленькай дапамогі не бывае! 💛
Show all...
9
13:50
Video unavailableShow in Telegram
«Мяркую, з прынцыпу 1-2 судзебных іска мы ўсё ж такі пададзім, бо рэпутацыі Фонда наносіцца сур'ёзная шкода такімі заявамі» Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін распавёў пра працу БФСС і «вотум недаверу» ад беларускіх спартоўцаў: 🗣Вотум тычыўся заявы спартоўцаў аб тым, што яны не давяраюць мне асабіста і Беларускаму фонду спартовай салідарнасці. Спачатку я рэагаваў на гэтыя абурэнні з пункту гледжання спробы аспрэчыць кожны пункт, але ўсе яны — дастаткова галаслоўныя рэчы. 🗣Я вырашыў увесці аўдыторыю ў сітуацыю з БФСС і дагаварыць тое, што большая частка супольнасці спартоўцаў маглі не зразумець: 🗣БФСС з'явіўся ў жніўні 2020 года і адразу стаў успрымацца, як альтэрнатыўныя Мінспорту або НАК Беларусі — структура, якая акрамя прадстаўніцкіх функцый чамусьці бярэ на сябе яшчэ функцыі фінансавання пратэстнай супольнасці. 🗣Першыя часы нам гэта паспяхова ўдавалася, таму што тэма была на хвалі. Гэты перыяд дазваляў дапамагаць людзям у складаных сітуацыях. Але пасля грамадская ўвага стала падаць, і гэта адбілася на колькасці донатаў і фінансаванні, і гэта абсалютна нармальны працэс. Колькасць людзей, якіх мы маглі падтрымаць, рабілася ўсё меншай. Слухайце працяг у замацаваным відэа⬆️ Альбо глядзіце захаваны стрым цалкам на YouTube-канале па спасылцы👈
Show all...
4 3👍 1🔥 1
Photo unavailableShow in Telegram
❗️Заява Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці датычна так званага "вотуму недаверу". Юрысты БФСС дасканала прааналізавалі заяву шэрагу беларускіх спартоўцаў з гучнай, але вельмі недарэчнай назвай "вотум недаверу". Адразу адзначым, што выраз "вотум недаверу" у дадзеным выпадку юрыдычна не можа ўжывацца. Большасць з 42 падпісантаў "вотуму" складаюць спартоўцы, якія ніколі ў БФСС не звярталіся. Таму "неналежнае выкананне ўзятых на сябе абавязкаў" ці "невыкананне даўгавых абавязкаў" з боку БФСС проста тэарэтычна не магчыма. Складаецца ўражанне, што вялікая частка падпісантаў увогуле не ў курсе справы, а проста прыцягнута "да купы". Таксама ў звароце няма фізічных подпісаў, што не дае магчымасці юрыдычна спраўдзіць рэальную прыналежнасць падпісантаў да ліста. У бліжэйшы дні юрысты БФСС звернуцца да падпісантаў, каб спраўдзіць іхнія подпісы. На дадзены момант БФСС не мае ніякіх даўгавых ці іншых абавязальніцтваў. Аніводны падпісант "вотуму" так і не змог прадставіць хоць адзін доказ невыкананых фінансавых абавязкаў з боку фонду. Больш за тое, некаторыя падпісанты "вотуму" атрымалі сур'ёзныя кампенсацыі ад фонду. Напрыклад, толькі аднаму ініцыятару "вотуму" самбісту Сцяпану Папову па розных праграмах было пералічана на карт-рахунак 17 500 еўра дапамогі. Цікава, што на той момант праца БФСС яго цалкам задавальняла. Такія ж істотныя кампенсацыі ад фонду атрымалі і некаторыя іншыя падпісанты — Кудзеліч, Леўчанка, Скіба, Вахавяк і г.д. Такім чынам, абвінавачанне ў невыкананні абавязкаў не адпавядае рэчаіснасці, не мае ніякага пацверджання і будзе мець юрыдычныя наступствы дзеля абароны гонару і рэпутацыю БФСС. Іншыя заявы "вотуму" можна не разглядаць. Гэта ўласная крыўда некалькіх чалавек, якая ніяк не адлюстроўвае рэальны стан рэчаў.
Show all...
🔥 11 2👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
❗️У бацькоў Крысціны Ціманоўскай у Беларусі прайшоў вобыск. Гэтым лёгкаатлетка падзялілася ў сваіх сацсетках: 🗣Сёння раніцай у маіх бацькоў СК праводзіў вобыск, а ўсё таму, што я хачу свабоды для сваёй краіны, хачу прыязджаць туды на выходных, каб наведаць бацькоў, хачу раз у год прыязджаць у Беларусь дзеля яе цудоўнай прыроды, хачу сустрэцца з сябрамі, хачу пабываць там, дзе я нарадзілася і вырасла, хачу шпацыраваць по Менску, па сваім любімым вуліцам, зайсці ў любімую кавярню і выпіць каву з круасанам. 🗣За гэта мая плата — крымінальныя справы, запалохванні і ператрусы. У мяне забралі хату, а цяпер дабраліся да маёй сям'і, звычайнай правінцыйнай сям'і, дзе тата ўсё жыццё працаваў пажарнікам, а мама супрацоўніцай банка. 🗣Апошнія гады для маёй сям'і і так былі вельмі цяжкія — рак у мамы (дзякуй богу ўдалося вылечыць), інсульт у бацькі (зараз ён інвалід). 🗣Я не разумею, што яшчэ павінна перажыць мая сям'я за МАЕ ДЗЕЯННІ І МАЕ РАШЭННІ! 🗣Ніхто не нясе адказнасці за мяне, акрамя мяне самой, і калі ў Беларусі з уладаў ці следчага камітэта ёсць пытанні да мяне, то я запрашаю іх у свой новы дом на ператрусы і размовы.
Show all...
🤬 11👍 1
Photo unavailableShow in Telegram
🚩Падтрымайце спартоўцаў-палітвязняў у Беларусі. Учора, 21 траўня, беларусы правялі Дзень салідарнасці з палітзняволенемі. У гэты дзень у 2021 годзе пры нявысветленых абставінах памёр актывіст Вітольд Ашурак. Зараз па дадзеным dissidentby за кратамі незаконна знаходзіцца 1541 беларусаў, якія былі пазбаўлены волі за сваю грамадзянскую пазіцыю. Сярод іх ёсць і спартоўцы. Па нашай інфармацыі, зараз за кратамі знаходзяцца наступныя прадстаўнікі спорту: 🔺Аляксандр Данілевіч — спартыўны адвакат, арбітр СAS, затрыманы 20 траўня 2022, пазбаўлен волі на 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 🔺Расціслаў Сцефановіч — гулец каманды па амерыканскім футболе "Мінскія Зубры", затрыманы 29 верасня 2020, яго асудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 🔺Павел Аўчараў — займаўся айкідо і скончыў БДУФК, затрыманы 8 кастрычніка 2020 і асуджаны на 6 з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 🔺Антон Быкоўскі — майстар спорту па дзюдо і КМС па самба, затрыманы 29 верасня 2020 і асуджаны да 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 🔺Іван Котаў — КМС па безэкіпіровачным паўэрліфтынгу, затрыманы 6 снежня 2022 и асуджаны на 3,5 гады калонии ва ўмовах агульнага рэжыму. 🔺Уладзімір Аўрамцаў — працаваў трэнерам і настаўнікам фізічнай культуры і займаўся грэка-рымскай барацьбой, затрыманы 30 сакавіка 2022 і асуджаны на 22 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 🔺Алег Рубец — футбольны заўзятар, затрыманы 10 жніўня 2020 і асуджаны на 7 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вы можаце напісаць ліст альбо тэлеграму палітзняволеным, альбо заданаціць на іх дапамогу праз платформу politzek.me 👈
Show all...
👍 9 1