cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Смак падарожжаў

🤍 Хуткія навіны для тых, хто падарожнічае ❤ Умовы ўезду ў розныя краіны 🤍 Цікаўнасці і карыснасці Мова канала: беларуская❗ 💢 Прапанаваць, падзяліцца, паведаміць аб усім можна нашаму @smakvoli_bot 👈 💢 Чат канала @smakvoli_chat 🗣

Show more
The country is not specifiedThe language is not specifiedThe category is not specified
Advertising posts
317
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

🇷🇺 Ужо з 10 ліпеня для таго, каб уехаць у Расійскую Федэрацыю на цягніку, трэба будзе прад'явіць адмоўны вынік ПЛР-тэсту, зарэгістраваны ў мабільным дадатку "Падарожнічаю без CОVID-19". #навіны #расія Смак падарожжаў
Show all...
🇷🇺🇭🇷 Авіякампанія S7 Airlines адкрыла продаж квіткоў на прамыя рэгулярныя рэйсы з Масквы ў пулу (Харватыя) Рэйс з Масквы ў Пулу выконваецца пачынаючы з 4 ліпеня па нядзелях, а з 15 ліпеня - па аўторках, чацвяргах і нядзелях. #навіны #харватыя Смак падарожжаў
Show all...
🇺🇸 ЗША абмежавалі авіязносіны з Беларуссю з-за інцыдэнту з Ryanair. Цяпер авіякампаніі не могуць прадаваць квіткі на рэйсы паміж краінамі, нават тыя, якія выконваюць з перасадкай Выключэнні будуць дзейнічаць толькі па гуманітарных абставінах і прычынах, звязаных з нацыянальнымі інтарэсамі і бяспекай ЗША. Крыху раней Дзярждэпартамэнт ЗША паведаміў, што спыненне авіязносін з Беларуссю з-за пасадкі самалёта Ryanair адпавядае інтарэсам знешняй палітыкі Вашынгтона. #навіны #зша Смак падарожжаў
Show all...
🇹🇳 Улады Туніса зноў змянілі правілы ўезду для турыстаў - цяпер здаваць ПЛР-тэсты перад паездкай павінны ўсе, нават вакцынаваныя падарожнікі. Новыя патрабаванні ўступілі ў сілу з 1 ліпеня. Для арганізаваных турыстаў яны пачнуць дзейнічаць крыху пазней - з 10 ліпеня. Вызваляюцца ад ПЛР-тэстаў толькі дзеці да 12 гадоў. Ва ўсіх астатніх вынікі тэсту будуць пытаць перад пасадкай у самалёт і па прыбыцці ў аэрапорты Туніса. #навіны #туніс #умовыўезду Смак падарожжаў
Show all...
🇱🇹🇱🇻 Выезд з Віцебскай вобласці за мяжу з 1 жніўня будзе платным У Віцебскай вобласці з 1 жніўня ўводзяць мясцовы збор за перасячэнне мяжы на транспартным сродку. Збор уводзіцца да 1 студзеня 2023 г. Ёсць выключэнні, з каго не будуць спаганяць збор. Памер збору складзе базавую велічыню (на дадзены момант - 29 рублёў) за адзін транспартны сродак незалежна ад колькасці пасажыраў. Раней рашэння аб увядзенні мясцовых збораў прынялі ў Гомельскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. Плату там пачалі спаганяць з 1 чэрвеня. Адпаведныя рашэнні ўжо афіцыйна апублікаваныя. #навіны #беларусь #літва #латвія #выезд Смак падарожжаў
Show all...
🇵🇱 Ecolines аб'яўляе аб запуску новага рэйса з Беларусі ў Варшаву (квіткі ў продажы) Ecolines адкрыў продажу квіткоў на рэйсы з Мінска, Баранавіч, Брэста ў Варшаву. Старт рэйсаў 15 ліпеня: ✔ адпраўленне з Мінска ў 12:15, прыбыццё ў Варшаву ў 21:50 ✔ адпраўленне з Варшавы ў 06:20, прыбыццё ў Мінск у 18:45 Квіткі ўжо ў продажы і кошты досыць невысокія, напрыклад Менск-Варшава па 50 рублёў у кожны бок, Брэст-Варшава па 40 рублёў. Увага: перад купляй уважліва вывучайце правілы перасячэння межаў. З гэтым ёсць вялікія складанасці. #навіны #польшча #варшава Смак падарожжаў
Show all...
🇪🇸 З 28 чэрвеня беларусы, у якіх ужо быў "шэнген" на год і больш, могуць падоўжыць яго ў візавым цэнтры Іспаніі. Важная ўмова - віза павінна скончыцца з 2018-га па цяперашні час. Дарэчы, падаўжаць можна не толькі іспанскую візу - падыдзе любы "Шэнген". Запісацца на падачу заявы можна толькі анлайн на сайце візавага цэнтра. #навіны #іспанія Смак падарожжаў
Show all...
🇵🇱 З 24 чэрвеня Польшча змяніла правілы ўезду для замежнікаў, якія прыязджаюць з-за межаў Еўразвяза. Цяпер абавязковы 10-дзённы каранцін можна скараціць толькі на 7-ы дзень, калі здасі ПЛР або экспрэс-тэст. Ад каранціну вызваляюцца толькі тыя, хто прышчапіўся ад COVID-19 ухваленай у ЕС вакцынай, і тыя, хто перасякае Польшчу транзітам і ляціць з краіны на працягу 24 гадзін. Такое рашэнне ўлады Польшчы ўвялі з-за пагаршэння сітуацыі з COVID-19 у свеце. #навіны #польшча Смак падарожжаў
Show all...
🇪🇬 Падарожнікі, якія вакцынаваліся ад COVID-19, змогуць не здаваць ПЛР-тэсты перад паездкай у Егіпет. Такія правілы пачынаюць дзейнічаць з 1 ліпеня. Гэта тычыцца тых, хто прышчапіўся вакцынамі Pfizer, AstraZeneca, Moderna, Sinopharm, Sinovac-CoronaVac і «Спадарожнік V». З моманту атрымання другой прышчэпкі павінна прайсці не менш 14 дзён. #навіны #егіпет Смак падарожжаў
Show all...
🇲🇪 Турыстычныя ўлады Чарнагорыі распрацавалі новы сайт www.montenegro.travel, які змяшчае поўную інфармацыю па ўмовах ўезду, месцах бясплатнай вакцынацыі, бягучай статыстыцы па каронавірусе ў Чарнагорыі і іншую неабходную турыстам інфармацыю. Сайт, у тым ліку, даступны па QR-коду які будзе распаўсюдзяцца ў аэрапортах, аўтастанцыях, гатэлях, рэстаранах. #навіны #чарнагорыя Смак падарожжаў
Show all...