en
Feedback
Mikola Dziadok

Mikola Dziadok

Open in Telegram

Это канал Миколы Дедка – блогера, политического аналитика, анархиста. С 11.11.2020 он находится в заключении, подробнее всю историю вы можете прочитать здесь: bit.ly/3O8cmDt Как поддержать можно прочитать здесь t.me/MDziadok/262

Show more
1 336
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days
Posts Archive
Сябры! Віншуем вас з Новым годам і Калядамі! Мы зычым вам, каб нават у цяперашнія няпростыя часы зімовыя святы прыносілі вам
Сябры! Віншуем вас з Новым годам і Калядамі! Мы зычым вам, каб нават у цяперашнія няпростыя часы зімовыя святы прыносілі вам цяпло і чараўніцтва. Мы спадзяемся, што гэтыя хвалі добрых пачуццяў, жаданняў і надзей, даходзяць і да тых, хто вымушаны сустракаць зімовыя святы за кратамі. Мы няспынна думаем пра Міколу і іншых палітзняволенных і чакаем іх на волі, каб сустракаць будучыя святы разам. Сілы, веры і святла!

✊ "Это стоики и образованные люди" Наталья Мацкевич - адвокат:ка, защищавшая Николая Дедка и Игоря Олиневича, поделилась своими впечатлениями об анархистах в блице выпуска "Жизнь-Малина". Полное интервью с Натальей 🏴Поддержать работу АЧК и помочь товарищ:кам

Дарагія сябры! На жаль, наш тэлеграм канал быў прызнаны экстрэмісцкім. Калі вы падпісаныя на нас з Беларусі, калі ласка, пакл
Дарагія сябры! На жаль, наш тэлеграм канал быў прызнаны экстрэмісцкім. Калі вы падпісаныя на нас з Беларусі, калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Мы, у той час, працягваем пісаць пра Міколу і падтрымліваць яго. Адрас для лістоў: 230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч

#НататкіМіколы Скончыў кнігу Р.Л.Стывенсана, са зборніка твораў у 5-ці тамах (“Библиотека журнала “Огонёк”, напісана), там бы
#НататкіМіколы Скончыў кнігу Р.Л.Стывенсана, са зборніка твораў у 5-ці тамах (“Библиотека журнала “Огонёк”, напісана), там было 2 творы: “Владетель Баллантрэ” і “Потерпевшие кораблекрушение”. Абодва вельмі якасныя, разумныя і захапляльныя. Прытым, за кнігу я ўзяўся па “астатачным прынцыпе”; увогуле, пакуль ёсць што чытаць. Праўда, у другім рамане я знайшоў некалькі месцаў, дзе героі паводзяць сябе ну ўжо дужа нелагічна, насуперак тым характарам, якімі іх надзяліў аўтар. Увогуле, пачаў за сабой заўважаць, што ўжо надта стаў я прыдзірчывы ў такіх момантах, нібыта саматужны літаратурны крытык =), заўважаю ў аўтараў такія вось праколы, і як быццам патрабавальна да іх стаўлюся, асабліва калі аўтар мне падабаецца. Адрас для лістоў: 230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч

#НататкіМіколы Цікава было прачытаць пра Рэкса Стаўта і ягоную гісторыю. Я ведаю і пісьменніка такого, і ягонага героя - Ніра
#НататкіМіколы Цікава было прачытаць пра Рэкса Стаўта і ягоную гісторыю. Я ведаю і пісьменніка такого, і ягонага героя - Ніра Вульфа, таму што ў мяне бацькі чыталі кнігі з гэтага цыклу =). І яны перыядычна валяліся ў доме. Прыкол, што ФБР на яго дасье збірала. Хаця тыя часы былі такія, як я разумею, росквіт ягонага пісьменства прыйшоўся на Халодную вайну, і стопроц ФБР думала, что калі ён іх крытыкаваў, то ён патаемны шпіён ці агент уплыву СССР:) Гэта быў час няхілай параноі ў ЗША, асабліва ў 1950-я, можна пагугліць пра “макартызм”, калі цікава. А ўвогуле я да дэтэктываў стаўлюся някепска, без забабонаў, хіба, што гэты стыль загажаны нізкапробнымі шаблоннымі “творамі”, якія выходзяць, як з канвеера, а так дэтэктыў можа быць і інтэлектуальным, і пазнавальным, і сацыяльна-актуальным, узяць той жа “Код да Винчи” Дэна Браўна альбо “Последнее правило“ Джодзі Пікалт, якую я нядаўна чытаў. Адрас для лістоў: 230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч

#НататкіМіколы Скончыў “Последнее правило” Джодзі Піколі. Нагадаю, там маці-адзіночка выхоўвае сына з сіндромам Аспергера, а
#НататкіМіколы Скончыў “Последнее правило” Джодзі Піколі. Нагадаю, там маці-адзіночка выхоўвае сына з сіндромам Аспергера, а сыну ўжо 18 год, і ён захапляецца крыміналістыкай. Вельмі сацыяльны раман, там падымаецца куча пытанняў: і наконт стаўлення да дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі, і наконт траўлі ў школе, і г.д. Як па мне, аўтарцы вельмі добра атрымалася раскрыць унутраны свет сваіх герояў. Раман чымсьці падобны на “Цветы для Элджернона” (дарэчы, гэты твор Піколі двойчы прыгадвае ў кнізе), але нашмат пазітыўней. Вельмі захапляльна, яна так крута трымае інтрыгу на працягу ўсяго аповеду. Куча цікавай і пазнавальнай інфы, пададзенай як бы “між іншым”, ну і любоўная лінія ёсць і хэпі-энд у канцы :). Вельмі раю. Кніга 2010 году, дарэчы. Адрас для лістоў: 230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч

#НататкіМіколы “Дзеяслоў”, гэты выпуск, таксама класны. Мне дужа спадабаўся верш Віктара Жыбуля “Атэлье”, класна чэл валодае
#НататкіМіколы “Дзеяслоў”, гэты выпуск, таксама класны. Мне дужа спадабаўся верш Віктара Жыбуля “Атэлье”, класна чэл валодае словам, і сэнс глыбокі. А яшчэ ёсць тры крутых апавяданні: Дар’я Палынская “З Днём Нараджэння” і Давід Шульман “Толькі для цябе” (ў апошнім як бы звязка з 2-х апавяданняў). Вось Дар’я Палынская — маладая беларуская аўтарка, жыве ў Беластоку, апавяданне ў яе на тэму ўзаемаадносінаў, вельмі сучаснае і актуальнае, як я лічу. А Давід Шульман сам з Барысава і жыве ў Ізраілі, яму 75 год ужо, піша на беларускай і расійскай мове. Апавяданні гэтыя — пра каханне, жыццё і надзвычай мудрыя, як па мне. Ягоны стыль мне нагадаў стыль Эфраіма Севелы, таксама пісьменнік-эмігрант, з Бабруйску родам. Там жа раней было выключна габрэйскае мястэчка. Таксама прасякнуты нейкай жыццёвай мудрасцю, троху сумнай, але жыццесцвярджальнай. У майго бацькі была ягоная кніга, дык я прачытаў гадоў у 11-12, і застаўся вельмі задаволены. 230023, г.Гродна, вул.Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч

Repost from Новы Час
🇵🇱 Беларусы Шчэціна ў нядзелю правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных Паліны Шарэнды-Панасюк і Мікалая Дзядка.
+4
🇵🇱 Беларусы Шчэціна ў нядзелю правялі акцыю ў падтрымку палітзняволеных Паліны Шарэнды-Панасюк і Мікалая Дзядка.

Поздравляют Миколу с днём рождения и чешские товарищи: https://www.afed.cz/text/7999/narozeninove-prani-za-zdi-veznice

"Сьмеласьць, зацятасьць, часта бескампраміснасьць і ўсё ж крытычнасьць розуму заўсёды адрозьніваюць Міколу. Пасьпяховы і моцны студэнт, Мікола заўсёды заставаўся чалавекам зьместу – форме не заўсёды прысьвячаў увагу – і гэта было сьвядома. Камфорт заходняга жыцьця ня вабіў яго – ён заўсёды вяртаўся дамоў у Беларусь. І заўсёды з акуратнасьцю падтрымліваў сувязь, рэгулярна пісаў, дзяліўся ўражаньнямі, распавядаў пра кніжныя навінкі, актыўна дэбатаваў на палітычныя і грамадзкія тэмы, раіўся. Мяне цешыла, што і пасьля ўнівэрсытэту Мікола працягваў пісаць, ставіць пытаньні і дзяліцца сваімі посьпехамі. Студэнт стаўся калегам, суразмоўцам, таварышам. Часта забываюць, што ён палітоляг: амальгамна і эмацыйна на першае месца ставяць азначэньні “анархіст”, “журналіст”. А ён перадусім удалы прафэсійны палітоляг, што яму вельмі добра дапамагала ў публіцыстычнай і ідэалягічнай дзейнасьці. Што робіць многія ягоныя тэксты дасюль грунтоўнымі і аналітычнымі. Не заўсёды я пагаджаўся з Міколам, але гэта толькі надавала нашым размовам здаровага напружаньня. Я і цяпер вельмі чакаю Міколу, каб працягнуць нашыя гвалтоўна спыненыя дэбаты… А яшчэ я часта прыгадваю нашыя шпацыры ў Вільні, Менску і Коўне: Мікола любіў шмат хадзіць і размаўляць ідучы. Я ніколі не казаў яму, але ў тыя моманты Мікола мне заўсёды нагадваў слыннага героя кнігі Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры – Маленькага прынца. Бо акурат як герой кнігі Мікола сымбалізаваў для мяне вечнага вандроўніка ў сьвеце, які шукаў схаваныя сэнсы рэчаў і ўласнага жыцьця". Уладзіслаў Гарбацкі пра Міколу на старонках Новага часу https://novychas.online/asoba/heroi-sjarod-nas-mikalaju-dzjadku-35

Віншуем Міколу з днём народзінаў! Сёння яму спаўняецца 35 гадоў, якія ён, на жаль, святкуе ў турме. Ніводны чалавек не заслуг
Віншуем Міколу з днём народзінаў! Сёння яму спаўняецца 35 гадоў, якія ён, на жаль, святкуе ў турме. Ніводны чалавек не заслугоўвае падобных акалічнасцяў у такі дзень. Аднак сёння, замест абмеркавання жахаў зняволення, мы б хацелі сфакусавацца на сіле Міколы — тым, як ён гэтыя жахі пераносіць. Мікола чалавек неімавернай сілы. У выпрабавальныя часы ён застаецца арганізаваным, выбудоўвае руціны на падтрымку духоўнай і фізічнай моцы. Ён мае грунтоўны маральны компас. Вялікую частку сваёй маладосці ён аказаўся ў зняволенні за свае ідэі і жаданне добрых перамен для грамадства. І разам з тым, у гэтых ідэях ён не страчвае сябе, а толькі ўдакладняе свае жыццёвыя арыентыры. Дзякуй, Мікола, за тое, што ты такі цудоўны, які ты ёсць. Мы не можам раздзяліць з табою твае пакуты, аднак мы робім тое магчымае, што магло б падтрымаць цябе на гэтым шляху. Мы памятаем пра цябе, сумуем і чакаем на волі. Ты не адзін. З днём народзінаў, сябра. ________ 230023, г.Гродна, вул.Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч

Увесь апошні час сувязь з Міколам, як і з многімі іншымі палітзняволеннымі, няспынна пагаршалася. Гэта вельмі ўплывае на пачу
Увесь апошні час сувязь з Міколам, як і з многімі іншымі палітзняволеннымі, няспынна пагаршалася. Гэта вельмі ўплывае на пачуццё падтрымкі і сувязі са знешнім светам. Праз 10 дзён яму спаўняецца 35 гадоў. Мы просім вас, сябры, падтрымаць Міколу дасяжнымі вам спосабамі: напішыце ліст ці паштоўку, пералічыце грошы на дапаможны рахунак ці дашліце тэлеграму . Зараз, у часы цішыні, нават маленькія акты падтрымкі адчуваюцца асабліва моцна! А пакуль мы далучаем вытрымку з яго нядаўняга ліста: "Яшчэ адно месца, дзе я хацеў пабываць абавязкова - гэта Чылі. Па-першае, там вельмі крутыя і высокія горы! Шмат карэннага насельніцтва са сваёй унікальнай культурай. Па-другое, мне вельмі цікава іх палітычная гісторыя, бо доўгі час там была дыктатура Піначэта, як яны зараз апраўляюцца з яе наступствам". Адрас для лістоў: 230023, г.Гродна, вул.Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч

Учора, 9 жніўня, прамінула роўна 1000 дзён зняволення Міколы: https://t.me/novychas/37556

#НататкіМіколы Вось мае “колькасныя паказчыкі” за 2022 год. Спортам я займаўся 157 разоў на год (у сярэднім адзін занятак на
#НататкіМіколы Вось мае “колькасныя паказчыкі” за 2022 год. Спортам я займаўся 157 разоў на год (у сярэднім адзін занятак на 2.4 дні), ёгай 78 разоў. Арабскай мовай адносна мала — адзін раз у 6.5 дзён, але на працягу пяці месяцаў у мяне не было падручнікаў. За вывучэнне новых словаў па-ангельску браўся 103 разы. Прачытаў за год 60 кніжак роўна. Прытым з 365 дзён амаль траціну, 106 дзён, правёў у ШІЗА. У цэлым, я лічу, норм. Адрас для лістоў: 230023, г.Гродна, вул.Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч

#НататкіМіколы Прыйшла ў галаву такая думка, што жыццё чалавека мае сэнс толькі калі прывязанае да чагосьці большага, чым ён сам. У адваротным выпадку яно (жыццё) - не больш, чым набор фізіялагічных рэакцый. Гэта, канешне, не стоадсоткава мая думка, хутчэй спалучэнне дактрыны логатэрапіі Віктара Франкла і ўласнага жыццёвага досведу. У розныя часы розныя сэнсы (“для-чаго”) былі дамінуючымі. У Сярэднявеччы дамінавала рэлігія - чалавек жыў, каб “ратаваць душу”, мусіў імкнуцца да выкуплення грахоў, зараз, падобна, ва ўсім свеце перамагла канцэпцыя жыцця дзеля спажывання: чалавек жыве, как спажыць, як мага больш тавараў і паслуг, для чаго мусіць болей працаваць, ствараючы яшчэ болей тавараў ці паслуг і так па замкнённым коле… Зараз з новымі культурнымі нормамі, здаецца, прабівае сабе ідэя, что чалавек жыве для дасягнення максімальнага асабістага шчасця і творчай самарэалізацыі. Але я адхіліўся. Факт у тым, что чалавек, які ўпэўніўся ў сваім сэнсе жыцця, можа здолець практычна ўсё, што захоча, і куды больш устойлівы перед крызісамі і траўмамі, бо Тое, што большае за яго, не дае яму зламацца - калі, канешне, ён па-сапраўднаму ў гэта верыць, а не проста прытрымліваецца агульнапрынятай нормы, каб быць “як усе”. Адрас для лістоў: 230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч

photo content

Учора прамінула 900 дзён, як Мікола знаходзіцца за кратамі. Ціск на Міколу працягвае пагаршацца. Так, 24 красавіка ён выйшаў з ШІЗА, дзе правёў 10 сутак нібыта за тое, што лёг спаць на некалькі хвілін раней, чым дазволена. А да гэтага ад яго цягам месяца не было лістоў і тэлефанаванняў — родныя не ведаюць, з чым гэта звязана. Агулам з пачатку года Мікола ўжо чатыры разы пабываў у штрафным ізалятары: тры разы правёў там па сем сутак, апошні — 10. У гродзенскай турме, дзе Мікола адбывае пакаранне, яму забаронены пасылкі і перадачы нават ад сваякоў, атаварка дазволена раз на месяц на адну базавую. Праўда, родным удалося даслаць яму медыцынскую бандэроль з неабходнымі прэпаратамі. Спатканняў у вязня таксама няма. Адзінае — часам дазваляюць патэлефанаваць. У зняволенні Мікола стараецца займацца самаразвіццём, шмат чытае. Аказалася, у турме някепская бібліятэка. Па словах бацькі Міколы, Аляксандра Дзядка, паводле лістоў, што прыходзілі ад Міколы месяц таму, становішча ў яго больш-менш нармальнае, са здароўем таксама сур'ёзных праблем няма. — Мяне ратуе толькі адно: я ведаю Колю, яго моц, характар, волю і ўпэўненасць ва ўласнай рацыі. І я ўпэўнены, што гэта бачаць і разумеюць турэмшчыкі. Адрас для лістоў: 230023, г.Гродна, вул. Кірава 1, Турма №1 Дзядок Мікалай Аляксандравіч

photo content

#НататкіМіколы Прачытаў надоечы “Менделя-букиниста”. Звярні ўвагу, што ён (Медель) з Петрыкава. Гэта Гомельская вобласць =) А
#НататкіМіколы Прачытаў надоечы “Менделя-букиниста”. Звярні ўвагу, што ён (Медель) з Петрыкава. Гэта Гомельская вобласць =) А па аўтару, гэта “Русская Польша”, ліл =D. Відаць, Цвейг не ведаў, што існуе дзесьці там такі звер, як беларусы… Так, смерць у Цвейга і жонкі сапраўды аказалася трагічнай, асабліва ў кантэксце таго, што ўжо ў наступным, 1943 годзе ў Другой сусветнай наступіў пералом і фашызм быў-такі пераможаны. Для мяне гэта чарговае пацверджанне таго, што ў любой сітуацыі, нават самай цёмнай, трэба змагацца да канца, а калі ўжо няма сілаў на змаганне, то проста запасціся вытрымкай і чакаць. І маліцца! Як у той прымаўке, хаця б “лежать в сторону цели”.

Уже продолжительное время мы наблюдаем за протестами в Иране, но много ли мы знаем о революционном прошлом этой страны? В своей последней книге "Народные моджахеды "Муджахидин Хальк" Микола исследовал иранскую исламо-марксистскую организацию, которая начинала свой революционный путь в борьбе против шахского режима, продолжила — борьбой против режима аятолл, а закончила — в закрытом военном лагере в Албании. Или не закончила? Скачать книгу можно здесь: http://radicalbook.tilda.ws/modzhahed