en
Feedback
STRYZHAK

STRYZHAK

Open in Telegram

Персанальны блог Андрэя Стрыжака

Show more
1 208
Subscribers
No data24 hours
+17 days
-330 days
Posts Archive
"Невіраятные прыключэнія талібанцэу у Біларусіі" Новы тыдзень і новыя серыі. Гэтым разам без жанчын.
+1
"Невіраятные прыключэнія талібанцэу у Біларусіі" Новы тыдзень і новыя серыі. Гэтым разам без жанчын.

Дзесяць год назад я святкаваў Дзень незалежнасці Украіны на канцэрце BRUTTO у Севераданецку. Сёння горад разбураны і акупаван
Дзесяць год назад я святкаваў Дзень незалежнасці Украіны на канцэрце BRUTTO у Севераданецку. Сёння горад разбураны і акупаваны, пра былую славу BRUTTO засталіся толькі ўспаміны, а нагода для віншаванняў з кожным днём робіцца ўсё больш каштоўнай. Бо кошт незалежнасці расце разам з пралітай за яе кpывёй. Freedom is not free. Борітеся - поборіте. Слава Україні!

OZONіраванне паветра працягваецца Дагестан, Адыгея і Краснадар пачалі тыдзень з новага цікавага досведа. Мінус тры лагістычныя хабы.

650 кіламетраў жывога людскога ланцуга 37 год назад аб'ядналі тры балтыйскія сталіцы, каб прадэманстраваць усяму свету, што к
650 кіламетраў жывога людскога ланцуга 37 год назад аб'ядналі тры балтыйскія сталіцы, каб прадэманстраваць усяму свету, што краіны Балтыі імкнуцца да свабоды і незалежнасці. 23 жніўня 1989 года у дзень 50-годдзя падпісання Пакта Молатава-Рыбентропа, літоўцы, латышы і эстонцы сталі ланцугом, каб засведчыць сваю суб'ектнасць. 23 жніўня 2020 літоўцы ўсталі жывым ланцугом ад Вільні да беларускай мяжы. Сімвалізм гэтага дзеяння больш, чым проста акцыя салідарнасці. Прыйдзе дзень і ланцуг людзей ад Балтыкі да Чорнага мора пакажа ўсяму свету што дэмакратыя перамагла. Але ж да гэтага дня ляжыць доўгі і пакручасты шлях.

Насычаны ўспамінамі дзень. Лукашысты лічаць што менавіта дэфіле іх правадыра з aўтaмaтaм без магазіна стала пераломным момант
Насычаны ўспамінамі дзень. Лукашысты лічаць што менавіта дэфіле іх правадыра з aўтaмaтaм без магазіна стала пераломным момантам у падзеях жніўня-2020.

Фіма і Сява, на радасць Ёсю і Адзіку, у гэты самы дзень у 1939 годзе раздзяўблі Усходнюю Еўропу. Росчыркам пяра наблізіўшы на
Фіма і Сява, на радасць Ёсю і Адзіку, у гэты самы дзень у 1939 годзе раздзяўблі Усходнюю Еўропу. Росчыркам пяра наблізіўшы найвялікшую катастрофу ў гісторыі чалавецтва — Другую сусветную вайну. У 2009 годзе Еўрапарламент прыняў рашэнне лічыць 23 жніўня Днём памяці ахвяр сталінізму і нацызму, і калі з нацызмам у Еўропе разабраліся, то са сталінізмам проста цяпер разбіраюцца ва Ўкраіне нашчадкі тых, каго малолі нацысцкія і сталінскія жорны. Па сумнай іроніі лёсу ім супрацьстаяць такія ж нашчадкі тых самых ахвяр. Вось толькі розніца паміж імі ў тым, што адны праклінаюць катаў сваіх дзядоў, а другія ўсхваляюць іх «доблесці». Жадаю перамогі ўкраінскай зброі над неасталінізмам і віншую з Днём Дзяржаўнага Сцяга Украіны. Слава Украіне, вольнай і незалежнай!

На гэтым фота толькі адзін жывы чалавек На канапе ляжыць жыхарка данбаскага пасёлка Залатое-4 Таццяна Сялюта. Яе забіла куля
На гэтым фота толькі адзін жывы чалавек На канапе ляжыць жыхарка данбаскага пасёлка Залатое-4 Таццяна Сялюта. Яе забіла куля з буйнакалібернага кулямёта. Дзесяць год назад нашая маніторынгавая місія пераночыла ў доме па той жа вуліцы, дзе жыла Таццяна. Нам у тую ноч пашчасціла больш. Гэты дзень я лічу адным з сваіх другіх дзён народзінаў. За час працы на Данбасе такіх сітуацый было больш за адну і што мяне здзівіла, ты ніколі не паспяваеш у моманце падумаць "ці гэта ўжо ўсё?" Заўсёды думкі і цела занятыя нейкімі вельмі прыкладнымі і ўцілітарнымі рэчамі. Ты робіш справу, ці адпачываеш і толькі ўжо потым да цябе даходзіць наколькі блізкай была тая рыса з-за якой не вяртаюцца. У той дзень было вельмі горача і спёка ліпла да цела, а ў доме забітай у цела і памяць прасочвалася яшчэ бязмежнае гора. Сканцэнтраванае ў слязах і ляманце сына загінулай. Не стары яшчэ мужчына з інваліднасцю ня мог прыняць факт таго, што маці забілі. Мы зафіксавалі трагедыю і паехалі далей. А ён застаўся са сваім горам. Насамрэч, гэтае гора паехала далей з намі і так я яго і важу праз гады, гарады і краіны.

OZONіраванне паветра ў Чапаеўску. Кітайскае барахло не раўназначны абмен на жыцці ў Крывым Розе, але ж нехта хацеў "дзвіжухі" і ён яе атрымаў.

"Слуцкий сыродельный комбинат — на мировой карте вкуса! Предприятие посетила делегация из Афганистана. Гостей познакомили с п
+2
"Слуцкий сыродельный комбинат — на мировой карте вкуса! Предприятие посетила делегация из Афганистана. Гостей познакомили с производством сыров, предложили им попробовать продукцию сыркомбината, а также представили свою продукцию «Беллакт», Слуцкий сахарорафинадный комбинат, производственная площадка «Слуцкий мясокомбинат», Борисовский комбинат хлебопродуктов. Белорусское качество покоряет мир!" Яны ябануліся наглуха і ўжо ня толькі не хаваюць гэтага, а выхваляюцца. Гэта проста "дэлегацыя з Афганістана", а тэpapыcт - ты.

Роўна 58 год назад а другой гадзіне ночы 21 жніўня 1968 года савецкі пасажырскі самалёт Ан-24 запытаў аварыйную пасадку ў пра
+2
Роўна 58 год назад а другой гадзіне ночы 21 жніўня 1968 года савецкі пасажырскі самалёт Ан-24 запытаў аварыйную пасадку ў пражскім аэрапорце Рузіне. Дыспетчары далі дазвол, самалёт прызямліўся, з яго высадзіліся савецкія вайскоўцы. Дэсантнікі пад пагрозай прымянення зброі захапілі аэрадром і пачалі прымаць транспартныя самалёты Ан-12 з падраздзяленнямі дэсантнікаў і ваеннай тэхнікай. Транспартнікі садзіліся на паласу кожныя 30 секунд. Так пачалася аперацыя па акупацыі Чэхаславакіі і скончылася «Пражская вясна» — працэс дэмакратычных рэформаў, якія праводзіла Камуністычная партыя Чэхаславакіі пад кіраўніцтвам Аляксандра Дубчэка. Прыблізна такі ж сцэнар рыхтавала Расея для Украіны, калі 24.02.2022 накіроўвала дэсантнікаў на Гастомель. Сцэнар праваліўся, Украіна дала не толькі грамадзянскі, але і ваенны адпор. Гісторыя паўтараецца. У розных месцах і з рознымі ахвярамі, але ж адным і тым жа агрэсарам. Rusia delenda est.

Сіпатая псіна шэсць год назад прывезла ў Мінск бюджэтнікаў, каб прадэманстраваць любоў народа, але ж народ любіць нейкага сабачку :)

Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам адбудзецца ў суботу 22.08 З 10‑й гадзіны труна будзе размешчана ў Саборы Святога Яна Хр
Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам адбудзецца ў суботу 22.08 З 10‑й гадзіны труна будзе размешчана ў Саборы Святога Яна Хрысціцеля. А 12‑й там жа адбудзецца імша. Пахаваюць Аляксандра Мілінкевіча а 15‑й на Вайсковых могілках у Павонзках.

А памятаеце як мы з вамі разам сабралі €55.000 на аперацыю Віталю Тысеву? Як жыве сёння чалавек, які на ўласным прыкладзе паб
А памятаеце як мы з вамі разам сабралі €55.000 на аперацыю Віталю Тысеву? Як жыве сёння чалавек, які на ўласным прыкладзе пабачыў моц беларускай салідарнасці, чытай па спасылцы.

35 год назад увесь свет даведаўся пра літары ГКЧП Путч, які мусіў закансэрваваць СССР, лавінападобна прыскорыў ягоны развал.
+2
35 год назад увесь свет даведаўся пра літары ГКЧП Путч, які мусіў закансэрваваць СССР, лавінападобна прыскорыў ягоны развал. 20 жніўня Гарбачоў збіраўся падпісваць новую саюзную дамову, якая ўносіла касметычныя праўкі ў аблічча саюза, але ж група змоўшчыкаў (на першым фота) 19 жніўня абвесціла надзвычайны стан. Далей адбыліся тры дні, што змянілі ўсё. Людзі выйшлі бараніць сваё новае жыццё, а войска адмовілася страляць у іх. 35 год назад паветра свабоды выбіла закарэлыя аконныя рамы старога парадку. 24 жніўня незалежнасць абвесціла Ўкраіна, днём пазней - Беларусь. Праз 35 год мы з вамі, ужо новая генерацыя, жывем падчас спробаў савецкіх сілаў пераіграць той тайм, што яны прайгралі тады. Прайграюць і гэтым разам, толькі вельмі дарагім коштам для сябе і нас усіх.

PLN40000 для памерлага Аляксея Смалякова паспяхова сабраныя меньш чым за суткі! Дзякуй усім, хто далучыўся! Збор працягваецца

Палкоўнік атрымаў aўтaмaт па "Нацбяспецы", таму да заліку не рыхтаваўся. Але ж мы і так гэта ведаем і бачым штодня.

У Варшаве нечакана памёр 40-гадовы Аляксей Смалякоў. Бяз бацькі і галоўнага кармільца ў сям'і засталіся жонка і маленькая дач
У Варшаве нечакана памёр 40-гадовы Аляксей Смалякоў. Бяз бацькі і галоўнага кармільца ў сям'і засталіся жонка і маленькая дачка. Дапамагчы ім можна па спасылцы.

Пакуль ня леглі спаць, адгукніцеся! Служба эвакуацыі шукае псіхолагаў, што гатовыя суправаджаць людзей, якіх эвакуююць з Беларусі. Важна разуменне як працаваць з траўмай. І як працаваць бяз грошай. Плюсік у карму ўсім за лайк/камент/рэпост. Пішыце ў прыватныя паведамленні хто гатовы далучацца.

Донні на пытанне журналіста наконт паралельнага трэка перамоў паміж Іранам і Аманам пра адкрыццё Армузскага праліва, адказаў «we'll bomb the shit out of them». Аман ён ужо збіраецца бамбіць. Калі нехта ўжо глядзіць наступны сезон гэтага всратага серыяла, скажыце, там далей дзеду зробяць такі Ніксана і калі так, то праз колькі серый?

Шэсць год прайшло з эпічнай спробы выступіць перад працоўнымі завода МЗКТ. Тады ён сказаў: «Пока вы меня не yбьeтe, других выборов не будет». Абяцанне стрымаў.