en
Feedback
STRYZHAK

STRYZHAK

Open in Telegram

Персанальны блог Андрэя Стрыжака

Show more
1 208
Subscribers
No data24 hours
+17 days
-330 days
Posts Archive
25 год Роўна 25 год назад адбылася першая электаральная кампанія ў якой я прыняў удзел. Сёння, гледзячы на ўсё, што адбываецц
25 год Роўна 25 год назад адбылася першая электаральная кампанія ў якой я прыняў удзел. Сёння, гледзячы на ўсё, што адбываецца з краінай і каля яе межаў, зусім па-іншаму ўспрымаеш падзеі тых часоў. Ужо зніклі апазіцыйныя палітыкі, ужо адбывалася ізаляцыя рэжыма і скатванне яго ў Расею, але ж было яшчэ столькі вольнай прасторы, што сёння ў гэта нават троху ня верыцца. Тады мы нават і блізка не маглі сабе ўявіць наколькі жывучай і ўчэплівай будзе гэтая ябаная сіпатая падла на троне. Але ж жыццё адно, выбар у ім зроблены, чыставік пішацца штодня і я разумею што ў кожнага чалавека ёсць толькі тыя магчымасці якія ёсць. Пытанне толькі ў тым, як ты імі скарыстаешся. Я не шкадую пра свой выбар на якім баку быць. Выбар гэты зроблены яшчэ ў мінулым тысячагоддзі і падцверджаны справамі. Бо гэты выбар - частка ідэнтычнасці, якая ня можа замірыцца з гвалтам, хлуснёй, несправядлівасцю і крывадушшам што пануюць сёння ў Беларусі. Веру што прыйдзе іншы час. І раблю ўсё што магу, каб прыспешыць яго. Працуем далей! Баронім сваё.

Да слоў людзей, што актыўна пушаць тэзісы пра пашырэнне прасторы для перамоў і абнадзейваюць сябе бесперашкодным прыездам Пач
Да слоў людзей, што актыўна пушаць тэзісы пра пашырэнне прасторы для перамоў і абнадзейваюць сябе бесперашкодным прыездам Пачобута ў Беларусь. Тэpop супраць грамадзян Беларусі працягваецца. Сёння тры гады калоніі за «cпрыянне экcтpэмicцкaй дзейнасці» і «дыскрэдытацыю Беларусі» атрымаў адвакат Дзмітры Лаеўскі - ягонымі падабароннымі былі Алесь Бяляцкі, Віктар Бабарыка і Максім Знак. Раскажыце Дзмітрыю і ягоным блізкім пра тое, якія сігналы і знакі паляпшэння сітуацыі вы бачыце.

"Спэцыяльны пасланьнік Трампа Джон Коўл 14 верасьня плянуе зноў наведаць Беларусь. Ён спадзяецца на вызваленьне яшчэ адной групы палітзьняволеных." Цікава колькі і каго зможа гэтым разам вывезці з Беларусі спадар Коўл у сваёй вялікай валізе?

Простыя рускія людзі радуюцца лавіне, што... накрыла расейскі спецназ. Ня меньш за 12 байцоў больш не пагроза. Яшчэ пяцёра зніклі бяз звестак.

Гістарычны кадр - Анджэй Пачобут у Гародні.
Гістарычны кадр - Анджэй Пачобут у Гародні.

512 год назад войска Княства і Кароны на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім наваляла пад Воршай піздзюлей турыстам з усх
512 год назад войска Княства і Кароны на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім наваляла пад Воршай піздзюлей турыстам з усходу. Памятаем слаўнае мінулае і будзем годныя продкаў!

Гісторыя што можа здарыцца з кожным з нас у эміграцыі. Уладзімір Казляк удзельнічаў у пратэстах і быў змушаны пакінуць Беларусь. У Польшчы ў яго дыягнаставалі пухліну галаўнога мозга. Пасля аперацыі мужчына ўпаў у кому на два тыдні, пасля якой згубіў 95% зроку. Наперадзе доўгая і цяжкая рэабілітацыя, якая цяжкім грузам лягла на сям'ю. Дапамагчы Уладзіміру аднавіцца можна па спасылцы. Дзякуй усім за салідарнасць! Працуем далей!

Новая практыка pэпpэсiй і кантроля. У Магілёве КДБ прыходзіла да людзей што нядаўна выязджалі ў ЕС. Сілавікі правялі вобшукі і дагляд мабільных тэлефонаў, цікавіліся імавернымі кантактамі людзей з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. Я так разумею што гэта зноў прыкмета змяньшэння узроўня pэпpэсiй?

У эфіры нашая пастаянная рубрыка: "У іх ізноў нешта гарыць" :)

Шэсць год як я жыву ў Вільні Першы год я насіў гадзіннік "Луч", зроблены для валанцёраў кампаніі #BYCOVID19. На гэтым гадзінн
Шэсць год як я жыву ў Вільні Першы год я насіў гадзіннік "Луч", зроблены для валанцёраў кампаніі #BYCOVID19. На гэтым гадзінніку заўсёды быў беларускі час. Потым гадзіннік зламаўся і застаўся тэлефон, дзе быў беларускі і літоўскі час. Потым я змяніў тэлефон і на ім застаўся толькі літоўскі час. Эміграцыя павольна паглынае цябе новым кантэкстам, звычкамі, адлегласцямі, мясцовымі маркерамі і ўражаннямі. Вымушанае ўцякацтва робіць гэта ў стократ хутчэй. Шэсць год я ня быў на радзіме, якую захапілі людзі, што хочуць зла і мне і радзіме. Пакуль яны пры ўладзе, я не магу вярнуцца. У Літве мой сын пайшоў у школу і адбылося столькі ўсяго, што хопіць на пару ардынарных чалавечых лёсаў. Беларусь для мяне застаецца месцам у якім я нарадзіўся на свет, а беларусы - людзьмі на карысць якіх скіраваныя мае высілкі, але ж прыйшоў час прызнаць відавочнае. Гэта не камандзіроўка, я жыву свой Віленскі перыяд. У выгнанні. Колькі яно працягнецца і куды лёс павядзе далей, мне невядома.

У горадзе Сочы задымлена очэнь. Судна "Нефрыт", кажэтса гарыт :)

25 месяцаў калоніі за спробу прыяднацца да Палка Каліноўскага і новая спроба трапіць на фpoнт. Аляксандр Айнутдзінаў aдcядзeў
25 месяцаў калоніі за спробу прыяднацца да Палка Каліноўскага і новая спроба трапіць на фpoнт. Аляксандр Айнутдзінаў aдcядзeў у беларускай туpмe і паспрабаваў даехаць да Украіны вакольнымі шляхамі, але ж гэтая спроба скончылася няўдачай і мужчына завіс бяз грошай і варыянтаў у Стамбуле. Звярнуўся па дапамогу да службы эвака і атрымаў яе. Дзякуючы вашай дапамозе і данатам, сёння Аляксандр у бяспецы і рыхтуецца да наступных крокаў на няпростым і пакручастым жыццёвым шляху. Вялікі дзякуй усім, хто адгукнуўся з просьбай пра дапамогу! Працуем далей! Баронім сваіх!

Сябры, маем новую задачу. Вы добра ведаеце пра традыцыйны збор да школы для дзяцей палітвязняў. Да мяне звярнулася валанцёрка што апякаецца сям'ёй палітвязня у якой адзін з бацькоў сядзіць з вялікім тэрмінам. Нажаль, праз сваю хваробу валанцёрка не паспела падаць заяўку на збор і форма на яго ўжо закрытая, таму дапамога на падрыхтоўку да школы ня будзе выплачаная. Але ж нашая салідарнасць гэта не пра форму, а пра сутнасць. Дзіцё ня мусіць думаць што больш нікому не патрэбнае і нашая з вамі дапамога скончылася. Пішыце ў асабістыя паведамленні хто хацеў бы дапамагчы сабраць дзіця палітвязня ў школу.

Грамада, ёсць справа! Былы беларускі палітвязень проста цяпер завіс у аэрапорце Стамбула бяз грошай, банкаўскай карткі, ежы і г.д. Трапіўшы ў такую сітуацыю чалавек звярнуўся па дапамогу ў службу эвакуацыі. У сваю чаргу я звяртаюся да беларусаў Турцыі з просьбай дапамагчы чалавеку з арганізацыяй вячэры. І да ўсёй дыяспары з просьбай дапамагчы з квіткамі на самалёт у краіну, дзе ён зможа падрыхтавацца да далейшага пераезду ў канчатковы пункт прызначэння. Агульная сума пытання - каля 300 еўра. Калі вы гатовыя дапамагчы - пішыце мне ў асабістыя паведамленні, калі ласка. Працуем далей! Баронім сваіх.

Выпадковы смолток з філасофскім падтэкстам. Сустрэў на днях на гэтым месцы дзвюх амерыканак з малым дзіцём, што актыўна жэсты
Выпадковы смолток з філасофскім падтэкстам. Сустрэў на днях на гэтым месцы дзвюх амерыканак з малым дзіцём, што актыўна жэстыкулявалі і абмяркоўвалі як шмат у Вільні касцёлаў і цэркваў. Разгаварыліся і высвятлілася што гэта маці і дачка, абедзве з літоўскай дыяспары і абедзве народжаныя ўжо ў ЗША. Па-літоўску не размаўляюць, але ж на зямлю продкаў паглядзець прыехалі і наймалодшаму паказаць. Паспачувалі беларусам што ня могуць зрабіць тое ж самае. Цёпла развіталіся, а я ішоў і пераносіў гэтую сустрэчу на вуліцы беларускіх гарадоў. Нашая дыяспара, як і літоўская, у свой час, не ад добрага жыцця фармуецца. Якой будзе мова такой сустрэчы і праз колькі год яна адбудзецца?

"Ту" сказаў "паехалі" і махнуў крылом. Мінус адна адзінка паветранага тэpopa. Rusia delenda est.
"Ту" сказаў "паехалі" і махнуў крылом. Мінус адна адзінка паветранага тэpopa. Rusia delenda est.

У турме ў Гаазе сёння памёр Ратка Младзіч. 84-гадовы вaeнны злачынца, асуджаны ў тым ліку за paзню баснякоў у Срэбраніцы і тэ
У турме ў Гаазе сёння памёр Ратка Младзіч. 84-гадовы вaeнны злачынца, асуджаны ў тым ліку за paзню баснякоў у Срэбраніцы і тэpop супраць мірнага насельніцтва падчас асады Сараева. Младзіч адбываў пажыццёвае пакаранне, падчас якога перанёс тры інсульта і інфаркт. Перад тым як трапіць на лаву падсудных ён 16 год хаваўся ад правасуддзя. Забралі чэрці. І нашых так забяруць.

Амурскі НГХК дае агню! Разгарэўся як след. Вытворчасць паліпрапілену ў усходняй суседцы ляснулася.

35 год назад 25.08.1991, праз некалькі дзён пасля разгрому путча ГКЧП у Маскве, нашая краіна абвесціла незалежнасць. Фактычна
35 год назад 25.08.1991, праз некалькі дзён пасля разгрому путча ГКЧП у Маскве, нашая краіна абвесціла незалежнасць. Фактычна, путчысты, у спробе выратаваць СССР, канчаткова даламалі яго. Было б памылкова лічыць што абвяшчэнне незалежнасці Украінай, а потым і Беларуссю адбылося ў адказ на путч, але ж абсалютна дакладна падзеі 19-21.08 у Маскве, схілілі на бок староннікаў незалежнасці тых, хто вагаўся, бо паказалі што лібералізацыя савецкага жыцця можа быць перакрэсленая ў адзін момант грубай сілай. Неацэннай была роля дэпутатаў БНФ, якія цягам сутак 24-25.08 адстойвалі ідэю і пераконвалі калег дэпутатаў на абвяшчэнне незалежнасці. Настолькі ж важнай была і падтрымка людзей, што выйшлі на плошчу перад Домам Ураду. Бараніць СССР ня выйшаў ніхто. Сілы, якія маглі б выступіць у ягоную падтрымку былі разбітыя і дэмаралізаваныя правалам путча ГКЧП. Сёння тыя падзеі выглядаюць як перамога ў важнейшай бітве, але ж яна не апошняя, бо савок адрадзіўся ў самых сваіх пачварных формах і задача нашага пакалення пахаваць яго. Спадзяюся, канчаткова.

"Невіраятные прыключэнія талібанцэу у Біларусіі" Новы тыдзень і новыя серыі. Гэтым разам без жанчын.
+1
"Невіраятные прыключэнія талібанцэу у Біларусіі" Новы тыдзень і новыя серыі. Гэтым разам без жанчын.