219
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days
Posts Archive
Скончыўся фестываль «1084. На мяжы»
Апошняй стужкай кінафэсту быў фільм «Беларускі вальс». Пасля прагляду насалоджваліся канцертам-кватэрнікам гурта Колір — для нас адэскі бэнд заспяваў нават песні на беларускай мове, гэта была вельмі кранальна.
Напрыканцы нашым колам прысутных паразмаўлялі пра творчыя крызы, але таксама і «пра святло ў канцы тунэля».
Сёння прайшоў другі дзень фестываля «1084. На мяжы».
Мы паглядзелі стужкі Андрэя Куцілы «Вадохрышча» і «Новае неба над новай зямлёю» Вольгі Прусак.
Таксама пасля прагляду адбыўся круглы стол з удзелам Таццяны Гацуры-Яворскай (ГА «Ланка) і кіраўнікоў грамадскіх аб'яднанняў Адэсы: Марынай Васілюк («Пісочниця Одеса») і Сабінай Нікіценка («Мрія»).
Заўтра чакаем вас на прагляд фільма пра Алеся Пушкіна «Беларускі вальс» у 16.00.
А таксама ў 18.00 на канцэрт-кватэрнік гурту КОЛІР.
Абяцаем атмасферу і глінтвейн.
Адбылося адкрыццё фестывалю
Нагадваем праграму на сёння і заўтра. Яна прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў. Акрамя галоўнага — паказу фільмаў — будуць круглы стол з фуршэтам (сёння) і канцэрт (заўтра) таксама з фуршэтам.
10 лістапада, 18.00 — фільмы «Вадохрышча», «Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным».
Пасля кінапаказу круглы стол валанцёрскіх арганізацый Адэсы і прадстаўнікоў беларускай дыяспары на тэму «Валанцёрскі рух — выклікі сучаснасці».
11 лістапада
16.00 — фільм «Беларускі вальс»;
18.00 — канцэрт гурта КОЛІР
Прыходзьце самі, клікайце сяброў, знаёмых.
Праграма фестывалю
9 лістапада, 18.00 — фільм «Радзіма»
10 лістапада, 18.00 — фільм «Амерыканка: all included», пасля прагляда дыскусія “Беларускія палітвязні — закладнікі ці барацьбіты, ахвяры ці героі”.
11 лістапада
16.00 — фільм «Беларускі вальс, Новае неба над новай краінай: прагулкі з Пушкіным»;
Пасля прагляду будзе круглы стол валанцёрскіх арганізацый Адэсы на тэму «Валанцёрскі рух — выклікі сучаснасці: Супрацоўніцтва мясцовых гуманітарных арганізацый, падтрымка міжнародных арганізацый, рэальныя кейсы. Паразмаўляем, як супрацоўнічаць пасля Новага года»
18.00 — канцэрт гурта КОЛІР
Падрабязнасці фестывалю можна паглядзець тут.
Прыходзьце самі, клікайце сяброў, знаёмых.
У Адэсе была заўважана беларуская оперная спявачка і навальніца Азаронка чароўная Марго (Маргарыта Ляўчук).
Выйшаў дакументальны фільм пра медыцыну Беларусі
У ім вы пабачыце і знаёмыя твары, напрыклад, медыка Станіслава Салаўя, які жыве і працуе зараз у Адэсе.
🎞 Сябры, анансуем на гэтым тыдні фестываль дакументальнага кіно «1084. На межі»
Фестываль будзе праходзіць з 9 па 11 лістапада па вечарах. Складаецца ён з трох фільмаў і канцэрта адэскага гурта «Колір».
Заплануйце наведаць яго, падрабязнасці неўзабаве апублікуем.
Ноч растраляных паэтаў 2023 — адэскія нататкі
Паколькі сярод тых, хто прысутнічаў на нашай сустрэчы, былі ня толькі беларусы, але і мясцовыя ўкраінцы, то зразумела, першаснай часткай была ўвесці ўсіх у курс тых страшэнных падзей кастрычніка 1937 года ў Менску. Таму некалькі хвілін арганізатары і вядучыя прысвяцілі аповеду пра растрэлы і ахвяр.
Далей прамову трымаў па відэасувязі вядомы ксёндз Вячаслаў Барок, які сам быў прымушаны пакінуць Беларусь з-за пераследу.
Былі і чытанні вершаў — як твораў забітых паэтаў, так і сучасных. Некаторыя з удзельнікаў імпрэзы зачытвалі і вершы свайго аўтарства.
А далей былі гарачыя дыскусіі — пра тое, як такое магло здарыцца ў Беларусі і чаму праз 80 гадоў такія падзеі паўтараюцца. Цікава была паслухаць і вонкавы погляд — як успрымаюць падзеі пасля 2020 года ў Беларусі ўкраінцы.
Дзякуй усім, хто наведаў, хто дапамог у арганізацыі сустрэчы!
«Сардэчна запрашаем у рабства»
— прафсаюзны актывіст, лекар, акушэр-гінеколаг Станіслаў Салавей, які жыве ў Адэсе, лічыць, што беларускія ўлады гатовыя пайсці на любыя самыя «дзікія» рашэнні ў пытанні дэфіцыту медыкаў, паколькі іх задача «выжыць».
Ён падзяліўся сваімі разважаннямі з «Белсатам».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Наша аўдыторыя па пачастунках дранікамі пашыраецца, а мы гэтым карыстаемся ...
напрыклад, расказвалі пра будучую падзею ўспамінаў памяці забітай савецкай уладай інтэлігенцыі. І запрашалі ўсіх жадаючых прыяднацца да гэтых мемарыяльных урачыстасцяў.
Нагадваем, хто хоча дапамагчы данатамі, то можна гэта зрабіць на картку
5375 4115 0644 3782 моноНабліжаецца панядзелак 30 кастрычніка, нагадваем пра Ноч растраляных паэтаў.
Жадаючым дапамагчы ў аплаце паслуг па правядзенні мерапрыемства даём картку для данатаў
5375 4115 0644 3782 моноЗаняткам па ўкраінскай мове ў суботу быць
У суботу 28 кастрычніка а 13-й гадзіне па адрасе вул. Базарная, 3.
Усе дадатковыя пытанні да @Alesodes
