cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Наша гісторыя

Першы глянцавы гістарычны часопіс па-беларуску.

Show more
The country is not specifiedThe language is not specifiedThe category is not specified
Advertising posts
784
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Шаноўныя чытачы, а найперш аўтары «Нашай гісторыі»! Пасля перапынку мы аднаўляем выхад выдання, які ў пачатку гэтага года спынілі абставіны. Выдаваць папяровае выданне ў Беларусі пакуль немагчыма, а за мяжою не акупілася б, таму часопіс будзе выходзіць на электроннай платформе. Просім усіх дасылаць артыкулы ў нумар 41 адноўленага часопіса. Нагадаем, што фармат артыкулаў «Нашай гісторыі» — шырокі. Да 2021 года мы публікавалі артыкулы толькі пра гісторыю да 1991 года, цяпер мы гатовыя пісаць і пра 1990-2010-я гады. Мы прымаем артыкулы як прафесійных гісторыкаў, журналістаў, літаратараў, так і простых людзей. Прымаюцца да разгляду матэрыялы і на сур'ёзныя тэмы, і не на вельмі сур'ёзныя. Тут і гісторыя айчынная і сусветная, і навука, і нацыянальная геаграфія, і сямейныя ды асабістыя гісторыі, і турыстычныя кірункі, і травелогі. Мы будзем захоўваць ананімнасць аўтараў па іх жаданні, гатовыя публікаваць артыкулы і пад псеўданімамі, і без подпісаў. Нагадаем, што 40 выпускаў «Нашай гісторыі» ў Беларусі разышліся агульным накладам больш за 200 тысяч асобнікаў. Мы прагнем, каб адноўленае выданне было такое ж запатрабаванае і паслужыла нашаму слаўнаму і гераічнаму народу. Дасылайце артыкулы на электронны адрас [email protected]. Пісаць — наш абавязак. Пішучы, мы змяняем сябе і грамадства вакол сябе.
Show all...
Падпісчыкі атрымалі новую «Нашу гісторыю». Шукайце і вы нумар, які можа стаць вялікім рарытэтам. Цэнтр нумара - Адам Міцкевіч. Пра яго піша Сяргей Грунтоў Акрамя таго, у нумары: Кантынент Украіна. Падарожжа ў краіну, дзе людзі захоўваюць аптымізм у любой сітуацыі. Эсэ Алеся Кудрыцкага Нацыянальная геаграфія. Па старым-старым тракце. Малое Вольжава – Белагруда – Тарнова – Лебяда – Мажэйкава – Вялікае Мажэйкава – Ішчална. Піша кандыдатка гістарычных навук Святлана Лугаўцова Біяграфіі. Вітальд Пілецкі. Вязень Асвенціма па ўласнай волі Таямніцы Маці Божай Мінскай расказвае экскурсавод Цімафей Акудовіч Мілда. Пра шэдэўр апошняга рамантыка піша доктар гісторыі Алесь Белы
Show all...
Жабрак грае на ліры, каб зарабіць сабе на жыццё на рынку ў Нясвіжы. Бачна, што ў мужчыны няма адной нагі, замест яе драўляны пратэз.
Show all...
Рынак у Пружанах, 1915 год.
Show all...
Калядоўшчыкі з вёскі Дубае Пінскага павета віншуюць вас з Раством з далёкіх 1930-х. Са святам!
Show all...
‼️Драма Багдановіча. Новы нумар "Нашай гісторыі" ўжо прыйшоў падпісчыкам і з'явіўся ў крамах У ім таксама: Нацыянальная геаграфія: падарожжа ўздоўж мяжы 1772 года Як жыў адзін з найбагацейшых людзей у БССР Андрэй Макаёнак Турыстычныя кірункі: Батумі Вітаўт супраць Улугбека. Гібрыдная вайна за трон Залатой Арды «Ляцкая вера» ў Маскве. Сапраўднае і легендарнае Хатнія сыры і стравы з малозіва Для тых, хто не афармляў падпіску, нагадаем, дзе яго можна набыць: гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41–42 і 44–45, «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе), «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»), «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9). Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз knihi.by, kniganosha.by, mmkut.by, halijafy.by, ragna.by. Таксама мы ёсць у аддзелах прэсы розных супермаркетаў па ўсёй краіне. А падпісацца можна праз просты і зручны сайт nashakrama.by — спяшайцеся!
Show all...
Маленькі Максім Багдановіч (у цэнтры) з братамі і роднай цёткай, фота зробленае ў Ніжнім Ноўгарадзе. Сёння 130 год з дня нараджэння паэта.
Show all...
Роўна 30 год таму спыніў сваё існаванне магутны СССР, якому, здавалася, наканавана жыць вечна. 8 снежня 1991 года ў "Віскулях", што ў Белавежскай пушчы, ва ўрадавай сядзібе, якая будавалася для прыёму на паляванне высокіх гасцей, Беларуссю, Украінай і Расіяй быў падпісаны дакумент аб канчатковым скасаванні дзяржавы, якая праіснавала амаль 70 год. Пра тое, што паспрыяла гэтаму гістарычнаму кроку, чытайце ў структураваным тэксце "Чаму распаўся Савецкі Саюз" ад намесніка галоўнага рэдактара "Нашай гісторыі" Алеся Пашкевіча ў 10 нумары нашага часопіса, ён шмат што праясняе. Часопіс можна набыць у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41–42 і 44–45, «Галіяфах» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе), «Рагне» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»), «Кніжнай шафе» (пр. Дзяржынскага, 9). Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз knihi.by, kniganosha.by, mmkut.by, halijafy.by, ragna.by. Таксама мы ёсць у аддзелах прэсы розных гіпермаркетаў па ўсёй краіне.
Show all...
10 нумар "Нашай гісторыі" ўжо ў дарозе да нашых падпісчыкаў па ўсёй краіне! Для тых, хто не афармляў падпіску, нагадаем, дзе яго можна набыць: гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41–42 і 44–45, «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама № 47 на цокальным паверсе), «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»), «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9). Поштай ці з дастаўкай на дом вы можаце яго замовіць праз knihi.by, kniganosha.by, mmkut.by, halijafy.by, ragna.by. Таксама мы ёсць у аддзелах прэсы розных гіпермаркетаў па ўсёй краіне. А на 11 нумар яшчэ можна падпісацца праз просты і зручны сайт nashakrama.by — спяшайцеся!
Show all...
Капліца роду Прушынскіх у Лошыцкай сядзібе ў пачатку ХХ стагоддзя і яе рэшткі ў наш час.
Show all...