@backtobelarus
Open in Telegram
Дзевяностыя і нулявыя — найноўшая гісторыя Беларусі ў фота, відэа і эмоцыях. Калі не хочаце чытаць тэксты, то толькі фота і відэа тут — instagram.com/backtobelarus/
Show more2 371
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days
Posts Archive
2 371
Святочны настрой стварае ўкраінскі гурт ТІК у дуэце з Сяргеем Міхалком і Паўлам Булатнікавым.
2 371
Мінск 90-х у танным амерыканскім баевіку «Ліма: Парушаючы цішыню» (Lima: Breaking the Silence).
Сталіца Беларусі сыграла ў гэтым фільме сталіцу Перу. А сумна вядомы СІЗА-1 на вуліца Валадарскага — лацінаамерыканскую турму ў джунглях.
Скрыншоты адсюль.
2 371
Вокладка, буклеты і дыск альбома «Песняры-25».
Гэта адзін поўнафарматны рэліз, выдадзены легендарным ансаблем пасля развалу СССР і да смерці Уладзіміра Мулявіна.
Альбом быў запісаны ў Нідэрландах, у яго ўвайшлі пераважна ранейшыя шлягеры.
2 371
Вокладка альбома «Песняры-25».
Гэта адзін поўнафарматны альбом, выдадзены легендарным ансаблем пасля развалу СССР і да смерці Уладзіміра Мулявіна.
Альбом быў запісаны ў Нідэрландах, у яго ўвайшлі пераважна ранейшыя шлягеры.
2 371
Кліп этна-трыа «Троіца» з аднайменнага альбома 1998 года на песню «Залейка».
Іван Кірчук у нечаканым вобразе без звыклай барады.
2 371
Пераробленыя пад бытоўкі ці дачныя домікі тралейбусы і аўтобусы.
Барысаў і садовае таварыства «Кантакт» (Уздзенскі раён).
Фота transphoto.org.
2 371
Беларускі форвард лісабонскага «Спортынгу» Віталь Кутузаў святкуе забіты мяч.
Яго абдымаюць аднаклубнікі Крышціяну Раналду і Марыё Жардэл.
Кутузаў правёў у Партугаліі сезон 2002/03 у арэндзе з «Мілана». У 24 матчах ён адзначыўся трыма забітымі мячамі.
2 371
Вокладкі альбомаў гурта «Ляпіс Трубяцкі» дзевяностых і нулявых
▪️Ранетое сердце (1996)
▪️Ты кинула (1998)
▪️Красота (1999)
▪️Тяжкий (2000)
▪️Юность (2001)
▪️Золотые яйцы (2004)
▪️Капитал (2007)
▪️Manifest (2008)
▪️Культпросвет (2009)
