en
Feedback
ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"

ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"

Open in Telegram
417
Subscribers
+124 hours
+87 days
+630 days
Posts Archive
🏕 Выхаванцы лагера “Сонейка” наведалі аглядную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, дзе змаглі размясціць ц
+2
🏕 Выхаванцы лагера “Сонейка” наведалі аглядную пляцоўку Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, дзе змаглі размясціць цэлы горад на свае маленькія далоні. 👫 Дзеці здзівіліся вялікім і моцным біноклям, якія ў секунду набліжаюць іх да любога аб'екта горада. 🏫 Таксама гімназісты наведалі ўнутраную назіральную пляцоўку, дзе размешчана галерэя “Панарама” з незвычайнымі карцінамі, а таксама віртуальная прэзентацыя бібліятэкі. Прыемна адпачылі ў парку Пiсьменнікаў побач з бібліятэкай, які можа пахваліцца яркай зялёнай зонай, шырокімі лаўкамі і прыгожым выгібам ракі Свіслач.

🏕Выхаванцы лагера 'Сонейка' з карысцю праводзяць час. ☀️ 🏞На гэтым тыдні дзеці наведалі заапарк, дзе пазнаёміліся з рознымі
+4
🏕Выхаванцы лагера 'Сонейка' з карысцю праводзяць час. ☀️ 🏞На гэтым тыдні дзеці наведалі заапарк, дзе пазнаёміліся з рознымі відамі жывёл, даведаліся, як правільна і чым можна карміць некаторых жывёл, вывучылі асаблівасці ўзаемадзеяння з імі. У канцы падарожжа іх чакаў прыемны сюрпрыз у выглядзе займальнай дзіцячай пляцоўкі і фотазоны. 🏛На iншы дзень выхаванцы дакрануліся да гісторыі нашай роднай краіны, якая перажыла вельмі цяжкі перыяд свайго існавання, наведаўшы музей Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы i дзяўчаты ўбачылі ўмовы жыцця людзей у ваенны перыяд, фрагменты баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, а напрыканцы наведалі залу Перамогі.

🏕АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”🔆 🎬Выхаванцы аздараўленчага лагера “СОНЕЙКА” наведалі ўпершыню сапраўдную кінастудыю БЕЛАРУСЬ
+5
🏕АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”🔆 🎬Выхаванцы аздараўленчага лагера “СОНЕЙКА” наведалі ўпершыню сапраўдную кінастудыю БЕЛАРУСЬФІЛЬМ. 🎭Шмат уражанняў і эмоцый, пазітыву і адкрыццяў для кожнага прынесла студыя, дзе выхаванцы змаглі пабыць не толькі ў ролі гледачоў, але і акцёраў.☺️

👷БУДАЎНІЧЫ АТРАД “РАМАНТЫКІ”👷🏻‍♀️ 🏗З 17 чэрвеня з ліку вучняў 8-9-х класаў гімназіі створаны будаўнічы атрад “Рамантыкі”
+4
👷БУДАЎНІЧЫ АТРАД “РАМАНТЫКІ”👷🏻‍♀️ 🏗З 17 чэрвеня з ліку вучняў 8-9-х класаў гімназіі створаны будаўнічы атрад “Рамантыкі” на чале з маладым спецыялістам настаўнікам працы Юрко Савеліем Сяргеевічам. Студатрад працуе на базе ЖРЭУ - выконвае работы па ўборцы тэрыторыі вуліц і двароў Заводскага раёна. 💸Студатрадаўцы заробяць добрыя грошы, частку якіх адлічаць на рахунак ГА “БРСМ” для развіцця маладзежных ініцыятыў. Праца ў студатрадзе - гонар для гімназістаў! Зробім наш горад прыгажэйшым РАЗАМ!🏞

🪗19 чэрвеня Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Дударыкі” прадставіў сваё майстэрства на г
+2
🪗19 чэрвеня Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль “Дударыкі” прадставіў сваё майстэрства на гала-канцэрце “Шляхамі мар і ўспамінаў” калектываў мастацкай творчасці ў рамках Рэспубліканскага фестывалю “Беларусь - мая песня” ў Палацы Рэспублікі. 🎼Чароўная народная музыка ў выкананні калектыву ўразіла і зачаравала гледачоў. Гукі гармонікаў і дудак, цымбалаў і бубнаў напоўнілі сэрцы цеплыней і любоўю да спадчыны наша народа, які ў адзінстве беражэ свае традыцыі і глядзіць у будучыню. Ганарымся “Дударыкамі” і жадаем ім далейшых творчых поспехаў!🎉

🏕АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”🔆 👫Атрады “Лінгвісты” і “Філолагі” гімназіі пабывалі ў цудоўным зялёным кутку Мінска - Цэнтра
🏕АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”🔆 👫Атрады “Лінгвісты” і “Філолагі” гімназіі пабывалі ў цудоўным зялёным кутку Мінска - Цэнтральным батанічным садзе. 🏞Чыстае свежае паветра, прыгожыя ландшафтныя кампазіцыі, беласнежныя лебедзі з лебедзянятамі... Асабліва ўразіла алея елак, пасаджаных удзельнікамі парада Перамогі 17 мая 1945 года... А ці можа пакінуць раўнадушнымі алея касманаўтаў, ці можна забыць водар руж, язміну, сасновай жывіцы.... 🔠Дзеці ў захапленні! Але мы не проста падарожнічалі, а збіралі цікавыя словы па-беларуску і па-англійску.

🏫У актавай зале адміністрацыі Заводскага раена горада Мінска адбылося ўшанаванне лепшых выпускнікоў. 🏆 👩🏼‍🎓Сярод гэтай с
+2
🏫У актавай зале адміністрацыі Заводскага раена горада Мінска адбылося ўшанаванне лепшых выпускнікоў. 🏆 👩🏼‍🎓Сярод гэтай слаўнай кагорты залатая медалістка гімназіі Пунтус Аліна. Першы намеснік главы адміністрацыі Мельнікаў У.К. павіншаваў моладзь, пажадаў жыць, вучыцца і працаваць на карысць роднага раена. 🥇Глава ўручыў выпускнікам памятны знак лепшага выпускніка Заводскага раена і падзякі бацькам.

👩🏻‍🏫РАБОТА ГАРАДСКОГА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👨🏻‍🏫 📚У гімназіі працягвае працу гарадская летняя студыя па падрыхтоўцы вучняў
👩🏻‍🏫РАБОТА ГАРАДСКОГА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👨🏻‍🏫 📚У гімназіі працягвае працу гарадская летняя студыя па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. 👫Сёння вучні разбіраліся з фанетычнымі асаблівасцямі роднай мовы: “дзеканнем” і “цеканнем”, паўтарылі лексічныя значэнні слоў, іх правапіс. А яшчэ студыйцы падарожнічалі па гарадах і мястэчках Беларусі, па яе рэках, азёрах, у назвах якіх сустракаюцца гукі [ дз'] і [ц']. Гэта было незвычайна і запамінальна!

🏡АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”🔆 👫Выхаванцы аздараўленчага лагера “СОНЕЙКА” адпачываюць, наведваюць сацыякультурныя ўстановы
+4
🏡АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”🔆 👫Выхаванцы аздараўленчага лагера “СОНЕЙКА” адпачываюць, наведваюць сацыякультурныя ўстановы Мінска, удзельнічаюць у майстар-класах і падтрымліваюць ЗЛЖ. 🎭Атрады лагера сёння наведалі тэатр “Маладзічок”, дзе пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю А.С.Пушкіна, а таксама паўдзельнічалі ў віктарыне пра яго жыццё, праслухалі новую казку “Пра рыбака і цмока”. Паглядзелі “Казку аб мёртвай царэўне і сямі волатах”.

👨🏻‍🏫РАБОТА ГАРАДСКОГА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👩🏻‍🏫 🏫У гімназіі працягвае працу гарадская летняя студыя па падрыхтоўцы вучняў
+1
👨🏻‍🏫РАБОТА ГАРАДСКОГА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👩🏻‍🏫 🏫У гімназіі працягвае працу гарадская летняя студыя па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. 🗓Кожны дзень удзельнікі студыі актыўна і весела паглыбляюць веды па беларускай мове і літаратуры. 🔶 Сёння ў студыі адбыліся заняткі па пошуку лічэбнікаў: шукалі іх у прыказках, успаміналі алфавіт, складалі крыптаграмы, удзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне. 🔷 У другой палове заняткаў адбыўся псіхалагічны трэнінг “Па слядах Рабінзона”.

💪ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🏆 11 чэрвеня каманда гімназіі “Надзея” пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Яцына Іны Дзмітрыеўны былі
💪ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🏆 11 чэрвеня каманда гімназіі “Надзея” пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Яцына Іны Дзмітрыеўны былі ўзнагароджаны Дыпломам 🥇 ступені за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе відэакліпаў “Першацветы” сярод удзельнікаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў.

🏫У Нацыянальнай бібліятэцы былі ўручаны падзякі лепшым выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска. 👩🏼‍🎓
+2
🏫У Нацыянальнай бібліятэцы былі ўручаны падзякі лепшым выпускнікам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска. 👩🏼‍🎓Сярод лепшых выпускніца 11 “А” класа гімназіі Музыка Дарья, якая атрымала Падзячны ліст ад начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкам В.М.Чамаданавай за значны ўклад у развіцце маладзёжных ініцыятыў. Віншуем Дар’ю з гэтым высокім дасягненнем.🎉

🏫РАБОТА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👨🏻‍🏫 👫У гарадской студыі працягваецца работа па падрыхтоўцы лепшых вучняў горада Мінска да конк
🏫РАБОТА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА👨🏻‍🏫 👫У гарадской студыі працягваецца работа па падрыхтоўцы лепшых вучняў горада Мінска да конкурсаў і алімпіяд. 📖 🏛У рамках выканання плана мерапрыемстваў удзельнікі наведалі Музей гісторыі беларускай літаратуры, дзе вельмі актыўна і карысна правялі час: адказвалі на пытанні віктарыны “Загадкі дзеда Кандрата”, а таксама шукалі займеннікі ў творах Кандрата Крапівы.

🔆“ЗУБРАНЯ” ВІТАЕ СЯБРОЎ🏕 ⛺️Працягваецца насычаны адпачынак вучняў гімназіі ў складзе 23-га атрада палатачнага лагера “Зубра
+4
🔆“ЗУБРАНЯ” ВІТАЕ СЯБРОЎ🏕 ⛺️Працягваецца насычаны адпачынак вучняў гімназіі ў складзе 23-га атрада палатачнага лагера “Зубраня”. 👫У гэтыя летнія дні хлопцы і дзяўчаты актыўна прымаюць удзел у спартыўных спаборніцтвах па баскетболе, футболе, ціры і лазертагу. Атрад таксама заняты ў гуртках па дызайне, праграмаванні, квілінгу. Скарбонка атрада папоўнілася двума дыпломамі.🎉

👩🏻‍🏫РАБОТА ГАРАДСКОГА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА🧑🏼‍🏫 🔆З пачатку тыдня ў гімназіі працуе гарадская летняя студыя па падрыхтоўцы
👩🏻‍🏫РАБОТА ГАРАДСКОГА РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА🧑🏼‍🏫 🔆З пачатку тыдня ў гімназіі працуе гарадская летняя студыя па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”. 📚Кожны дзень удзельнікі студыі актыўна і весела паглыбляюць веды па беларускай мове і літаратуры. 🏞Навучэнцы стваралі свой герб, з дапамогай псіхолага даведаліся, як адрозніваецца ўспрыманне матэрыялу ў хлопцаў і дзяўчат, падарожнічалі па краіне “Назоўнік”. Сёння ўсе разам шукалі назоўнікі ў роднай прыродзе.

🤸‍♂️АКТЫЎНАЕ ЛЕТА! ☀️ 🎭 Да выхаванцаў-пачаткоўцаў аздараўленчага лагера "Сонейка" завітаў тэатр "Зазеркалье" з інтэрактыўна
🤸‍♂️АКТЫЎНАЕ ЛЕТА! ☀️ 🎭 Да выхаванцаў-пачаткоўцаў аздараўленчага лагера "Сонейка" завітаў тэатр "Зазеркалье" з інтэрактыўнай праграмай "На востраве сяброўства"! 🥳Колькі шуму, колькі смеху, колькі радасці дзяцей! Сапраўды сяброўства паміж дзецьмі адно з найважнейшых каштоўнасцей у зносінах, у новых знаёмствах.

⛺️АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”☀️ 🔸На базе сталовай Дзяржаўнай установы адкцыі “Сярэдняя школа №98” прайшла акцыя “Чыстая тал
+1
⛺️АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “СОНЕЙКА”☀️ 🔸На базе сталовай Дзяржаўнай установы адкцыі “Сярэдняя школа №98” прайшла акцыя “Чыстая талерка”. Выхаванцы атрадаў аздараўленчага лагера гімназіі праявілі вялікае жаданне стаць удзельнікамі акцыі, пачаставаўшыся тварожнай запеканкай са смятанай і атрымаўшы прыемны прыз - пачастунак ШАКАЛАД! 🍫 Мы за здаровае харчаванне!💪

🏫Вучні 8-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у гарадскім конкурсе “Знаўцы роднай прыроды”, які праходзіў ва ўмовах лесу і пераме
+1
🏫Вучні 8-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у гарадскім конкурсе “Знаўцы роднай прыроды”, які праходзіў ва ўмовах лесу і пераменлівага надвор'я. 🏞 📖У час спаборніцтваў выконвалі гімназісты задачы на праверку ведаў па біялогіі, а таксама праявілі сваю знаходлівасць і крэатыўнасць! Па выніках конкурсу каманда заняла 🥉 месца! Віншуем каманду і кіраўніка, настаўніка біялогіі Яцыну Іну Дзмітрыеўну!🎉

👫“ЗУБРАНЯ” ВІТАЕ СЯБРОЎ🏕 ⛺️ Дайджэст першых дзён у палатачным лагеры “Зубраня”: традыцыйна ў гэтым годзе праграма ўключае ў
+2
👫“ЗУБРАНЯ” ВІТАЕ СЯБРОЎ🏕 ⛺️ Дайджэст першых дзён у палатачным лагеры “Зубраня”: традыцыйна ў гэтым годзе праграма ўключае ў сябе шэраг разнастайных і цікавых мерапрыемстваў. У першую чаргу, Вогнішча сяброўства, прысвечанае адкрыццю змены, маляванне плаката атрада, наведванне спартыўных пляцовак, басейна і вераўчанага мястэчка! Пачні гэта лета ў “Зубраня”!🔆

СВЯТОЧНАЯ ЛІНЕЙКА ✨У гімназіі прайшла святочная лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года для 1-8, 10-х класаў. 🔸З п
+7
СВЯТОЧНАЯ ЛІНЕЙКА ✨У гімназіі прайшла святочная лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года для 1-8, 10-х класаў. 🔸З пачаткам летніх канікул гімназістаў павіншавала дырэктар Гарохава Марыя Іванаўна і пажадала добрага адпачынку, цікавых мерапрыемстваў, новых сяброў, яркіх уражанняў. 🏆На лінейцы былі ўзнагароджаны выдатнікі і харашысты пераможцы раённых і гарадскіх алімпіяд актывісты і пераможцы творчых конкурсаў спартсмены! УРА, КАНІКУЛЫ! УСІМ АКТЫЎНАГА АДПАЧЫНКУ!