Зрабі КУСЬ, каб вызваліць Беларусь!
Open in Telegram
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Клачко "Кусь" Аляксандра, якія я мару надрукаваць у кнізе з цвёрдай вокладкай. Беларусь будзе вольнай!✊ Падтрымаць канал: PayPal: aliaksandrklachko@gmail.com 4402711119619862 (UA) LT393500010010769629
Show more363
Subscribers
No data24 hours
+27 days
+630 days
Posts Archive
Repost from Блёк Воля
Даведка аб выніках працы Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы
за перыяд: 13 жніўня 2024 - 31 траўня 2025 (тэкставы варыянт: у першым каментары).
Глядзець на агульным паседжанні КР з 38:50 па 57:10: https://youtube.com/live/u9tA9wRNHxs
+4
Завіталі да Сашко. Кажа, што ўсё добра ў яго 🤗
Пабачылі цудоўны выступ маленькіх беларусікаў у спектаклі "Незвычайнае падарожжа Маленькага прынца". Асабліва спадабалася гульня Маленькага прынца і Змяі. Калі Змяя пранікнённа-дарослым тонам абяцала Маленькаму прынцу легкую смерць, чамусьці ўзгадаў Брэста і Папіка: мабыць і ў іх такая смерць была - хуткая і без болі.
Паслухалі беларускія народныя спевы ў выкананні нашых беларусачак🥰
Прыбраліся і запалілі свечы ў памяць загінуўшых за свабоду Беларусі на Варце святла ля амбасады ў Вільні. Патлумачыў на ангельскай мове турыстцы з Нямеччыны чые партрэты тут стаяць і якое зло нясе імперская расея з васальным яму рэжымам лукашэнкі.
Беларусь будзе вольнай.
Літоўскі добраахвотнік на баку Украіны Rimas Armaitis "Дзед". Чаму я раблю рэпост яго паста? Бо для мяне ён "свой". Ён той, каго разумею я. Ён той, хто разумее мяне. Наш вораг адзін. Нашы погляды што рабіць з ворагам - аднолькавыя: ДАВАЦЬ АДПОР. Даваць адпор як маскоўскім акупантам, якія са зброяй зайшлі ці плануюць зайсьці на чужыя для іх землі (Беларусі, Украіны, Літвы і інш.), так і супрацьстаяць імперскім "рускамірскім" наратывам, якія глыбока праніклі у грамадства нашых краін.
Калі я ехаў абараняць Кіеў, мне казалі: "усё марна, Кіеў падзе перад "другой арміяй свету". Кіеў выстаяў.
І зараз я кажу табе, чытач гэтага паста, Масковія - гэта гопнік. Ён разумее толькі мову сілы. Толькі атрымаўшы па зубам гопнік пачне думаць. Толькі атрымаўшы па зубам гопнік пачне паважаць межы тваёй краіны. Іншыя паводзіны - прыкмета слабасьці для яго.
Скажу таксама "ваце", якая чакае "рускі свет" ва Украіне і тут - у Літве. Альбо ліжа яму дупу ў Беларусі. Вы думаеце, што расея - гэта тое, што вам транслююць па маскоўскаму тэлебачанню? Не. Будзе вось так: ваш горад будзе ляжаць у руінах, знішчаны расейскімі ракетамі. Вашыя блізкія і вы - добра калі ацалееце. А калі вы ацалееце і вы мужчына прызыўнога ўзроста - вас мабілізуюць у расейскае войска і вы пойдзеце мясам на "мясныя штурмы" "возвращать исконно русские территории" Еўропы. Ваша мова будзе пад забаронай, застанецца месца толькі "богам абранай" - расейскай.
Воля не даецца проста так. За волю трэба быць гатовым змагацца.
Пост літоўскага добраахвотніка "Дзеда":
https://www.facebook.com/share/1BRK2KM89T/
Repost from Наша Ніва
Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі?
Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент.
https://nashaniva.com/369087
Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/369087
Атрымаў Нацыянальны пашпарт Беларусі.
На сённяшні дзень - гэта толькі ідэя. Ідэя, што прэтэндуе аб'яднаць вакол сябе беларусаў, паўстаўшых супраць антыбеларускага злачыннага рэжыма лукашэнкі.
52 старонкі прасякнуты беларушчынай, нашымі нацыянальнымі сымбалямі, роднымі мясцінамі, беларускай лацінкай. Ідэя, якую ўжо сёння можна патрымаць у руках і заявіць услых: "Я - БелАрус!"
Якім будзе статус Нацыянальнага пашпарта Беларусі залежыць ад перамоваў з краінамі свету і, безумоўна, ад падтрымкі праекта з боку беларускага грамадства.
Ведаю, што калі Нацыянальны пашпарт будзе запатрабаваны намі, беларусамі, то ягоны статус дзейнага трэвэл-дакумента і паўнавартаснага пашпарта грамадзяніна Беларусі - справа часу і упартай працы.
Замовіць Нацыянальны пашпарт Беларусі вы можаце на сайце: https://www.belarus-passport.com/
Repost from N/a
+2
Дапаможам усталяваць помнік Сашко — беларускаму герою
Аляксандр Царук (Сашко) — добраахвотнік Палка Каліноўскага, чалавек, які прайшоў праз беларускія турмы, вайну і невылечную хваробу. Ён памёр 13 красавіка 2023 года ў Літве, дзе і быў пахаваны.
Ягоная дачка Вольга ўжо аплаціла 1890 еўра з сабраных раней грошай, каб усталяваць помнік бацьку. Але да поўнай сумы не хапае 1350 еўра.
📌 Кошт:
• Помнік — 2340 €
• Устаноўка — 900 €
• Аплачана — 1890 €
• Неабходна — 1350 €
🧾 Рэквізіты для дапамогі:
OLGA GOLOMEEVA
IBAN: LT097300010182242136
Прызначэнне: paminklas tėvui
📣 Няхай годная памяць пра героя жыве. Хто можа — далучайцеся. Гэта не толькі пра помнік, гэта пра тое, кім мы ёсць.
Repost from Блёк Воля
Беларусы замежжа здольныя ствараць буйныя батальёны.
Пра гэта сведчаць вынікі апытання, якое выявіла высокі патэнцыял сярод беларусаў замежжа ва ўдзеле ў нацыянальных баявых падраздзяленнях.
Апытанне праводзілася з мэтай выявіць колькасць беларусаў, гатовых праходзіць вайсковую службу на кантрактнай аснове ў краінах НАТА ў складзе беларускіх нацыянальных вайсковых падраздзяленняў, калі такія будуць створаны. Вынікі праведзенага апытання пераўзышлі чаканні яго арганізатараў.
Ахоп аўдыторыі, якая атрымала звесткі пра магчымасць прайсці апытанне пасродкам гугл-формы, арганізатары ацэньваюць у колькасці прыкладна 30 тысяч чалавек. З іх 26 тысяч з’яўляюцца карыстальнікамі платформы SVAE, якія не пражываюць у Беларусі.
Удзел у апытанцы прынялі 590 чалавек, з якіх зацікаўленасць ва ўдзеле ў нацыянальных баявых падраздзяленнях выказалі больш за 500, палова з якіх выразіла адназначную гатоўнасць.
Апытанне праводзілася ва ўмовах высокай небяспекі для яго ўдзельнікаў. Назіраўся высокі ўзровень недаверу і падазрэнняў на правакацыю з боку спецслужбаў. Акрамя таго, апытанне праводзілася без дастатковай канкрэтыкі, што таксама змяншала колькасць ахвочых адказаць на пытанні. Высновы ўлічваюць і той фактар, што прыкладна палова апытаных з’яўляюцца жанчынамі, сярод якіх мілітарная дзейнасць дзейнасць з’яўляецца істотна менш прывабнай.
З улікам гэтых і іншых негатыўных фактараў, атрыманыя лічбы дэманструюць істотны патэнцыял беларусаў замежжа стварыць беларускія нацыянальныя ўзброеныя падраздзяленні і атрымаць вайсковы досвед па стандартах НАТА.
Repost from Блёк Воля
Дэлегат Каардынацыйнай рады ад фракцыі "Воля", кіраўнік Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандр Клачко падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету агучыў прадстаўніку фракцыі КР "Каманда Латушкі і Рух за свабоду", намесніку кіраўніка АПК, кіраўніку НАУ спадару Паўлу Латушка бачанне фракцыі "Воля" на працэсы, якія адбываюцца сёння ў КР.
Аляксандр Клачко абазначыў асноўныя стратэгічныя і тактычныя задачы, якія ставіць перад сабой фракцыя "Воля":
- падтрымка ветэранаў, добраахвотнікаў, рэалізацыя праекта беларускіх вайсковых падроздзелаў на тэрыторыі краін ЕЗ;
- рэалізацыя праекта Нацыянальнага пашпарта Беларусі, увядзенне паліграфа для адказных супрацоўнікаў і дэлегатаў КР.
Аляксандр звярнуў увагу спадара Паўла на адсутнасьць прадстаўніка фракцыі "Воля" ў дэлегацыях КР міжнароднага ўзроўня.
+1
Беларускі добраахвотнік Яўген "Салам" Жураўскі запрашае вас на выставу фотаздымкаў:
"Praz fotaplionku: štodzionnasc' vajaroŭ" ("Праз фотаплёнку: будні ваяроў").
Аўтар здымкаў — сам "Салам", ваяр палка Каліноўскага. З вясны 2023 года Яўген пачаў фатаграфаваць будні ваяроў на плёначны фотаапарат.
Як кажа сам аўтар, ён проста хацеў зафіксаваць звычайныя баявыя будні, без пафасу і рамантызацыі вайны. Бо вайна - гэта найперш не баі, а навучанне і побыт у складаных умовах.
27 траўня - 3 чэрвеня 2025.
Адкрыццё: 27 траўня у 18:00 — сустрэча з аўтарам.
Гадзіны працы: аўторак — пятніца: 16:00-20:00; субота-нядзеля: 12:00-20:00
Месца: Музей Вольнай Беларусі, вул. Foksal 11, Варшава. Уваход вольны.
На фота: з пабрацімамі Бачой, Ваяром і Саламам у Варшаве.
+2
"Мы, добраахвотнікі, не любім прасіць дапамогу. Але не адмаўляемся ад яе, калі яна ідзе ад чыстага сэрца. Мы адчуваем, калі гэта не так і наша імя выкарыстоўваюць. Давер добраахвотнікаў цяжка заслужыць, лёгка страціць і амаль немагчыма аднавіць."Накіроўваючыся ў Варшаву з адной мэтай, нечакана для сябе рэалізаваў яшчэ адну: па просьбе камандзіра палка Каліноўскага "Дзядзькі", у сувязі з яго немагчымасьцю прыяднацца да зуму на IV-ю Канферэнцыю беларусаў і беларусак свету, выступіў на панэлі па пытанням беларускіх добраахвотнікаў, ветэранаў і іх сямей, сямей загінуўшых добраахвотнікаў. Ад імя ветэранаў выступаў свядома. Ад імя дзейных добраахвотнікаў, лічу, ёсьць больш вартыя мяне агучваць іх патрэбы, але яны ў акопах альбо вымушаны хаваць свае твары. Тое самае тычыцца і сямей загінуўшых. Выбар быў між цішынёй і голасам тых, кім быў я, кім ёсць я зараз і чый боль па стратам лепшых з нас я падзяляю. На працоўнай групе пасля панэлі вылучылі асноўныя накірункі працы па прававой абароне добраахвотнікаў пасля службы: 1. Рэкамендаваць ОСЦ, АПК і КР далучыцца да абмеркавання закону Украіны аб беларускіх добраахвотніках. 2. Разгледзець пытанне надання статусу беларускім добраахвотнікам у краінах ЕС (Літва, Польшча, Чэхія і інш). 3. Адвакацыя за вызваленне/абмен/ выдачу палонных беларускіх добраахвотнікаў "Кляшча" і "Тромблі". 4. Псіхалагічная падтрымка для сем'яў ваяроў. Абмеркавалі магчымасьці арганізаваць у гэтым годзе летнікі для дзяцей беларускіх добраахвотнікаў. Акрамя таго здзейсніў шмат новых знаёмств, цікавых, карысных і важных размоў, якія, спадзяюся, адыграюць сваю станоўчую ролю ў набліжэнні галоўнай мэты - нашага вяртання вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь.
Repost from Блёк Воля
Ганебныя ўчынкі любяць цішыню. Гэта адна з задач рэжыма Лукашэнкі: цішыня. Каб ніхто не казаў што адбываецца.
Менавіта таму, з 2020 года, яшчэ ў Беларусі, я пачаў называць рэчы сваімі імёнамі.
Чаму я пайшоў абараняць непрыярытэтны для нашай фракцыі Воля накірунак, звязаны з "дабраахвотным" выдаленнем Вольгі Вялічкі?
Таму што пабачыў, што якая-неякая парытэтнасьць меркаванняў, яшчэ існаваўшая ў КР, пачала выкашвацца з грубых нахабствам нараджаючыхся дыктатур.
Працэс абароны "кейса Вялічкі", як каталізатар, толькі яшчэ больш паказаў мне ва што хутка ператворыцца КР.
Асноўныя дзеючыя актары падзей: "Большасьць" (ЛРЗС, Еўрапейскі выбар (як мінімум сваёй маўклівай згодай), Моладзевы наступ).
Камісіі КР па сацыяльнай палітыцы прызначаюць мэра замест "дабраахвотна" сыйшоўшай Вольгі Вялічкі.
Пешкі (кіраўніцтва Сакратарыята) бярэ пад казырок і з вясёлай ухмылкай, віляючы хвастом і ліжучы ногі, з вялікай асалодай падтрымлівае працэс, блакуючы ініцыятыву ад 6+ дэлегатаў па вынасу на галасаванне сітуацыі з кейсам Вольгі Вялічкі.
Ідзе 2025 год. Па адчуванняў я апынуўся ў беларускім парламенце 1996-га.
Выступаю супраць таго, што адбываецца зараз у КР, бо не збіраюся быць маўклівым саўдзельнікам антыдэмакратычным зменам у гэтай структуры.
У дадзены момант канстатую спробу блакавання ў Каардынацыйнай радзе ініцыятывы ад 6+ дэлегатаў па вынасу на галасаванне Агульнага Паседжання КР пытання аб парушэнні п. 2.3.5 Статута КР пры прыняцці рашэння аб выключэнні "па асабістаму жаданню" Вольгі Вялічкі.
Сакратарыят у КР незалежная структура?
Repost from Блёк Воля
Да фракцыі Воля перыядычна звяртаюцца выбаршчыкі і актыўныя беларусы з пытаннямі наконт таго, што мы не дзейнічаем так, як нам пішуць розныя людзі ў тэлеграме: вядомыя нам і невядомыя ананімныя акаунты.
Лічу патрэбным акрэсліць сваю пазіцыю і адказаць нашым выбаршчыкам і ўсім, хто падтрымлівае фракцыю Воля. Адкажу за сябе:
1. Дзякуй Вам за падтрымку нашага блока на галасаванні.
2. Асабіста браў на сябе абавязкі перад выбаршчыкамі апраўдаць даручаны мне давер, а таксама выканаць заяўленыя пункты прадвыбарчай праграмы.
3. Наш накірунак - Беларусь. Ва ўмовах абмежаванасьці рэсурсаў (фінансавых, чалавечых, экспертных) фракцыя Воля на дадзены момант налічвае 4 чалавекі і таму засяроджваецца на лабіяванні прыярытэтных для нас накірунках, звязаных з бяспекай і яднаннем беларусаў:
- беларускія вайсковыя падроздзелы;
- праект Нацыянальнага пашпарта Беларусі;
- праходжанне паліграфа адказнымі чальцамі і супрацоўнікамі КР.
Я разумею Вашыя жаданьні вывесьці ўсіх у КР на чыстую ваду і пакараць па ўсёй строгасьці еўрапейскіх законаў.
Але трэба прызнаць той факт, што мы не богі. Біцца будзем. Але, у першую чаргу, па прыярытэтным для нас, азначаным вышэй накірункам.
Вы можаце расчаравацца ў нас (альбо толькі асабіста адносна мяне). Але Вы маеце на гэта права. Я не стаўлю мэтай падабацца і збіраць лайкі. Я стаўлю мэтай знайсьці адказ на пытанне: "Як мы можам вярнуцца вольнымі беларусамі ў вольную Беларусь?". Альбо быць максімальна падрыхтаванымі да магчымых сцэнароў такога вяртання. Розных сцэнароў (дыпламатычных, эканамічных, вайсковых). Існаванне КР - не з'яўляецца нашай самамэтай. Наша мэта - каб гэты інструмент (адзін з многіх) пачаў набліжаць той час, калі паветра ў Беларусі стане вольным.
+1
Пачатак красавіка 2023-га, Усход Украіны (недзе паміж Славянскам і Краматорскам). Дарога ляжыць праз блокпост і таму па нашаму запыту са штаба батальёна "Волат" нам скінулі паролі.
Слова-пароль для гэтай мясцовасьці сёння - "Галявина".
Едучы па дарозе, вучымся яго правільна вымаўляць:
- Галя-Вы-На, - каб лепш запомніць падзяліў я.
Пад'язджаем да блокпаста.
- ГалявынА, - з націскам на апошні склад вымаўляю я вайскоўцу.
- Не тое, - адказвае ён.
Мы пачынаем шукаць сярод пароляў дзе мы памыліліся і спрабуем іншы:
- Чараўніца!
- Проїжджайте! - прапусціў нас вайсковец.
"Я(гайло)" пераблытаў начны і сённяшні паролі, уносячы іх у Excel-табліцу", - вырашылі мы і паехалі далей...
Вярталіся мы ўжо на дзвюх аўто.
Ваяр і Д(жон) ехалі наперадзе. Яны кураць, а мне больш да спадобы свежае паветра.
І вось на блокпасце мы спыняемся. Ваяр з Д(жонам) праязджаюць. Але я не бачу звычайнага ўзмаху рукой ад вайскоўца на блокпасту: першае аўто звычайна ведае пароль, называе яго і папярэджвае, што аўто сзаду - гэта разам з ім.
"Забыліся папярэдзіць", - зразумеў я і пачаў успамінаць які ж там пароль быў.
- Чараўніца! - сказаў я вайскоўцу.
- Не правильно.
Я ад'язджаю ў бок, спыняюся, набіраю Д(жону).
- Галявина, - кажа мне Д(жон). Чуваць як Ваяр ржэ - не можа - яны, як аказалася, проста загаварыліся і забыліся папярэдзіць вайскоўца пра мяне.
- "ГалявынА", - кажу я вайскоўцу.
- Не так.
- Чараўніца!
- Ні. Цей пароль був вночі. Тепер все інакше.
- "ГалявынА", - зноў называю я пароль, які мне кажа ў трубку Д(жон).
- Правильно, проїжджайте, - адказаў мне вайсковец.
- Я ж называў такі, - у непаразуменні адказаў я.
- Так? - Мабуть, не чув, - засумняваўся вайсковец.
Я шчасна мінуў блокпост. Прыбылі ў месца прызначэння. Д(жон) сказаў, што яны з Ваяром загаварыліся і зусім забылі папярэдзіць вайскоўца.
- Кусь, добра што цябе не растралялі на блокпасту з тваім беларускім акцэнтам (пры вымаўленні ўкраінскіх слоў), - не мог стрымаць смеха Ваяр.
Насамрэч, правільна вымаўляць "галЯвына". Украінскі вайсковец проста не зразумеў мае вымаўленне. Але чаму ў той бок нас прапусцілі па "чараўніцы" - невядома. Мабыць памыліўся вайсковец, які стаяў на тым напрамку.
* Галявина (укр.) - лужок (бел.)
- Сапсавалі людзям свята, - выказаў думку я.
- Думаю, што не - вовремя разышліся, - адказаў Бача.
Вырашылі як небудзь зайсьці на службу ў царкву Маскоўскага патрыярхату. Паслухаць, паназіраць, зрабіць свае асабістыя высновы.
Мураўёў меў рацыю. Мы часам не заўважаем альбо адмаўляем расейскі ўплыў, што пранік ва ўсе сферы нашага жыцця, будзь то гарвыканкам, школа, альбо маскоўская царква, якая яшчэ ў 2020-м у Беларусі паказала на чыім яна баку.
+1
- О! У вас иконка есть! - раптам заўважыла маладзейшая жанчына.
- Вы пра гэта? - запытаўся я, кранаючы "Пагоню", што вісела на люстэрцы задняга віду.
- Нет, про образок Богородицы.
Тут толькі я заўважыў маленькі нацельны абразок, што вісеў побач з нашай "Пагоняй".
На скрыжаванні дарог, ля аўтобуснага прыпынку з надпісам праз трафарэт "Слава Украіне!" жанчыны папрасілі спыніцца - мы прыехалі ў іх вёску. Жанчыны падаравалі нам галінкі вярбы.
- Слава Украіне! - прачытаў надпіс на прыпынку Бача.
- Героям слава! - адказала маладзейшая жанчына.
На зваротным шляху мы абмяркоўвалі з Бачой гэту сустрэчу і дыялог.
Едзем далей. Мне цікава не толькі знайсьці касьцёл альбо царкву ўкраінскага патрыярхату, але і "разведаць" бліжэйшае наваколле.
Не падабаецца мне мясцовая прырода(
Стэп, нізкарослыя пералескі. Часам трапляюцца азёра, але нейкія яны "бяздушныя". Хіба што яры надаюць своеасаблівую разнастайнасьць і прыгажосьць.
Чаму так успрымаю? Бо параўноўваю з Беларуссю. Неяк ехалі па трасе Славянск-Ізюм-Харкаў і праязджалі сасновы лес. У мяне ажно дрыжыкі па целу пабеглі ад рэалістычнасці таго быццам па Беларусі еду...
Чарговая вёска ў якой ёсьць царква. Інтэрнэт падказаў, што тут "моляцца за Кірыла". Праязджаем яе і на дарозе нас запыняюць дзве жанчыны. Старэйшая і маладзейшая. У руках галінкі вярбы.
Папрасілі падвезьці іх пару кіламетраў да наступнай вёскі. Мы паднялі спінкі задніх сядзенняў, якія заставаліся складзенымі пасля перавозкі зброі напярэдадні. Жанчыны селі.
Пачаўся дыялог. Бача, старанна падбіраючы словы, запытаў якога патрыярхату царква з якой шлі жанчыны.
- Какая разница? Ми идём до бога, а он один, - па-расейску з прымяссю суржыку адказалі нам жанчыны.
- Там же за Кирыла моляцца, - на трасянцы працягнуў Бача.
- За всех надо молиться. Иисус сказал молиться за врагов.
- Я лепш за Бачу буду маліцца, чым за таго, хто ў мяне страляе! - уставіў свае пяць капеек я. - Ведаеце словы Мураў'ева, іх яшчэ прыпісваюць Екацерыне другой? "ШТО НЕ ДАРОБІЦЬ РУСКІ ШТЫК - ДАРОБІЦЬ РУСКІ ЧЫНОЎНІК, РУСКІ НАСТАЎНІК І РУСКІ ПОП".
Малодшая жанчына дастала нейкі дакумент і стала паказваць, кажучы, што ў яе ёсць УБД (пасведчанне ўдзельніка баявых дзеянняў). Казалі нам пра любоў да ворагаў і іншае на гэту тэму. Пра тое, што святар у царкве ніяк на яе не ўплывае, нават калі б ён быў прарасейскіх поглядаў. І што ім у царкве нічога такога не прапаведуюць.
Каталіцкі вялікдзень, 9 красавіка 2023-га, неакупаваная частка Данецкай вобласці Ўкраіны (сяло Раскошнае).
Маю намер зрабіць фотаздымак для ілюстрацыі слова "вялікдзень" з беларускамоўнага календара.
Спачатку я не бачыў складасьцей з пошукам святочных яек, альбо іншых атрыбутаў каталіцкага вялікдня.
Але яны былі. Ды яшчэ якія!
Аказваецца тут ЗУСІМ няма касцёлаў. Няма тут і цэркваў украінскага патрыярхату. Толькі маскоўскага.
Едзем з Бачой на пошукі вялікодных яек альбо іншай тэматычнай атрыбутыкі. Адразу дамовіліся, што не заходзім у цэрквы Маскоўскага патрыярхату, дзе, як кажа Бача, "моляцца за Кірыла".
У бліжэйшай вёсцы (Довга балка) ідуць дзве жанчыны ў хустачках да царквы з галінкамі вярбы. Запыталі ў іх што за царква. Маскоўскі патрыярхат.
+1
Улетку 2022-га, падчас кароткага знаходжання ў Вільні, між дзвюма паездкамі на вайну ва Украіну мне кінуўся ў вочы кантраст: як моцна ў Вільні адчувалася падтрымка прагі беларусаў да волі з 2020 да пачатку 2022, так, у параўнанні, адчуваўся холад у гэтым накірунку пасля паўнамаштабнай агрэсіі расеі з тэрыторыі Беларусі. Шпацыруючы па Вільні знайсьці бел-чырвона-белы сцяг было ўжо складана.
Пасля вяртання з вайны, напрыканцы 2023-га, нічога не змянілася ў гэтым плане. Хіба што падтрымкі вольных беларусаў (калі мы кажам пра візуал) стала толькі менш.
Тады я задаўся пытаннем: а як доўга я яшчэ буду бачыць у Вільні падтрымку Украіны? Колькі часу і якія падзеі прыбяруць яе праяўленні з вачэй звычайных гараджан?
І сёння я ўпершыню заўважыў, што надпіс "Vilnius ❤️ Ukrainą" на грамадскіх аўтобусах знік. Замест яго сёння я ўбачыў надпіс "TAVO TAVO". І гэта на некалькіх аўтобусах запар.
На агульнае галасаванне КР вынесена пытанне выбараў сьпікера КР.
Адсутнасьць графы "СУПРАЦЬ УСІХ" пазбаўляе мяне магчымасьці выказаць сваю нязгоду з прапанаванымі кандыдатамі і іх пазіцыямі.
Выказваю сваю пазіцыю публічна. У галасаванні ўдзел не прымаю па прычыне адсутнасьці варыянта з маёй пазіцыяй.
