en
Feedback
dissidentby

dissidentby

Open in Telegram

⚠️Калі вы ў БЕЛАРУСІ - дбайце пра бяспеку. Абараняем правы чалавека, дапамагаем палітычным вязням. Наш БОТ: @dissidentby_bot По всем вопросам: @Dahary_nahami 🖤Сайт: dissidentby.com Зеркало сайта: https://stayrebel.fun/

Show more
1 331
Subscribers
-124 hours
-17 days
-130 days
Posts Archive
5 ГАДОЎ З ДНЯ ЗАБОЙСТВА АНДРЭЯ ЗЕЛЬЦАРА Сёння роўна пяць гадоў з таго дня, як 28 верасня 2021 года ў кватэры на вуліцы Якубоў
5 ГАДОЎ З ДНЯ ЗАБОЙСТВА АНДРЭЯ ЗЕЛЬЦАРА Сёння роўна пяць гадоў з таго дня, як 28 верасня 2021 года ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску падчас перастрэлкі з супрацоўнікамі КДБ быў забіты Андрэй Зельцар. Яму быў 31 год. Паранены стрэлам Зельцара супрацоўнік КДБ пазней памёр. «Справа Зельцара» на гэтым не скончылася. Людзей пачалі затрымліваць і судзіць за каментары пра гэтую гісторыю ў сацсетках. Ім прызначалі тэрміны ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. ❗️Усяго мы зафіксавалі 137 чалавек, рэпрэсаваных па гэтай справе. Жонка Андрэя, Марыя Успенская, была ў кватэры разам з ім. Яе затрымалі ў той жа дзень. У траўні 2022 года пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Марыі. Яе абвінавачвалі ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка падчас выканання службы, здзейсненым спосабам, небяспечным для іншых людзей. Справу разглядалі ў асаблівым парадку — як у дачыненні да чалавека з псіхічным разладам. ❗️ У чэрвені 2022 года суд пастанавіў прымяніць да Марыі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары да акрыяння. Паводле звестак праваабаронцаў, Марыя знаходзіцца ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках (хутчэй за ўсё, і дагэтуль). Больш пра яе амаль нічога не вядома: праз пяць гадоў нават яе брат не ведае, у якім яна стане. У Марыі ёсць непаўналетні сын, якога яны з Андрэем гадавалі разам. Мы памятаем Андрэя, Марыю і ўсіх, для каго іх гісторыя абярнулася рэпрэсіямі. 🔴Усе, каго пераследавалі па гэтай справе 🔴Старонка Марыі

🔽 За мінулы тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 8 чалавек: 1. Віталь Галавач 2. Ілля Галыгін 3. Алег Вашкевіч 4. Андрэй Шэй
🔽 За мінулы тыдзень мы прызналі палітзняволенымі 8 чалавек: 1. Віталь Галавач 2. Ілля Галыгін 3. Алег Вашкевіч 4. Андрэй Шэйка (прызнаны постфактум) 5. Віталь Дзямідчык 6. Жанна Яскулд 7. Анатоль Міндзіяраў 8. Яўген Вяргей (прызнаны постфактум) Усяго ж за тыдзень мы дадалі на сайт 12 асоб, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам. Вы можаце ім дапамагчы: стаць Вартаўніком ці Вартаўніцай, сабраць пасылку, напісаць ліст, даслаць нам падрабязнасці гісторыі. Дзякуй за вашу падтрымку 💜 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

НОВЫ ВЕБІНАР ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠 Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў новай краіне? Ці вернемся мы калі-не
НОВЫ ВЕБІНАР ПРА ПТСР РАЗАМ З ВОЛЬНЫМІ 🧠 Што будзе з блізкімі? Ці атрымаецца застацца ў новай краіне? Ці вернемся мы калі-небудзь дадому? Якой будзе будучыня? Пасля вызвалення пытанняў без адказу часта становіцца занадта шмат. І сама гэтая нявызначанасць ператвараецца ў крыніцу пастаяннага напружання і стомы, нават калі знешне ўсё больш-менш наладзілася. Таму гэтым разам запрашаем вас разам з псіхолагамі пагаварыць пра нявызначанасць як кантэкст жыцця пасля вызвалення. Абмяркуем ⤵️ 🟣 як нявызначанасць уплывае на псіхіку 🟣 чаму яна так знясільвае 🟣 дзе шукаць адчуванне ўстойлівасці, калі знешніх гарантый няма 🟣 якія ўнутраныя і знешнія рэсурсы дапамагаюць захоўваць апору і рухацца далей ✏️ Каб далучыцца, дастаткова пакінуць кантакт у кароткай форме рэгістрацыі. *Прыйсці можна незалежна ад таго, ці былі вы на папярэдніх сустрэчах. Дата: 7 кастрычніка Час: 18:00 па Варшаве Фармат: анлайн Будучыню немагчыма прадсказаць. Але можна навучыцца стаяць на нагах і тады, калі наперадзе шмат невядомага. Прыходзьце самі і запрашайце блізкіх 💞

На праўладных каналах паведамляюць, што былі памілаваны 15 чалавекі (10 жанчын і 3 мужчыны), сярод якіх 13 асуджаных па палітычных справах. Невядома, ці гэта людзі, якія адбывалі пакаранне ў калоніях або мелі абмежаванне волі. Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам любую інфармацыю па кантактах у апісанні канала або праз сайт stayrebel.fun (працуе без VPN).

📣 Дапамога патрэбная не толькі тым, хто цяпер за кратамі. Сёння мы хочам звярнуць вашу ўвагу на гісторыю былога палітвязня,
📣 Дапамога патрэбная не толькі тым, хто цяпер за кратамі. Сёння мы хочам звярнуць вашу ўвагу на гісторыю былога палітвязня, які пасля вызвалення быў вымушаны з'ехаць разам з сям'ёй і цяпер мае патрэбу ў падтрымцы. Аляксей Санчук — муж і бацька. За ўдзел у мірных пратэстах 2020 года ён атрымаў 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Гэта шэсць гадоў разлукі з жонкай і дачкой. Але і на волі яго не пакінулі ў спакоі: яму ўстанавілі 2 гады прэвентыўнага нагляду. Гэта значыць, што за любы крок можна было зноў трапіць пад арышт. Каб застацца ў бяспецы, яму давялося тэрмінова пакінуць родны дом. Цяпер сям'я ў Грузіі: Аляксей, яго жонка і 13-гадовая дачка. Пасля калоніі ён лечыцца і праходзіць рэабілітацыю. Зберажэнняў няма, а наперадзе некалькі месяцаў у Грузіі і яшчэ паўгода ў Польшчы, дзе ў іх не будзе права на працу. 🔽 Падтрымаць сям'ю можна нават невялікай сумай.
Сбор на GoFundme: gofund.me/1b79b2bfc
PayPal: paypal.me/fenixlex
Aliaksei Sanchuk TBC bank (Georgia) SWIFT: TBCBGE22XXX Georgia, Tbilisi, Marjanishvili Branch IBAN: GE69TB7736445064400009
USDT  (TRC20): THsujteQ3e8ao2krVLsJCugCm35YxDjhmi
А калі няма магчымасці ахвяраваць, зрабіце рэпост. Як кажа сам Аляксей, рэпост тут важнейшы за грошы 💜

❗️ПУАТ-46 у Круглым расфарміравалі Паводле звестак, якія мы атрымліваем, каля двух тыдняў таму расфарміравалі папраўчую ўстан
❗️ПУАТ-46 у Круглым расфарміравалі Паводле звестак, якія мы атрымліваем, каля двух тыдняў таму расфарміравалі папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 46 — «хімію» — у Круглым Магілёўскай вобласці. Усіх, хто адбываў там пакаранне, перавялі ў іншыя ПУАТ. Што будзе з установай далей, дакладна невядома. Ёсць інфармацыя, што яе могуць перарабіць для тых, хто ўжо адбываў пакаранне раней, або для асуджаных, якім пакаранне ў калоніі замяняюць на «хімію». 📌 Калі вы пісалі камусьці ў ПУАТ-46, улічвайце, што адрас змяніўся. А калі ведаеце, каго з палітзняволеных гэта закранула, паведаміце нам праз кнопку «Дадаць інфармацыю» на dissidentby.com.

На гэтым тыдні ў нас толькі дзве сустрчы — але абедзве вельмі важныя! Як звычайна, робім расклад, каб нічога не згубілася ⤵️
На гэтым тыдні ў нас толькі дзве сустрчы — але абедзве вельмі важныя! Як звычайна, робім расклад, каб нічога не згубілася ⤵️ 🩺 Лекцыя «Як улаштавана медыцынская сістэма ў Польшчы?» Разбяромся, хто мае права на NFZ, як застрахаваць сям'ю, як абраць паліклініку і запісацца да лекара і шмат чаго яшчэ. • 23 верасня, 18:00, анлайн • Падрабязнасці • Рэгістрацыя 🤖 Лекцыя пра штучны інтэлект «Упэўнена — не значыць праўда: фактчэкінг побач з ШІ» На жывых прыкладах навучымся правяраць факты і звяртаць увагу на дробязі, каб адрозніваць сапраўдныя фота і відэа ад згенераваных і заўважаць, калі ШІ ўпэўнена выдае выдумку за праўду. • 24 верасня, 18:00, анлайн • Падрабязнасці • Рэгістрацыя Да сустрэчы 💜

🔻 За апошні тыдзень мы дадалі на сайт 13 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам. 11 асоб мы прызналі
🔻 За апошні тыдзень мы дадалі на сайт 13 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам. 11 асоб мы прызналі палітзняволенымі 🔽 1. Уладзімір Капуза 2. Дзмітрый Чавычалаў (прызнаны постфактум) 3. Арцём Меркель 4. Галіна Усцюгава 5. Андрэй Аўсяннікаў 6. Злата Скобнікава (прызнаная постфактум) 7. Яўген Румо 8. Уладзімір Січкаранка (прызнаны постфактум) 9. Павел Аляксандравіч Бажко 10. Канстанцін Харытоненка 11. Сяргей Зінчанка Новыя імёны з'яўляюцца ў нашых спісах штотыдзень. А некаторыя людзі лічаць свой тэрмін ужо не тыднямі, а тысячамі дзён. Сёння 1000 дзён за кратамі Яўген Краснянскі. 43-гадовага Яўгена асудзілі за сацыялагічнае даследаванне пра тое, як Беларусь змагалася з каранавірусам. Паводле Следчага камітэта, ён падрыхтаваў яго для замежнай арганізацыі, і даследаванне нібыта змяшчала «загадзя ілжывыя звесткі» пра дзяржаўную палітыку ў ахове здароўя. Суд прысудзіў яму 7 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 595 базавых велічынь. 📌 На старонцы Яўгена можна напісаць ліст, стаць Вартаўніком ці Вартаўніцай або даслаць інфармацыю. Дзякуй за вашу неабыякавасць 💜 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных

🇺🇳 Новы даклад ААН пра рэпрэсіі ў Беларусі абмеркавалі сёння ў Жэневе 15 верасня Група незалежных эксперта:к ААН па Беларус
🇺🇳 Новы даклад ААН пра рэпрэсіі ў Беларусі абмеркавалі сёння ў Жэневе 15 верасня Група незалежных эксперта:к ААН па Беларусі апублікавала даклад, які прасочвае шлях чалавека праз усю крымінальную сістэму і паказвае, як дзяржава на кожным этапе парушае правы чалавека. Сёння яго абмеркавалі падчас інтэрактыўнага дыялогу Савета ААН па правах чалавека. 📌 Галоўная выснова даклада: міліцыя, ГУБАЗіК, КДБ, Следчы камітэт, пракуратура, суды і Дэпартамент выканання пакаранняў дзейнічалі не паасобку, а скаардынавана — як адзіны механізм рэпрэсій. ❗️Частку гэтых парушэнняў эксперт:кі зноў называюць злачынствамі супраць чалавечнасці. Даклад асобна звяртае ўвагу на два моманты: 1️⃣Па-першае, вызваленне не спыняе пераслед: пасля выхаду на волю людзей ставяць пад нагляд, праводзяць начныя рэйды, правяраюць тэлефоны, перазатрымліваюць за дробязі. 2️⃣Па-другое, прымусовыя высылкі цяпер задакументаваныя на ўзроўні ААН: людзей вывозілі з калоній без тлумачэнняў, без дакументаў аб вызваленні, без пашпартоў. Іншым краінам эксперт:кі раяць даваць абарону тым, хто ўцёк ці быў высланы з Беларусі, судзіць вінаватых па прынцыпе ўніверсальнай юрысдыкцыі і фінансаваць арганізацыі, якія дакументуюць рэпрэсіі.
Вызваленні важныя для тых, хто атрымлівае свабоду, але іх нельга блытаць са сканчэннем рэпрэсій. Сістэма, якая ляжыць у аснове гэтых парушэнняў і дазволіла ім адбыцца, застаецца ў сіле — і па-ранейшаму існуе вострая неабходнасць прыцягнуць вінаватых да адказнасці.
Нагадаем, што саму Групу стварыў Савет ААН па правах чалавека ў 2024 годзе. Яе задача — не толькі фіксаваць парушэнні, але і збіраць, захоўваць і перадаваць доказы для будучага прыцягнення да адказнасці. То бок гэта доказная база, на якую могуць абапірацца суды іншых краін. 🔗 Поўны тэкст даклада на сайце

🔻 Учора 25 чалавек выйшлі на волю і адразу былі прымусова вывезены на мяжу з Літвой. У міжнародным праве гэта называецца гва
🔻 Учора 25 чалавек выйшлі на волю і адразу былі прымусова вывезены на мяжу з Літвой. У міжнародным праве гэта называецца гвалтоўным перамяшчэннем. Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека прама забараняе адвольнае выгнанне і гарантуе кожнаму права вяртацца ў сваю краіну. ❗️Простымі словамі, дзяржава не можа «вызваліць» чалавека, выкінуўшы яго за мяжу. Праблема не толькі маральная. Юрыдычна гэтыя людзі застаюцца ў падвешаным стане: на руках у іх няма ні пастановы аб вызваленні, ні дакумента аб спыненні пераследу. У пяці з іх няма нават пашпарта. А ў вызваленых з папярэдніх груп пашпарты былі ануляваныя ўжо пасля высылкі. Без дакументаў чалавеку цяжка даказаць свой статус у новай краіне, легалізавацца ці атрымаць пенсію. Больш за тое, пасля папярэдніх высылак міліцыя і КДБ працягвалі шукаць вывезеных па месцы жыхарства, бо фармальна для сістэмы яны так і засталіся фігурантамі спраў. Мы радыя, што гэтыя людзі больш не за кратамі, і хочам, каб на волю выйшлі ўсе, хто сёння несправядліва знаходзіцца ў зняволенні ✊ ‼️ Але свабода — гэта калі чалавек сам вырашае, дзе яму жыць. Тое, што адбылося ўчора, — не вызваленне, а выгнанне.
📜 Артыкул 9 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: «Ні над кім не павінны ўчыняцца самавольны арышт, затрыманне або выгнанне».
📜 Артыкул 13 Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека: «Кожны чалавек мае права пакідаць любую краіну, уключаючы сваю ўласную, і вяртацца ў сваю краіну».
——— 🔽 Мы працягваем дапамагаць вызваленым з рэсацыялізацыяй і аказваць гуманітарную дапамогу тым, хто застаецца за кратамі. 🔻 Дапамагчы палітзняволеным разам з намі: даслаць ліст, павіншаваць з днём нараджэння, дапамагчы сабраць перадачу, стаць Вартаўніком ці Вартаўніцай, паведаміць пра рэпрэсіі. 🔻Атрымаць дапамогу ў рэсыцялізацыі: https://stayrebel.fun/released-help Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

Поўны спіс вызваленых (25 чалавек): 1. Павал Белавус 2. Ірына Злобіна 3. Павал Петручэня 4. Андрэй Аляксандраў 5. Людміла Чэкіна 6. Таццяна Кузіна 7. Дзмітрый Наважылаў 8. Яна Пінчук 9. Алена Лазарчык 10. Зміцер Галавач 11. Святлана Якубовіч 12. Яўген Бурло 13. Яўген Юшкевіч 14. Андрэй Цалюк 15. Анастасія Лазарэнка 16. Чумакоў Алесь 17. Пазняк Кірыл 18. Ярэмчык Андрэй 19. Сальмановіч Дзяніс 20. Ілля Верамееў 21. Рабцаў Сяргей 22. Дзмітрый Колас 23. Вольга Строева 24. Кірыл Гнездзілаў 25. Пазняк Яніна

На волі таксама: Сальмановіч Дзяніс, Ілля Верамееў, Рабцаў Сяргей, Дзмітрый Колас, Вольга Строева

Апублікавана фота вызваленых палітвязняў. Сярод іх Павал Белавус, Ірына Злобіна, Павал Петручэня, Андрэй Аляксандраў
Апублікавана фота вызваленых палітвязняў. Сярод іх Павал Белавус, Ірына Злобіна, Павал Петручэня, Андрэй Аляксандраў

❗️За мінулы тыдзень мы дадалі на сайт 26 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам. 12 асоб мы прызналі
❗️За мінулы тыдзень мы дадалі на сайт 26 чалавек, якія сутыкнуліся з крымінальным палітычным пераследам. 12 асоб мы прызналі палітзняволенымі 🔽 1. Аляксандр Вайцяшонак (прызнаны постфактум) 2. Максім Дзямчук 3. Таццяна Веціярэц 4. Данііл Быкаў 5. Антон Барысенка 6. Яраслаў Галоўчанка 7. Зміцер Юран 8. Міраслаў Бандарэнка 9. Святаслаў Падвашэцкі 10. Зміцер Лаеўскі 11. Сяргей Валадзько 12. Сяргей Высоцкі Рэпрэсіі не спыняюцца — і мы працягваем іх фіксаваць. На нашым сайце мы вядзём маніторынг палітычнага пераследу: збіраем справы, сочым за лёсам людзей і даём магчымасць кожнаму з іх дапамагчы. Штомесяц сайт наведваюць 15 тысяч унікальных карыстальні:ц. Калі для вас важная гэтая праца — падтрымайце нас падпіскай на 2 еўра ў месяц. Гэта дапаможа нам заставацца месцам, куды могуць звярнуцца ахвяры рэпрэсій у Беларусі 💜 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых даных

🔥 Гэты тыдзень у нас ізноў актыўны – тры падзеі, і ўсе вельмі розныя! Робім зручны расклад, каб нічога не згубілася 🔽 👩‍💻
🔥 Гэты тыдзень у нас ізноў актыўны – тры падзеі, і ўсе вельмі розныя! Робім зручны расклад, каб нічога не згубілася 🔽 👩‍💻Сёння, 14 верасня — варкшоп «Сіла досведу: развіццё кар'еры пасля 50» Пра тое, як ператварыць шматгадовы досвед у прафесійную перавагу, як расказаць пра свае моцныя бакі і з чаго пачынаць вяртанне на рынак працы. • 14 верасня, 18:00, анлайн • Падрабязнасці • Рэгістрацыя 🤖 17 верасня — другая сустрэча пра штучны інтэлект, «Лайфхакі на кожны дзень» Дваццаць практычных прыёмаў, якія можна паўтарыць адразу: тэкст, голас, малюнкі, побыт, мова, праца. • 17 верасня, 18:00, анлайн • Падрабязнасці • Рэгістрацыя ⛹‍♀️ 19 верасня — баскетбол і пікнік у Варшаве Гуляем разам з Аляксандрам Івуліным і Рыгорам Астапеней, а пасля збіраемся на пікнік. Не трэба нічога вучыць і разбірацца, проста прыйсці і добра пабавіць час! • 19 верасня, 12:00, Варшава • Падрабязнасці • Рэгістрацыя Нагадаем, што гэтыя сустрэчы мы робім разам з Вольнымі для людзей, якія прайшлі праз зняволенне або былі вымушаныя з'ехаць праз пераслед. Аднаўляцца лепей адразу з розных бакоў — таму ў раскладзе самыя розныя сустрэчы! 📣 Варшкоп пра пошук працы пасля 50 ужо сёння! І вы яшчэ паспееце зарэгістравацца 😉 А калі ў вас ёсць знаёмыя старэйшага ўзросту, якім мог бы спатрэбіцца воркшоп пра кар'еру — падзяліцеся з імі. Да сустрэчы ❤️‍🔥

🏀 БАСКЕТБОЛ ДЛЯ ВОЛЬНЫХ У ВАРШАВЕ Апошнія цёплыя дзянькі гэтага года варта правесці добра! Запрашаем далучыцца да нас на нас
🏀 БАСКЕТБОЛ ДЛЯ ВОЛЬНЫХ У ВАРШАВЕ Апошнія цёплыя дзянькі гэтага года варта правесці добра! Запрашаем далучыцца да нас на наступных выходных — 19 верасня — на баскетбол у цэнтры Варшавы! Разам з Аляксандрам Івуліным і Рыгорам Астапеней паразмінаемся, пагуляем, а пасля зладзім пікнік з душэўнымі размовамі ⛹️‍♂️🧺 Гэта ўжо не першы наш такі івент. Разам з Вольнымі мы ладзім спартовыя сустрэчы для вызваленых і рэпрэсаваных беларусаў і беларусак. Можа падавацца дзіўным, але рух сапраўды дапамагае аднаўляцца: ён выраўноўвае эмацыйны стан і паступова вяртае адчуванне кантролю над сваім жыццём. А жывыя сустрэчы даюць адчуць сябе часткай супольнасці ў чужой краіне ✨ Не саромейцеся прыходзіць! Гэта не прафесійная гульня, а сустрэча, каб пазнаёміцца і добра правесці час 🙌 • Дата: 19 верасня, субота • Час: 12:00 • Месца: Варшава (дакладную лакацыю дашлем пасля рэгістрацыі) 📌 Рэгістрацыя Будзем радыя кожнай і кожнаму❤️‍🔥

На нашым сайце мы вядзём улік людзей, якія загінулі ад дзеянняў рэжыму. На сёння ў гэтым спісе 29 чалавек. У 5 з іх гадавіна
+5
На нашым сайце мы вядзём улік людзей, якія загінулі ад дзеянняў рэжыму. На сёння ў гэтым спісе 29 чалавек. У 5 з іх гадавіна смерці прыпадае на верасень. 🔻Мы будзем працягваць узгадваць іх імёны, пакуль кожная з гэтых смерцяў не будзе расследаваная сумленна.

✅ Дзелімся ў картках вынікамі нашай працы за жнівень, якіх мы дасягнулі разам з вамі! Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца – толь
+7
✅ Дзелімся ў картках вынікамі нашай працы за жнівень, якіх мы дасягнулі разам з вамі! Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца – толькі за гэты месяц мы дадалі на сайт 39 новых чалавек. Што можна рабіць? ⏺ Станьце Вартаўніком ці Вартаўніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна ⏺ Зрабіце разавы данат і атрымайце унікальны мерч ⏺ Аформіце падпіску на 2 еўра каб падтрымаць нашу працу ⏺ Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію ⏺ Атрымліваеце інфармацыю з сайта праз наш бот (без зваротнай сувязі): @dissidentby_bot 📌 Каб атрымаць дапамогу ў рэсацыялізацыі, пакіньце нам свае кантакты на сайце Дзякуй за вашу падтрымку ❤️‍🔥 Не рабіце данаты з беларускіх картак | Выкарыстоўвайце VPN | Чысціце кэш | Не пакідайце сваіх асабістых дадзеных

🚀 Праз дзве гадзінкі стартуе серыя сустрэч пра ШІ — калі вы надумалі далучыцца, то яшчэ ёсць магчымасць гэта зрабіць! А калі не — звярніце ўвагу на наступныя сустрэчы: яны таксама будуць вельмі цікавыя і карысныя, і прыйсці на іх можна нават калі не былі на першай 🤖 Рэгістрацыя

📣 Ведаем, што івентаў шмат, таму зусім коратка нагадваем: ужо сёння ў 18:00 па Варшаве будзе сустрэча пра ПТСР, страту сябе і пошук новых сэнсаў. Калі тэма адгукаецца — яшчэ можна заскочыць у апошні вагон і далучыцца праз форму рэгістрацыі! (падрабязнасці пра сустрэчу тут)