cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Martsinovich Theatre

Канал Дзяніса Марціновіча пра беларускі тэатр

Show more
Advertising posts
469
Subscribers
No data24 hours
-17 days
+430 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
Дарагія чытачы! Дзякуй, што чыталі канал у гэтым годзе! Беларускаму тэатру ў 2023-м было вельмі няпроста. Але насуперак абставінам, лёсу, праблемам узнікалі новыя спектаклі, акцёры выходзілі на сцэны, а гледачы запаўнялі залі. Пад Новы год хочацца верыць у цуды. Таму разам з асабістымі жаданнямі давайце загадаем пад елачкай, каб мы маглі бачыць на беларускай сцэне тое, што нам цікава, і тых, хто нас захапляе. З надыходзячым!
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Из Молодечно сегодня приходят такие новости: в местном Областном драматическом театре сегодня последний рабочий день на посту худрука у Валерия Анисенко. В середине декабря он сдал спектакль "Башни Молодечненского замка". Отчет об этом стоит в районке Kraj.by (там, кстати, целый абзац посвящен "приемной комиссии" от Минкульта). Интересно, куда Анисенко уйдет. В послужном списке Валерия Даниловича работа главрежем в ТЮЗе, Театре-студии киноактера, Белорусского радио, а еще худруком РТБД, Колосовского театра. Да и кто займет вакантное место худрука в МДОТ тоже любопытно.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Акцёр Руслан Чарнецкі з Горкаўскага тэатра сабраўся ў дэпутаты. Не, гэта яго не жарт. Ідзе ад "Белай Русі". Разам з ім — дырэктар аднаго з энергетычных інстытутаў, якога прызначылі летась. Таму стаўлю на Чарнецкага. Мне толькі шкада спектакль "Эдып", дзе ён іграе. Гэта апошняя пастаноўка вялікага Барыса Луцэнка ў рэпертуары Горкаўскага. Калі Чапнецкі стане дэпутатам, магчыма, яна знікне з афішы. Ну а ў Чарнецкага вялікія перспектывы. Можа пасля дырэктарам тэатра стаць пасля старога Эдуарда Герасімовіча або ў Мінкульт пайсці, або яшчэ вышэй. Прыклад экс-купалаўца Генадзя Давыдзькі, які даслужыўся да кіраўніцтва БТ, паказвае, што ўсё магчыма.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Памёр польскі рэжысёр Дарыўш Езерскі. У другой палове дзясятых ён ставіў у Мінску спектаклі "Камера, якую дала мне маці" і "Што рабіць з тыграм?!"
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Паглядзеў оперу "Дзікае паляванне караля Стаха" Свабоднага тэатра. Шыкоўная музыка Вольгі Падгайскай - мяне яна натхніла нават больш, чым аднайменны твор Уладзіра Солтана (дырыжор Віталь Алексіенак). Цудоўнае лібрэта Андрэя Хадановіча. Яркія вакальныя партыі. Знешне эфектна. Але пры гэтым зусім не страшна, містыкі не адчуваецца (рэжысёр Мікалай Халезін). Складана ўявіць, чым гэта гісторыя зацікавіць замежнікаў. Адной з такіх зачэпак магло стаць уласна дзікае паляванне (бо калі фабулу Караткевіч узяў у "Сабакі Баскервіляў", то паляванне - шыкоўнейшы сімвал і яго пісьменніцкая знаходка). Але атрымалася яно неяк няўцямным і не асабліва зачапіла. Але галоўнае, што былі напісаныя лібрэта і музыка. Оперу могуць паставіць іншыя калектывы. І дзякуючы "Дзікаму паляванню" у свеце прагучала беларуская тэма. У цяперашніх умовах гэта ці не галоўнае.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
На YouTube-канале Беларускага свабоднага тэатра бясплатна пакажуць оперу «Дзікае паляванне караля Стаха». Паказ будзе даступны з 20:00 (па мінскім часе) 22 снежня да 24:00 (па мінскім часе) 24 снежня.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Перад Новым годам, 23 снежня ў Музычным тэатры паставяць спектакль "Кот у ботах". Адна дзея, 6+ Спектакль рыхтуе рэжысёр Наталля Бараноўская. У 2020-м яна паставіла ў Оперным "Пінокіа" - адну з лепшых пастановак таго тэатра за апошнія гады. Калі "Кот" паўтарыць поспех "Пінокіа", буду шчаслівы. Квіткі тут.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
16 снежня (субота) а 19-й гадзіне (па Мінску) на відэасэрвісе VOKA адбудзецца прамая трансляцыя прэм'еры "Забалоцце" РТБД (рэжысёр Яўген Карняг). Прагляд будзе даступны па гэтай спасылцы.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Што такое тэатральнае абнуленне на практыцы? Згадаў дзясятку лепшых спектакляў 2019 года (вынікі апытання па версіі крытыкаў). 1. "Шлюб з ветрам", РТБД 2. "Кандыд", Магілёўскі тэатр лялек 3. "Песня песняў", АРТ Карпарэйшн 4. "Вартавыя Тадж Махала", АРТ Карпарэйшн 5. "Левыя дысідэнты", Незалежны праект 6. "Кароль Лір", Купалаўскі тэатр 7. "Пакой памірае", Прадакшн ОК16 і Другі паверх 8. "Павятовы лекар" Гомельскі Моладзевы тэатр 9. "М", Прадакш ОК16 10. "Дарагая Памэла" Моладзевы тэатр Колькі з гэтых спектакляў можна ўбачыць зараз? Два. «Шлюб з ветрам» і «Дарагую Памэлу» (прычым, калі не памыляюся, апошняя пастаноўка тады атрымала адзін ці два галасы). «Кандыд» яшчэ нібыта ў рэпертуары, але, наколькі мне расказалі, яго ўжо не іграюць. Іншых фізічна няма. Так што тыя, хто зараз прыйдуць у тэатр, проста не ўбачаць амаль нічога, што грымела ў дзясятыя. Як зрэшты, і мы, што прыйшлі ў нулявыя, амаль не бачылі спектакляў дзевяностых.
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
У сталічным тэатры лялек паставілі першы бэбі-спектакль "Матылькі" (рэжысёр Яўген Карняг). Узрост 1+, працягласць 25 хвілін. Дарэчы, паказы ідуць на малой сцэне тэатра (дагэтуль усе спектаклі ішлі на вялікай). Квіткі тут.
Show all...