cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

"Вясна" назірае

Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай назіральніц і назіральнікаў з Валанцёрскай службы ажыццяўляе маніторынг судовых працэсаў па адміністрацыйных справах. 👀У гэтым канале мы будзем дзяліцца цікавымі кейсамі з судоў. Наш бот: @viasna_bot

Show more
Advertising posts
725
Subscribers
No data24 hours
-17 days
-3130 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
⚖️Актывістку руху «Маці-328» Марыну Уладыку асудзілі да 15 сутак арышту Па інфармацыі @MAYDAYMog, жанчыну затрымалі раніцай 7 траўня, а дома правялі ператрус. У судзе Заводскага раёна Мінска 8 траўня над жанчынай адбыўся суд. Яе абвінавацілі ў "дробным хуліганстве" паводле арт. 19.1 КаАП. Суддзя Алена Някрасава арыштавала Уладыку на 15 сутак. Вядома, што Марына з'яўляецца каардынатаркай па дапамозе сіротам, асуджаным да вялікіх тэрмінаў паводле арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў). Каля дзясятка асуджаных маглі "атаварвацца" ў турэмнай краме дзякуючы дапамозе актывістаў руху.
Show all...
🤬 9
Photo unavailableShow in Telegram
🇺🇦Віцебскага лекара арыштавалі за падтрымку Украіны ў чат-рулетцы У судзе Першамайскага раёна Віцебска 15 красавіка разглядзелі справу Аляксандра Рандарэнкі, якога абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП. Падставай для затрымання стаў лозунг грамадска-палітычнага характару, які мужчына нібыта выкрыкнуў у чат-рулетцы, а таксама дэманстрацыя прадмета з выявай сцяга жоўта-сіняга колеру. Гэта міліцыянты расцанілі як "несанкцыянаванае пікетаванне". Вядома, што затрымлівалі лекара супрацоўнікі ГУБАЗіКу. На судзе Аляксандр прызнаў віну і патлумачыў, што падчас стрыму быў п'яны. У выніку суддзя Наталля Карабліна прызначыла яму 15 сутак арышту.
Show all...
🤬 6
Photo unavailableShow in Telegram
⚖️Адмова праехаць у РУУС, падпіска на "Медыязону", БЧБ-значок: за што беларусаў судзілі ў красавіку У мінулым месяцы "Вясне" стала вядома пра мінімум 530 палітычна матываваных судоў па адміністрацыйных справах, з якіх было прызначана мінімум 31 арышт, 45 штрафаў, а ў адным выпадку — грамадскія працы. Так, у Гродне 25 красавіка на 10 сутак арыштавалі Ягора Глытава паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Паводле пастановы суда, Ягора затрымалі раніцай 25 красавіка за падпіску ў Іnstagram на старонку mediazona.bу. Падпіску супрацоўнікі міліцыі знайшлі ўвечары напярэдадні затрымання. Акрамя гэтага, у матэрыялах справы пазначана, што 24 красавіка мужчыну ўжо аштрафавалі паводле арт. 19.11 КаАП. Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/115168
Show all...
🤬 6
Photo unavailableShow in Telegram
Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў Суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў вядомую грамадскую актывістку Ніну Багінскую на 2000 рублёў (50 базавых велічыняў). Як стала вядома «Белсату», падставай для пераследу стаў значак з выявай нацыянальнага сцяга, які быў на вопратцы Багінскай. За гэта супраць яе склалі пратакол паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаваны пікет). Суддзя Аляксадр Супічэнка ў сваёй пастанове напісаў, што «значак белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру» падлягае знішчэнню, і пакараў Багінскую штрафам памерам 50 базавых велічыняў (2 000 рублёў).
Show all...
🤬 15
Photo unavailableShow in Telegram
Пікетаваў з плакатам каля будынка Мёрскага райвыканкама: за што судзілі каталіцкага актывіста Былога палітвязня з Мёраў, актывіста Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргея Васільева 10 красавіка асудзілі паводле арт. 24.23 КаАП за "несанкцыянаваны пікет", заўважылі @christianvision. Паводле пастановы суда, Сяргей 7 красавіка 2024 года стаяў з плакатам каля ўвахода ў будынак Мёрскай адміністрацыі. Зместам надпісу на плакаце невядомы. На судзе 10 красавіка актывіст пацвердзіў, што стаяў з плакатам. У выніку суддзя Ірына Яскевіч арыштавала мужчыну на 15 сутак. Васільеў быў затрыманы ў жніўні 2021 года, а пазней асуджаны да 3 гадоў «хіміі» за «паклёп» у адрас Лукашэнкі.
Show all...
🤬 11
Photo unavailableShow in Telegram
Старшыню браслаўскага АСВОДа адправілі на "суткі" за падпіску на групу STOP LUKA У Браславе 28 сакавіка старшыню мясцовага АСВОДа Аляксея Бузо асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за падпіску на "экстрэмісцкія" групы STOP LUKA і "Тэлеканал Белсат" у "Аднакласніках", піша канал "Витебск, я гуляю". Суд прызнаў Аляксея вінаватым у захоўванні экстрэмісцкіх матэрыялаў" і прызначыў 15 сутак арышту з канфіскацыяй тэлефона. Вядома, што Бузо ў свой час узначальваў выратавальны пост у аграгарадку Плюсы. У 2013 годзе ён быў прызнаны лепшым начальнікам паста ў раёне. У 2014 годзе ўзначалены ім пост атрымаў ганаровую грамату райвыканкама. 📸Фота: Аляксей праводзіць урок у школе ў рамках Тыдню бяспекі ў 2023 годзе
Show all...
🤬 9
Photo unavailableShow in Telegram
⚖️Мінімум 416 судоў: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў сакавіку Па ўсёй Беларусі штодзённа працягваюцца жорсткія затрыманні беларусаў, большасць з якіх адпраўляюць за краты паводле адміністрацыйных пратаколаў. У сакавіку праваабаронцы "Вясны" зафіксавалі не менш за 453 фактаў рэпрэсій. Таксама ў мінулым месяцы было разгледжана мінімум 416 адміністрацыйных справаў. Суды прызначылі не менш за 82 адміністрацыйных арышты і 86 штрафаў. 📍"Вясна" склала штомесячны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў сакавіку 👉 https://spring96.org/be/news/114948
Show all...
🤬 4
Photo unavailableShow in Telegram
🤡Жыхарку Сянно судзяць па артыкуле аб парушэнні заканадаўства аб выбарах Суд Сенненскага раёна сёння, 10 красавіка, будзе разглядаць справу мясцовай жыхаркі Галіны Гарбачовай, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю». Яе будуць судзіць па рэдкім артыкуле 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян). Гэты артыкул прадугледжвае штраф памерам да 15 базавых велічыняў (600 рублёў). Пакуль невядома, што менавіта ставяць у віну Гарбачовай. Аўтары канала прааналізавалі нядаўнія рашэнні суда ў банку дадзеных судовых рашэнняў па гэтым артыкуле. Так, беларусаў судзілі за фота бюлетэня, за вынесены з участку чысты бюлетэнь і за падачу старшыні ўчастковай камісіі пры рэгістрацыі ў якасці назіральніка пратакол пасяджэння аб'яднання, якое не зарэгістравана ў Мінюсце.
Show all...
🤬 7 1
Photo unavailableShow in Telegram
За "экстрэмізм" асудзілі ксяндза з Гродненскага раёна Пробашча касцёла вёсак Галынка і Пярстунь Гродзенскага раёна Паўла Гедройца асудзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле арт. 19.11 КаАП. Суд адбываўся 12 і 14 сакавіка, справу разглядала суддзя Наталля Козел. Вынік пакуль невядомы. Старонка святара ў Facebook выдаленая, паведамляе канал "Право имеют".
Show all...
🤬 8 1
Photo unavailableShow in Telegram
⚪🔴⚪Мінчука арыштавалі за вокліч "Жыве Беларусь" з акна кватэры У судзе Ленінскага раёна Мінска 26 лютага адбыўся суд над мужчынам, якога абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаваны пікет). Згодна з пастановай суда, "мінчук 24 лютага выгукнуў з акна правакацыйны лозунг "Жыве Беларусь". Гэта пачулі мінакі, а таксама супрацоўнікі Ленінскага РУУСа. У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым у "пікеце" і прызначыў яму 13-сутачны арышт.
Show all...
🤬 10