cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Беларусізацыя

💬 Размовы — https://t.me/bielarusizacyja_razmovy

Show more
Russia114 369The language is not specifiedThe category is not specified
Advertising posts
738
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Photo unavailableShow in Telegram
25 сакавіка 1918 года ў Менску была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. ⬜🟥⬜
Show all...
Photo unavailableShow in Telegram
Пагоня Толькі ў сэрцы трывожным пачую За Краіну радзімую жах, — Ўспомню Вострую Браму сьвятую І ваякаў на грозных канях. Ў белай пене праносяцца коні, — Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць… Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі Цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Бійце ў сэрцы іх, — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць… Маці родная, Маці-Краіна! Не усьцішыцца гэтакі боль… Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!.. Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць… Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. 1916
Show all...
9 снежня 1891 года ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, класік беларускае літаратуры. Ён памёр ад сухотаў у Ялце, куды яго на лячэнне адправілі беларускія дзеячы, ува ўзросце 25 гадоў. Але ягоная спадчына жыве да сёння, ды пужае ворагаў Беларусі.
Show all...
Збор на мемарыяльную дошку консульства Беларускай Народнай Рэспублікі ў Кіеве https://getdonate.org/ru/campaign/291
Show all...

Fundraising platform for your projects and funding what you care about

Новы марафон агучвання пачынаецца! Гэтым разам @say_by запусцілі асобны сайт — donar.by! А каб удзельнічаць, трэба: 1. Зайсці на donar.by. 2. Пачаць агучваць або праслухоўваць ужо агучаныя сказы. 3. Можна нават стварыць профіль донара беларускай мовы і атрымаць сертыфікат. Агучваць стане яшчэ цікавей, бо цягам месяца будзе напаўняцца як адкрытая калекцыя Common Voice, каб лепш распазнаваць беларускае маўленне, так і заданні для інтэрактыўнага навучання беларускай мове ў розных прафесійных сферах. Гэта робіцца для праекта say.by «Мова прафесіі»: беларуская мова ў абслугоўванні, у кол-цэнтрах, медыцыне, кавярнях, крамах, на запраўках, у IT і нават піваварэнні. Першыя 2 модулі для агучвання — гэта вітанні і ветлівасць, а таксама беларуская фанетыка. Акрамя таго, можна перанесці свой профіль з Common Voice на donar.by, каб вашыя дасягненні мінулага марафону не згубіліся. Мэта — 1000 гадзін! Напрыканцы 300 самых актыўных «донараў беларускай мовы» чакаюць сімвалічныя падарункі.
Show all...
Спыняе існаванне беларускамоўны сатырычны часопіс «Вожык» Дзяржаўны часопіс сатыры і гумару «Вожык» з наступнага года выдавацца не будзе. Пра гэта паведамілі ў рэдакцыі часопіса. Апошні нумар выйдзе ў снежні, таму «Вожык» не ўнесены ў падпісны каталог на наступны год, паведамляе Радыё Рацыя. Сёлета часопіс «Вожык» адзначыў 80-годдзе. Ён з’яўляўся пераемнікам знакамітага баявога выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну», які з’явіўся ў ліпені 1941 года.
Show all...
Улады ліквідавалі Таварыства беларускай мовы Пазоў Мінюста быў ухвалены Вярхоўным судом. Пра гэта паведаміла кіраўніца арганізацыі Алена Анісім.
Show all...
Show all...
Чорная ноч

«Чо́рная ноч» («Ноч расстраляных паэтаў») — расстрэл больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР — у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэньнях менскай унутранай турмы НКУС («амэрыканкі»).

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адбыліся масавыя расстрэлы прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Толькі за адну ноч саветы расстралялі больш за сто прадстаўнікоў нашай інтэлектуальнай эліты. Гэта адна з самых страшных старонак нашай гісторыі.
Show all...