en
Feedback
PLACOÜKA

PLACOÜKA

Open in Telegram

PLACOÜKA — беларуская супольнасць пра самыя смелыя ініцыятывы. YouTube — youtube.com/@placouka SoundCloud — soundcloud.com/placouka Зваротная сувязь — @placouka_bot

Show more
392
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days
Posts Archive
🧨 Бар за $100K, ікра лыжкамі і што здарыцца, калі ў твой бар прыйдзе Рома Пратасевіч — новы выпуск Глушылкі Бі-бі-сі Дзявяты выпуск аналітычна-забаўляльнай перадачы Глушылка Бі-бі-сі ўжо тут як тут. У гэтым выпуску Алесь і Жэня запрасілі ў госці Ягора Перахода, заснавальніка вядомых бараў GiGi і the morning after ды абмеркавалі самыя цікавыя падзеі апошняга месяца. Падтрымаць нас на Patreon Сёння вы даведаецеся пра: 🔻Колькі трэба грошай, каб адкрыць модны бар у Варшаве? 🔻З чаго складаецца кактэйль пад назвай «Зянон» і «Трактарны завод» 🔻Чаму беларусы — гэта лепшыя партнёры для бізнесу? 🔻Наколькі паспяховыя беларускія бізнэсы за мяжой? 🔻Што здарыцца, калі ў бар прыйдзе Рома Пратасевіч і Кан'е Уэст https://youtu.be/1DSI4avF0hs @placouka

🚑 Віктар Бабарыка ў лякарні ў стане сярэдняй цяжкасці Такімі загалоўкамі напоўнена сёння ўся беларуская інтэрнэт-прастора. З
🚑 Віктар Бабарыка ў лякарні ў стане сярэдняй цяжкасці Такімі загалоўкамі напоўнена сёння ўся беларуская інтэрнэт-прастора. Зусім нядаўна на нашым канале мы паспрабавалі паглядзець у недалёкае мінулае і разабрацца ў тым, як ўсё ж такі вызвалялі палітвязняў у іншых краінах. Раім паглядзець гэтае відэа і спадзяемся, што Віктар і ўсе вязні будуць вызвалены як мага хутчэй. https://www.youtube.com/watch?v=NGY2zy3J5EM @placouka

🎶 Ня толькі глядзіце, але і слухайце новы падкаст Алесь і Яўген у эфіры Глушылкі Бі-бі-сі падзяліліся асабістым меркаваннем
🎶 Ня толькі глядзіце, але і слухайце новы падкаст Алесь і Яўген у эфіры Глушылкі Бі-бі-сі падзяліліся асабістым меркаваннем аб тым, як прайшоў Дзень Волі ў розных гарадах Еўропы. Таксама адрэфлексавалі мінулыя выпускі перадачы ды даведаліся, хто з'яўляецца галоўным музычным прадзюсарам у краіне зараз. Глядзіце новы выпуск на YouTube А таксама слухайце гэты выпуск як падкаст на SoundCloud, Apple Podcasts, Google Podcasts, Spotify, Яндекс.Музыка і CastBox @placouka

💣 Чым вядома сям'я Лукашэнкі і чаму Варшава — новая сталіца Беларусі Восьмы выпуск аналітычна-забаўляльнай перадачы Глушылка Бі-бі-сі ўжо ў вашых радыёпрыёмніках. У гэтым утульным і сёння дамашнім падкасце Алесь і Яўген абмеркавалі самыя цікавыя падзеі апошніх тыдняў. Сёння вы даведаецеся пра: 🔻 Чым вядома сям'я Лукашэнка і якія таленты ў Ліліі і Ганны Лукашэнка 🔻 Як прайшоў Дзень Волі ў Варшаве, Вільні і іншых гарадах 🔻 Чаму ўсе пераязджаюць у Польшчу і чаму Варшава — сталіца новай Беларусі? Глядзець новы дамашні выпуск Глушылкі Бі-бі-сі @placouka

✈️ Куды на рэлакацыю і што калі не Беларусь? Надвор'е ўжо пачало моцна нас радаваць, а надыходзячыя вясна і лета абяцаюць шма
+6
✈️ Куды на рэлакацыю і што калі не Беларусь? Надвор'е ўжо пачало моцна нас радаваць, а надыходзячыя вясна і лета абяцаюць шмат цікавага. У гэтую нядзелю прапануем разам з героем апошняга выпуску Пашам Ліберам і вядоўцамі Алесем і Яўгенам паразважаць над тым, якую краіну выбраць раз і назаўсёды, калі ўжо тое не Беларусь. У нас атрымаліся такія варыянты: Партугалія, Славенія, ЗША і Брытанія. 🧐 А якую краіну выбралі б вы? Глядзіце цалкам выпуск з Пашам на YouTube @placouka

👀 Ці праўда, што айцішнікі... Алесь, Паша Лібер і Яўген у эфіры Глушылкі Бі-бі-сі падзялілася меркаваннем аб тым, наколькі вядомыя міфы пра айцішнікаў маюць месца ў рэчаіснаці. Атрымалася смешна і пазнавальна. Глядзіце цалкам выпуск з Пашам на YouTube А таксама слухайце гэты выпуск як падкаст на SoundCloud, Apple Podcasts, Google Podcasts, Spotify, Яндекс.Музыка і CastBox @placouka

🏆 Спіс самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі ад Forbes Глушылкі Бі-бі-сі У сённяшнім выпуску мы рашылі, што ўжо сталі вельмі
+9
🏆 Спіс самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі ад Forbes Глушылкі Бі-бі-сі У сённяшнім выпуску мы рашылі, што ўжо сталі вельмі сур'ёзным выданнем і таму гатовы паказаць вам наш спіс самых уплывовых прадпрымальнікаў і бізнэсоўцаў краіны, якія стварылі разам з Пашам Ліберам. Атрымаўся такі спіс. ⭐Аркадзь Добкін ⭐Юры Чыж ⭐Віктар Кіслы ⭐Віктар Пракапеня ⭐Мікіта Мікада ⭐Дзмітры Мазепін ⭐Аляксандр Цэнтэр ⭐Аляксандр Машэнскі ⭐Юры Зісер ⭐Святлана Алексіевіч як уплывовая літаратарка, бо мы не маглі не агучыць Глядзець новы выпуск Глушылкі Бі-бі-сі @placouka

«Меня очень сильно тянет домой. Как только изменится власть, я сразу же вернусь» 🤍 На канале PLACOÜKA новым гостем стал Павел Либер 👍 Разбор главных мифов об айтишниках и попытка разобраться, что такого есть у Беларуси, чего нет в других странах 🐎 Подпишись на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ

👨🏻‍💻 Міфы аб айцішніках, спіс Forbes для Беларусі і што думае ChatGPT пра Макея і Пазняка — у гасцях Паша Лібер 7-ы выпуск Глушылкі Бі-бі-сі ўжо на вашых экранах. У гэтым выпуску самай аналітычнай і самай развлякальнай перадачы вас чакае: ✔️ Разбураем галоўныя міфы пра айцішнікаў: лішняя вага, лысіна, жанчыны-эйчары. Гэта ўсё пра ніх? ✔️ Ствараем асабісты спіс Forbes беларускіх бізнэсоўцаў. Аркадзь Добкін ці Юры Чыж? Хто ж аказаўся ў ім? ✔️ Краіны, у якіх варта жыць да канца сваіх дзён? ✔️ Якую слухаем музыку і на якіх канцэртах варта пабываць ✔️ Запытваем ChatGPT пра ўсе патаемныя веды і што здарылася з Макеем? 📸 У студыі Алесь, Паша і Яўген Глядзець новы выпуск Глушылкі Бі-бі-сі @placouka

+1
«З аднаго боку такі гандаль стаў выратаваннем для ахваряў рэжыму ў ГДР, з іншага ён матываваў улады Усходняй Германіі сажаць яшчэ больш людзей, бо цяпер дысідэнты сталі артыкулам даходу» 💰 Як вызваліць беларускіх палітзняволеных? Гэтым пытаннем задаецца кожны сумленны беларус. Ютуб-канал PLACOÜKA расказвае гісторыі масавага вызвалення палітвязняў у СССР, Трэцім Рэйху, ГДР, Нікарагуа і Калумбіі. Самае галоўнае, што адбывалася гэта нават тады, калі палітычныя рэжымы ў гэтых краінах ніяк не змяняліся. 🧐 Ці рэлевантныя гэтыя гісторыі да Беларусі? Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ

🤔 Як вызваліць Бабарыка? У новым эпізодзе серыі кароткіх відэа «Джэдайжэст» мы раскажам пра 5 гісторый — 5 прыкладаў масавага вызвалення палітвязняў у СССР, Трэцім рэйху, ГДР, Нікарагуа і Калумбіі. Самае галоўнае, што адбывалася гэта нават тады, калі палітычныя рэжымы ў гэтых краінах ніяк не змяняліся. Ці рэлевантыя гэтыя гісторыі да Беларусі? Як ўсё ж такі вызваліць палітвязняў? Адказы ў новым відэа на PLACOÜKA. Глядзець цалкам @placouka

🎤 Вядоўцы Глушылкі Бі-бі-сі Міша і Яўген упершыню сустрэліся ў Сакартвэла... І правялі перамовы пагрэліся пад цёплым сонцам
🎤 Вядоўцы Глушылкі Бі-бі-сі Міша і Яўген упершыню сустрэліся ў Сакартвэла... І правялі перамовы пагрэліся пад цёплым сонцам Тбілісі 🇬🇪, а таксама перадалі цёплыя вітанні нашым гледачам і слухачам. Спадзяемся, што гэта сігнал таго, што колькасць выпускаў Глушылкі падвоіцца, але гэта вядома недакладна. Будзем працягваць сачыць за развіццём падзей. Апошні выпуск з Настай Касцюговай @placouka

👍 Грамадская дзейнасць — гэта абавязак кожнага Наста Касцюгова ў эфіры Глушылкі Бі-бі-сі падзялілася меркаванні аб тым, чаму абавякам кожнага з'яўляецца ўдзел у грамадскай дзейнасці. Глядзіце цалкам выпуск з Настай на YouTube А таксама слухайце на SoundCloud, Apple Podcasts, Google Podcasts, Spotify, Яндекс.Музыка, CastBox @placouka

🤝 Звольніць радавога Шрайбмана, любоў і ці варта працягваць змагацца — святочны выпуск Глушылкі Бі-бі-сі Шосты выпуск аналітычна-забаўляльнай перадачы Глушылка Бі-бі-сі ўжо на вашых радарах. У новым выпуску з шыкоўнай Настай Касцюговай супольна з Алесем і Яўгенам абмяркоўваем самыя цікавыя падзеі апошніх тыдняў ды і ня толькі. Сёння вы даведаецеся пра: 🔻Каго звольніла б Наста. Інтэрактыўная гульня пры падтрымцы нашай шляпы-размеркавальніцы 🔻Чаму ў 2023-м варта працягваць займацца грамадскай і палітычнай дзейнасцю 🔻Што такое маладосць і прычым тут Зянон Пазняк 🔻Што такое каханне і любоў? Распавядаем, як было тое першы раз і што яшчэ з намі будзе Глядзець выпуск цалкам @placouka

А заўтра ў нас новы выпуск Таму будзем спадзявацца, што размова з новым госцем будзе вам да спадобы ды вы палайкаеце той выпу
А заўтра ў нас новы выпуск Таму будзем спадзявацца, што размова з новым госцем будзе вам да спадобы ды вы палайкаеце той выпуск, як мае быць! Да сустрэчы заўтра на хвалях Глушылкі Бі-бі-сі. @placouka

🧐 Беларускія партызаны існуюць? Пасля нядаўніх падзей, напрыклад, учорашнім здарэнні на аэрадроме Мачулішчы сумненняў засталося нашмат менш, але надзеі і чаканні могуць заставацца высокімі. У мінулым годзе мы запісалі гэта відэа, каб абмеркаваць патэнцыйную ролю партызанаў і іх функцыі: пра вызваленне цэлай краіны казаць ня варта, бо поспех такога руху залежыць ад велізарнай колькасці фактараў. Што гэта за фактары? Глядзіце відэа цалкам @placouka

Дастаем з архіва леташнія ўспаміны да гадавіны вайны Роўна год таму за дзень да пачатку вайны паспелі запісаць тады яшчэ наш
Дастаем з архіва леташнія ўспаміны да гадавіны вайны Роўна год таму за дзень да пачатку вайны паспелі запісаць тады яшчэ наш падкаст пляцоўка з Яраславам Пісарэнкам, спартовым журналістам і аўтарам канала ЧестнОК. Тады абмеркавалі і журфак, і Youtube-канал, і Сашу Івуліна, і нават кіеўскі Ціндар. 🎧 Слухайце на SoundCloud А таксама Яндекс.Музыка, Apple Podcasts, Google Podcasts, Spotify, VK, CastBox, YouTube А яшчэ вы ведаеце, што Саша Івулін зусім нядаўна выйшаў на свабоду і ў гэтыя хвіліны вядзе свой першы стрым пасля вяртання на канал. Далучайцеся да першага стрыма Сашы і Яраслава на YouTube-канале ЧестнОК @placouka

😛 Арцём Шрайбман аб тым, ці зможа беларуская мова стаць мовай большасці 21 лютага ў свеце адзначаюць міжнародны дзень роднай мовы. Шчыра віншуем і хочам падзяліцца меркаваннем Арцёма, якое ён агучыў падчас мінулага выпуску нашай перадачы. Арцём лічыць, што існуе 2 галоўных шляха: як у Ізраілі і як ва Украіне. Але што ён мае на ўвазе, і колькі будзе каштаваць кожны з шляхаў? 🔻 выпуск Глушылкі Бі-бі-сі з Арцёмам Шрайбманам 🔻 апошні выпуск Глушылкі Бі-бі-сі аб тым, як адпачываюць беларусы, і чаго не хапае беларускаму YouTube Цісніце і падпісвайцеся на наш канал А таксама хочам паведаць, што ўжо на гэтых выходных плануем невялічкую камандзіроўку, каб запісаць новы выпуск Глушылкі з вельмі і вельмі яскравым госцем — хутка пачуемся на хвалях. @placouka

🥺 Настальжы-пост. Па якіх фестывалях і гарадскіх падзеях сумуюць беларусы? Падчас апошняга выпуску Глушылкі абмеркавалі гара
+9
🥺 Настальжы-пост. Па якіх фестывалях і гарадскіх падзеях сумуюць беларусы? Падчас апошняга выпуску Глушылкі абмеркавалі гарадскія падзеі і фестывалі, па якіх сумуем і хацелі б паўтарыць. Нашы гледачы на YouTube і сацсетках далучыліся і распавялі пра сваі, так і атрымаўся гэты спіс. 🔻Stereo Weekend 🔻FSP 🔻БНР-100 🔻Рок за Баброў 🔻Дні нацыянальных культур 🔻Lidbeer 🔻Канцэрты Ляпісаў і Brutto 🔻Падзеі на хутары Шаблі 🔻Mirum Music Festival 🔻A-fest у Лошыцкім парку Хацелі б паўтарыць? Глядзець выпуск цалкам @placouka

⁉️ Чаго не хапае беларускаму ютубу? У новым пятым выпуску Глушылкі Алесь, Міша і Яўген абмеркавалі тое, чаго не хапае беларускаму ютубу. Адказ: ды вядома ўсяго, але праектаў пра палітыку, гісторыю і культуру значна больш чым пра спорт, гумар і падарожжы. А ці хапае ўсяго вам? Глядзець выпуск цалкам @placouka