cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Кулінарыя па-беларуску

Свет ЕЖЫ. Рэцэпты, цікавосткі, гісторыя.

Show more
The country is not specifiedThe language is not specifiedThe category is not specified
Advertising posts
339
Subscribers
No data24 hours
No data7 days
No data30 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Рэклама ў Маладзечне
Show all...
Сябры, пакуль не гатуем, зараз слухаем беларускамоўную музыку @muzskarb і абмяркоўваем яе ў адпаведным чаце. Запрашаю!
Show all...
🍫Гэты рэцэпт можна выкарыстоўваць як аснову для падобных цукерак, можна дадаваць розныя начынкі, пячэнне, вафлі.
Show all...
😋 39
😍 2
🥵 1
🍬Шакаладныя цукеркі🍫 🍫Інгрэдыенты: Горкі шакалад 200гр Тлустыя вяршкі 200гр Міндаль 50-100гр Масла на вока, калі вяршкі не тлустыя 🍫Гатаванне: 1. У рондаль наліць вяршкі і паставіць на моцны агонь. Вяршкі ў мяне былі не тлустыя, 10%, таму я вырашала дадаць крыху масла, колькасць якога ўзяла на вока. 2. Шакалад разламаць на невялікія кавалачкі і дадаць да вяршкоў. У мяне была спартакаўская шакаладная плітка. 3. Трэба добра перамешваць, бо шакадная маса будзе гусцець і варта кантраляваць, каб не прыгрэла. Павінна атрымацца аднародная густая маса карычневага колеру. 4.Пасля рондаль варта паставіць у прахалоднае месца, напрыклад, на балкон, пакуль шакалад не застыне, каб яго можна было скачаць у шарыкі. 5. Гэтым часам падрыхтуем арэхі. Іх трэба раздрабніць у кавамолцы. 6. І, нарэшце, бярэм невялікія кавалачкі шакаладнай масы, скачваем у шарык, абкачваем у арэхах, выкладаем на талерачку і пакідаем на ноч, каб цукеркі канчаткова застылі. 🍫Смачна есці! #рэцэпты
Show all...
Ці сумавалі?Anonymous voting
  • Так, чакаў/ла 😊
  • Не, увогуле забыўся/лася пра гэты канал.
  • Жывыя ё? Дакладна, ё?
  • Паглядзець вынікі
0 votes
Добры вечар, сябры! Ці сумавалі без "Кулінарыі"? 😊 З нагоды Дня роднай мовы, вырашыла, што хопіць адпачываць (але ж які там адпачынак, калі шмат працы 😏🤦‍♀) і пачынаць нешта публікаваць, бо за гэты час назбіралася ўжо крыху рэцэптаў, не беларускай кухні, але таксама смачных. 😋
Show all...
🍸🍹 Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар Каліноўскі сумесна з выдавецтвам Галіяфы запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт кактэля. Падрабязнасці чытайце тут.
Show all...
Літаратурна-кактэльны конкурс

Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар Каліноўскі сумесна з выдавецтвам Галіяфы запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт кактэля. Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў Віта Морэ”. У рамане Стаселькі персанажы прыдумалі кактэль ды назвалі яго ў гонар галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура. Сумесна з арганізатарамі конкурса, аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для кактэля, які ўзгадваецца…

Праснакі выпякалі з жытняй, ячнай, грэцкай, зрэдку пшанічнай мукі. Замешвалі крутое цеста на вадзе або сыроватцы. Пяклі тоўстым блінам проста на чарэні печы ці на патэльні. Калі мукі не хапала, яе часткова замянялі варанай тоўчанай бульбай. Часам ужывалі пшанічныя высеўкі, тоўчанае канаплянае ці ільняное насенне. Каржы спажывалі дома і бралі ў дарогу. Пасыпалі соллю, кменам, змазвалі здорам, спажывалі таксама залітымі смятанай ці тоўчанымі ягадамі. У габрэйскай традыцыі блізкая праснаку маца. Яе ўжываюць падчас свята Песаху ў памяць аб Выхадзе габрэяў з Егіпта на чале з Майсеем: “І спяклі яны з цеста, якое вынеслі з Егіпта, праснакі, бо яно яшчэ не скісла, таму што яны выгнаныя былі з Егіпта і не маглі марудзіць і нават ежы не прыгатавалі сабе на дарогу” (Вых. 12:39). Маца як прэсны хлеб адрозніваецца ад егіпецкага кваснага хлеба. У сімвалічным сэнсе яна выступае сімвалам чысціні, святасці, які супрацьпастаўляецца распусце ў Егіпце. https://telegra.ph/Hlebnyya-kreh%D1%9Enyya-Prasnak-01-20 #гісторыяежы
Show all...
Хлебныя крэўныя. Праснак

У вынаходніцтва працэсу ферментацыі працяглая гісторыя. Спачатку зерне спажывалі цалкам, потым навучыліся драбніць на зерняцёрках (паміж двух пляскатых камянёў, верхні з якіх трэба было рухаць уперад і назад) і спажывалі ў выглядзе сырой кашы. Гэтая запечаная на гарачым камяні каша і была, напэўна, першым хлебным выпекам. Можна меркаваць, што нашчадкамі таго першага хлеба і ёсць праснакі. Праснакі, у адрозненне ад кваснага хлеба, выпякаюцца з прэснага, незаквашанага цеста і, адпаведна, атрымліваюцца сухімі.…

Маці цеста тады учыніла з вадой, праснакоў нарабіла з чаромхай лясной. Дубоўка
Show all...
Незвычайная падача страў 😱 #цікавае
Show all...