cookie

We use cookies to improve your browsing experience. By clicking «Accept all», you agree to the use of cookies.

avatar

Менскі ўрбаністычны

Канал Менскай урбаністычнай платформы https://www.mienskurban.space instagram.com/miensk_urban_platform youtube.com/MinskUrbanPlatform fb.com/mienskurban Наш бот дапаможа: знайсці адказы на пытанні звязацца з камандай Платформы @Miensk_urban_bot

Show more
Advertising posts
979
Subscribers
No data24 hours
+27 days
-730 days

Data loading in progress...

Subscriber growth rate

Data loading in progress...

Добрая навіна! 👏 Выйшла новая беларуская настольная гульня «Дворык» ад Games for Belarus, у распрацоўцы якой мы таксама паўдзельнічалі. Каб гульня была не толькі забаўляльнай, але і адукацыйнай, мы правялі даследаванне пра тое, як з дапамогай урбан дызайн інструментаў можна рэалізоўваць свае правы ў горадзе. 🔤 Хочаце даведацца больш пра мясцовыя супольнасці, раёны горада, інклюзіўнасць і будаванне горада, дзе ўсе маюць месца, і дзе кожны асобны чалавек адчувае сябе важным? «Дворык» — ідэальны спосаб пагрузіцца ў гэты цікавы свет і стаць часткай змен да лепшага! 🎲 Даведацца пра асаблівасці гульні і механіку, а таксама зрабіць перадзамову гульні можна на сайце dvoryk.com
Show all...
👍 9 4🔥 4🥰 3
Photo unavailableShow in Telegram
🖥 Гісторыя пачалася яшчэ ў 2018 годзе, калі камунальнікі пачалі змагацца са сцежкай, якая вядзе ад шматпавярховікаў да ГЦ Green. Што толькі не было зроблена, каб прымусіць мясцовых жыхар_ак хадзіць не так, як яны хочуць: «народную сцежку» перакопвалі, засаджвалі кветкамі, а пазней і калючымі кустамі. Але не гледзячы на ўсе высілкі, людзі настойліва працягвалі там хадзіць. 👏 І вось нядаўна на месцы «народнай сцежкі» з'явілася дарожка з пліткі. Праз ціск мясцовых жыхар_ак ці па ініцыятыве прадстаўнікоў дзяржавы — застаецца загадкай. Але гэтая гісторыя не ўнікальная. У 2019 годзе аналагічны выпадак адбыўся каля станцыі метро «Пятроўшчына». Жыхары таксама пісалі петыцыю і атрымалі вось такі цікавы адказ:
«Для сохранения благоустроенного вида проспекта Дзержинского в районе станции метро "Петровщина" гражданам следует пользоваться существующими пешеходными связями.»
🔤Нагадваем: горад павінен быць зручным найперш для жыхар_ак. Ніякія адміністрацыйныя ці іншыя працэдуры не павінны замінаць гораду станавіцца лепш, асабліва калі гаворка ідзе пра такія простыя рэчы, як сцежкі. Горад — гэта прастора, якая павінна ўвесь час змяняцца ўслед за патрэбамі жыхар_ак. А вось горад, які захрасае ў мінулым і не развіваецца, хутка робіцца нязручным, раздражняльным і непрыемным. 🔤 А колькі разоў на дзень вы праходзіце па «народных сцежках» ці змушаны абыходзіць нязручную прастору? Паспрабуйце палічыць. 😉 #урбаннавіны
Show all...
17👍 4🤯 1
Photo unavailableShow in Telegram
Сябры і сяброўкі, сёння мы да вас з класнай навіной! ⚡️ Мы пачынаем набор на бясплатныя анлайн-кансультацыі ад вядучых еўрапейскіх эксперт_ак для вашых урбаністычных праектаў у Беларусі! 🔤 Каго шукаем? Таленавітых студэнта_к і маладых спецыяліста_к, зацікаўленых у развіцці беларускіх гарадоў. 🔤 Чым карысна? Калі вы працуеце над вучэбным ці асабістым урбаністычным праектам, то эксперт_кі гатовыя: — яго пракаментаваць; — падказаць найлепшыя рашэнні на падставе сваёй еўрапейскай практыкі; — дапамагчы знайсці шлях для яго далейшага развіцця! ✔️ Працэс удзелу: 1. Пакіньце заяўку на ўдзел: запоўніце форму і раскажыце пра свой праект; 2. Наша каманда правядзе адбор праектаў; 3. Мы знойдзем для абраных праектаў кансультант_ак з ліку дасведчаных еўрапейскіх спецыяліст_ак; 4. Эксперт_кі правядуць з вамі адну ці некалькі кансультацый у анлайн-фармаце і праз ліставанне і дапамогуць удасканаліць ваш праект. 👍 Удзел бясплатны. Дэдлайн: 20 траўня. Чакаем вашых заявак! Давайце развіваць праекты разам! Дашліце, калі ласка, гэты пост вашым знаёмым, якім можа быць цікава!
Show all...
🔥 16 2
👋 З вамі рубрыка #простапрагарады. Нагадаем, што ў ёй мы распавядаем, як зрабіць гарады больш камфортнымі, інклюзіўнымі, эстэтычна прыемнымі і экалагічнымі. І паказваем вам класныя архітэктурныя рашэнні з розных куткоў свету. Сёння гаворым пра тактыльныя сады. 🌾😍 💬 Напішыце ў каментарах, ці падабаецца вам ідэя тактыльных садоў і хацелі б вы паспрабаваць зрабіць нешта такое самастойна. 🤗
Show all...
13🔥 3
❔Як думаеце, колькі ўсяго можна зрабіць з самым распаўсюджаным у свеце прадуктам харчавання — рысам? 🍚 Архітэктурная студыя Carlo Ratti супольна з Italo Rota на Тыдні дызайну ў Мілане прадставіла праект «sunRICE». Яны ператваралі батанічны сад мастацкай акадэміі Brera у займальны маршрут і даследуюць шматлікія магчымасці выкарыстання рысу — ад ежы да эксперыментальнага будаўнічага матэрыялу! 🌾 📍 Галоўныя пункты маршруту — інсталяцыі, якія складаюцца з геаметрычных блокаў створаных з рысавага шалупіння, пабочнага прадукту перапрацоўкі рысу, які звычайна выкідваецца. Модульная канструкцыя здольная трансфармавацца і набываць новыя функцыі, дэманструючы патэнцыял выкарыстання адкідаў у мастацтве і дызайне. Для будавання выкарыстоўваецца геапалімер RH-GEO — экалагічна чысты матэрыял, выраблены з рысавага шалупіння з нулявым уплывам на навакольнае асяроддзе. Мэта праекта — не толькі выкарыстанне новага, экалагічна ўстойлівага матэрыялу, але і інтэграцыя будаўніцтва ў рамкі цыркулярнай эканомікі. 🔄 Сыравіна здабываецца, апрацоўваецца, выкарыстоўваецца, утылізуецца і вяртаецца ў тое ж асяроддзе, з якога яна была атрымана. Пасля сканчэння выставы канструкцыі будуць перароблены ў матэрыял для далейшага выкарыстання. 💬 Як вам здаецца, ёсць будучыня за такімі праектамі і новымі матэрыяламі?
Show all...
🔥 10 2🤔 2🤮 1
Прывітанне! Паразмаўляем пра гарады? Мы ведаем, што вы любіце іх гэтак жа, як і мы.❤️ ⚡️ У новай рубрыцы #простапрагарады мы будзем разбірацца, як працуюць розныя элементы гарадской прасторы, як зрабіць гарады больш камфортнымі, інклюзіўнымі, эстэтычна прыемнымі і экалагічнымі. І пакажам вам класныя архітэктурныя рашэнні з розных куткоў свету. Паляцелі! У каруселі распавядаем, што такое тактычны ўрбанізм, як гэта працуе і чым ён карысны для нас асабіста. 👉
Show all...
🔥 18 3👍 1🥰 1
Тыдзень дызайну ў Мілане, які прыцягвае творчых людзей з усяго свету, ужо ў самым разгары. Мы не маглі прапусціць гэтую падзею і вельмі хочам падзяліцца з вамі некаторымі цікавымі праектамі. 🌳 Пачнём з інсталяцыі «Second Life». Глядзіце карткі 👉 Калі ласка, напішыце нам ці пастаўце падабайку, калі вам было цікава, і вы б хацелі пачуць пра іншыя праекты з Тыдня дызайну ў Мілане. 🫰
Show all...
16👏 5
Go to the archive of posts